Неизвестно - Дубянецкі
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Дубянецкі"
Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.
Гэтае выданьне В. І. Каляда ўжо ня выпусьціў са сваіх рук. Яно яшчэ больш распаліла ў ім “менскаманства”.
На сваім экслібрысе ён таксама выгравіраваў атрыбуты любімага гораду, сярод іх – старажытны дзьвюхвежавы замак (рэстаўрацыя). А з якім замілаваньнем расказвае ён пра свой горад, з якім болем успамінае загінуўшыя помнікі, называе тых “дзеячаў”, якія вінаватыя ў гібелі нашых шэдэўраў у савецкі час. “І дагэтуль яшчэ не перавяліся гэтыя варвары”, – кажа прафесар.
Цікава, што такі вялікі патрыёт і знаўца Расіі, як Уладзімер Салаухін, жадаючы бліжэй пазнаёміцца з Менскам, у адзін са сваіх прыездаў сюды, наведаў кватэру прафесара Каляды, слухаў яго расказ, аглядаў яго калекцыю. “Нашу боль па страчаных помніках гісторыі і нашай культуры, кажа вучоны-патрыёт, Салаухін успрыняў з абурэньнем як свой боль, з абурэньнем, як гэта толькі ён умее, ганьбаваў менскіх кіраўнікоў. Перапала і творчай інтэлігенцыі, асабліва архітэктарам. Гэтыя апошнія – вядома, ня ўсе, а кан’юктуршчыкі, – пляскалі ў ладкі з прычыны кожнай чарговай праграмы вынішчэньня гісторыі беларускага народу, нярэдка самі падсоўвалі свае разбуральныя прапановы.
Я даведаўся яшчэ, што Васіль Іванавіч Каляда пачынаў як чыгуначнік. Набыў афіцыйна гэтую прафесію, некалькі гадоў езьдзіў у якасьці памочніка машыніста паравозу, нават некаторы час быў машыністам, пасьля перавялі яго ва ўпраўленьне – патрэбен быў чалавек, які ўмее чытаць і ствараць чарцяжы.
Дзіўны чалавек. Яшчэ можна дадаць, што ён сват вядомага генерала Трацьцяка.
У 17 гадзінаў з хвілінамі выклікалі ў ардынатарскую на ўрачэбна-працоўную камісію. Запрасілі сесьці ў чырвонае глыбокае, як міска, крэсла. Я вымушаны быў пераступаць яго, каб не сядзець задам да аднаго, верагодна, з членаў камісіі. У кабінеце, апроч мяне, чацьвёра – 2 жанчыны і 2 мужчыны. Мне вядома толькі Алена Канстанцінаўна Кузьняцова – намесьніца галоўнага ўрача другой паліклінікі, старшыня ўрачэбнай кантрольнай камісіі. Другая, невядомая мне жанчына сказала: “Мы вас, Міхаіл Фёдаравіч, запрасілі на УПК. Я – старшыня камісіі, Тамара Аляксандраўна, а гэта, паказвае на мужчынаў – члены камісіі, аднак не назвала іх. Мы вывучылі вашую “гісторыю” і вельмі заклапочаныя вашым станам і лёсам”.
Папрасіла мяне прылегчы на канапу, паслухала, прапальпіравала. Пасьля яе месца заняў член камісіі неўрапатолаг, што я вызначыў па малаточку ў яго руках. У агульнай нялёгкай бяседзе мяне пераконвалі кінуць на год працу (!) “А пасьля мы можам зноў дапусьціць вас да работы. Цяпер вам мы вымушаныя вызначыць другую, непрацоўную групу. А там, магчыма, і здымем яе, альбо трэцюю дамо”.
