» » » » Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Матылiха страшэнна спужалася, ды нiчога не зробiш, яна падляцела да Балкiды i села на яе белую руку.

Балкiда нахiлiла сваю прыгожую галаву i прашаптала:

- Малюсенькая жанчына, няўжо ты i праўда паверыла таму, што сказаў табе муж?

Матылiха зiрнула на Балкiду i ўбачыла вочы Найпрыгажэйшай царыцы, што зiхацелi, як зiхацiць возера ў месячную ноч. Матылiха склала крыльцы i, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, сказала:

- О царыца, красуйся на векi вякоў! Ты ж ведаеш, што такое мужы!

I царыца Балкiда, мудрая Балкiда Саўская, падняла руку да вуснаў, каб схаваць усмешку, i сказала:

- Так, сястрыца мая, ведаю.

- Яны злуюцца за дробязi, - сказала Матылiха, хутка-хутка распасцiраючы i складваючы крыльцы, - i мы павiнны ўлагоджваць iх, о Царыца, каб яны не бурчалi. Яны нiколi не думаюць нават паловы таго, што кажуць. Калi мужу майму гэтак хочацца верыць, нiбыта я паверыла, што варта яму тупнуць нагой i палац Сулеймана-iбн-Дауда знiкне, няхай сабе верыць, не буду яму пярэчыць. Усё адно заўтра ён пра гэта забудзецца.

- Так, сястрыца мая, ты кажаш шчырую праўду, - прамовiла Балкiда, - але, калi ён наступны раз пачне перад табою выхваляцца, злавi яго на слове. Скажы яму, каб ён i папраўдзе тупнуў нагою, i паглядзi, што з гэтага выйдзе. Ён будзе дужа пасаромлены. Вось пабачыш.

Матылiха паляцела да свайго Матылька, а праз пяць хвiлiн яны ўжо сварылiся - яшчэ мацней, чым раней.

- Успомнi, - сказаў Матылёк, - успомнi, што я магу зрабiць, калi тупну нагою!

- Я табе анi не веру, - адказала Матылiха, - i я была б рада паглядзець, што ў цябе з гэтага выйдзе! Тупнi! Тупнi! Калi ласка, тупнi!

- Я абяцаў Сулейману-iбн-Дауду не тупаць, i я не хачу парушаць сваё слова.

- Колькi нi тупай, усё адно нiчога не будзе. Нават маленькая травiнка i тая не зварухнецца. Чаму ж ты не тупаеш? Тупнi! Тупнi! Кажу табе: тупнi!

Сулейман-iбн-Дауд сядзеў пад камфорным дрэвам, чуў кожнае слова i смяяўся гэтак, як яшчэ нiколi не смяяўся.

Ён забыўся пра царыц, ён забыўся пра Звяругу, што выплыў з марской глыбiнi, ён забыўся пра сваё самахвальства. I Балкiда, стоячы за дрэвам, таксама смяялася, бо яе каханаму было гэтак весела.

Але вось Матылёк, злосны i ўсхваляваны, зноў спусцiўся пад камфорнае дрэва i сказаў Сулейману-iбн-Дауду:

- Яна хоча, каб я тупнуў. Яна хоча паглядзець, што з гэтага выйдзе. О Сулейман-iбн-Дауд, ты ж ведаеш, што ў мяне нiчога не атрымаецца! I цяпер яна ўжо нiколi не паверыць нiводнаму майму слову i будзе смяяцца з мяне да канца маiх дзён.

- Не, о браце мой, - сказаў Сулейман-iбн-Дауд, - гэтага не будзе, абяцаю табе.

I ён пакруцiў на пальцы пярсцёнак (толькi для таго, каб дапамагчы Матыльку, а не для таго, каб пахвалiцца сваёю ўсемагутнасцю), i як згледзець вокам чатыры вялiзныя Джыны ўзнiклi перад iм з-пад зямлi.

- Рабы, - сказаў Сулейман-iбн-Дауд, - калi гэты васпан, што сядзiць у мяне на пальцы (там сядзеў хвалько Матылёк), тупне левай пярэдняй нагой, зрабiце так, каб усчалася навальнiца, ляснуў пярун i гэты палац, i ўсе гэтыя сады згiнулi з вачэй, знiклi. А як ён тупне зноў, асцярожна пастаўце iх на ранейшае месца.

