Авторские права

Неизвестно - Блакит

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Блакит" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Блакит
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Блакит"

Описание и краткое содержание "Блакит" читать бесплатно онлайн.








Але не наканавана было яму пажыць-парадавацца ў тых шыкоўных апартаментах (як і мне таксама) – праз нейкіх пару гадоў мы адзін за адным па розных прычынах зьехалі ў Менск. І ўвогуле гэтая кватэра для ягонай сям’і аказалася

нешчасьлівай. Сын Васіль знайшоў сваю палавінку зусім побач – злюбіліся-пажаніліся з дачкой генерала, што жыла ў суседняй трохпакаёўцы. Толькі сышліся, як наваліліся беды – адно за другім сталі паміраць маці, цесьць, цешча. Спрытныя чыноўнікі палічылі, што дзьве кватэры для маладой сям’і гэта ўжо занадта, праўдамі-няпраўдамі выжылі з абодвух у дом па Сьвярдлова, дзе раней жыў Быкаў, прыхапіўшы шыкоўныя кватэры сабе.

У людзей, хто мала ведаў Васіля Уладзіміравіча, меркаваў пра ягоную асобу па фотакартках, відэазапісах, складвалася ўражаньне, што пісьменьнік быў заўсёды строгі, сур’ёзны, пануры, пахмурны, нават злы. Нейк здаралася, што не апыналася побач добрых фатографаў, калі Быкаў быў у гуморы, вясёлы, лагодны, сыпаў жартамі, расказваў розныя сьмешныя гісторыі і здарэньні, у якія трапляў сам ці нехта з блізкіх знаёмых. Асабліва – Карпюк, якога пры ягоным экстравагантным характары заўсёды падпільноўвалі розныя камічныя сітуацыі. Некалькі гэткіх карпюкоўскіх гісторыяў – як той пісаў ліст маршалу Жукаву, езьдзіў у Маскву да генерала Гарбатава ствараць таварыства цвярозасьці, насіў здаваць знойдзеныя карабіны – Васіль Уладзіміравіч уключыў у “Доўгую дарогу дадому”, але пададзеныя ў іншым жанры, яны гучаць тут даволі прэсна ў параўнаньні з тым, як ён вусна апавядаў гэтыя і іншыя шматлікія карпюкоўскія гісторыі. Карпюк ведаў, што Быкаў расказвае пра ягоныя прыгоды, але ніколі не крыўдзіўся, нават быў задаволены, часам нешта ўдакладняў на поўным сур’ёзе – і тое было яшчэ сьмяшнейшым. Шкада, што нікому ў галаву не прыйшло запісаць гэтыя аповяды на магнітафонную стужку – была б арыгінальная, вельмі сьмешная кніжка, мо яшчэ сьмяшнейшая, чым знакаміты ананімны лысагорскі сказ. Памятаю, неяк па дарозе на Воранава, куды мы ехалі з мінскімі гасьцямі, зайшла гаворка пра набыцьцё машынаў і Васіль Уладзіміравіч пачаў расказваць, як Карпюк абзаводзіўся асабістым транспартам – спачатку “Масквічом”, потым веласіпедам, каб быць падобным на Льва Талстога. Мы ўсе аж поўзалі ад сьмеху, а вадзіцель спыніў машыну: “Не магу-у...” А калі трохі суняліся, Быкаў пачаў у тым жа тоне апавядаць пра свае шафёрскія прыгоды – ён толькі што атрымаў правы і аб’язджаў купленага “Жыгуля”. Асаблівыя праблемы ў яго былі з левым паваротам: як ўжо ні стараецца, а матор, як на злосьць, як на якое ліха глухне ўпоперак дарогі, перагарадзіўшы рух. Утвараецца затор, вадзіцелі грузавікоў крыюць мацюкамі, махаюць кулакамі, сёй-той нецярплівы выскоквае з манціроўкай. І падаваў пра свае шафёрскія прыгоды-нягоды з гэтакім гумарам, што каб і хацеў утрымацца ад сьмеху – не зможаш. Як і пра тое, як яго грузіны раз і назаўсёды яго ад радыкуліта вылечылі, кінуўшы спаралізаванага ад болю ў сьцюдзённую рэчку, а потым адпаіўшы і расьцёршы каньяком.

