» » » » Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








I Бландзiна пачала слухаць Папугаевы байкi, а той, як умеў, узяўся расхвальваць Бландзiну за яе прыгажосць, яе таленты i вялiкi розум. Бландзiна была зачараваная. Калi прайшла гадзiна, Папугай паляцеў i паабяцаў вярнуцца назаўтра. Так ён прылятаў яшчэ некалькi дзён запар i кожны раз расхвальваў Бландзiну i цешыў яе рознымi байкамi. I вось аднойчы ранкам ён пастукаўся ў шыбу i сказаў:

- Бландзiна, Бландзiна, адчыняй хутчэй, я прынёс табе вестку ад твайго бацькi. Толькi, калi ласка, не шумi, калi не хочаш, каб мне скруцiлi шыю.

Бландзiна хуценька адчынiла акно i спытала:

- Няўжо ты сапраўды прынёс мне навiны ад майго бацькi? Кажы хутчэй: што з iм i як ён?

- З тваiм бацькам усё добра, Бландзiна, - адказаў Папугай. - Але ён вельмi журыцца, што цябе няма побач. Я паабяцаў яму зрабiць усё, што ў маёй невялiкай сiле, каб вызвалiць цябе з твайго вязення. Але я змагу зрабiць гэта, толькi калi ты мне дапаможаш.

- З майго вязення? - здзiвiлася Бландзiна. - Дык ты проста не ведаеш, што Добрая Козачка i Каток-Вуркаток са мной заўсёды вельмi добрыя i ласкавыя i вельмi клапацяцца пра маё выхаванне! Яны вельмi ўзрадавалiся б, каб у iх была магчымасць вярнуць мяне майму бацьку. Мiлы Папугай, калi ласка, хадзi са мной, i я пазнаёмлю цябе з Добрай Козачкай.

- Ах, Бландзiна, - адказаў Папугай сваiм траскучым галаском, - ты не ведаеш яшчэ Добрае Козачкi i Катка-Вуркатка. Яны ненавiдзяць мяне, бо мне ўжо некалькi разоў удавалася ратаваць iхнiх ахвяраў. Нiколi табе не ўбачыць свайго бацькi, Бландзiна, i нiколi не выйсцi з гэтага леса, калi ты сама не здымеш таго талiсмана, якi цябе тут трымае.

- Якога талiсмана? - зноў здзiвiлася Бландзiна. - Я нiякага талiсмана не ведаю. Дый якая карысць Добрай Козачцы i Катку-Вуркатку трымаць мяне тут у палоне?

- А тая карысць, Бландзiна, што iм тут сумна жыць у адзiноце. Што ж да талiсмана, дык гэта звычайная Ружа. Калi ты яе сарвеш, яна вызвалiць цябе з твайго вязення, i ты зноў апынешся ў абдымках у свайго бацькi.

- Але ж у садзе няма нiводнае Ружы... Як жа мне яе сарваць?

- Прыйдзе дзень, i я скажу табе гэта. Але сёння мне болей нельга з табою гутарыць: хутка сюды прыйдзе Добрая Козачка. Але каб ты магла пераканацца ў цудадзейнай якасцi Ружы, спытай пра яе ў Добрае Козачкi, i ты ўбачыш, якi ў яе будзе выгляд. А цяпер - да заўтра, Бландзiна, да заўтра.

I Папугай паляцеў задаволены, што яму ўдалося закiнуць у душу Бландзiне першыя зярняткi няўдзячнасцi i непаслушэнства.

Як толькi Папугай знiк, у пакой увайшла Добрая Козачка. Было вiдаць, што яна вельмi ўсхваляваная.

- З кiм гэта ты тут гутарыла? - спытала яна, насцярожана пазiраючы на расчыненае акно.

- Нi з кiм, панi, - адказала Бландзiна.

- Але я ўпэўненая, што чула тут галасы.

- Гэта я, вiдаць, размаўляла сама з сабою.

Добрая Козачка нiчога не адказала, але твар у яе быў сумны, i з вачэй нават выкацiлiся некалькi слязiнак.

