» » » » Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Я згодная, дарагая Чарапаха, i гатовая зараз жа выправiцца ў дарогу. Няхай я лепей памру ад нуды i стомы, чым ад хвалявання i тугi. Цяпер, калi вашыя словы адрадзiлi ўва мне надзею, я адчуваю ў сабе сiлу выцярпець нават яшчэ цяжэйшае падарожжа, чым тое, пра якое вы кажаце.

- Няхай жа будзе па-твойму, Бландзiна. Сядай да мяне на спiну i не бойся нi смагi, нi голаду, нi сну i нiякага лiха. Пакуль мы будзем iсцi, нiчога гэтага ты можаш не апасацца.

Бландзiна хуценька ўзлезла Чарапасе на спiну, i тая прамовiла:

- А цяпер - болей нi слова! Маўчы да той самай хвiлiны, пакуль мы не прыйдзем i я сама першая не загавару з табой.

Глава 10

Падарожжа i вяртанне

Як i казала Чарапаха, падарожжа доўжылася цэлыя шэсць месяцаў. Калi мiнулi першыя тры месяцы, яны выйшлi з леса i апынулiся на высушанай раўнiне, па якой iшлi яшчэ шэсць тыдняў. Нарэшце на даляглядзе ўзнiк велiчны замак, вельмi падобны да таго, якi быў у Катка-Вуркатка з Добраю Козачкай. Яшчэ месяц яны дабiралiся да шырокай дарогi, што вяла да замкавай брамы. Бландзiна згарала ад нецярпення. "Няўжо гэта i ёсць той замак, дзе я даведаюся пра лёс маiх дарагiх сяброў?" - думала яна. Але нягледзячы на вялiкае жаданне, яна баялася спытаць пра гэта ў Чарапахi. Каб яна магла злезцi на зямлю з Чарапахiнай спiны, яна дабегла б да замка ўсяго за дзесяць хвiлiн, але Чарапаха ўсё йшла i йшла, i Бландзiна памятала, што ёй нельга гаварыць i злазiць са спiны. Таму, нягледзячы на пякучае жаданне, яна вырашыла чакаць. Але замест таго, каб паскорыць хаду, Чарапаха, здавалася, пачала яшчэ марудней перастаўляць ногi i йшла да замка яшчэ доўгiх пятнаццаць дзён, якiя падалiся Бландзiне пятнаццаццю гадамi. Бландзiна не зводзiла з замка вачэй i ўвесь час глядзела на яго браму. Замак здаваўся пакiнутым: з яго не далятала нiводнага гуку, быццам за яго мурамi зусiм не было жыцця. Нарэшце, на сто васьмiдзесяты дзень падарожжа Чарапаха спынiлася i сказала Бландзiне:

- Ну вось, Бландзiна, цяпер ты можаш злезцi з маёй спiны. Сваёю смеласцю i паслухмянасцю ты заслужыла ўзнагароду, якую я абяцала. Iдзi ж у замак праз гэтыя маленькiя дзверцы, што перад табой, i ў першага, каго сустрэнеш, папрасi, каб цябе завялi да Чароўнай феi. Яна й раскажа табе пра лёс тваiх дарагiх сяброў.

Бландзiна жвава саскочыла на зямлю. Шэсць месяцаў праседзеўшы нерухома, яна баялася, што ногi ў яе будуць зусiм здранцвелыя. Але яна адчула ў iх такую самую лёгкасць, як у тыя шчаслiвыя часы, калi жыла ў Добрай Козачкi з Катком-Вуркатком i цэлымi гадзiнамi бегала па парку, збiраючы кветкi i ганяючыся за матылькамi. Шчыра падзякаваўшы Чарапасе, яна хуценька адчынiла маленькiя дзверцы i адразу апынулася перад прыгожай дзяўчынай, апранутай ва ўсё белае. Дзяўчына спытала ў Бландзiны, каго яна тут шукае.

- Мне трэба пабачыць Чароўную фею, - адказала Бландзiна. - Калi ласка, перадайце ёй, што прынцэса Бландзiна вельмi просiць яе прыняць.

- Хадзiце за мной, прынцэса, - сказала дзяўчына.

