» » » » Евгений Коршуков - Ноччу (на белорусском языке)


Авторские права

Евгений Коршуков - Ноччу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Евгений Коршуков - Ноччу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Ноччу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ноччу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Ноччу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Коршуков Евгений

Ноччу (на белорусском языке)

Яўген Каршукоў

Ноччу

Яна расплюшчыла вочы i не адразу зразумела, што яе разбудзiла... Прыслухалася. Але ўсё было цiха. На столiку, паблiзу, цiкаў будзiльнiк. Стары будзiльнiк, з вялiкiмi рымскiмi лiчбамi. Святло месяца рабiла пакой зялёным. I жоўты цыферблат таксама. Толькi стрэлкi выразна чарнелi супраць лiчбы "адзiн"... Гадзiна ночы! Яна ўздыхнула, павярнулася на другi бок. I тут убачыла, што яго няма побач, што адна палавiнка дзвярэй у суседнi пакой, дзе спяць дачка i ўнук, прыадчынена...

Яна паспешлiва, з трывогаю, устала з ложка, намацала нагамi шлёпанцы i, стараючыся не шумець, асцярожна прасунулася ў прыадчыненыя дзверы...

Тое, што яна ўбачыла, вельмi напалохала яе: схiлiўшыся, ёв стаяў, доўгi i страшны, над ложкам унука... Увесь нейкi зялёна-блакiтны... Стаяў i нешта рабiў худымi даўжэзнымi рукамi. Яе спалохалi гэтыя рукi. Што ён робiць?! У соннай галаве мiльганулi самыя неверагодныя думкi... Падаўшыся ўперад, яна ўжо збiралася крыкнуць. Так, каб разбудзiць усiх у хаце - дачку, унука... З гэтым дзiкiм крыкам яна гатова была кiнуцца да яго i абаранiць нi ў чым не вiнаватае дзiця. Перад вачыма былi тонкiя рукi, знаёмыя i страшныя рукi...

Але яна не крыкнула... Жах у яе вачах раптам змянiўся здзiўленнем. Яна недаверлiва глядзела на рукi. Глядзела i адчувала, як раўней б'ецца яе сэрца. Усё яшчэ насцярожана, яна сачыла за кожным iх рухам. А рукi - дрыжалi. Але жэсты былi мяккiя, пяшчотныя. Доўгiя i сухiя, як сукi, пальцы бясшумна i ласкава папраўлялi дзiцячую коўдрачку... Яны толькi папраўлялi!

Маўклiвая, яна стаяла ўсё там - ля дзвярэй. I ўжо з цiкавасцю назiрала за iм. Цяпер ёй было крыху сорамна за свой ранейшы жах. Ёй не верылася, казачнымi здавалiся i гэтыя рукi, i гэты незвычайна мяккi, палагаднелы твар старога, залiты цьмяным святлом...

Яна падумала, што век пражыла з iм i, магчыма, не зусiм добра ведала яго характар. Часам i не ўгадаеш, чаго ён хоча. Асаблiва ўчора. Такi раз'юшаны ён яшчэ нiколi не быў. Дачкi, што прыехала з вячэрнiм цягнiком, не захацеў нават бачыць. "Хай пераначуе i выбiраецца! Хай жыве, як хоча!" - крычаў ён. Нiбыта яна, нябога, у чым вiнавата. Так здарылася... Нарадзiла iм унука. А хто яму бацькам даводзiцца - не кажа. Ёсць унук i няма зяця. Таго зяця, аб якiм стары заўсёды марыў i гаварыў суседу, калi быў у добрым настроi:

- Кажаш, хату ладзiць трэба? Трэба... Трэба, браток, подрубы мяняць. Але я ўжо не здолею... Хай зяцёк ужо рамонты робiць, яму тут жыць!

I ёй стала шкада яго. Шкада ягоных дрыготкiх рук, шчацiнiстага твару, на якiм, здавалася, блiшчалi слёзы... Ёй самой хацелася плакаць. Але яна не заплакала. "Я зараз жа вярнуся ў спальню, - рашыла яна. - Так, каб ён не заўважыў. Нельга, каб ён заўважыў..."

I ўсё ж, калi ён праз некалькi хвiлiн увайшоў у спальню i стаў асцярожна ўкладвацца ў ложак, яна не вытрымала i спытала:

- Дзе гэта ты быў?

Ён рэзка павярнуўся да яе:

- А ты што... даўно не спiш?

- Ды не, я толькi прачнулася, - зманiла яна, каб яго супакоiць. - Нешта холадна...

- Гэта праўда, холадна, - трохi счакаўшы, сказаў ён. - Я выходзiў на двор - стынь, зямля ў iнеi... Холадна.

- У нас яшчэ ў спальнi тут нiчога, а вось у суседнiм пакоi...

Яна хацела дадаць - "дзе спiць дзiця", але не сказала, пабаялася.

I ўсё ж ёй здалося, што ён зразумеў яе.

- I там холадна, i тут не горача, хата старая, пераканапачваць трэба, ужо нейкiм другiм, трывожным голасам прагаварыў ён. - Ты спi, спi...

Нацягнуўшы коўдру да самых вачэй, яна зрабiла выгляд, што спiць. Старалася дыхаць спакойна i роўна. I хутка сапраўды задрамала. Ужо праз сон чула, як ён зноў устаў, як рыпнулi дзверы, як бразнула юшка ў комiне. Але цяпер яе гэтыя гукi чамусьцi не трывожылi.

Ранiцою яна ўстала, як заўсёды, недзе а пятай гадзiне. Але яго побач ужо не было. За сцяной, на дрывотнi, чуваць былi ўдары сякеры... Яна здзiвiлася што гэта ён там можа рабiць у такую рань? I тут жа заспяшалася ў пакой да дачкi i ўнука. Цёплая хваля паветра прыемна кранула яе заспаны твар, ледзь толькi яна адчынiла дзверы. Цяпло iшло ад грубкi. У ёй патрэсквалi дровы. Чырвоныя водблiскi мiльгацелi на сцяне, на падлозе. Яна паспешлiва падышла да грубкi i, нiбы не верачы, прагна прыцiснула свае шурпатыя далонi да гарачых цаглiн...

Потым, радасна ўсмiхаючыся, прыслухалася: у двары ўсё яшчэ раздавалiся глухiя ўдары сякеры - ён калоў дровы. Тыя самыя дровы, што гарэлi ў грубцы, ад якiх iшло гэтае цяпло.

1962 г.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ноччу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Ноччу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Евгений Коршуков

Евгений Коршуков - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Евгений Коршуков - Ноччу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Ноччу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.