» » » » Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








I ён скочыў. Галава змяi ляжала крышку наводшыб: пракусiўшы яе зубамi, Рыкi-Цiкi мог прыперцiся спiнаю да выступу глiнянага збана i не даць галаве падняцца з зямлi. Такiм чынам ён выйграваў толькi секунду, але ўжо гэтую секунду ён выкарыстаў як толькi мог. А потым яго падхапiла i бразнула вобземлю, i пачало шкуматаць на ўсе бакi, як пацука шкуматае сабака, i ўгору, i ўнiз, i вялiкiмi кругамi, але вочы ў яго былi чырвоныя, i ён не адвалiўся ад змяi, калi яна малацiла iм па падлозе, раскiдаючы ва ўсе бакi бляшаныя тазiкi, мыльнiцы, шчоткi, i бiла яго аб берагi металiчнай ванны.

Ён сцiскаў скiвiцы ўсё мацней i мацней, таму што хоць i думаў, што прыйшла яго смерць, але вырашыў сустрэць яе, не расцiскаючы зубоў. Гэтага патрабаваў гонар яго роду.

Галава ў яго кружылася, яму рабiлася моташна, i ён адчуваў сябе так, быццам увесь быў пабiты на кавалкi. Раптам у яго за спiной быццам грукнуў пярун, i гарачы вiхор наляцеў на яго i збiў яго з ног, а чырвоны агонь абсмалiў яму шэрстку. Гэта Вялiкi Чалавек, пабуджаны шумам, прыбег з паляўнiчай стрэльбай, стрэлiў адразу з абодвух ствалоў i папаў Нагу ў тое месца, дзе канчаецца ягоны капюшон. Рыкi-Цiкi ляжаў, не расцiскаючы зубоў, i вочы ў яго былi заплюшчаныя, бо ён лiчыў сябе за мёртвага. Але змяiная галава ўжо больш не варушылася. Вялiкi Чалавек падняў Рыкi з падлогi i сказаў:

- Гэта зноў мангуст. Той самы. На гэты раз, Элiс, ён выратаваў ад смерцi нас: i цябе, i мяне.

Тут увайшла Тэдзева мацi з вельмi белым тварам i ўбачыла тое, што асталося ад Нага, а Рыкi-Цiкi сяк-так давалокся да Тэдзевай спальнi i ўсю ноч толькi i рабiў, што пацягваўся, быццам хочучы праверыць, цi праўда, што яго цела разбiта на сорак кавалкаў, цi гэта яму толькi так здалося ў бойцы.

Калi прыйшла ранiца, ён увесь нiбы адубеў, але быў вельмi задаволены сваiмi ўчынкамi.

"Цяпер я павiнен прыкончыць Нагайну, а гэта цяжэй, чым справiцца з тузiнам Нагаў... А тут яшчэ яйкi гэтыя, пра якiя яна гаварыла. Я нават не ведаю, калi з iх будуць вылузвацца змеяняты... Пайду i пагаманю з Дарзi".

Не чакаючы снедання, Рыкi-Цiкi з усiх ног кiнуўся ў куст цярноўнiку. Дарзi сядзеў у гняздзе i з усёй моцы распяваў вясёлую пераможную песню.

Увесь сад ужо ведаў пра пагiбель Нага, бо прыбiральшчык выкiнуў яго цела на сметнiк.

- Ах ты, дурны жмут пер'я! - сказаў Рыкi-Цiкi злосна. - Хiба цяпер пара для песень?

- Памёр, памёр, памёр Наг! - залiваўся Дарзi. - Адважны Рыкi-Цiкi ўчапiўся ў яго зубамi i не выпусцiў! А Вялiкi Чалавек прынёс кiй, якi робiць бам, перабiў Нага напалам, напалам, напалам! Нiколi ўжо Нагу не жэрцi маiх дзетак!

- Усё гэта так, - сказаў Рыкi-Цiкi. - Але дзе ж Нагайна?

I ён уважлiва агледзеўся на ўсе бакi.

А Дарзi далей залiваўся:

- Нагайна прыйшла да рыштка, па якому сцякае вада, i паклiкала Нага Нагайна да сябе, але прыбiральшчык узяў Нага на канец кiя i выкiнуў Нага на сметнiк.

Слаўся ж, слаўся, вялiкi чырванавокi герой Рыкi-Цiкi...

I Дарзi зноў паўтарыў сваю пераможную песню.