I Бландзiна з хваляваннем пайшла за ёй. Яны праходзiлi па прыгожых залах i сустракалi шмат маладых дзяўчат, якiя таксама былi ва ўсiм белым, як i тая, якую Бландзiна сустрэла на дварэ. Дзяўчаты прыязна ўсмiхалiся Бландзiне i глядзелi на яе з такiм выглядам, быццам некалi ўжо бачылi. Нарэшце Бландзiна ўвайшла ў залу, кропля ў кроплю падобную да той, што была ў Добрай Козачкi ў Бэзавым лесе.

Гэты ўспамiн быў Бландзiне такi балючы, што яна нават не заўважыла, як маладая дзяўчына некуды знiкла. Яна сумна пачала разглядаць мэблю, якая стаяла ў зале, i заўважыла, што толькi адна рэч тут не такая, як у Добрай Козачкi ў Бэзавым лесе. Гэта была вялiкая шафа, аздобленая золатам i тонкай разною косткай. Шафа была зачыненая. I тут Бландзiна адчула, як шафа вабiць яе з неадольнаю сiлай, яна не магла звесцi з яе вачэй. Раптам дзверы ў залу адчынiлiся, i ў яе ўвайшла прыгожая, яшчэ маладая жанчына ў раскошным убраннi. Яна падышла да Бландзiны i прамовiла мяккiм, ласкавым голасам:

- Што ты хацела, мiлае дзiцятка?

- О, панi! - закрычала Бландзiна i кiнулася жанчыне ў ногi. - Мне сказалi, што вы можаце расказаць пра лёс, якi напаткаў маiх мiлых, чароўных сяброў Добраю Козачку i Катка-Вуркатка. Вы ж, напэўна, ведаеце, як я страцiла iх праз сваё злачыннае свавольства. Я шмат праплакала, думаючы, што яны памерлi. Але Чарапаха падарыла мне надзею, сказаўшы, што аднойчы я здолею iх убачыць. I вось яна прывезла мяне сюды. Калi ласка, панi, скажыце, што яны жывыя. I загадайце, што я павiнна зрабiць, каб заслужыць вялiкае шчасце ўбачыць iх зноўку.

- Бландзiна, - сумна адказала Чароўная фея, - ты даведаешся, што здарылася з тваiмi сябрамi. Але што б ты не ўбачыла, не адчайвайся i не страчвай надзеi.

З гэтымi словамi яна падняла бедную Бландзiну з каленяў i падвяла да шафы, якая так прывабiла яе позiрк.

- Вось, мiлая Бландзiна, - сказала фея, - вазьмi гэты ключык i адчынi гэтую шафу. Але будзь мужная!

I яна аддала Бландзiне залаты ключык.

Бландзiна адчынiла шафу дрыготкай рукою... I што яна магла адчуць, калi ўбачыла, што ў шафе вiсяць шкуры Добрае Козачкi i Катка-Вуркатка, прыбiтыя дыяментавымi цвiкамi?!

Няшчасная Бландзiна роспачна крыкнула i ў непрытомнасцi ўпала на рукi Чароўнае фее.

У тое ж iмгненне дзверы ў залу зноў адчынiлiся i на парозе ўзнiк прыгожы, як сонейка, прынц. Ён кiнуўся да Бландзiны i сказаў:

- Ах, мацi, гэтае выпрабаванне было занадта моцнае для нашай мiлай Бландзiны.

- Я таксама шкадую, сынку, i мне таксама балiць за яе сэрца. Алё ты ведаеш, што гэтае пакаранне было патрэбнае, каб ужо назаўсёды вызвалiць яе з-пад улады злога чарадзея Бэзавага леса.

З гэтымi словамi, Чароўная фея дакранулася да Бландзiны сваёю палачкай, i Бландзiна адразу ачнулася. Але ўспомнiўшы ўбачанае, яна зноў горка заплакала i ў роспачы закрычала:

- Дайце мне памерцi, мне не хочацца болей жыць. Няма больш надзеi, i мне нiколi не ўбачыць шчасця. Мiлыя мае, дарагiя сябры, ваша Бландзiна хутка ўжо будзе з вамi!