- Цяпер, о браце мой, - сказаў ён Матыльку, - iдзi да жонкi i тупай сабе на пацеху.

Матылёк падляцеў да жонкi, якая ўсё яшчэ крычала:

- Чаму ж ты не тупаеш? Тупнi! Ну, тупнi ж! Тупнi!

За агароджай, што акружала палац, Балкiда ўбачыла чатырох Джынаў i сказала:

- Нарэшце такi Сулейман-iбн-Дауд, каб уратаваць Матылька, зробiць тое, што даўным-даўно павiнен быў зрабiць, каб уратаваць самога сябе: утаймуе гэтых сварлiвых царыц.

Матылёк тупнуў нагою. Джыны падхапiлi палац i сады i знеслi iх па паветры за тысячу мiляў. Ляснуў страшэнны пярун, i неба зрабiлася чарнейшым за чарнiла. А Матылiха лятала ў цемры i крычала:

- О, я не буду болей сварыцца! I навошта я пад'юджвала яго! Мой каханы, мой любенькi муж, вярнi назад i палац i сады, i я нiколi болей не буду пярэчыць табе!

Матылёк i сам спужаўся не менш за сваю жонку, а Сулейман-iбн-Дауд гэтак рагатаў, што не мог нават адразу шапнуць Матыльку:

- Тупнi зноў, о браце мой, вярнi мне мой палац, о вялiкi чарадзей!

- Ага, вярнi яму палац! - усклiкнула Матылiха, якая лятала ў цемры, нiбы начнiца. - Вярнi яму палац i не займайся болей такiм жахлiвым чараўнiцтвам!

- Добра, дарагая, хай будзе так! - сказаў Матылёк, стараючыся як мага паддаць сабе храбрасцi. - От бачыш, што выйшла з таго, што ты прыдзiралася да мяне. Само сабой зразумела, што сам я нiколечкi не турбуюся пра тое, вернецца палац цi не, такiя рэчы для мяне не ўпершыню, але з павагi да цябе i да Сулеймана-iбн-Дауда я не пярэчу супроць таго, каб усё вярнулася на сваё месца.

I ён тупнуў яшчэ раз, i ў той жа момант Джыны без нiводнага штуршка паставiлi i сады i палац на ранейшае месца.

I ўсё было па-ранейшаму. Цёмна-зялёнае лiсце апельсiнавых дрэў ярка зiхацела на сонцы, фантаны пералiвалiся сярод пунсовых эгiпецкiх лiлеяў, птушкi спявалi, быццам нiчога i не было, а Матылiха ляжала на баку пад камфорным дрэвам. Крыльцы ў яе трымцелi, i, задыхаючыся, яна паўтарала:

- Даруй мне! Я болей не буду!

Сулейман-iбн-Дауд гэтак смяяўся, што ледзьве мог слова вымавiць. На яго напала iкаўка. Знемагаючы ад смеху, ён выставiў Матыльку палец i сказаў:

- О вялiкi чарадзей, што з таго, што ты вярнуў мне палац, калi ад смеху, да якога ты давёў мяне, давядзецца сёння ж легчы ў магiлу?

Тут пачуўся страшэнны шум, таму што з палаца выбеглi ўсе дзевяцьсот дзевяноста дзевяць царыц i пачалi прарэзлiва крычаць, i верашчаць, i клiкаць сваiх малых дзяцей. Яны беглi па мармуровай лесвiцы, што вяла ўнiз ад фантанаў, - сто жанчын на кожнай прыступцы.

Наймудрэйшая Балкiда велiчна выйшла наперад, сустрэла iх i сказала:

- Чаго гэта вы так перапужалiся, царыцы?

А яны стаялi на мармуровай лесвiцы - сто жанчын на кожнай прыступцы - i крычалi:

- Чаго мы перапужалiся? Ды гэта кожнаму зразумела! Бо мы жылi сабе пажывалi ў сваiм залатым палацы, i раптам наш палац знiкае немаведама куды, i мы трапляем у апраметную цемру, i над намi ляскае пярун, i Джыны i Афрыты шныпараць у цемры! Вось чаго мы перапужалiся, о царыца царыц, i мы неймаверна перапуджаны нашым перапудам, бо гэта сама страшэнны перапуд з усiх перапудаў, якiя давялося нам перажыць за ўсё наша жыццё.

