» » » » Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)


Авторские права

Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Зрэшты, абрадзiўшыся, Луiза ўвесь свой клопат аддавала ўжо толькi свайму, а пасля - сваiм дзецям. Яна часам яшчэ старалася дапамагаць i мужу, але часу ёй бракавала ўсё больш. I хоць яна шкадавала, што не можа дагледзець Ёну, як раней, рашучы характар не дазваляў ёй занадта зважаць на гэту прыкрую акалiчнасць. "Тым горай, - казала яна, - кожнаму свой варштат". Гэты выраз зачароўваў Ёну, бо, як i ўсе сучасныя яму мастакi, ён таксама хацеў лiчыцца за рамеснiка. Дык вось, рамеснiк аказаўся крыху занядбаны i вымушаны быў сам купляць сабе чаравiкi. Рэч гэта звычайная, але i ў ёй Ёна iмкнуўся бачыць толькi прыемны бок. Вядома, каб хадзiць па крамах, яму трэба было рабiць пэўнае намаганне, але аддзякай гэтаму была адна з тых гадзiн адзiноты, якая дазваляе па-сапраўднаму ацанiць сямейнае шчасце.

Аднак найбольш вострай з усiх праблем маладой пары была праблема жыццёвай прасторы, бо прастора, як i час, звужалiся вакол iх з аднолькавай хуткасцю. Нараджэнне дзяцей, новы занятак Ёны, цеснае памяшканне i сцiплы заробак, якi не дазваляў наняць большай кватэры, пакiдалi вельмi абмежаваную плошчу пад дзейнасць Луiзы i Ёны. Iх кватэра была на другiм паверсе колiшняга асабняка ХVIII стагоддзя, у старым квартале сталiцы. У гэтым раёне жыло шмат мастакоў, верных таму прынцыпу, што ў мастацтве пошук новага павiнен праходзiць у межах старажытных традыцый. Ёну, якi падзяляў гэтае перакананне, жыць у такiм квартале вельмi падабалася.

Да старажытнасцi ва ўсякiм выпадку яго кватэра мела сама непасрэднае дачыненне. Праўда, некаторыя занадта сучасныя перабудовы надалi ёй даволi арыгiнальны выгляд, якi заключаўся ў тым, што кватэра давала сваiм гаспадарам вялiкi аб'ём паветра, займаючы адначасова маленькую плошчу. Пакоi з надзвычай высокiмi столямi i раскошнымi рамамi вокнаў, несумненна, некалi прызначалiся, мяркуючы па iх велiчных памерах, пад урачыстыя прыёмы i святочныя балi. Але гарадская цесната i прыбытковасць нерухомай маёмасцi прымусiлi новых домаўладальнiкаў падзялiць гэтыя занадта шырокiя пакоi перагародкамi i такiм чынам павялiчыць колькасць стайняў, якiя яны за вельмi кругленькую цану аддавалi ў наймы статку сваiх кватэранаймальнiкаў. I тут яны не забывалiся падкрэслiць тое, што па-iхняму называлася "значная кубатура паветра". Гэтую перавагу адмаўляць было нельга. Проста яе трэба было тлумачыць тым, што домаўладальнiкi сутыкнулiся з немагчымасцю перагарадзiць пакоi яшчэ i ўвышыню. Каб такое было магчыма, яны б без ваганняў пайшлi на ўсе неабходныя ахвяры, каб даць некалькi дадатковых прытулкаў вельмi ахвочаму на шлюб i плоднаму ў той час маладому пакаленню. Кубатура паветра давала, зрэшты, не толькi перавагi. Яна мела ў сабе i тую загану, што ўзiмку нагрэць пакоi было цяжка, а гэта, на няшчасце, вымагала ад уладальнiкаў павелiчэння платы за апал. Улетку ж, праз вялiзныя памеры вокнаў, кватэра лiтаральна нясiлела ад спякотнага сонца: жалюзi не было. Уладальнiкi не парупiлiся iх усталяваць, збянтэжаныя, вiдаць, вышынёй вокнаў i коштам сталярных работ. Зрэшты, тую ж ролю маглi выконваць i тоўстыя шторы, кошт якiх нiякiм чынам не ўплываў на прыбытковасць, бо набываць i падвешваць iх мусiлi самi кватаранты. Трэба, аднак, зазначыць, што домаўладальнiкi не адмаўлялiся дапамагаць iм у гэтым i прадавалi па нечуваных цэнах шторы з уласных крам. Чалавекалюбства, якое яны выяўлялi праз такое сваё стаўленне да нерухомай маёмасцi, было iх сапраўднаю слабай стрункай. У будзённым жыццi гэтыя сучасныя князькi гандлявалi паркалём i аксамiтам.