- Бландзiна, дарагая, - сказала фея, моцна абняўшы дзяўчынку, - твае сябры жывыя i любяць цябе. Я i ёсць Добрая Козачка, а гэта - мой сын, Каток-Вуркаток. Некалi злы чарадзей Бэзавага лесу скарыстаўся няўважлiвасцю майго сына, i яму ўдалося ператварыць нас у жывёл. У гэтым выглядзе ты з намi й пазнаёмiлася. Свой нармальны выгляд мы маглi набыць толькi тады, калi б ты вызвалiла Ружу, якую я ператварыла ў куст. Я ведала, што яна твой сама злы вораг, i таму пасадзiла яе як мага далей ад замка, каб ты не магла яе ўбачыць. Я ведала, якiя няшчасцi ты можаш на сябе наклiкаць, выпусцiўшы яе на волю. I неба мне сведка, мы з сынам былi гатовыя ўсё жыццё заставацца Добраю Козачкай i Катком-Вуркатком, толькi б аберагчы цябе ад страшнай пакуты, якую табе давялося перажыць. На жаль, нягледзячы на ўсе нашыя перасцярогi, Папугаю ўдалося цябе ашукаць. А ўсё астатняе ты сама ведаеш. Магу толькi дадаць, што мы таксама вельмi пакутавалi, ведаючы, што ты засталася зусiм адна i так горка плачаш.

Бландзiна кiнулася цалаваць ды абдымаць фею, i дзякаваць ёй i прынцу. I няспынна задавала пытаннi.

- А што сталася з газэлямi, што нам прыслугоўвалi?

- Ты iх усiх бачыла, дарагая Бландзiна. Гэта тыя дзяўчаты, што прывялi цябе ў гэтую залу. Яны таксама абярнулiся зноў у людзей.

- А адкуль узялася карова, што прыносiла мне кожны дзень малако?

- Нам з сынам удалося ўгаварыць каралеву феяў паслаць табе гэтую невялiкую дапамогу. I Крумкача, якi падбадзёрваў цябе сваiмi словамi, таксама паслалi мы.

- Дык значыць, i Чарапаху вы да мяне прыслалi?

- I Чарапаху, Бландзiна. Каралеву феяў вельмi расчулiлi твае роспач i скруха, i яна вырашыла пазбавiць ляснога чарадзея ўсёй улады над табою. Але дзеля гэтага ты павiнна была яшчэ раз даказаць сваю паслухмянасць, вытрымаўшы доўгае i нуднае падарожжа, i ў знак пакарання паверыць у нашу смерць, убачыўшы гэтыя шкуры. Я прасiла, малiла каралеву феяў пазбавiць цябе ад такога суровага выпрабавання, але яна была няўмольная.

Бландзiна ўсё слухала i слухала, i глядзела, i абдымала сваiх сяброў, якiх так даўно згубiла i ўжо не спадзявалася ўбачыць. Але нарэшце яна прыгадала пра бацьку. Прынц зразумеў яе думкi i нешта шапнуў сваёй мацi.

- Збiрайся, Бландзiна, - сказала фея. - Хутка ты ўбачыш бацьку. Я ўжо яго папярэдзiла, i ён цябе чакае.

У тую ж хвiлiну Бландзiна апынулася ў каляснiцы, аздобленай золатам i перламi. Побач з ёй села фея, а насупраць прынц. Прынц быў вельмi шчаслiвы i не зводзiў з Бландзiны вачэй. Каляснiца была запрэжаная чацверыком белых-бялюткiх лебедзяў. Яны паднялiся ў паветра i паляцелi так хутка, што ўсяго праз пяць хвiлiн былi ўжо каля палаца караля Бенэна.

Уся каралеўская дворня стаяла на шырокiм ганку i чакала Бландзiну. I як толькi ў небе ўзнiкла каляснiца, пачулiся такiя радасныя воклiчы, што лебедзi перапалохалiся i ледзь не павярнулi ў iншы бок. Але прынц, якi кiраваў iмi, здолеў, на шчасце, iх супакоiць, i каляснiца апусцiлася каля самага ўваходу ў палац.

Кароль Бенэн кiнуўся да Бландзiны, i тая, саскочыўшы на зямлю, адразу апынулася ў абдымках у бацькi. Яны доўга не выпускалi адно аднаго. А ўсе вакол стаялi i плакалi, але цяпер гэта былi слёзы радасцi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сегюр Де

Сегюр Де - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.