» » » » Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Бландзiна кiнулася пад высокiм дрэвам на зямлю i горка заплакала. Яна плакала вельмi доўга, але ўрэшце стома перамагла яе смутак, i, паклаўшы пад галаву букет, яна моцна заснула.

Глава 4

Бландзiна прачынаецца першы раз i сустракаецца з Катком-Вуркатком

Так Бландзiна праспала ўсю ноч. Нiводзiн драпежны звер не патрывожыў яе спакойнага сну, i холад яна не адчула. Назаўтра яна прачнулася позна i, калi працерла вочы, здзiўлена ўбачыла, што з усiх бакоў яе абступаюць нейкiя дрэвы i што ляжыць яна зусiм не ў сваiм ложку i не ў сваiм пакоi. Яна паклiкала пакаёўку i пачула ў адказ цiхае мяўканне. Здзiвiўшыся i амаль спалохаўшыся, яна пачала азiрацца вакол i ўбачыла каля сваiх ног прыгожага белага ката, якi ласкава глядзеў на яе i мяўкаў.

- Ах, ты, Каток-Вуркаток, якi ж ты прыгожы! - сказала Бландзiна i пагладзiла ката па яго белай, як снег, iльснянае поўсцi. - Я вельмi радая цябе бачыць. Ты ж завядзеш мяне да сваёй хаткi? Але я такая галодная, што напэўна, нiкуды не змагу дайсцi, пакуль не паем.

Толькi яна сказала гэтыя словы, як Каток-Вуркаток мяўкнуў яшчэ раз i паказаў сваёй маленькаю лапкай на невялiкi пакунак, якi ляжаў побач з ёй. У чыстай белай тканiне было нешта загорнута. Бландзiна разгарнула тканiну i ўбачыла некалькi лусценяў з маслам.

Яна пакаштавала адзiн i адразу адчула, што лусценi вельмi смачныя. Тады яна адламала некалькi кавалачкаў Катку-Вуркатку, i той з вуркатаннем пачаў iх есцi. Было вiдаць, што лусценi яму таксама вельмi падабаюцца.

Калi Бландзiна добра пад'ела, яна нахiлiлася да Катка-Вуркатка, палашчыла яго i сказала:

- Дзякуй табе, Каток-Вуркаток, за тое, што ты прынёс мне сняданак. Можа, цяпер ты завядзеш мяне да майго бацькi? Бо ён, напэўна, вельмi хвалюецца, што мяне так доўга няма.

Каток-Вуркаток зiрнуў на Бландзiну i апусцiў галаву.

- Ах, Каток-Вуркаток, дык ты мяне разумееш? - здагадалася Бландзiна. Тады, калi ласка, пашкадуй мяне, завядзi хоць да якой-небудзь хаткi. Бо адна я загiну ў гэтым страшным лесе ад холаду, голаду i розных жахаў.

Каток-Вуркаток зноў зiрнуў на Бландзiну i, кiўнуўшы ў знак таго, што ўсё разумее, устаў, ступiў некалькi крокаў i азiрнуўся, каб паглядзець, цi iдзе Бландзiна за iм.

- Я iду-iду, Каток-Вуркаток, - сказала Бландзiна, - iду за табой. Але як мы зможам прабрацца скрозь гэты гушчар? Тут жа няма нiякай сцяжынкi.

Замест адказу Каток-Вуркаток смела рушыў наперад. I раптам кусты пачалi самi сабой расступацца, даючы iм дарогу, а потым зноў злучалiся ў iх за спiнаю, утвараючы непралазны гушчар. Так Бландзiна iшла цэлую гадзiну.

Лес паступова пачынаў святлець, трава рабiлася болей мяккая, вакол раслi рознакаляровыя кветкi, спявалi, хаваючыся ў лiстоце, прыгожыя птушкi, па галiнках бегалi вавёркi. Бландзiна не сумнявалася, што хутка ўжо зможа выйсцi з гэтага лесу i ўбачыць свайго дарагога бацьку. Усё, што яна цяпер бачыла вакол, вельмi радавала яе. Ёй нават хацелася спынiцца i назбiраць трошкi кветак, але Каток-Вуркаток увесь час бег наперадзе i кожны раз, як яна спынялася, пачынаў жаласна мяўкаць.

