Павел Гаспадыніч - Сляза ляза
Все авторские права соблюдены. Напишите нам, если Вы не согласны.
Описание книги "Сляза ляза"
Описание и краткое содержание "Сляза ляза" читать бесплатно онлайн.
У новай кнізе Паўла Гаспадыніча (першай паэтычнай і першай электроннай) чытача чакаюць лірычныя і драматычныя, узнёслыя і натуралістычныя, патрыятычныя і агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы і вобразы паэзіі. Псіхалагізм, унутраныя маналогі і плынь думак разам з рамантызмам і глыбокімі рухамі душы – гэта толькі адзінкі з таго, што прываблівае чытача ў творах аўтара. Творах, напісаных Душой і з Душой, таму шмат хто пазнае ў вершах і паэмах сябе…
«Пакрысе ападае лістота…»
Пакрысе ападае лістота,
Пад нагамі – пажоўклае лета…
Час ад часу прымроіцца мора,
Нібы з іншага, дзіўнага, свету…
Час ад часу душа ўскалыхнецца
І паймкнецца да сонца чужога.
Нібы сон, ты за ёю, здаецца,
Пралятаеш бясконцасць прасторы.
У трымценні ўяўялення жывога,
У аблоках, паветры, міжчассі…
Пірэнэйскаю поўнішся воляй,
І глытком каталонскага шчасця.
Там, дзе пальмы, пакінута нешта,
Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка…
Ад пачуццяў па восені рэшта
Застанецца, як пані Франчэска,
Застанецца, каб, мабыць, употай
Павясці за сабой ў далягляды,
Праз залевы, віхуры, праз слоту,
Праз пустэльні, гаі і праз ляды.
І, калі ачуняеш, прачнешся —
Незнарок успаміны ўзгайдаеш,
Краявід жоўтаскуры прал’ецца
Крыху горкай, прывезенай кавай…
Спатканне
Адчую сябе прыціснутым да краю непазбежнага твайго імя.
(Х. Картасар)
Калі ты падыдзеш, убраная ў вечнасць,
Калі пасміхнешся, як сонца між зор,
Схаваю і я сваю недарэчнасць
У торбу жаданняў збянтэжаных слоў.
Няхай і не блізка, няхай й недалёка,
Бурштынавых поглядаў л’ецца святло.
На пацерках часу струменіцца звонка
Усмешлівых дзён тваё хараство.
Калі ты адыдзеш, пакінуўшы вырай,
Калі азірнешся усмешкай багоў…
На мапе спаткання велікаю плямай
Свой роспіс пакінуць акорды ваўкоў…
Паэзіі святой душа
Я – абарваны пульс Зямлі,
Сляпога лёсу Падарожнік
У кожнай кропельцы крыві,
Пакінутай на Раздарожжы.
Я – полымя антычных строф,
Фартуны вечная забава.
Часцінка вокамгненных сноў,
Апранутая ў яву.
Я – некрануты боль лясоў,
Алоўка роспіс на паперы.
Смерць і жыццё ўсіх багоў
У свечках дагарэлых.
Я – цеплыня вясковых хат,
Лучыны цень далёкі.
Славянскіх песень зоркагляд
У чужаземных скоках…
Я – звон птушыных галасоў,
Крыніцы бег шчаслівы.
Лічыльнік несказаных слоў
У хораме магільным.
Я – Чалавек, Народ, Зямля,
Дзіця імклівай Думкі.
Паэзіі святой Душа
У праявах і малюнках…
«Падманам поўніцца напой…»
Падманам поўніцца напой,
Напоем поўніцца падман.
Згадаеш шчырасці прыбой
І зноўку паляціш у зман.
Падманам поўніцца напой,
І сонца холадам імжыць,
Кранаеш сэрца моцай зор,
Але яно ўсё больш баліць.
Падманам поўніцца жыццё,
Напой разблытаны лухтой…
За поўняй праўды, як за сном,
Ты не дацягнешся рукой
Ваўчыная Поўня
Поўня бледнаскурая,
Поўня бледнатваря
Поўніць неба слёзамі,
Лёзамі халоднымі.
Паглядзі праз дахі
Змерзлага наўколля,
Паглядзі на гмахі
Снежаньскай няволі.
І пачуй як быццам
Воўчы сум замерзлы —
Воўкі – гэта богі,
Што згубілі ногі і
На лапах ў поўсці
Шчэраца ікласта,
Выскал тайны шчасця,
А, быць можа, праўды,
Той спрадвечнай, існай,
Нібы поўня ў небе,
Быццам хлеб карыснай,
І як смерць нязменнай.
…
Снегавых сцяжынаў
Ты прайшоў нямала,
Але ў небе поўня,
Як твая святая,
Як твая ліхая,
Як твая нямая,
Як твая сляпая,
Тая ж, тая ж, тая ж —
З бледнай скурай й
Тварам,
Са сяйвом слязлівым,
Праўду што хавае,
У вачах ваўчыных.
У крыві людское.
У агідных рухах
Змерзлага жывога.
…
Поўня бледнаскурая.
Поўня бледнатварая.
Штоноч зноў ты плачаш
Ў холадзе лядашчым….
Самота воўка
ваўчкі
ў маёй душы
нібыты вочы
воўка
палохаюць людзей,
і я, самотны зноўку,
брыду да іншых пасяленняў,
а можа, іншых вымярэнняў,
дзе воўкі замест зграяў
каханне з любай
выбіраюць…
«На выпасе зоры пысамі…»
На выпасе зоры пысамі
Дакрануліся да мяне.
Рэкі рэзалі снамі-арэхамі
Сэрца срэбнае мае.