Ёна быў зачараваны ўсiмi выгодамi кватэры i без нараканняў пагаджаўся з яе заганамi. "Хай будзе па-вашаму", - адказаў ён домаўладальнiку, калi той абвясцiў, якой будзе плата за апал. Што ж да штораў, дык тут Ёна цалкам падтрымлiваў Луiзу, на думку якой вокны даволi было завесiць толькi ў спальнi, а ў астатнiх пакоях можна пакiнуць i голыя. "Нам няма чаго хаваць", - казала гэта бязвiнная душа. Асаблiва вабiў Ёну сама вялiкi пакой, столь у якiм была такая высокая, што не магло быць i гаворкi, каб прыстасаваць да яго нейкую годную сiстэму асвятлення. Дзверы з лесвiцы вялi непасрэдна ў гэты пакой, а ўжо з яго па вузенькiм калiдорчыку можна было трапiць у астатнiя два, значна меншыя i сумежныя. У глыбiнi кватэры побач з кухняй месцiлiся прыбiральня i невялiчкая каморка, якая насiла гучнае iмя душавой. Яна i сапраўды магла б замянiць сабой душавую, каб толькi паставiць у ёй душ, усталяваць яго вертыкальна i згадзiцца прымаць дабратворны струмень без нiводнага руху.

Надзвычай высокiя столi i цесныя пакоi надавалi гэтай кватэры выгляд дзiўнага набору амаль цалкам шкляных паралелепiпедаў, якiя з усiх бакоў складалiся толькi з вокнаў i дзвярэй, так што мэблi не было куды прыткнуцца, а людзi, якiя траплялi туды, адразу гублялiся ў пранiзлiвым яркiм святле i, нiбыта ў доследным растворы, плавалi ў гэтым пастаўленым на бок акварыуме. Апроч таго, усе вокны выходзiлi на двор, цi, дакладней, упiралiся на невялiкай адлегласцi ў вокны абсалютна такога ж суседняга будынка, за якiмi амаль адразу бачыўся яшчэ адзiн двор. "Гэта наш люстраны кабiнет", - узрадавана казаў Ёна. Паводле парады Рато спальню было вырашана размясцiць у адным з маленькiх пакояў, а другi павiнен быў прызначацца дзецям, якiя неўзабаве ўжо мелiся нарадзiцца. Вялiкая зала ўдзень служыла Ёну майстэрняй, а ўвечары i калi сям'я ела - ператваралася ў агульны пакой. Зрэшты, есцi можна было i ў кухнi, адно каб нехта - Луiза цi Ёна - згадзiўся рабiць гэта стоячы. Каб дапамагчы сябрам, Рато панавыдумляў мноства розных мудрагелiстых прыстасаванняў. Дзякуючы рассоўным дзвярам, адкiдным столiкам i раскладным крэслам яму ўдалося кампенсаваць нястачу мэблi i, адначасова, яшчэ больш павялiчыць дзiўны выгляд гэтай i без таго арыгiнальнай кватэры, ператварыўшы яе ў сапраўдны куфэрак сюрпрызаў.

