» » » » Станислав Лем - Здарэнне (на белорусском языке)


Авторские права

Станислав Лем - Здарэнне (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Станислав Лем - Здарэнне (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Здарэнне (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Здарэнне (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Здарэнне (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








У Пiркса, ды, напэўна, не толькi ў яго, у дачыненнi да гэтых своеасаблiвых машын, якiя так дакладна i часам надзвычай творча выконвалi заданнi, было не зусiм чыстае сумленне. Пачалося гэта мо яшчэ тады, калi ён камандаваў "Карыяланам"; дастаткова сказаць, што тую сiтуацыю, калi чалавек стварыў орган, якi мыслiць, па-за сваiм целам i зрабiў яго залежным ад сябе, Пiркс лiчыў не зусiм нармальнай. Вядома, ён не мог бы сказаць, адкуль бярэцца гэты ледзь улоўны неспакой, нейкае адчуванне няспраўджанага абавязку, невыразная думка пра тое, што рашэнне прынята памылковае, цi проста, груба кажучы, адбылося свiнства. Было нейкае вытанчанае вераломства ў тым халодным спакоi, з якiм чалавек запiхваў здабытыя пра сябе самога веды ў бяздушныя машыны, пiльнуючы, каб у iх было адушаўлёнасцi не больш, чым патрэбна, каб яны не сталi канкурэнтамi свайму стваральнiку ў пазнаннi шчодрасцей свету. Максiма Гётэ: "in der Beschraenkung zeigt sich erst der Mensch" (толькi ў абмежаваннi выяўляецца майстар) у стасунку да мудрых канструктараў набывала нечаканы сэнс пахвалы, якая пераходзiла ў з'едлiвы дакор, бо не сябе ж вырашылi яны абмежаваць, а справу рук сваiх, i то з жорсткай дакладнасцю. Зразумела, што Пiркс нiколi не адважваўся выказаць гэту думку ўголас, бо добра разумеў, як смешна яна прагучала б; аўтаматы не былi абяздоленымi, не былi яны аб'ектам i нястрымнай эксплуатацыi, усё было прасцей i адначасова горш: з маральнага пункту гледжання складаней для крытыкi, iх магчымасцi абмежавалi яшчэ раней, чым яны з'явiлiся, - на чарцёжных лiстах.

У той перадапошнi дзень iх побыту на планеце праца была ўжо, уласна кажучы, скончана. Аднак, калi пачалi пералiчваць стужкi, на якiх былi засведчаны вынiкi экспедыцыi, аказалася, што адной не хапае. Перш за ўсё праверылi машынную памяць, пасля ператрэслi ўсе схованкi i скрынкi, пры гэтым Круль двойчы раiў Пiрксу, каб ён лепей перагледзеў уласныя рэчы, што падобна было на зласлiвасць, бо Пiркс увогуле не меў нiякага дачынення да знiклай стужкi, ды i не хаваў бы ён яе ў чамадане. У Пiркса аж язык свярбеў - так яму хацелася даць здачы, тым больш што дагэтуль ён звычайна адмоўчваўся i стараўся знаходзiць любыя апраўданнi задзiрлiвым, нават зневажальным паводзiнам Круля. Але i на гэты раз ён стрымаўся i замест вострага слоўка зазначыў, што калi трэба паўтарыць назiраннi, то ён ахвотна зробiць гэта сам, узяўшы за памочнiка Анэля.

Аднак Круль вырашыў, што дапамога Пiркса Анэлю не будзе патрэбна, таму наўючылi яны на робата апарат, касеты з фотаплёнкай i, склаўшы ў кабуры пояса рэактыўныя патроны, паслалi Анэля да вяршынi горнага масiву.

Робат выйшаў а восьмай ранiцы - Масена голасна выказаў упэўненасць, што ён справiцца са сваiмi справамi да абеду. Аднак мiнула другая, трэцяя, пасля чацвёртая гадзiна, нарэшце апусцiўся змрок, але Анэль не вяртаўся.