Цішыня была добрая,
Часам модная і лагодная,
Калі вуснамі светла-спакуснымі
За душу ты кранула мяне…
«У вачах тваіх …»
У вачах тваіх —
Маё натхненне.
Заплюшчанае.
Берагіня
Ты такая прыгожая,
Нібы Берагіня
Ў фатэлі
З кубачкам кавы духмянай…
Тваіх валасоў кілімы
Бярэзінай альбо
Волмай
Змягчэламу сэрцу
Даюць
Прытулак.
Пах тваёй прыгажосці
Казыча
Жывіцай жаданні…
Адлегласць між намі —
Прывіды ды
Зданні
Тваіх сябровак-ахоўніц:
Вадзяніцы,
Каўкі,
Беражніцы
Светла-пяшчотным ценем
Душы
Нечыя грэюць…
Салодкім як грэх
Вуснаў алеем
Малюеш
Мой свет
Навакольны.
Пахне мне глеем
Далёкай
Бярэзіны або
Блізкае Волмы.
Сэрца нямее,
Дранцвее,
Буцвее.
Пад покрывам Поўні
У фатэлі
Дыяруш крозаў
Гартае
Вецер самоты…
Ты такая прыгожая —
Піша ў паветры
Дымок кавы
Філігранна,
Выкштацона,
Бязмоўна.
…прачынаешся.
У кватэры —
Пах глея
І жывіцы.
Стварэнне свету
Вішняй зімовае наспеў твой сон
І нібы птушка з далоняў
Успырхнуў у неба
Празрыстае як сон
Пра птушку і
Вішню і
І зіму.
Неснагавую зусім зіму.
Час ад часу слязлівую.
Прахалодную як труну ў
Прасторы трупярняў.
Безумоўна,
Ты адзіны там з жывых
(Ці табе так падаецца?)
Бо сон, вядома, надзейны падманнік і
Падменнік
Заменнік
Жыцця, у якім
Зімовай вішняй даспявае
Богам згубленае Слова.
«Калі наўкола неспакой…»
Калі наўкола неспакой,
Бы дзідай сэрца працінае,
І слота косіць шыхты мрой —
Згадай свой край забраны.
Хоць і не забраны для цябе
Ардой ваўчыных згряў,
Хай шалам дзеяцца ў сяўбе,
Над нескароным – Краем.
Лютуюць прыхадняў сцягі —
Апрыкрыя Усходу знакі —
Твае ж не ўзяць ім берагі,
З бусламі не лятаць сабакам.
Руйнуюць храмы ўласных душ,
Няхай, народжаныя Хамам.
Твой сад спамінны з Княства Руж —
Не адчыніць ім яго брамы.
Як ні жадаць ім, не згібець
Ані табе, ані нашчадкам —
Датуль, пакуль у сэрцы днець
Пагоні Велічнае спадкі.
Д'ябал слухае цішыню…
І галосяць знічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі
чорны ветах косіць.
Анатоль Сыс
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых.
Можа, пустка патрэбна яму
У вачах іх збялелых…
Выпівае анёл чарку сну
З бел-чырвонага куфля на небе.
Д'ябал шэпча ў хмелю яму:
Няма месца абодвум на глебе
Што ўзарана слязьмі і крывёй
Спакон веку яму падуладных…
Суразмоўца ў адказ цішынёй
Праслаўляе народ гэты ладны…
Праслаўляе мінулыя дні,
Што Пагоняй лунаюць у душах.
З тых часоў, калі Каралі
Баранілі крывіцкасць у Пушчах.
І калі не спакушаны Бог
Беларусь блаславіў вольным краем…
А ў 2010 з Раства Яго рок
Д'ябал душы ў краіне збірае…
Ды не бачыць ён пустку ў вачах,
І пакоры крывіцкай ня бачыць
Анёл шэпча: «Нячысты, твой страх
Зямлі гэтай свабоду пазначыць….
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых….
І здаецца, здаецца яму
Бляск вачэй іх у полымі веры…
Плошча
Адчуваю:
за мной са зброяй ідзе цень.
доўгі, насуплены, змрочны…
з цягам часу хаваецца ў Дзень,
нібы апошні бяглянак на Плошчы…
Ты адчуваеш:
боль – за табою бяжыць.
доўгі, апрануты ў форму вайскоўца.
адчуваеш:
сняжынка ў далонях трымціць
светам пакінутай Плошчы.
Што за грукат
насупраць будынкаў?
«Спаць!» —
загадалі сцямнёныя вочы вакон.
ціха паўзе самота ў натоўпе —
нязвыкла
нібыта ўваходзіць
Плошча у Скон.
Мы адчуваем
подых натоўпу ціха-
застылага.
ценю крысо, Змрок Болю, і
Ноч.
сэрца спявае слязьмі.
бел-чырвонымі крыламі шэпча
мароз:
з Плошчы кроч….
«Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна…»
А.Э.
Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна,
Там, дзе сонца паўднёвае ззяе як Бог,
Твае плечы у сне уздымаюцца вольна,
Пад прасцінай ласкавай, нібыта мурог.
Там, на вуліцах вузкіх, усмешных і ветлых,
Паміж небам далёкім і долам ў нагах,
Твае вусны варушацца ціха-нясмела
Быццам нечы спрабуючы вытрушчыць страх.
Там, дзе Лоркі гітара ўздыхае самотна,
А на плошчах Гранады фламенко жыве,
Твае вочы асветлены быццам паходняй
Што запалена сэрцам ліцьвінскім ў імгле.
«а калі на гарышчы жніўня…»
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Сляза ляза"
Книги похожие на "Сляза ляза" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Павел Гаспадыніч - Сляза ляза"
Отзывы читателей о книге "Сляза ляза", комментарии и мнения людей о произведении.











