» » » » К Акула - За волю (на белорусском языке)


Авторские права

К Акула - За волю (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "К Акула - За волю (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
За волю (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "За волю (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "За волю (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Гады цi ня тры назад пачаў працаваць у Трыфты Тонi. Прыгадваецца душны лiпеньскi дзень. Падбiты, змучаны, смага ў горле, душнае-парнае, характэрнае ў раёне вялiкiх вазёраў Амэрыкi, - надвор'е. Зьнямога. Карцiць прылегчы дзесьцi ў цяньку пад дрэвам у парку. Спакуса! Лепш прэч, вон яе! Там бамы. Гэта мясцовыя гультаi-абiбокi, што мала чым, апроч пошукаў бутэлькi вiна й якога гат-дога, цiкавiлiся. А гэтта побач iх зладзеi, прастытуткi, наркаманы. Не, Алесю туды нельга. Ён верыць, што нейкую працу сабе абавязкова знойдзе. Ходзiць гэтак па горадзе ўжо ня першы дзень, у шматлiкiя дзьверы стукае. Бегае па многiх адрасох, што з абвестак у газэтах. Дарэмна. Ломаная ангельская мова, нiякай канкрэтнай прафэсii. Што ты хочаш у вялiкiм чужым горадзе?! Гэта ўсё пасьля таго, як адгакаў год кантракту ў пушчы на поўначы. Цяпер-жа - падбiтыя ногi, зьнямога духовая i фiзычная. Трэба шукаць сваiх. Недзе-ж яны тут ёсьць. Але тымчасам... што гэта вось тут на рагу? Гляньце, людцы мiлыя! Дзiвосы нейкiя. Падыйдзем, прыгледзiмся.

Разiнуўшы ад зьдзiўленьня рот, стаяў перад рэклямай, падобнай якой i ў гэтым горадзе ня знойдзеш. Наверсе будынку, што на рагу вулiцаў, на цэлую даўжыню, можа мэтраў дваццаць, франтавой сьцяны вялiзнымi лiтарамi напiсана:

THRIFTY TONY IS NO BALONEY HE WORKS HARD TO SAVE YOU MONEY! Пабеларуску гэта гучэла так: Трыфты Тонi ня ёсьць абiбокам. Ён цяжка працуе, каб заашчадзiць табе грошы!

А нiжэй на мэтры два ад таго верхняга Трыфты Тонi скардзiўся:

SMALL PROFIT THAT WE MAKE KEEPS US MANY NIGHTS AWAKE!

Гэта трэба разумець так: Наш малы даход морыць нас начамi бяссоньнiцай.

Апроч гэтых двух галоўных напiсаў, па сьценах былi распаўзьлiся розныя варыянты гандлёвай этыкi Трыфты Тонi. Агульным назоўнiкам, цi, - калi вам падабаецца, - крыкам гэтай прапаганды, быў-бы лёзунг: сьпяшыце да нас, усе людзi добрыя, паадзiночна i разам! Мiж аграмадных напiсаў тырчэлi каляровыя галовы клоўнаў, што быццам рагаталi зь бiзнэсавай этыкi Трыфты Тонi. Алесь перайшоў вулiцу, каб прыгледзiцца гэтаму дзiвосу зь iншага боку.

Людзi таўклiся ля выставачных вокнаў быццам пчолы ля лёткi вульля ў сонечны вясеньнi дзень. Нiзы сьценаў абляпiлiся здымкамi вялiкiх чэргаў у дзьвярох крамы. Побач iх - лiсьлiвы твар самога ўласьнiка крамы падахвочваў гэты шчасьлiвы спажывецкi народ. Ура! Хадзiце. паўзiце, налятайце, спажывайце! Няспынным гужам сьпяшыце ў дзьверы крамы!

Надта павялiчаныя газэтныя артыкулы, таксама ў гумарыстычным тоне распавядалi пра выдатнага чалавека гэнага самага Трыфты Тонi, каторы адно для твайго дабра на гэты сьвет зьявiўся. Уся гэтая рэклямная кампазыцыя, у вясёлым тоне карнавальная маска вечарам зiхацела й пералiвалася-рухалася сьвётламi электрыкi.

