Павел Гаспадыніч - Сляза ляза
Все авторские права соблюдены. Напишите нам, если Вы не согласны.
Описание книги "Сляза ляза"
Описание и краткое содержание "Сляза ляза" читать бесплатно онлайн.
У новай кнізе Паўла Гаспадыніча (першай паэтычнай і першай электроннай) чытача чакаюць лірычныя і драматычныя, узнёслыя і натуралістычныя, патрыятычныя і агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы і вобразы паэзіі. Псіхалагізм, унутраныя маналогі і плынь думак разам з рамантызмам і глыбокімі рухамі душы – гэта толькі адзінкі з таго, што прываблівае чытача ў творах аўтара. Творах, напісаных Душой і з Душой, таму шмат хто пазнае ў вершах і паэмах сябе…
Іn mei memoriam facietis
На пяколцы ўспамінаў цянюткіх
Лапіць гонтамі памяць старанна
Страху часу, трантамі заткнутай,
Па-над варыўняй цішы падманнай.
Погляд звяглівы хіжым каршунам
Дападае да дыляў пачуццяў…
Мясаед пачынаецца хутка -
Раскушматаны гірсы у студнях…
Ля стадолаў вякоў беражніцы
Лоўж пачэзлай красы сабіраюць…
Толькі мне, Месяц Волкі, не спіцца?
Ці па мне вецер сумна спявае?
Там, за ўскрай небасхілу, паддашша
Назапашаных радасцяў часу
Там, не тут, некранутая паша
Тваіх мараў без следу гамашаў…
Тая хата
Тая хата была як маці —
Цёплай, утульнай, лагоднай…
І давала свайму дзіцяці
Ласку светлай душы і роднай.
Тая хата загойвала раны,
Абярэгам твой лёс атуляла.
Пад нагамі – дыван саматканы:
Ўсё найлепшае сыну аддала…
Тая хата старэла памалу,
Ды пра боль свой табе не казала…
Як чакаючы знаку-сігналу,
І як мара, аднойчы растала…
Тая хата была як маці —
Цёплай, роднай і… ў снах засталася…
Ва ўсмешцы малога дзіцяці
Сёння ў мроі яна убралася…
«Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…»
Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…
Далоні ў далоні пад поўні святлом.
Мілосці аматаркі ночы распуснай
Агорнуць пачуцці нязгасным цяплом.
Дрыготкі агеньчкі вачэй спакушальных
Апаліць паглядаў трымценне няўзнак…
І скокнем тапельцамі ў вір пакарання,
У вір бласлаўленя раз’ятранах смаг…
Адыдзеш пасля, апранутай ў туманы,
Ледзь ў золата промняў ўбіруцца сады…
І новага дня мне падасца падманам
Растанне не ў час, ды на травах сляды…
«Снег напраўду падобны да ветру…»
Снег напраўду падобны да ветру…
Ты пачуеш, як сэрца трымціць…
Мы заснулі ў бялюткім паветры —
Снег як вецер далей паляціць…
Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном…
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.
Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег…
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.
Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў…
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,
Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег…
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх.
Белыя слёзы зімы
Здаецца, белыя слёзы зімы
Цяпло выпраменьваюць волі.
У кроплях-ільдзінках хмызы —
Пакручастых сцежак нядоля.
Далонь у далоні: ідзем да святла,
Што льецца з нябеснае студні,
А разам —насупраць – шляхцянка Зіма
Гуляецца ў хованкі з Зюзяй.
Здаецца, нязгаснага Зніча любоў
У каўкавым смеху гуллівым.
Спаткаеш такую – і голаў далоў,
На вечны спачын пад ільдзінай…
А зоры малочныя снежаць абшар
Зімовымі слёзамі ветраў…
Ядлоўцавым шляхам калісьці Ўсяслаў
Тут крочыў насустрач Сусветам.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Сляза ляза"
Книги похожие на "Сляза ляза" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Павел Гаспадыніч - Сляза ляза"
Отзывы читателей о книге "Сляза ляза", комментарии и мнения людей о произведении.











