Авторские права

Неизвестно - Блакит

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Блакит" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Блакит
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Блакит"

Описание и краткое содержание "Блакит" читать бесплатно онлайн.








Сёньня я ня ведаю пісьменьнікаў, у тым ліку і сярод крытыкаў, літаратураведаў, хто сістэмна сочыць за літаратурным працэсам, больш-менш поўна знаёміцца з публікацыямі ў літаратурна-мастацкіх выданьнях, навінкамі сур’ёзных выдавецтваў. Магчыма, цалкам аддаюцца напісаньню ўласных, вядома ж, геніяльных твораў, магчыма, ня маюць патрэбы чытаць, як у тым анекдоце: “я не чытацель, я пісацель”, ці проста заядае лянота, і абмяжоўваюцца праглядам, зачапіўшыся за нешта позіркам па дыяганалі, каб быць у курсе, з разумным выглядам, калі ўзьнікне патрэба, падтрымаць гаворку. Ніколечкі не перабольшваю: ёсьць творцы, якія, здаецца, у найлепшых прыяцельскіх, мо нават сяброўскіх стасунках, але не прачыталі адзін у аднаго ніводнага радка. Сам сустракаў такіх. Нашы старэйшыя калегі і таварышы былі зусім іншыя. Да глыбокай старасьці Янка Брыль з траўмаваным, фактычна адным вокам чытаў ня толькі практычна ўсё, што зьяўлялася ў беларускай, але і даволі сістэмна сачыў, што робіцца ў рускай, польскай, украін­скай літаратурах, і да ўсяго меў патрэбу час ад часу вяртацца і перачытваць для душы любімую класіку. Тое ж можна сказаць і пра Пімена Панчанку. Нават у нямоглым стане ён ніколі не раставаўся з кнігай. Неяк я зьвярнуў увагу, што бальшыня кніг у ягонай бібліятэцы, а найперш класічныя прыкметна зачытаныя, выказаў здагадку: пэўна, бібліятэкай актыўна карыстаюцца дзеці, унукі мо і суседзі. Пімен Емельянавіч пацьвердзіў, што здараецца і не бяз гэтага, але больш дык ён сам чытае-перачытвае і Пушкіна, і Купалу, і Лермантава, і Коласа, і Талс­тога, і Твардоўскага дый іншых, нават маладзейшых, але ўжо відавочных неўзабаве класікаў, як Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін ды Генадзь Бураўкін, і патлумачыў, што пастаяннае вяртаньне да класікі для яго нешта кшталту настройкі душы на камертон і для ўласнай творчасьці, і каб меркаваць аб чужой. Усе, хто ведаў Пімена Емельянавіча, аднадушна адзначаюць ягоную высокую патрабавальнасьць і да сваёй, і да чужой творчасьці, строгія, часам да жорсткасьці прамыя і бескампрамісныя ацэнкі. Праўда, ён прызнаваўся, што іншы раз і яго ўламвалі падпусьціць некаму ялею, але заўсёды намагаўся рабіць гэта ў меру, каб пасьля не было сорамна і брыдка. Ён быў ўнікальны галоўны рэдактар – чытаў літаральна ўсю рэдакцыйную пошту “Маладосці” і сам вырашаў, што рыхтаваць да друку, на што не варта траціць часу, і ні гучнае імя, ні грамадскае становішча аўтара ня мела ніякага значэньня. Яшчэ з “маладосцеўскіх” часоў ён прызвычаіўся быць у эпіцэнтры літаратурнага працэсу, і не пакідаў гэтай звычкі да апошніх дзён – чытаў практычна ўсё, што друкавалася ў літаратурна-мастацкіх часопісах. Асаблівая ўвага і ягоны клопат быў пра маладых, прыход у літаратуру адметных талентаў, падтрымка іх і добрым словам, і канкрэтнай справай. У сямідзясятыя ён часта пісаў крытычныя артыкулы з аглядам творчасьці маладых, кароткія рэцэнзіі, сігналячы, вызначаючы вартыя ўвагі аб’екты для непаваротлівай і цяжкой на пад’ём прафесійнай крытыкі. А калі па стане здароўя і абцяжараны іншымі клопатамі перастаў забягаць на літаратурна-крытычную дзялянку, знаходзіў нейкі іншы шлях падтрымаць добрым словам аўтараў і творы, якія прыйшліся яму даспадобы...

