» » » » Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)


Авторские права

Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Ты спазнiўся i не выпiў з намi полымя ў гонар Саламандры, жменя попелу якое - звяно, а ўваскрашэнне i жыццё - бясконцы ланцуг.

Сказаўшы гэта, ён налiў келiх, падпалiў яго, i я, усклiкнуўшы: "Няхай славiцца Саламандра!", выпiў, абы не адрознiвацца ад iншых гасцей i дагадзiць волi гаспадара.

Потым пан Рылец дастаў з шафы каляровыя вадкасцi Гайнара, загадаў нямому хлопцу налiць медны ды iншы посуд вадою i ў прысутнасцi сваiх гасцей зноў пачаў з зямлi i патоўчанае вапнавае скалы ўваскрашаць ракавiны, гадаў, матылёў ды iншую жамяру; калi ўсе са здзiўленнем убачылi ажыўленыя дапатопныя iстоты, ён загадаў змянiць ваду, прынесцi лiсця з дрэваў i травы.

- Паглядзiм цяпер на сучаснасць, - сказаў ён, - адна вадкасць чырвонага колеру пакажа нам найдрабнейшыя iстоты лепей, чым самыя дасканалыя мiкраскопы.

Ён улiў адну кроплю ў медную пасудзiну з марскою вадою, i там на нашых вачах з'явiлася мноства дзiўных i жахлiвых iстотаў, якiя ўвачавiдкi павялiчвалiся; потым даставаў адтуль страшэнных пачвараў, клаў на стол: яны нагадвалi рыб, марскiх звяркоў, яшчарак i кракадзiлаў. Гэта ж учынiў потым з крынiчнаю вадою - iншыя з'явiлiся монстры. Расклаўшы на стале лiсце з дрэў i траву, ён пакрапiў усё чырвонаю вадою, i тут паказаўся нябачны свет у надзвычайных, фантастычных постацях: крылатыя цмокi, сфiнксы, кентаўры i гiдры пачалi кружыць па шырокiм стале; трывога працяла сэрцы гледачоў.

Гэтыя i iншыя выпрабаваннi доўжылiся да самае поўначы, пасля пачалася гаворка пра развiццё розных навукаў i разгляд твораў нямецкiх ды сучасных польскiх фiлосафаў; доўга разважалi пра Трантоўскага13, Быхаўца14, Бохвiца15 ды iншых; найбольш мне запомнiлiся словы пана Рыльца:

- Я з большым задавальненнем чытаю старажытных грэцкiх фiлосафаў; яны шчыра шукалi святла праўды, i часам асобным з iх удавалася хоць здалёку ўбачыць прамень вечнага святла. Цяпер, калi нябеснае сонца Евангелля свецiць усяму свету, яны блукаюць у цемры i самi не ведаюць, чаго шукаюць; назвалi чалавечую душу часткаю Бога, а яна ж - стварэнне Божае, як i iншыя ўсе душы.

Гэтыя размовы доўжылiся да позняе ночы, а калi прабiла дзве гадзiны, закончылiся лiтаратурныя забавы, i мы ўсе разам выйшлi; я адзiн вяртаўся дахаты па пустых i цёмных вулiцах, думаючы пра ўсё тое, што бачыў i што чуў.

У часе майго знаходжання ў Адэсе я яшчэ некалькi разоў наведваўся ў дом пана Рыльца, бо мяне цешыла ягоная таварыскасць i вучоныя размовы; калi перад выездам з горада я прыйшоў да яго апошнi раз, каб развiтацца ды падзякаваць за ласку, ён, даючы мне дзве бутэлечкi са спiртавым настоем, дзве з алеямi, некалькi сваiх парашкоў, перасцярог:

- У цябе цяпер воды Гайнара i ўсё, што патрэбна для даследавання прыроды уваскрашай жа мiнуўшчыну, выклiкай з магiлаў памерлыя iстоты; вывучай таямнiцы ўсiх мiнулых стагоддзяў i цяперашняга свету, - i ўсюды ўбачыш цуды, якiя iншым i не снiлiся; убачыш руку Творцы, але не пераступай межаў, не даследуй дух, бо тут патрэбна вышэйшая сiла, тут патрэбна яснабачанне; не забывай, што ты чалавек, не аддаляйся ад свайго цела без волi Таго, хто цябе з iм злучыў, i вокам твае душы не ўзiрайся ў iншую душу, якая створана, як i твая.