Пiркс сядзеў у кутку барака пад насценнай кадмiевай лямпай i чытаў надта растрапаную старую кнiжку, якую пазычыў яшчэ на Базе ў нейкага пiлота, але сэнс яе, бадай, да яго не даходзiў. Сядзець было не надта зручна. Рыфлёная алюмiнiевая сценка цiснула на плечы, з падушкi-надзiманкi ўцякло ўсё паветра, i ён адчуваў, як у ягадзiцы ўпiваюцца праз прагумаваную тканiну вострыя гайкi канструкцыi. Нягледзячы на гэта, ён не мяняў пазiцыi, паколькi нязручная поза дзiўным чынам гарманiравала з набiраючай моц злосцю. Нi Круль, нi Масена дагэтуль нiбы не заўважалi адсутнасцi Анэля. Круль, якi ўвогуле не быў жартаўнiком i нават не спрабаваў жартаваць, невядома чаму з самага пачатку называў робата Анёлам або нават Жалезным Анёлам, iнакш да яго i не звяртаўся, i такая па сутнасцi дробязь ужо колькi разоў раздражняла Пiркса, што за адно гэта ён знелюбiў касмографа. Масена меў да робата адносiны прафесiйныя: усе iнтэлектронiкi ведаюць, а дакладней, робяць выгляд, што ведаюць, якiя малекулярныя працэсы i токi выклiкаюць тыя цi iншыя рэакцыi або адказы аўтамата, i таму адмаўляюць любыя меркаваннi пра якую-небудзь разумнасць iх як абсалютнае глупства. Тым не менш да Анэля ён адносiўся гэтак жа, як добры механiк да свайго дызеля: не дазваляў перагружаць, любiў за выканальнасць i клапацiўся пра яго як мог.

А шостай гадзiне цярпенне ў Пiркса лопнула, бо ў яго здранцвела нага, i ён пачаў пацягвацца так, што аж косцi затрашчалi, кратаў ступнёй i згiнаў нагу ў калене, каб паскорыць кровазварот, а пасля стаў хадзiць з кута ў кут барака, добра ведаючы, што нiчым больш не здолее дапячы Крулю, якi заглыбiўся ў праверку падлiкаў.

- Маглi б ужо i цiшэй! - сказаў нарэшце Круль, звяртаючыся да iх абодвух, нiбы не бачыў, што ходзiць адзiн Пiркс, а Масена са слухаўкамi на вушах уважлiва слухае нейкую перадачу, развалiўшыся на пнеўматычным крэсле, выраз твару ў яго быў смешны, задуменны. Пiркс адчынiў дзверы, якiя рвануў моцны заходнi вецер, i калi вочы трохi прывыклi да цемры, прыхiнуўся плячыма да сцяны з лiставога алюмiнiю, якая дрыжала ад моцнага ветру, i пачаў углядацца ў той бок, адкуль павiнен быў з'явiцца Анэль. Ён бачыў толькi рэдкiя зоркi, дрыготкiя ў паветры, парывы ветру халоднымi хвалямi студзiлi яго галаву, блыталi валасы, а ноздры i лёгкiя аж раздувалiся ад ветру - хуткасць яго была метраў сорак у секунду. Ён пастаяў, а калi стала холадна, вярнуўся ў барак, дзе Масена, пазяхаючы, здымаў з галавы слухаўкi i пальцамi расчэсваў валасы, Круль жа, зморшчаны, сухi, цярплiва складваў паперы ў папкi, пастукваючы кiпамi аркушаў, каб выраўняць iх.

- Няма яго! - сказаў Пiркс i сам здзiвiўся, як гэта прагучала - амаль як выклiк. Круль i Масена, вiдаць, заўважылi, якiм тонам гэта было прамоўлена, бо Масена кiнуў позiрк на Пiркса i заўважыў:

- Гэта нiчога, патрафiць, хоць i цёмна, вернецца на iнфрачырвоным...