Бландзiна таксама была вельмi ўсхваляваная: Папугаевы словы прымусiлi яе зусiм iначай зiрнуць на тое, што яна робiць у Добрай Козачкi i Катка-Вуркатка. I замест таго, каб падумаць, што козачка, якая ўмее гаварыць па-чалавечы i надзяляць розумам iншых жывёл; якая змагла на сем год усыпiць дзяўчынку i ўвесь гэты час прысвяцiла яе выхаванню; якая жыве ў палацы, дзе ёй прыслугоўваюць, як сапраўднай каралеве, што гэтая козачка - незвычайная; i замест таго, каб адчуць да яе ўдзячнасць, Бландзiна слепа паверыла Папугаю, якога зусiм не ведала i верыць словам якога ў яе не было нiякай прычыны, як i ў Папугая не было нiякай прычыны дапамагаць Бландзiне, рызыкуючы сваiм жыццём. Яна паверыла яму толькi таму, што ён увесь час расхвальваў яе таленты. Цяпер яна ўжо не глядзела з былой удзячнасцю на прыемнае i шчаслiвае жыццё, якое ёй падарылi Каток-Вуркаток i Добрая Козачка: яна вырашыла зрабiць усё так, як параiў ёй Папугай.

У той жа дзень, нiбы незнарок, яна спытала ў Добрае Козачкi:

- Скажыце, Добрая Козачка, чаму ў Вашым садзе столькi розных прыгожых кветак, а сама чароўнай i сама прыгожай - Ружы - няма?

Пачуўшы гэтае пытанне, Добрая Козачка чамусьцi вельмi збянтэжылася i з дрыготкаю ў голасе адказала:

- Бландзiна, ах, Бландзiна, не думай пра гэтую каварную кветку, якая коле кожнага, хто да яе дакранецца. I нiколi не гавары са мною пра Ружу. Ты не ўяўляеш, якая небяспека крыецца для цябе ў гэтае кветцы.

У Добрае Козачкi быў такi суровы выгляд, што Бландзiна не асмелiлася болей нiчога спытаць.

Дзень скончыўся сумна. Бландзiна адчувала сябе няёмка, Добрая Козачка была незадаволеная, а Каток-Вуркаток - журботны.

Назаўтра Бландзiна, прачнуўшыся, падбегла да акна i ледзь паспела яго адчынiць, як у пакой уляцеў Папугай.

- Ну, што, Бландзiна, - спытаў ён, - бачыла, як збянтэжылася Добрая Козачка, калi ты спытала ў яе пра Ружу? Я абяцаў табе расказаць, як здабыць гэту чароўную кветку, дык вось: табе трэба выйсцi з парка i пайсцi ў лес. Я палячу разам з табой i пакажу месца, дзе расце найпрыгажэйшая Ружа ў свеце.

- Але як жа я выйду з парка? Са мной на шпацыр заўсёды ходзiць Каток-Вуркаток.

- Пастарайся яго адаслаць, - сказаў Папугай. - А калi ён заўпарцiцца, усё роўна не слухай яго i выходзь за агароджу.

- Але ж калi гэтая Ружа расце далёка, у палацы абавязкова заўважаць, што мяне надта доўга няма.

- Iсцi трэба сама большае адну гадзiну. Добрая Козачка паклапацiлася, каб Ружа была як мага далей i каб ты нiколi не змагла вырвацца з яе палону.

- Але нашто ёй мяне трымаць? Яна такая магутная, няўжо яна не магла знайсцi сабе iншых уцех, апроч майго выхавання?

- Гэта ты зразумееш потым, Бландзiна, калi вернешся да свайго бацькi. А цяпер табе трэба быць вельмi рашучаю. Пасля снедання пазбаўся ад Катка-Вуркатка i выходзь у лес. Я буду цябе там чакаць.

Бландзiна паабяцала, што ўсё так i зробiць, i хуценька зачынiла акно, баючыся, каб iх не ўбачыла Добрая Козачка.

Пасля снедання Бландзiна, як зазвычай, пайшла на шпацыр у сад, i Каток-Вуркаток пайшоў разам з ёю. Некалькi разоў яна прасiла Катка, каб ён пакiнуў яе адну, але той жаласна мяўкаў i iшоў следам. Калi яны збочылi на дарожку, якая вяла да выхаду з парка, Бландзiна зноў паспрабавала пазбавiцца ад Катка-Вуркатка.