- Дабрацца б мне да твайго гнязда, я выкiнуў бы адтуль усiх птушанят! закрычаў Рыкi-Цiкi. - Хiба ты не ведаеш, што на ўсё свой час? Табе добра спяваць наверсе, а мне тут унiзе ваяваць. Дык сцiхнi ж ты хоць на хвiлiну.

- Добра! Я гатоў сцiхнуць для цябе - для героя, для цудоўнага Рыкi! Што хоча Пераможца лютага Нага?

- Трэцi раз у цябе пытаюся: дзе Нагайна?

- На сметнiку яна, каля стайнi, галосiць па Нагу яна... Вялiкi белазубы Рыкi...

- Пакiнь мае белыя зубы ў спакоi! Цi не ведаеш ты, дзе яна схавала яйкi?

- Каля самага беражка на градзе з дынямi, пад плотам, дзе сонца ўвесь дзень да захаду... Шмат тыдняў мiнула з таго часу, як закапала яна гэтыя яйкi...

- I ты нават не падумаў сказаць мне пра гэта! Дык пад плотам каля самага беражка?

- Рыкi-Цiкi не пойдзе ж глытаць гэтыя яйкi!

- Не, не глытаць, але... Дарзi, калi ў цябе асталося хоць калiва розуму, ляцi зараз жа пад стайню i зрабi выгляд, нiбы ў цябе перабiта крыло, i няхай Нагайна гонiцца за табой да гэтага куста, разумееш? Мне трэба падабрацца да грады, дзе дынi, i калi я пайду туды цяпер, яна заўважыць.

Розум у Дарзi быў птушыны. У яго маленечкай галоўцы нiколi не змяшчалася больш, як адна думка адразу. I з той прычыны, што ён ведаў, што дзецi Нагайны выводзяцца, як i яго птушаняты, з яек, яму здалося, што знiшчыць iх не зусiм далiкатна. Але яго жонка была разумнейшая. Яна ведала, што кожнае яйка кобры гэта тая ж кобра, i таму зараз жа вылецела з гнязда, а Дарзi пакiнула дома: няхай грэе малых i гарлае свае песнi пра пагiбель Нага. Дарзi быў шмат у чым падобны на любога iншага мужчыну.

Прыляцеўшы на сметнiк, яна пачала варушыцца за два крокi ад Нагайны i пры гэтым на ўвесь голас крычала:

- Вой, у мяне перабiта крыло! Хлопец, што жыве ў доме, кiнуў у мяне камень i перабiў мне крыло!

I яна з яшчэ большым адчаем залопала крыламi.

Нагайна падняла галаву i засiпела:

- Гэта ты папярэдзiла Рыкi-Цiкi, што я хачу ўкусiць яго? Дрэннае ж ты выбрала месца кульгаць!

I яна пасунулася па пыльнай зямлi да жонкi Дарзi.

- Хлопец перабiў яго каменем! - крычала жонка Дарзi.

- Добра, можа, табе будзе прыемна даведацца, што, калi ты памрэш, я разлiчуся з гэтым хлопцам па-свойму. Сёння з самага ранку мой муж ляжыць на гэтым сметнiку, але яшчэ да захаду хлопчык, што жыве ў доме, таксама будзе ляжаць вельмi цiха... Але куды ж ты? Цi не думаеш ты ўцячы? Усё роўна ад мяне нiдзе не дзенешся! Дурная, паглядзi на мяне!

Але жонка Дарзi добра разумела, што якраз гэтага ёй i не трэба рабiць, бо варта толькi якой-небудзь птушцы глянуць змяi ў вочы, як на птушку са страху находзiць слупняк, i яна ўжо не можа паварушыцца.

Жонка Дарзi рванулася прэч, жаласна папiскваючы i бездапаможна лапочучы крыламi. Над зямлёй яна не ўзляцела нi разу, а Нагайна iмчалася за ёй усе шпарчэй.

Рыкi-Цiкi пачуў, што яны бягуць ад стайнi па садовай дарожцы, i кiнуўся да грады з дынямi, па той бок яе, што каля самага плота. Там у разапрэлай зямлi, якая пакрывала дынi, ён знайшоў дваццаць пяць змяiных яек, вельмi добра схаваных, - кожнае такой велiчынi, як яйка бантамкi*, - толькi замест шкарлупiны яны былi пакрыты белаватай скуркай.

* Бантамка - курыца дробнай пароды.