Ён вельмі любіў дасьціпныя сяброўскія жарты, розыгрышы. Неяк ужо ў Менску дамовіліся збегчыся ў Генадзя Бураўкіна ў ягоных “Сівых конях” – так мы ўжарт празвалі ладную ўтульную сталоўку-бакавушку ў былой вялізнай пяціпакаёвай кватэры па вуліцы Захарава. На зьдзіўленьне Быкаў прыйшоў, калі ўсе былі ў зборы. Даруйце, хлопчыкі, кажа, прыпазьніўся – у чарзе прастаяў, новую ж гарэлку выпусьцілі. З найвялікшай цікаўнасьцю чакалі, пакуль ён нясьпешна адчыняў партфель, вымаў пляшку з раскошнай каляровай этыкеткай. Во, палюбуйцеся, кажа, пляшку з рук не выпускае, толькі каб бачылі назву. Недаўменна лыпаем вачамі – “Сівыя коні”!? Пляшка пайшла па руках – на этыкетцы пад назваю драбнейшым шрыфтам: “вушацкая самаробная” і на медалях, як у “Сталічнай” – у кружочкі акуратна ўклеены нашы фізіяноміі, ягоная – таксама... Гэта быў вышэйшы пілатаж. Канечне ж, не адну гадзіну патраціў мастак Быкаў на выраб дасьціпнай этыкеткі, каб парадаваць сяброў вясёлым жартам.

Ну і яшчэ адна амаль неверагодная вясёлая гісторыя, як мы “адпомсьцілі” Карпюку – у літаральным сэнсе напаілі найвялікшага і найпрынцыповейшага цвярозьніка. Было гэта на Днях украінскай культуры ў Беларусі, ў рамках якіх да нас на Гарадзеншчыну прыехала вялікая група украінскіх і беларускіх дзеячоў культуры – пісьменьнікаў, кампазітараў, артыстаў. Карпюк яшчэ не выйшаў з апалы ў сувязі з выключэньнем з партыі і Васіль Уладзіміравіч прапанаваў: давай возьмем яго з сабой – то будзе для яго вялікай маральнай падтрымкай. Дамовіліся, што я нічога ня буду казаць начальству, бо не дазволяць, а ён пагаворыць з Карпюком, каб той ня надта высоўваўся. Выступалі ў Мастоўскім раёне. Усё ішло як мае быць, а вечарам наладзілі пачостку па вышэйшым класе пад дубамі на беразе Нёмана. Сталы ломяцца ад адборнай закусі і пітва на любы густ, на кастры варыцца архірэйская юшка. Надвор’е – як па заказу, цёплае і ні камарыка, цішыня такая, што чутно, як плёскаюцца рыбы ў Нёмане ды патрэскваюць кастры. Настрой ва ўсіх мінорны, у перапынку хорам зацягнулі “Ой, бярозы ды сосны”, тут жа аўтар Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў, расчулены, хоць намагаецца хаваць гэта. Няймецца толькі Карпюку – затэрарызаваў Быкава, а затым і мяне: паехалі дадому, досыць гэтай п’янкі.

– Давай яго напоім, – па змоўніцку прапанаваў Быкаў. – Ты яго пахвалі і дай слова пасьля перапынку, а я яму ў фужэр набухаю...

Карпюк сядзеў з краю, сярод бандурыстак, падтрымліваў тосты фужэрам вады. Васіль Уладзіміравіч падміргнуў: усё зроблена. Звычайна на пачостках рэй вядзе гаспадар, але паколькі мастоўскі першы мала каго з гасьцей ведаў, не настолькі валодаў беларускай мовай, каб на ёй весьці рэй, а сам адчуваў, што па-руску ў такой сітуацыі не зусім будзе правільна, упрасіў кіраваць парадам мяне, як прадстаўніка абкама... Гаспадынькі ў нацыянальных касьцюмах абвясьцілі, што перапынак закончыўся, паклікалі ўсіх за стол, дзе паставілі міскі з пахучай юшкай. Я падняўся і пачаў прачула, унёсла нешта кшталту: во толькі што мы прасьпявалі цудоўную партызанскую песню Алоўнікава, а тут, сярод нас прысутнічае чалавек, які ў гады вайны са зброяй у руках бараніў гэтыя мясьціны – камандзір партызанскага атраду, а зараз выдатны беларускі пісьменьнік Аляксей Нічыпаравіч Карпюк. Я прадастаўляю яму слова і прапаную выпіць за тост Аляксея Нічыпаравіча стоячы і па партызанскай звычцы да дна...

Карпюк так расчуліўся, так разгубіўся, што стоячы, з ледзь ці не поўным бакалам знайшоўся сказаць усяго толькі: “За вас і да дна!” – і двумя глыткамі хлыбуснуў “ваду”. Ад узрушэньня ён, здаецца, адразу і не зразумеў, што глытнуу, толькі, сеўшы на месца, злосна бліскаў вачыма на суседак зьлева і справа. Мы пераглядваліся з Быкавым і аж кісьлі ад сьмеху. Неўзабаве, па ўсім відно было, яго пачало разьбіраць – расчырванеўся, завёў ажыўленую, сьмяшлівую гамонку з суседкамі, а калі і насамрэч настаў час ехаць, заўпарціўся: яшчэ рана, гуляем!

– Аляксей, ты што, ўзяў!? – “зьдзівіўся” Быкаў. – Згубіў сваю антыалкагольную цноту?