Тады Балкiда, Найпрыгажэйшая царыца, сама любiмая з усiх жонак Сулеймана-iбн-Дауда, амаль гэтакая ж прамудрая, як сам Сулейман-iбн-Дауд, сказала:

- Нiчога асаблiвага не здарылася, о царыцы. Проста Матылёк паскардзiўся на сваю жонку, якая сварылася з iм, а Сулейману-iбн-Дауду захацелася навучыць яе лагодзе i пакорлiвасцi, ветлiвасцi i сцiпласцi, бо гэта лiчыцца добрымi якасцямi сярод жонак матылькоў.

I тады эгiпецкая царыца, дачка фараона, сказала:

- Наш палац нельга вырваць з коранем, як цыбулiну, для якой-небудзь нiкчэмнай казяўкi. Не! Сулейман-iбн-Дауд, мусiбыць, ужо сканаў, i зямля скаланулася ад гора, i ляснуў пярун, i на зямлю апусцiлася цемра.

Тады Балкiда, не ўзнiмаючы вачэй, павабiла да сябе пальцам гэтую непачцiвую царыцу i сказала ёй ды i ўсiм астатнiм:

- Вы можаце пайсцi i паглядзець.

Яны спусцiлiся па мармуровай лесвiцы шырокiмi шэрагамi - у кожным шэрагу была сотня царыц - i пад камфорным дрэвам убачылi прамудрага цара Сулеймана-iбн-Дауда, якi ўсё яшчэ знемагаў ад смеху. Цар сядзеў i кiваўся ўзад-уперад, i на адной руцэ ў яго была Матылiха, а на другой Матылёк. I царыцы пачулi, як ён кажа:

- О жонка майго брата, якi лятае па паветры, запомнi з гэтага часу i навекi, што ты павiнна дагаджаць свайму мужу ва ўсiм, iнакш ён раззлуецца i тупне нагою зноў, бо ён вялiкi чарадзей i вядзьмар i можа, калi яму прыйдзе ў галаву, выкрасцi палац у самога Сулеймана-iбн-Дауда... Дык жывiце ў згодзе вы абое.

Ён пацалаваў у iх крыльцы, i яны паляцелi прэч.

Тады ўсе царыцы, якiя дагэтуль усё яшчэ стаялi i ўсмiхалiся, усе, апроч Прыгожай i Цудоўнай Балкiды, павалiлiся нiцма, бо яны сказалi самi сабе: "Калi творыцца такое з-за таго, што Матылёк незадаволены сваёю жонкаю, дык што ж будзе з намi, калi мы дакучаем свайму валадару крыкамi i шалёнымi сваркамi?"

I яны накiнулi на галаву празрыстыя тканiны i, затулiўшы сабе далонямi рот, цiха, як мышы, вярнулiся да сябе ў палац.

Тады Балкiда, Найпрыгажэйшая i Цудоўная, выйшла з зараснiку пунсовых лiлеяў пад засень камфорнага дрэва, паклала руку на плячо Сулейману-iбн-Дауду i сказала:

- О пане мой, скарб душы маёй, радуйся, бо мы далi ўсiм гэтым царыцам Эгiпта, Эфiопii, Персii, Iндыi, Кiтая добрую навуку, якую яны запомняць назаўсёды.

I Сулейман-iбн-Дауд, усё яшчэ пазiраючы на матылькоў, што пырхалi-забаўлялiся ў промнях сонца, спытаў:

- О мая панi, найдаражэйшы камень маёй радасцi, калi ж гэта здарылася? Бо як толькi я зайшоў у сад, я ўзяўся жартаваць з Матылька.

I ён расказаў Балкiдзе ўсё, што ён рабiў у той час.

I Балкiда, ласкавая, мiлая Балкiда, сказала:

- О пане мой, валадар жыцця майго! Я схавалася за камфорным дрэвам i бачыла ўсё на свае вочы. Гэта я параiла Матылiсе, каб яна прымусiла Матылька тупнуць, бо я спадзявалася, што мой валадар дзеля жарту зробiць нейкае дзiва, якое напалохае царыц.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Редьярд Киплинг

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.