- Я хачу пагуляць адна, - сказала яна. - Iдзi адсюль, Каток-Вуркаток, чуеш?

Але Каток-Вуркаток зрабiў выгляд, быццам не разумее. Тады Бландзiна зусiм раззлавалася i, забыўшыся, што яна робiць, ударыла Катка-Вуркатка нагой.

Ад моцнага ўдару Каток-Вуркаток страшна крыкнуў i стрымгалоў кiнуўся да палаца.

Роспачны крык Катка-Вуркатка прымусiў Бландзiну апамятацца; яна была ўжо гатовая паклiкаць Катка-Вуркатка назад, адмовiцца ад Ружы i расказаць усё Добрай Козачцы. Але зрабiць гэта яна пасаромелася i, павярнуўшыся, рушыла да паркавай агароджы. Дрыготкай рукой яна адчынiла браму i выйшла ў лес.

Да яе зараз жа падляцеў Папугай.

- Смялей, Бландзiна! - закрычаў ён. - Яшчэ гадзiна, i ты атрымаеш Ружу, а потым зможаш нарэшце ўбачыць свайго дарагога бацьку.

Гэтыя словы зноў надалi Бландзiне рашучасцi, якую яна пачала была трацiць. I яна смела рушыла па сцяжынцы, якую ёй паказваў Папугай, пералятаючы наперадзе з галiнкi на галiнку. Лес, якi з паркавай альтанкi здаваўся такiм прыгожым, усё болей гусцеў i ператвараўся ў непралазную нетру. Вакол раслi калючкi, сцежку перагароджвалi вялiзныя камянi. Птушак было ўжо не чуваць, i кветкi кудысьцi знiклi. Бландзiна пачала адчуваць незразумелую млосць, але Папугай прыспешваў яе:

- Хутчэй, Бландзiна, хутчэй! Час iдзе! Калi Добрая Козачка заўважыць, што цябе няма ў парку, яна кiнецца ў пагоню i скруцiць мне шыю, а ты нiколi ўжо не ўбачыш свайго бацькi.

Бландзiна была стомленая, яна задыхалася, рукi ў яе былi падрапаныя, чаравiкi падралiся. Яна была гатовая ўжо сказаць, што нiкуды болей не пойдзе, калi Папугай закрычаў:

- Ну, вось мы й прыйшлi, Бландзiна! Вунь за тым невысокiм плотам i расце твая Ружа.

I сапраўды за павароткай сцяжыны Бландзiна ўбачыла невысокi плот. Папугай падляцеў да яго i адчынiў маленькiя дзверцы.

Зямля за плотам была сухая i камянiстая, але пасярэдзiне буйнеў цудоўны ружовы куст з найпрыгажэйшаю ў свеце Ружай.

- Бяры яе, Бландзiна, цяпер яна па праву належыць табе, - сказаў Папугай.

Болей не разважаючы, Бландзiна ўзялася за галiнку i, хоць у пальцы ёй балюча калолi шыпы, сарвала прыгожую кветку.

Як толькi Ружа апынулася ў яе ў руце, пачуўся нечый гучны смех. Ружа выслiзнула ў яе з рук i закрычала:

- Дзякуй табе, Бландзiна, што ты вызвалiла мяне ад чараў Добрае Козачкi! Я твой злы дух, i цяпер ты належыш мне!

- Ха-ха-ха! - засмяяўся Папугай. - Дзякуй табе, Бландзiна! Цяпер i я нарэшце магу набыць свой звычайны выгляд - выгляд чарадзея. Угаварыць цябе аказалася зусiм не так цяжка, як я ўяўляў. Досыць было толькi трошкi пацешыць тваё самалюбства, як ты адразу зрабiлася злая i няўдзячная. Ты сама прынесла пагiбель сваiм сябрам, якiя былi мае смяротныя ворагi. Бывай, Бландзiна!

I прамовiўшы гэтыя словы, Папугай разам з Ружай знiк i пакiнуў Бландзiну адну пасярод дрымучага леса.

Глава 8

Раскаянне


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сегюр Де

Сегюр Де - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.