Ледзь ці ня чвэрць стагоддзя ў мяне захоўваецца ліст ад Пімена Емельянавіча, і ня ведаю, што з ім рабіць. Пасьля сьмерці Панчанкі сталі абнародаваць нават ягоныя звычайныя сьвяточныя паштоўкі-віншаванкі, якімі абменьваліся тады ўсе больш-менш выхаваныя інтэлігентныя людзі, і ўзьнікала думка надрукаваць ліст у “ЛіМе” ці ў якім часопісе. Стрымлівала: раптам успрымуць як нясьціпласьць, бахвальства – ліст жа ў прынцыпе мае прыватны характар, і невядома, прызначаўся ён ці не калі-небудзь для абнародаваньня... Зараз, пішучы гэтыя нататкі пра Пімена Емельянавіча, прыгадаў і адшукаў той ліст, уважліва перачытаў і вельмі засумняваўся і ў ягоным прыватным характары, і ў тым, што ён ні ў якім разе не прызначаўся патрапіць у друк. Зьвярнуўся па параду да Сяргея Законьнікава, які больш за каго ведаў Панчанку ў апошні перыяд ягонага жыцьця, і той адназначна заявіў, што ліст трэба абавязкова надрукаваць, бо і сам факт напісаньня, і ягоны зьмест яскрава характарызуюць Панчанку як чалавека і даюць дакладнае ўяўленьне пра ягоныя погляды на літаратуру, дый ня толькі літаратуру... І яшчэ ня надта вялікі аптыміст Сяргей выказаў цьвёрдую ўпэўненасьць, што абавязкова наступяць часы, калі вялікі паэт і патрыёт Пімен Панчанка будзе запатрабаваны, уся ягоная спадчына, у тым ліку і эпісталярная, сабрана па крупіцы, выдадзеная ў шматтомным Зборы твораў, на які ў цяперашніх уладаў не знаходзіцца ні жаданьня, ні грошай, хоць мінула ўжо паўтара дзесятка гадоў, як Народнага паэта ня стала і амаль столькі ж, як ўрад заявіў пра выданьне поўнага збору ягоных твораў. І яшчэ Сяргей папярэдзіў ні ў якім разе не дапускаць у лісьце аніякіх купюраў, паправак, скарачэньняў, што я і раблю:

«Дарагі Валянцін Уладзіміравіч!

Пішу Вам, бо прачытаў Вашую аповесьць “Вырай” і быў узрушаны. Па тэлефоне я размаўляць не люблю і ня ўмею, як і друкаваць не люблю на машынцы.

Аповесьць добрая, праўдзівая, таленавітая.

Я, стары пісьменьнік, дзіўлюся з маладых і ня надта маладых, якія сорак гадоў пражылі пасьля вайны, а ўсё пішуць пра вайну, а пра сучаснасьць два-тры творы і ўсё. Фактычна і Чыгрынаў, і Сачанка, і Пташнікаў, і Далідовіч, і Дамашэвіч (ня кажучы ўжо пра Шамякіна і Навуменку) ды і многія маладзейшыя – гэта гістарычныя пісьменьнікі ці пісьменьнікі гістарычнай тэмы. А Леў Талстой, Дастаеўскі, Тургенеў, Чэхаў, Шолахаў – пісьменьнікі свайго часу. А ў нас такіх, як Распуцін, Шукшын, Бялоў, Абрамаў няма, а яны патрэбны.

Цудоўны ў Вас атрымаўся Антось (мне яго пачуцьці вельмі блізкія, бо ўзрост, а як Вы пра ўсё даведаліся – дзіўна. Хаця і пішу дурнавата: Вы ж сапраўдны пісьменьнік). І тэма харошая, і псіхалогія праўдзівая, і сітуацыі вельмі жыцьцёвыя. А сатырычна-іранічныя ўстаўкі, як разрывала нявестка беларускія дзіцячыя кніжкі ды і іншыя, вельмі добрыя.