Алесь меркаваў цi варта i яму заглянуць у сярэдзiну. З тае пушчы ўжо на спадзе былi ягоныя сьцiплыя фiнансы, але-ж можна адно паглядзець, не абавязкова купляць. Увайшоўшы ў краму тут-жа сустрэў стоража. Вопратка ягоная, быццам палiцэйская, цёмна-сiняга колеру, з рознымi блiскучкамi, як у нейкага адмiрала. I фiгура самога дзядзькi гэтага надта-ж аўтарытэтная. Заданьне ягонае, вiдаць, памагаць цi даваць iнфармацыi тым надта добрым клiентам, якiх шчасьлiвы лёс сюды прынёс. Пэўне-ж, - i гэта, магчыма, галоўны абавязак вартаўнiка, - за зладзеямi трэба сачыць.

Алесь акунуўся ў нейкае сьцюдзянейшае паветра. Ага. Тут, пэўне, у гэтай вялiкай краме, быў ахаладжальнiк паветра. Магчыма, запраўды, гэты Трыфты Тонi пра клiентаў дбаў! Падбадзёраны, асьвежаны Алесь пастанавiў заняцца разьведкай.

Горы тавараў. Гушча народу. Алесевы вочы разьбягалiся, калi задаволены, што зайшоўся сюды, разглядаўся i меркаваў, што рабiць далей. Прыгадалася яму захапленьне аднаго сябры, калi прыехалi ў Канаду. Той, зачараваны багацьцем усялякага дабра ў крамах, узьнёслым голасам захапляўся:

- Але-ж i Канада! Усяго ўсяго поўна! Абы толькi грошы!

Алесь папытаўся ў таго важнага дзядзькi вартавога ў адмiральскiм мундзiры дзе Трыфты Тонi мае кантору.

- Шукаю працы, - сказаў ён яснавалосай жанчыне за сталом пры тэлефоне. - Цi маеце што-небудзь?

- Я няпэўная. Магчыма. Сядайце, калi ласка, -ветлiва адказала жанчына. - Мушу боса знайсьцi.

Неўзабаве ў дзьвярох зьявiўся чалавек сярэдняга росту, хударлявы, смуглы твар, iз залысiнамi. "Гэта-ж ён, - iмгненна спасьцярог Алесь, - той самы, што на рэклямных здымках, сам Трыфты Тонi".

- Вось чалавек да вас, Дэйвiд, - сказала сакратарка.

- Шукаю працы, - устаў з крэсла Алесь.

- Працы? Якой хочаш працы? Ты даўно ў Канадзе?

Уласьнiк Трыфты Тонi спасьцярог Алесеў акцэнт, а сам гаварыў шпарка, напэўна сьпяшыўся. Алесь наважыўся iсьцi на пралом.

- Я хачу працы. Можа ня ведаю чаго, але навучуся... Я ў Канадзе ўжо больш як год. На поўначы ў пушчы кантракт адрабляў...

- Зь якой краiны ты прыехаў? - спытаўся ў яго Зэлман.

- Зь Беларусi.

- Дык ты Беларус?

Уласьнiк Трыфты Тонi пераключыўся на беларускую мову, а твар ягоны зазьзяў прыязнай усьмешкай. - Знаеш Пiнск?

- Так, знаю Пiнск, горад на Палесьсi.

- Я адтуль. Хадзi ў маё бюро, малады чалавек.

Калi Давiд Зэлман пасяброўску ўзяў Алеся за руку й накiраваў яго ў сваё бюро, змучаны доўгiмi пошукамi працы дзяцюк нарэшце спанатрыў, што здабыў сабе ўжо нейкае месца ў гэтым горадзе. Узяўшыся за працу пры вешалках з гальштукамi назаўтра ранiцай, Алесь пастанавiў, што ад гэтага часу ён павiнен сканцэнтраваць сваю ўвагу на двух прадметах: вырашыць, дзе была крынiца дынамiзму, што няспынна паганяла Давiда Зэлмана ды пазнаць-вывучыць спружыны ягонага бiзнэсу.

Сам Зэлман быў няспынна ў руху i такiм чынам дадатна ўплываў на iншых. Ён адразу спасьцярог Алесеву пiльнасьць пры працы i цi раз ня скупiўся на словы парады.

- Алесь, глянь, - казаў ён, - я прыехаў сюды перад вайной. Нiчога ня меў апроч яснай галавы i ахвоты да працы. Былi цяжкасьцi, рызыка. Бяз гэтага нiчога ня бывае. I помнi: гэта ёсьць вялiкая краiна iз многiмi пэрспэктывамi для тых, што ўмеюць працаваць i рызыкаваць. Я зрабiў сваё i бачыш, што ўжо нешта маю. Але гэта толькi пачаткi, найбольшае ўсё наперадзе. Працуй, хлопча, працуй, вучыся, мей розум. Гэты бiзнэс будзе расьцi i мы будзем расьцi разам зь iм. Я бачу, што стараешся. Гэта добра. Помнi, што ў гэтым гешэфце няма месца для разявякаў. Ясна?