Так прайшла яшчэ гадзiна, i нарэшце Бландзiна ўбачыла велiчны замак. Каток-Вуркаток падвёў яе да мура з магутнымi залачонымi кратамi i спынiўся. Але краты былi апушчаныя, i Бландзiна не ведала, як увайсцi, бо нiдзе не было нават званка. Яна пачала азiрацца i ўбачыла, што Каток-Вуркаток знiк i яна засталася адна.

Глава 5

Добрая Козачка

А Каток-Вуркаток прайшоў у маленечкую фортку, якая была зроблена, вiдаць, спецыяльна дзеля яго. Ён, напэўна, кагосьцi папярэдзiў у замку, бо краты раптам паднялiся, i Бландзiна ўвайшла на двор.

Тут зноў нiкога не было, i дзверы ў замак адчынiлiся самi сабой, прапускаючы Бландзiну ў вялiкую залу, дзе ўсё было з рэдкага белага мармуру. Бландзiна пайшла наперад i пачала пераходзiць з аднаго пакоя ў другi, i ўсе дзверы, як i раней, самi адчынялiся перад ёю. Нарэшце яна трапiла ў чароўную залу, пафарбаваную ў блакiтны i залацiсты колер, i ўбачыла ў дальнiм куце козачку, якая адпачывала на ложы з духмяных траваў. Побач з Козачкай сядзеў i Каток-Вуркаток. Убачыўшы Бландзiну, Козачка ўстала, падышла да яе i прамовiла:

- Шчыра вiтаю цябе, Бландзiна. Мы з маiм сынам Катком-Вуркатком даўно ўжо чакаем цябе.

Ад нечаканасцi Бландзiна крыху спалохалася. I таму Козачка ёй сказала:

- Не бойся, Бландзiна, мы твае сябры. Я ведаю твайго бацьку-караля i люблю яго гэтаксама, як i ты.

- О, панi! - адказала Бландзiна. - Калi вы ведаеце майго бацьку, завядзiце мяне да яго. Ён, напэўна, вельмi хвалюецца, што мяне так доўга няма.

- Дарагая Бландзiна, - прамовiла Добрая Козачка, уздыхнуўшы, - я не магу вярнуць цябе твайму бацьку. Ты знаходзiшся тут пад уладаю чарадзея Бэзавага леса. I мы з Катком-Вуркатком таксама яму падпарадкуемся, бо ён магутнейшы за мяне. Але я магу паслаць твайму бацьку сны, якiя яго супакояць i раскажуць пра ўсё, што з табою здарылася. У сне я паведамлю яму, што цяпер ты знаходзiшся ў мяне.

- Як?! - ускрыкнула з жахам Бландзiна. - Няўжо я болей нiколi не ўбачу майго дарагога бацьку, майго беднага бацьку, якога я так горача i моцна люблю?

- Дарагая Бландзiна, - сказала Добрая Козачка, - не будзем цяпер гаварыць пра будучыню. Дабрыня i паслухмянасць заўсёды бываюць узнагароджаныя. Ты ўбачыш яшчэ свайго бацьку. А пакуль - будзь добрая i паслухмяная, а мы з Катком-Вуркатком зробiм усё, што ад нас залежыць, каб ты адчувала сябе шчаслiваю.

Бландзiна ўздыхнула, i з вачэй у яе выкацiлася некалькi маленькiх слязiнак. Але тут жа яна падумала, што будзе не вельмi ветлiва ўвесь час заставацца сумнай побач з Добраю Козачкай у падзяку за яе дабрыню. I яна пастаралася быць вясёлай.

Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялi Бландзiну паказваць, дзе яна будзе жыць. Сцены ў Бландзiнiнай спальнi былi абабiтыя ружовым ядвабам, гафтаваным золатам, а мэбля - белым аксамiтам, на якiм блiскучымi рознакаляровымi нiткамi былi вышытыя сама розныя жывёлы, птушкi, матылькi ды жучкi. Побач быў кабiнет, у якiм Бландзiна магла вучыцца. Сцены ў кабiнеце былi зацягнутыя нябесна-лазуркавым адамашкам, расшытым дробнымi перлiнкамi, а мэбля пакрыта срэбна-муараваю тканiнай, падбiтай цвiчкамi з буйнымi бiрузовымi галоўкамi. На адной сцяне вiселi дзве цудоўныя карцiны, на якiх былi намаляваныя нейкая маладая, вельмi прыгожая жанчына i чароўны юнак. Мяркуючы па iх вопратцы, яны належалi да каралеўскага роду.

