» » » » Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)


Авторские права

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Аман, - сказаў брат Гаспар Мантыха.

- У Вiла-Рэал, вялебны ойча, асаблiва многа душ, як мне здаецца, заражаных цяжкiмi хваробамi, - азваўся падрэ дэ ла Куэста.

- Гойце iх! - сказаў Тарквемада, узыходзячы на сходы калегiяты. - Чаго ж вы чакаеце? Цi ж вы не лекары душ?

Ён быў ужо каля партала, а браты дамiнiканцы, завёўшы тонкiмi галасамi Маgnifiсаl, пачалi заходзiць у калегiяту, калi на плошчы ўтварылася затлока. Падрэ Тарквемада спынiўся, спевы ацiхлi.

Унiзе голасна крычаў i размахваў рукамi рыцар на запененым канi, пракладаючы сабе дарогу праз натоўп. Акружаны служкамi Святога трыбунала, ён сказаў iм нешта, пасля чаго адзiн рыцар у панцыры саскочыў з каня i, бразгаючы зброяй, узбег на сходы.

- Ойча вялебны, прыбыў наш ганец з Сарагосы з важным паведамленнем.

Падрэ Тарквемада махнуў рукой. Падняў руку i рыцар. На гэты знак служкi, лучнiкi i рыцары пачалi расступацца, даючы ганцу дарогу. А той - рослы i дужы мужчына - саскочыў з каня, хiстануўся, але адразу выпрастаўся, скiнуў з плячэй дарожны плашч, глыбока ўздыхнуў, павольным рухам далонi ацёр спацелы лоб i цяжка, як смяротна стомлены чалавек, пачаў падымацца па сходах.

Апынуўшыся перад Вялiкiм iнквiзiтарам, ён укленчыў i схiлiў чорны ад пылу твар.

- З Сарагосы? - спытаўся Тарквемада.

- Так, вялебны ойча. Тры днi i тры ночы ў дарозе.

- Хто цябе паслаў?

- Святы трыбунал.

- Кажы.

- Ойча вялебны, здарылася страшнае, яно благае ў неба помсты! - На момант замоўк, каб сабрацца з духам. - Вялебны айцец Пэдра Арбуэз забiты.

Трывожны шэпт папоўз сярод прысутных. Усе ведалi, што кафедральны канонiк доктар Пэдра Арбуэз д'Эпiла ўсяго толькi год таму назад пры ўстанаўленнi ў каралеўстве Арагон Святой iнквiзiцыi быў абвешчаны адным з двух iнквiзiтараў Сарагосы.

- Божа, злiтуйся з нас, - сказаў падрэ дэ ла Куэста.

- Дзе ўчынена злачынства? - спытаўся Тарквемада.

- У саборы, ойча вялебны, пад час вячэрняга набажэнства.

- Забойцы?

- Схапiлi абодвух.

- Iх iмёны?

- Фiдэль д'Уранса i Хуан д'Эсперайндэа.

Тарквемада нахмурыў бровы.

- Не ведаю такiх.

- Гэта нiзкiя людзi, вялебны ойча. Абодва, аднак, са службы вяльможнага пана дон Хуана дэ ла Абадыя.

- Аж так высока сягае злачынства?

- Ойча вялебны, найгоднейшы iнквiзiтар, айцец Гаспар Хуглар загадаў паведамiць табе, што гэта ганебнае забойства, вiдаць, вынiк вялiкай i шырокай змовы i да падазроных належаць асобы, якiя ў каралеўстве Арагон лiчацца людзьмi вельмi высокай годнасцi.

- Божа мой! - усклiкнуў падрэ Тарквемада. - Калi сапраўды ўсё так, як ты кажаш, то мне цяжка паверыць, каб гэтыя асобы былi са старых хрысцiянскiх родаў. Цi не належаць яны да сем'яў жыдоўскага паходжання?

Ганец з павагай схiлiў галаву.

- Народ Сарагосы маўляе тваiмi вуснамi, найпачцiвейшы ойча. Калi па горадзе разышлася вестка, што вялебны Пэдра забiты, народ высыпаў на вулiцы, каб пакараць маранаў, праклятых аблуднiкаў, якiя прынялi нашу веру, але i духам, i звычаямi засталiся верныя юдэйству. Яго эмiненцыя арцыбiскуп дон Альфонса, спрабуючы прадухiлiць iнцыдэнты, асабiста выйшаў на вулiцу, каб сказаць народу, што ўсе вiнаватыя адбудуць заслужаную кару.