Пiркс паглядзеў на яго, але нiчога не адказаў. Праходзячы мiма Круля, ён падняў з крэсла пакiнутую там кнiжку i ўсеўся ў сваiм кутку, прытварыўся, што чытае. Вецер мацнеў. Зааконныя гукi нарасталi, уздымалiся да выцця. Аднойчы штосьцi мякка стукнулася ў сцяну, нiбы невялiчкая галiнка, i зноў пацягнулiся хвiлiны маўчання. Масена, якi, напэўна, чакаў, што Пiркс, як заўсёды падатлiвы, возьмецца гатаваць вячэру, нарэшце ўстаў сам i пачаў адчыняць кансервы з самагрэючымi патронамi, уважлiва чытаючы спачатку назвы на этыкетках, нiбы спадзяваўся знайсцi сярод запасаў нейкiя невядомыя дагэтуль прысмакi. Пiрксу не хацелася есцi. Дакладней, ён быў галодны, але не хацелася кранацца з месца. Паступова яго пачало разбiраць нядобрае, халоднае шаленства, ён Бог ведае чаму ўзбурыўся супроць абодвух таварышаў, якiя ўвогуле былi не горшыя з магчымых. Цi лiчыў Пiркс, што нешта здарылася з Анэлем? Што робат, скажам, быў атакаваны "таямнiчымi жыхарамi" планеты, стварэннямi, у якiх не верыць нiхто, акрамя казачнiкаў? Калi б iснаваў хоць адзiн шанц на сто тысяч, што планету насяляюць нейкiя iстоты, то яны, безумоўна, не сядзелi б вось так, занятыя сваiмi дробнымi справамi, а неадкладна прынялi б усе магчымыя захады, прадугледжаныя правiламi ў пунктах другiм, пятым, шостым i сёмым васемнаццатага параграфа, а таксама трэцiм i чацвёртым раздзеламi правiлаў спецыяльных паводзiн. Але такога шанцу не было, не было наогул нiякiх шанцаў. Ужо хутчэй узарвалася б няпэўнае сонца Ёты. Так, гэта было больш верагодна. Дык што ж магло здарыцца з Анэлем?

Пiркс адчуваў, што спакой у бараку, якi дрыжаў ад парываў ветру, толькi ўяўны. Але не толькi ён рабiў выгляд, што чытае i не хоча вячэраць, забыўшыся пра ўсё. Астатнiя два таксама ўключылiся ў гульню, спачатку непрыкметную, але з кожнай хвiлiнай усё больш вiдавочную.

Анэль па лiнii тэхнiчнай абслугi быў у падпарадкаваннi ў Масены як iнтэлектронiка, а Круль, будучы начальнiкам групы, камандаваў iм як сябрам экспедыцыi. Так што магчымую вiну мог падзялiць кожны з iх. Мо Масена нечага недагледзеў, а мо Круль недакладна вызначыў трасу, па якой павiнен быў пайсцi Анэль? Урэшце, высветлiць гэта было не надта складана i не гэта было прычынай агульнага маўчання.

Круль з самага пачатку нiбы знарок задзiраўся з робатам, надзяляў яго зняважлiвымi мянушкамi i не раз даваў яму даручэннi, ад чаго астатнiя сябры групы ўстрымлiвалiся хоць бы таму, што ўнiверсальны робат - не лёкай. I рабiў ён гэта, вiдаць, таму, каб, зневажаючы Анэля, тым самым насалiць Масене, адкрыта зачапiць якога не адважваўся.

Зараз адбывалася барацьба нерваў, i той, хто першым выявiць занепакоенасць лёсам Анэля, тым самым як бы прызнае сябе пераможаным. Зрэшты, Пiркс адчуваў, што i ён сам быў уцягнуты ў гэта маўклiвае спаборнiцтва, такое дурное i адначасова такое напружанае. Пiркс разважаў, што зрабiў бы ён сам, калi б быў кiраўнiком групы. Напэўна, няшмат, бо такой ноччу нельга было рушыць на пошук. Так цi iнакш, заставалася адно - чакаць ранiцы, а зараз можна было б хiба што паспрабаваць устанавiць радыёсувязь, хоць, праўда, з мiнiмальным шанцам на поспех, бо радыус сувязi на ультракароткiх хвалях у моцна перасечанай горнай мясцовасцi быў невялiкi. Да гэтага дня яны нiколi не пасылалi Анэля аднаго, тым больш што правiлы i хоць i не забаранялi гэтага, але абумоўлiвалi падобны крок шматлiкiмi параграфамi, поўнымi агаворак. Зрэшты, д'ябал з iмi, з параграфамi! Пiркс лiчыў, што Масена, замест таго, каб злосна выкалупваць з бляшанкi рэшткi падгарэлага мяса, мог бы ўсё ж паспрабаваць выклiкаць робата па радыё. Разважаў, што было б, калi б ён сам гэта зрабiў. Урэшце, нешта ж здарылася. Цi можа робат зламаць нагу? Нiчога падобнага на гэты конт ён нiколi не чуў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Здарэнне (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Здарэнне (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Станислав Лем

Станислав Лем - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Станислав Лем - Здарэнне (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Здарэнне (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.