Зяноне! Я не паслухаўся, пакiнуў без увагi гэтыя перасцярогi, зрабiў iнакш; той скарб, якi ёсць у мяне, тую моц каляровых водаў я выкарыстаў на iншае; я забыўся пра мiнулае i пра будучае, хацеў ужо сёння быць у раi ў гэтым жыццi, на гэтай зямлi хацеў бачыць Духа ў постацi анёла; я пазнаў Адэлю, яна стала для мае душы тым богам, тым iдэалам, якога шукаў на гэтым свеце; блукаючы ў стэпах i па дзiкiх скалах на беразе Цецерава, думаў я пра яе, пра яе марыў; душа мая без яе спакойнаю быць не можа, я аддзялiўся ад цела, забыўся пра сваё цела, забыўся i пра зямное жыццё, - загубiў сябе. Зяноне, у далёкiм краi, калi хто з маiх даўнiх знаёмых запытаецца пра мяне, скажаш, што жыве, ды жыццё яго жахлiвае. Але i сам я хутка пакiну гэты край ды пакiну гэтае чужое цела дзе-небудзь на чужой зямлi.

Саматнiцкi замаўчаў; Зянон пазiраў на яго з жалем у сэрцы; не мог нагадаць яму пра надзею, бо ягоная надзея згасла назаўсёды; паабяцаў толькi выканаць тое, што ён прасiў, i зноў выправiўся ў падарожжа.

Каментары

Упершыню надрукавана на польскай мове ў кнiзе : Proza i wierszy. Kijow, 1849. Cz.1.

1. Валынь - гiстарычная частка Вялiкага Княства Лiтоўскага. Сваю назву атрымала ад г. Валынь, якога сёння няма. Уключае ў сябе беларускае i ўкраiнскае Палессе.

2. Цуднаў - сёння гэта ўкраiнскi горад Чуднаў.

3. Падолле - гiстарычная частка Вялiкага Княства Лiтоўскага, гвалтоўна далучаная ў 1569 г. да Польшчы. Ахоплiвае тэрыторыю сучаснае Ўкраiны па рэках Днестр i Паўднёвы Буг.

4. Паводле тагачаснае перыёдыкi эпiдэмiя халеры на Валынi лютавала таксама ў 1848 г. А г. зн., што Франц Савiч, якi жыў у той час там (мястэчка Янушпаль) ды ратаваў людзей ад пошасцi, памёр у 1848, а не ў 1845 г., як сцвярджаецца ў нашым лiтаратуразнаўстве.

5. Умань - горад на Ўкраiне, дзе ў 1786 г. казацкiя атрады Гонты i Жалезняка выразалi ўсё насельнiцтва.

6. Трамбецкi Станiслаў (1739-1812) - прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалiтае Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Пiсаў байкi, сатыры, оды, паэмы, панегiрыкi. Адзiн з самых славутых ягоных твораў - "Сафiеўка".

7. Тракцiр - карчма. У Адэсе, пэўна, ужо ўсталявалiся расейскiя найменнi.

8. Залескi Юзаф Багдан (1802-1886) - польскамоўны паэт-рамантык, для якога Ўкраiна i ейны люд сталi прадметам любовi i настальгii.

9. Мальчэўскi Антон (1793-1826) - польскамоўны паэт-рамантык. Паходзiў з Валынi. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы "Марыя", названай ў падтытуле "ўкраiнскаю аповесцю".

10. Гашчынскi Севярын (1801-1876) - польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украiны. Самы славуты ягоны твор - паэма "Канёўскi замак", у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

11. Падура Тамаш (1801-1871) - польскамоўны i ўкраiнскамоўны паэт. Вывучаў i выкарыстоўваў у сваёй творчасцi ўкраiнскi фальклор.

12. Пiятроўскi Канстанцiн - польскамоўны паэт i перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзiчаве зборнiка вершаваных твораў. Добры сябра Я.Баршчэўскага.

13. Трантоўскi Бранiслаў Фердынанд (1808-1869) - папулярны тагачасны фiлосаф. У сваiх творах выказваў iдэi месiянiзму.

14. Быхавец Юзаф (1778-1845) - фiлосаф i лiтаратар. У сваiх працах развiваў вучэнне Канта ў духу антрапалагiчнага iдэалiзму.

15. Бохвiц Фларыян (1794-1856) - фiлосаф. Выступаў з крытыкаю матэрыялiзму i антырэлiгiйных настрояў. Свае творы выдаваў у Вiльнi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ян Борщевский

Ян Борщевский - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.