Падрэ Тарквемада паглядзеў на прысутных.

- Чуеце, шаноўныя браты? Чуеце голас хрысцiянскага народа? Гэта вам навука! Адзеньце тысячу скрушных грэшнiкаў у санбенiта i прыганiце iх босых сюды, да калегiяты, на пакутнае аўтадафэ, аддайце свецкаму суду сто, дзвесце, трыста, калi зойдзе патрэба, зацятых i закаранелых ератыкоў, каб знiшчыць iх у полымi, як нiшчыцца шкоднае пустазелле або ссохлая вiнаградная лаза, а люд, якi сёння ў гэтым горадзе замкнуўся ў сваiх дамах, убачце на вулiцах. Больш таго: кiньце яго да ног сваiх.

Пасля павярнуўся да ўкленчанага ганца:

- Мiр з табой, мой сыне. Ты прынёс нам вестку смутную i радасную. Мы смуткуем, што вялебнага дона Пэдра няма больш сярод нас, добра ведаючы, што жыцьме ён праз усе часы неўмiручасцю поўнай хвалы; радуймася, што яго пакутная смерць умацуе нас i з'яднае ў змаганнi з ератыкамi, у абароне нашай веры.

Змяркалася. На плошчы запалiлi паходнi. Голас Тарквемады гучаў у цiшынi ўсё больш грозна.

- Няма на свеце такой сiлы, анi такога зла i падступнасцi, якiя маглi б супрацьпаставiцца нашай справе. Будземце ж, браты, чуйныя i не спема ў час, калi не спiць вораг сярод нас.

- Vivа еl nоmbrе dе Jesus! - моцным голасам сказаў падрэ дэ ла Куэста. Vivа lа Virgen Santissima!

Ганец з Сарагосы падхапiўся з каленяў i, павярнуўшыся тварам да плошчы, крыкнуў хрыпла з усёй сiлы ў змрок, запоўнены ўзброенымi людзьмi i бляскам дымных паходняў.

- Vivа lа Santissima!

- Vivа lа Santissima!

- адказаў адным магутным голасам натоўп.

У гэты час Тарквемада падняў сухую старэчую далоню i з-пад партала калегiяты, высокi i ўзнесены сярод мiгатлiвых агеньчыкаў свечак, пачаў крэслiць у паветры знак крыжа.

Быў познi начны час. Нешпар дамiнiканцаў даўно ўжо закончыўся. Пасля працяглай нарады з iнквiзiтарамi i дарадцамi падрэ дэ ла Куэста правёў вялебнага айца да келлi, у якой той меўся жыць пад час гасцявання ў Вiла-Рэал. Змрок нiзкiх кляштарных калiдораў рассейвалi паходнi ў руках двух рыцараў з Хрыстовай мiлiцыi.

У канцы доўгага калiдора падрэ дэ ла Куэста спынiўся i адчынiў дзверы ў келлю.

- Належыць табе, вялебны ойча, заслужаны адпачынак пасля клопатаў сённяшняга дня. Спадзяюся, Бог спашле табе добры сон. У гэтай вось келлi, як сведчаць старыя запiсы нашага кляштара, акурат сто гадоў назад жыў пэўны час наш святы брат Вiнсэнт Фэр'ер.

Падрэ Тарквемада, схiлiўшы ў дзвярах галаву, увайшоў усярэдзiну. Келля была цесная i голая. У адным куце гарэў каганец. Нiжэй было месца для кленчання. У другiм куце - вузкая пасцель. Над ёю - разьблёны з дрэва распяты Хрыстос. Холад iшоў ад каменнай падлогi i муроў. За акном распасцiралася цёмнае начное неба, усыпанае зоркамi.

Вялебны айцец падышоў да акна.

- Наш брат Вiнсэнта несумненна быў святы. Цi не думаеш, вялебны ойча, што пры ўсiх сваiх хрысцiянскiх цнотах ён быў чалавек, якi вельмi лiчыўся з важнасцю слоў.