– Ат, думаеш, толькі табе можна! – агрызнуўся незласьліва Карпюк. – Дзеўкі, сучкі, наплюхалі ў фужэр, а я, не разабраўшы, глыкнуў...

Васіль Уладзіміравіч, як і я, упершыню бачыў Карпюка такім. І ў гэтым нязвыклым стане той быў вельмі харошы і вясёлы – аж да самага Гродна даводзіў нас да колікаў яўрэйскімі анекдотамі, якіх, аказваецца, ведаў процьму, але я ніколі ня чуў, каб расказваў. Гэта быў першы і апошні выпадак, калі ўдалося ашукаць яго – апёкшыся аднойчы, ён перш, чым выпіць свой фужэр з вадою, заўсёды вынюхваў яго, спрабаваў на язык, нават калі сам адкаркоўваў і наліваў з бутэлькі. А мы былі адзінымі ў Гродне, хто бачыў вялікага цьвярозьніка на падпітку... Але ад вясёлага – да самага сумнага... Як сёньня памятаю, Васіль Уладзіміравіч пазваніў мне 26 мая 2003 году і цяжкім голасам, куды цяжэйшым, чым зусім нядаўна гаварыў з Прагі, сказаў, што прыехаў дадому, трэба зьбегчыся, чакае ўсіх нас траіх (Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і мяне) заўтра, у шэсьць вечару. Сказаў, што Сяргею пазваніў ужо, ня можа дазваніцца да Генадзя, прасіў нейкім чынам паведаміць яму. Я сказаў, што той ледзь ці не бязвылазна асеў на дачы, тым ня менш абавязкова забясьпечу ягоную яўку.

– Добра, то заўтра і пагаворым, – тым жа цяжкім астматычным голасам сказаў Васіль Уладзіміравіч і паклаў трубку.

З часоў, як ён перабраўся з Гродні ў Менск, узьнікла завядзёнка зьбірацца ў Быкава і з нагоды нейкіх важных і ня надта важных для яго падзеяў, і проста без усялякай нагоды, калі ўзьнікала патрэба пагаманіць-пабачыцца. Амаль заўсёды ініцыятарам выступаў сам Васіль Уладзіміравіч, асабліва калі вяртаўся з нейкіх замежных вандровак ці, як у апошнія гады, наведваўся дадому з Фінляндыі, Германіі, Чэхіі, дзе вымушаны быў жыць практычна ў выгнаньні. Абзвоньваў і прызначаў час сустрэчы. Раней, калі Генадзь Бураўкін меў “Сівыя коні”, яўку часам прызначалі там ці яшчэ ў некага, але часьцей за ўсё сустракаліся ў гасьціннай і ўтульнай хаце Васіля Уладзіміравіча, дзе шчыравала, як магла, са смачнымі закускамі дабрэйшая Ірына Міхайлаўна. На гэтых “зьбяганках” звычайна бывалі Ніл Гілевіч, пакуль яны, на нашае агульнае засмучэньне, не разышліся з Васілём Уладзіміравічам, калі былі жывыя – Мікалай Матукоўскі, Алесь Адамовіч, зрэдку Уладзімір Караткевіч, ну і нашая тройца. Нейкі час, але нядоўга бываў Анатоль Сульянаў. Не хачу сказаць, што толькі пералічаныя людзі былі адзінымі і найбліжэйшымі ягонымі сябрамі. Мо бліжэй за ўсіх яму быў Рыгор Барадулін і як чалавек, і як непераўзыйдзены майстар паэтычнага слова, да якога ён ставіўся амаль пяшчотна, называў беларускім салоўкам. Аднак Васіль Уладзіміравіч быў чалавек мудры, ня мог ня ўлічваць ну... псіхалагічную несумяшчальнасьць некаторых блізкіх яму людзей. Вельмі прыязныя пачуцьці меў ён да Валянціна Тараса, Анатоля Вярцінскага, Анатоля Кудраўца, Алеся Жука, Віктара Казько, Дзьмітрыя Бугаёва і шмат каго яшчэ. У яго былі сотні, тысячы людзей, да якіх ставіўся шчыра, па-сяброўску, прыязна і тут, на Беларусі, і ў Расіі, і на Украіне, і ў Літве, і ў Балгарыі – каб і хацеў усіх не пералічыш. Як і каля кожнага вялікага чалавека, ля яго круцілася, ліпла слатою, набівалася ў сябры-паплечнікі і розная шушара, ад адной згадкі пра шмат каго з гэтых самазванных сяброў-паплечнікаў Васіль Уладзіміравіч ажно моршчыўся... Кіруючая холдзінгавая дама надрукавала ў сваёй газетцы ў


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Блакит"

Книги похожие на "Блакит" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Блакит"

Отзывы читателей о книге "Блакит", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.