Але хутка пакоi напоўнiлiся карцiнамi i дзецьмi, i перад бацькамi паўстала пiльная патрэба падумаць пра новую перастаноўку. Да нараджэння трэцяга дзiцяцi Ёна працаваў у зале, Луiза вязала ў спальнi, а двое малых займалi апошнi, трэцi пакой, пераварочвалi там усё дагары нагамi i потым, як апантаныя, насiлiся па ўсёй кватэры. Цяпер жа, калi нарадзiўся трэцi, яму было вырашана аддаць адзiн закутак у майстэрнi, якi Ёна адгарадзiў палотнамi, утварыўшы нешта накшталт шырмы. Гэта дазваляла своечасова пачуць, калi дзiця пачынае галасiць, i адразу адгукнуцца на яго поклiч. Зрэшты, Ёну праз гэта турбавацца нiколi не прыходзiлася - першая каля калыскi заўсёды была Луiза. Яна не чакала, пакуль дзiця пачне крычаць, i заходзiла ў майстэрню загадзя, прычым рабiла гэта вельмi асцярожна i абавязкова на дыбачках. Ёну замiлоўвала такая далiкатнасць, але аднойчы ён паспрабаваў пераканаць жонку, што ён зусiм не такi ўжо чуллiвы i выдатна можа працаваць, нават калi яна будзе хадзiць нармальна i трошкi шумець. Луiза на гэта адказала, што, апроч усяго iншага, яе хвалюе i сон малога. Ёна быў зачараваны дабрынёю матчынага сэрца, што адкрылася яму так нечакана, i ад душы пасмяяўся са сваёй прамашкi. Ён не адважыўся прызнацца, што сваiмi засцярогамi Луiза перашкаджае яму больш, як тады, калi заходзiць не хаваючыся. Па-першае, такiя наведваннi цягнуцца даўжэй, а па-другое - Луiзiны рухi (а яна з'яўлялася шырока расставiўшы рукi, крыху адкiнуўшы ўсё цела назад i высока паднiмаючы перад сабою ногi) усё роўна не могуць быць непрыкмечанымi. Такiя захады нават супярэчаць яе намерам, бо кожны момант яна рызыкуе зачапiцца за якое-небудзь палатно, якiмi пазастаўляна майстэрня. Дарэчы, гэта здаралася. Тады грук будзiў дзiця, i яно, як магло, выказвала сваю незадаволенасць, што атрымлiвалася ў яго, памiж iншым, даволi пераканаўча. Бацька, зачараваны магутнасцю лёгкiх свайго сына, бег яго цешыць, i неўзабаве эстафету за iм пераймала жонка. Тады Ёна iшоў падымаць палотны, а пасля, з пэндзлем у руцэ, з захапленнем слухаў уладны i настойлiвы голас сына.

У той жа час, дзякуючы поспеху Ёны, у яго з'явiлася процьма сяброў. Гэтыя сябры нагадвалi пра сябе па тэлефоне цi неспадзявана завiтваючы ў госцi. Тэлефон, якi, усё загадзя ўзважыўшы, паставiлi ў майстэрнi, званiў часта i зноў жа на шкоду дзiцю, крыкi якога мяшалiся з назойлiвымi званкамi апарата. Калi ж Луiза ў такi момант выпадкова займалася iншымi дзецьмi, яна разам з iмi кiдалася ў майстэрню, дзе найчасцей ужо знаходзiла Ёну за тым, што ён, трымаючы ў адной руцэ дзiця, а ў другой - пэндзлi i тэлефонную трубку, прымаў мiлае запрашэнне на снеданне ў кампанii новых сяброў. Ёна быў у захапленнi ад таго, што з iм, чалавекам, якi можа весцi хiба што банальную гаворку, нехта хоча разам паснедаць; але выходзiць з дому ён лiчыў за лепшае ўвечары, бо не хацеў разбiваць свайго працоўнага дня. Але найчасцей, на жаль, у сябра выдаваўся вольны толькi сняданак, прычым менавiта гэты, i ён абавязкова хацеў правесцi яго ў кампанii дарагога Ёны. Дарагi Ёна згаджаўся: "Хай будзе па-вашаму!", вешаў трубку, прамаўляў: "Якi ўсё ж прыязны чалавек!" - i аддаваў дзiця Луiзе. Потым ён вяртаўся да працы, якая хутка перапынялася снеданнем цi абедам. Трэба было прыбiраць палотны, рассоўваць мудрагелiсты стол i сядаць за яго разам з дзецьмi. За ежай Ёна ўвесь час паглядаў на распачатую карцiну, i калi-нiкалi яму пачынала здавацца, што дзецi жуюць i глытаюць крыху марудна i праз гэта працэдура кожны раз цягнецца занадта ўжо доўга. Але неяк ён прачытаў у газеце, што, каб добра засвойваць харч, есцi трэба не спяшаючыся, i пасля гэтага заўсёды меў падставу парадавацца, калi доўга сядзеў за сталом.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Альбер Камю

Альбер Камю - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.