Удалася Вам і Клаўдзя. Харошыя таксама і эпізадычныя тыпы, асабліва Ленка. Сквапнасьць і амаральнасьць дзяцей таксама пераконвае. Хоць эпізод, як сьпілоўвалі Серафімавіч і Макар старую ліпу – не зусім пераканальны. На 66 ст. напісана, што ліпа, якую зрэзалі, напамінала Макару “казачнага многарукага волата” – не праўдзіва і не да месца, вось каб так падумала Ленка, то гэта было б праўдзіва.

Лішняе слова “настальгія”. Ёсьць беларускія вызначэньні. А таксама “мярзотна” – штучнае слова. Яно зьявілася ў час вайны, калі машыністкі перакладвалі з рускага “мерзавец – мярзотнік”. Яшчэ Кузьма Чорны сьмяяўся: “Мярзотнік? Што ён мерзьне?”

На сэрцы, на душы можа быць у такім стане агідна, брыдка, а чалавек – агіднік, нягоднік.

Прабачце за гэтыя крытычныя дробязі.

Бо калі я падумаў, то і сьпіленьне ліпы для такіх людзей (дзяцей) – рэч натуральная. Тым больш ліпа, буслы, бусьлянка гэта ж у добрым сэнсе сімвалічна і бяз гэтага не абыйсьціся.

Да месца і публіцыстычныя адступленьні, накшталт: “Толькі чалавеку абмежаванаму, асьлепленаму ўласнай значнасьцю, здаецца, што мясцовыя людзі нічога не заўважаюць, ні пра што не здагадваюцца, усё даруюць. Ого, як бачаць, як здагадваюцца! З лёту ўгледзяць, што ты за птах, чаго варты, на свой аршын прымераюць тваю існасьць”.

Я правёў маленства ў вёсцы (Бягомлі), быў вясковым настаўнікам пяць гадоў і таму пра Вашыя словы магу сказаць: сьвятая праўда! Мне сьмешна глядзець на некаторых нашых людзей (у тым ліку і пісьменьнікаў), якія сябе лічаць самымі разумнымі, самымі хітрымі, самымі лоўкімі...

Віншую Вас з добрай аповесцю, з сапраўднай творчай удачай!

Ваш Пімен Панчанка. 2 лютага 1986 г.»

Можаце сабе ўявіць настрой і пачуцьці аўтара, удастоенага гэтакай увагі і такой ацэнкі самога Панчанкі, патрабавальнага, скупога на пахвалы. Тым ня менш атрыманьне ліста было для мяне трохі загадкай. Аж пакуль не пазнаёміўся, трохі спазнаў Пімена Емельянавіча. І тады зразумеў, што напісаць ліст нават асабіста незнаёмаму аўтару было для яго натуральным рухам душы. Я ня раз заўважаў, што для яго было вялікай радасьцю, ледзь ці не асабістым шчасьцем і ўзнагародай натыкнуцца ў сьвежым нумары часопісу на нізку ці хоць адзін добры верш, аповесьць, апавяданьне, адкрыць для сябе таленавітага і персьпектыўнага аўтара. І наадварот, страшэнна засмучаўся, калі трапляліся непраўдзівыя, каньюктурныя, халтурныя падробкі, асабліва калі гэтым займаліся ня бездары і графаманы, а вядомыя аўтары. Ён не стрымаўся і публічна ў друку высьцябаў масьцітага Антона Бялевіча, ня менш масьцітую Эдзі Агняцьвет дый іншых за сьвядомае адступленьне ад праўды жыцьця, несур’ёзнае стаўленьне да сваіх пісьменьніцкіх абавязкаў. Ня раз быў сьведкам, як прасьвятляўся ягоны твар, лагаднеў, узрушаўся голас, калі гаворка заходзіла пра нейкую новую таленавітую публікацыю. Я ведаў, што ён званіў знаёмым аўтарам, хоць і не любіў тэлефона, дзяліўся радасьцю з сябрамі і, пэўна ж, я быў не адзін, каму ён пісаў свае лісты-водгукі...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Блакит"

Книги похожие на "Блакит" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Блакит"

Отзывы читателей о книге "Блакит", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.