- Чые гэта партрэты, панi? - спыталася Бландзiна ў Добрай Козачкi.

- Мне забаронена адказваць на гэта пытанне, - сказала Козачка. - Ты даведаешся пра гэта пазней. А цяпер хадзем абедаць. Ты ж, Бландзiна, напэўна, прагаладалася?

Бландзiне сапраўды вельмi хацелася есцi. Яна пайшла за Добраю Козачкай i неўзабаве апынулася ў прасторнай зале, дзе быў даволi дзiўна накрыты стол: з аднаго боку ад яго ляжаў белы сацiнавы матрац для Добрае Козачкi, а перад матрацам быў пакладзены ахапак свежай, сакавiтай травы i стаяла залатое карытца з празрыстай крынiчнай вадою. З другога боку стаяў высокi зэдлiк для Катка-Вуркатка, i перад iм у залатой мiсе ляжала смажаная рыба, запечаныя бакасiкi i стаяла вялiкая конаўка з горнага крышталю з цёплым яшчэ сырадоем.

Памiж Катком-Вуркатком i Добраю Козачкай было падрыхтаванае месца i для Бландзiны: ёй паставiлi невялiкi фатэль, зроблены з разной слановае косткi i абцягнуты пунсовым аксамiтам, якi па беражках быў замацаваны цвiчкамi з дыяментавымi галоўкамi; на стале стаяла прыгожая залатая талерка з вельмi смачным рагу з рабчыкаў i лясных жаўрукоў, а побач з талеркай ляжалi залатыя вiдэлец з лыжкай i стаялi шклянка з графiнам (таксама, як у Катка-Вуркатка, з горнага крышталю). Не забылiся пакласцi Бландзiне i сурвэтку - з такога тонкага бацiсту, што раней Бландзiна такога не бачыла. Слугавалi за абедам вельмi спрытныя i прыгожыя газэлi: яны прыносiлi i выносiлi стравы, угадваючы ўсе жаданнi Бландзiны, Добрай Козачкi i Катка-Вуркатка.

Абед быў вельмi багаты: iм падавалi сама розную птушку, сама рэдкую дзiчыну, сама далiкатную рыбу i сама духмяныя пiрагi i ласункi. Бландзiна была галодная i таму пакаштавала кожную страву - i ўсе яны падалiся ёй незвычайна смачнымi.

Пасля абеда Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялi Бландзiну ў сад i гулялi там па чароўных прысадах, у якiх раслi раскошныя дрэвы са спелымi сакавiтымi пладамi. Набегаўшыся ды нагуляўшыся, Бландзiна нарэшце стамiлася i пайшла са сваiмi новымi сябрамi назад у палац. Там Добрая Козачка прапанавала ёй пайсцi спаць, i Бландзiна з радасцю пагадзiлася.

У спальнi яе ўжо чакалi дзве газэлi, якiя павiнны былi ёй прыслугоўваць. Яны спрытна дапамаглi ёй распрануцца, паклалi ў ложак i засталiся побач сачыць, каб нiшто не патрывожыла яе сну. У ложку Бландзiна прыгадала пра бацьку i трошкi паплакала, шкадуючы, што яго няма побач. Але неўзабаве яна моцна заснула.

Глава 6

Бландзiна прачынаецца другi раз

Бландзiна доўга спала глыбокiм сном, а калi прачнулася, ёй падалося, што яна зусiм не такая, якая была, калi засынала: яна вельмi вырасла, i думкi ў яе зрабiлiся болей дарослыя. У яе было такое ўражанне, быццам яна вельмi паразумнела. Ёй здавалася, што ў сне яна прачытала шмат розных кнiжак, шмат пiсала, малявала, спявала, грала на арфе i пiянiна.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сегюр Де

Сегюр Де - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.