Падрэ дэ ла Куэста цiха прычынiў дзверы.

- Святы Вiнсэнт быў вялiкi прапаведнiк нашага закону.

Тарквемада, заклаўшы далонi ў рукавы сутаны, глядзеў на далёкае неба.

- Словы! Што ж словы, мой ойча? Тысячай слоў можна вярнуць тысячу ератыкоў. Кажаш, святы Вiнсэнт быў вялiкi прапаведнiк. Гэта праўда. Далучыў да нашай веры шмат тысяч жыдоў, якiя ў свой час унiклi пагромаў. I што з таго? Яны, учора далучаныя, сёння ў асобах сваiх сыноў i ўнукаў таемна мардуюць абаронцу веры. Чаму так робяць? Бо ненавiдзяць Святую iнквiзiцыю, змянiўшы толькi формы, не мяняючы нi на шэлег сваёй ератыцкай натуры. Аказваецца, словы бываюць не вушкам iгольным, а брамай, шырока адчыненай усiм. I праз яе праходзяць так латва, як з цемры да святла дзённага. Сапраўды, мой ойча, бяда тым, хто змагаецца, калi занадта спадзяецца на ачышчальную сiлу слова!

- Думаеш, слова не мае нiякай дзейснай сiлы? - пакорна спытаўся падрэ дэ ла Куэста.

- Чаму ж, мае, але толькi тады, калi яно - дзеянне. Уся праўда нашага слова ў вучэннi царквы, i яна непарушная, не залежыць ад глебы, на якой мы будуем наш гмах. Але цi ж не на тым грунтуюцца нашы заклiкi, каб словы праўды пацвярджаць сведчаннем дзеяння? Вер мне, мой ойча, словы толькi тады нешта азначаюць, калi не далей чым за крок ад iх стаiць меч дзеяння.

- Калi я правiльна ўразумеў цябе, вялебны ойча, прызнаннi асоб перад Святым трыбуналам, якiя сведчаць за тое, што шмат хто са свецкiх паноў i ўпраўцаў горада Вiла-Рэал пагарджае асновамi рэлiгii i не баiцца ўзносiцца з пыхаю там, дзе павiнна быць толькi паслушэнства i пакора, - то гэта цi не словы, за якiмi стаiць меч дзеяння?

Падрэ Тарквемада павярнуўся да акна. У позiрку яго цёмных, глыбока пасаджаных вачэй успыхнуў раптоўны бляск.

- Сапраўды, шматвяковы вопыт нашага вучэння прамаўляе тваiмi вуснамi. Здаецца мне, ты зразумеў асаблiва важны прынцып.

- Цi маеш на думцы, вялебны ойча, прынцып, якi сцвярджае, што за кожнай памылкай, якая б яна нi была, схаваныя пахiбнасцi веры?

Тарквемада прыплюшчыў вочы i нiчога не адказаў. Падрэ дэ ла Куэста ўзiраўся ў яго з напружанай увагай.

- Калi б мы хацелi i маглi глыбей i пранiклiвей глядзець на людскiя памылкi, - азваўся праз хвiлiну, - тады нам не цяжка было б заўважыць, што прычыны памылак бываюць зазвычай больш грозныя, чым яны самыя.

Тарквемада ўзвёў павекi.

- Ойча Бласка, - сказаў задумлiва, - я хацеў бы, каб ты сказаў мне як брату, якi шчыра любiць...

- Слухаю цябе, ойча.

- Сапраўдны хрысцiянiн не можа мець нiякiх асабiстых мэт, якiя б пярэчылi мэтам царквы.

- Так, ойча, гэта праўда.

- Усе нашы дзеяннi, думкi i жаданнi належаць царкве. Лiчу таксама, што менавiта таму хрысцiянiн не толькi можа, але i павiнен песцiць у сабе жаданнi, хай вельмi асабiстыя, але каб яны адпавядалi мэтам царквы. Скажы яшчэ, цi маеш асабiстае пажаданне, асаблiва табе дарагое, адно замiлаванне, якое здавалася б табе ўвасабленнем тваiх зямных iмкненняў?

Падрэ дэ ла Куэста хвiлiну маўчаў.

- Калi быць шчырым, ойча, як на споведзi...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ежи Анжиевски

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.