- Яшчэ дзень, i было б позна! - сказаў Рыкi-Цiкi, бо ён убачыў, што ўсярэдзiне ляжаць, скруцiўшыся, маленькiя кобры. Ён ведаў, што з той самай хвiлiны, як яны вылупяцца з яек, кожная можа забiць чалавека або мангуста. Ён пачаў хутка-хутка надкусваць вяршкi яек, стараючыся зачапiць i галоўкi змеянят, i ў той жа час ён не забываўся капануць граду то там, то тут, каб не пакiнуць якога-небудзь яйка незаўважаным.

Асталося ўсяго тры яйкi, i Рыкi-Цiкi пачаў ужо хiхiкаць ад радасцi, калi жонка Дарзi крыкнула яму:

- Рыкi-Цiкi! Я завяла Нагайну пад дом, i Нагайна папаўзла на веранду. О, хутчэй! Хутчэй! Яна надумала забойства!

Рыкi-Цiкi надкусiў яшчэ два яйкi, а трэцяе ўзяў у зубы i памчаўся пад веранду. Тэдзi, яго мацi i бацька сядзелi на верандзе за снеданнем. Але Рыкi-Цiкi заўважыў, што яны нiчога не елi. Яны сядзелi нерухома, як каменныя, i твары ў iх былi белыя. А па цыноўцы, каля самага крэсла Тэдзi, выгiналася кольцамi Нагайна. Яна падпаўзла так блiзка, што магла ў любы момант уджалiць голую нагу Тэдзi. Пагойдваючыся ў розныя бакi, яна спявала пераможную песню.

- Сын Вялiкага Чалавека, якi забiў Нага, - сыкала яна, - пачакай крыху, сядзi i не зварухнiся. Я яшчэ не гатова. I вы ўсе трое сядзiце цiшэй. Калi вы паварушыцеся, я ўджалю яго. Калi вы не паварушыцеся, я таксама ўджалю. О, неразумныя людзi, забойцы Нага!

Тэдзi, не адрываючыся, упiўся вачамi ў бацьку, а бацька толькi i мог шаптаць:

- Сядзi i не варушыся, Тэдзi. Сядзi i не варушыся!

Тут падбег Рыкi-Цiкi i крыкнуў:

- Павярнiся да мяне, Нагайна, павярнiся i давай змагацца!

- Усё ў свой час! - адказала яна, не гледзячы на Рыкi-Цiкi. - З табою я разлiчуся потым. А пакуль што паглядзi на сваiх любых сяброў: як яны прыцiхлi i якiя ў iх белыя твары. Яны спалохалiся, яны не смеюць паварушыцца. I калi ты зробiш хоць адзiн крок, я ўджалю.

- Паглядзi на сваiх змеянят, - сказаў Рыкi-Цiкi, - там, каля плота, на градзе з дынямi. Iдзi i паглядзi, што з iмi стала.

Змяя зiрнула ўбок i ўбачыла на верандзе яйка.

- О! Дай яго мне! - закрычала яна.

Рыкi-Цiкi паклаў яйка памiж пярэднiмi лапамi, i вочы ў яго зрабiлiся чырвоныя, як кроў.

- А якi выкуп за змяiнае яйка? За маленькую кобру? За кобру-царэўну? За сама, сама апошнюю ў родзе? Астатнiх на градзе з дынямi ўжо жаруць мурашкi.

Нагайна павярнулася да Рыкi-Цiкi. Яйка прымусiла яе забыцца на ўсё, i Рыкi-Цiкi бачыў, як бацька Тэдзi працягнуў вялiкую руку, ухапiў Тэдзi за плячо, правалок яго па стале, застаўленым кубкамi i шклянкамi, у такое месца, дзе змяя не дастане яго.

- Ашукаў! Ашукаў! Ашукаў! Рык-чк-чк! - дражнiў яе Рыкi-Цiкi. - Хлопчык застаўся цэлы, а я, я, я сёння ўночы злавiў твайго Нага за каршэнь... там, у ванным пакоi... ага!

Тут ён пачаў падскокваць i прыцiскацца галавою да падлогi.

- Наг размахваў мной ва ўсе бакi, але не мог скiнуць мяне з сябе! Ён ужо быў нежывы, калi Вялiкi Чалавек рассек яго кiем на дзве часткi. Забiў яго я, Рыкi-Цiкi-чк-чк! Выходзь жа, Нагайна. Выходзь i бiся са мной. Табе нядоўга асталося быць удавой!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Редьярд Киплинг

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.