Алесю падабалася тое ўсёабдымнае "мы". Адчуваў сябе ўжо жывой часткаю няспынна растучай машыны. Два гады хадзiў на вячэрнiя гандлёвыя курсы, здабыў асноўныя i зусiм неабходныя бiзнэсавыя веды. Цяпер iх можна пашырыць у практыцы i адтуль ужо накiравацца ў матар'яльна больш бясьпечную будучыню.

Нейкi час Алесь працаваў на складзе. Адсюль выгадна можна было прасачыць рух тавараў, што прыходзiлi ў краму. Закуп тавараў даручылi Якiмовiчу пазьней. Спачатку Зэлман накiраваў яго на жартаўлiва названыя iм скаўцкiя падарожжы. Алесь наведваў шматлiкiя крамы, параўноўваў цэны розных тавараў. Пабi канкурэнтаў! - галоўны дэвiз Трыфты Тонi. Адпаведная сэлекцыя тавараў, хуткi iх рух i мiнiмальны адмiнiстрацыйны кошт - вось тыя тры кiты росту Трыфты Тонi. А карнавальная маска на рагу двух вулiцаў блiзка цэнтру гораду прынаджвала шмат клiентаў.

7

Назаўтра ранiцай у канторы зьявiлiся неабходныя сябры ўправы. Джоў Кэмп, худы, сярэдняга веку бляндын, акуратна апрануты ў стандартны чорны "бiзнэс касьцюм" трымаў функцыю гандлёвага аналiста й рэклямнага загадчыка. Жанаты iз занудай, што трымала яго на кароткiм павадку. Мала калi бываў на якiм-небудзь сяброўскiм гуляньнi працаўнiкоў кампанii за выняткам каляднага абеду цi якога-небудзь авансу. Сядзеў цяпер Кэмп у выгадным крэсьле й на каленях трымаў сытую сумку. У выпадку патрэбы, ён гэтта-ж выцягне патрэбнае iз тае пукатае сумкi i адразу манатонна павядзе прысутных праз розныя найпазьнейшыя бiзнэсавыя цячэньнi й пералiвы, падтасоўваючы гэта ў агульныя лiкi, рэасумуючы прадказаньнямi на будучыню. Апроч iнфармацыi, якую Давiд Зэлман чэрпаў iз сваiх крынiцаў, Джоў Кэмп пашыраў ягоны гарызонт добрым аналiзам бiзнэсавага рынку. Канкурэнты расьлi. Вечны гон. Трымайся дынамiкi руху. Звольнiш крок - прападзеш.

Нiк Лок, векам у канцы дваццаткi, вызначаўся ня толькi сваёй буйнай цемнаватай чупрынай. Агрэсыўнасьць загнязьдзiлася i ў ягоных рухах, i ў заядласьцi ў працы, i ў недахопе меры шмат у чым iншым. Любiў працу, дзяўчат i спорт. Ягонае гобi (улёблены занятак) - гэтак званыя практычныяжарты. Выдумляў рознаеды й сам выконваў. Алесь спадабаўся яму i абое адразу пасябравалi. Нiк Лок пачаў працу ў Трыфты Тонi iз самага нiзу й лез уверх цяжкiм шляхам, дапаўняў камэрцыйныя веды ў гандлёвай школе вечарамi.

Анды Кул, стрыманы ў паводзiнах i нiштаваты з выгляду, у трыццатых гадох, здабыў некалi салiдную бiзнэсавую адукацыю. Стары дзяцюк, любiў усё клясычнае, жыў на дарагой кватэры. Анды любiў сяброўскiя сустрэчы й гуляньне зь людзьмi свайго асяродзьдзя цi iнтэлектуальнага ўзроўню. Шмат чытаў. Сумленны пры працы. I Нiк i Анды мелi нагляд за двума дэпартамантамi, а "олд бой" ("старым хлопцам" называлi Давiда Зэлмана) быў наагул задаволены iмi.

- Здароў, Ал! - ускочыў з крэсла Нiк, калi Якiмовiч зьявiўся ў дзьвярох. - Што гэта я чую, быццам ты далучаешся да нашай адборнай галоўнай каманды?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "За волю (на белорусском языке)"

Книги похожие на "За волю (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора К Акула

К Акула - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "К Акула - За волю (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "За волю (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.