Але ж тады, крыху пазьней, я ўжо дасягаю пенсійнага ўзросту і так. І ня возьмуць мяне ўжо на выдавецкую працу. Магчыма і групу гэтую даюць па камандзе зьверху. Цяпер я ўпэўнены, што ў іх быў разьлік нейтралізаваць мяне вось такім жорсткім метадам – трымаць увесь час пад стрэсамі, давесьці да стэнакардыі, да інфаркту, да інсульту – да магілы. А цяпер, выдаючы мне “белы білет”, яны літасьціва кажуць: “згаджайцеся, Міхаіл Фёдаравіч, лепей жа быць жывым чым мёртвым: пойдзеце на працу, мы не гарантуем вам жыцьця з вашай складанай працаю”…
У палаце была Марыя. Я абвясьціў гэта ня толькі ёй, але і ўсім супалатнікам: “дзьве” хвіліны таму назад мяне ўвялі ў годнасьць інваліда другой групы бяз права займаць любую пасаду.
1 лютага 1986 году. Зноў “Аксакаўшчына”, клінічнае аддзяленьне, п. 216. пасьля таго, што са мною зрабілі, дык нават яшчэ пуцёўку сюды выдалі мне “на птушыных правах” – без бальнічнага бюлетэню, значыць, бяз выплаты мне сярэдняга заробку за час побыту тут.
Бальнічны закрылі 28-м чыслом студзеня, днём урачэбнай камісіі, хоць лічылася, што я ў бальніцы знаходжуся да сёньняшняга дня. Пазаўчора мне і выдалі такі куртаты бюлетэнь. Я сказаў, што ў такім разе няхай выпісваюць бальнічны на Літфонд. Нехаця, але ж “зрабілі” – з 1 лютага, выкінуўшы, такім чынам, з-пад аплаты тры дні. Гэта значыць, што і мяне нахабна прымусілі даць ахвяру ў тыя славутыя “10 працэнтаў “зьніжэньня” захворваньняў у рэспубліцы”.
Пасьля таго, як Міністэрства аховы здароўя БССР узяло “на сябе” такое абавязацельства, урачы амаль спынілі выпісваць лісткі непрацаздольнасьці. Апроч гэтага, уводзіцца парадак, пры якім наогул і ня будуць аплочваць такія лісткі, калі яны выдадзены на час амбулаторнага, хатняга, лячэньня. А вельмі ж часта такое лячэньне праводзіцца таму, што ў бальніцы няма месца, каб прыняць хворага. Значыць, лячыся і горш, і за свой кошт, без кампенсацыі вымушаных стратаў у сваім бюджэце.
2 лютага 1986 году. З учарашняга дня маральна рыхтаваў сябе паехаць сёньня ў Ракаў у касьцёл на Грамніцы. Лічыў, што ў першыню выпала мне шчасьлівая магчымасьць адсьвяткаваць запар “усе” “ракаўскія” Грамніцы – і каталіцкія, і праваслаўныя: я ж буду тут яшчэ і 15-га лютага, ці 2-га па старому стылю. Калі такое яшчэ надарыцца? Аднак гэтыя мае рэлігійна-плюралістычныя намеры перакрэсьліў Язэп Янушкевіч. Ён даўно шукае са мною сустрэчы. Днямі захапіў мяне дома (па тэлефоне) і, даведаўшыся, дзе я буду ў бліжэйшы час, паабяцаў прыехаць. І вось прыехаў, “выратаваўшы” мяне і ад Ракава, і ад сьнеданьня.
Некалі я ўспрымаў гэтага юнака адназначна – добра, нават з нейкім захапленьнем і радасьцю. Праз некаторы час ён сам пахіснуў ува мне сваю старэча-спрактыкаваную, не па ўзросьце асьцярожнасьць. Я адчуў тады, што ён слухае мяне і баіцца, ня ведае, як сябе паводзіць. Бо падтрымліваць гаворку ў дадзеным мною напрамку, значыць, магчыма, трапіць на кручок “літаратараў у цывільным”, а не падтрымліваць мяне – не выпадае. Пасьля да мяне пачалі даходзіць адкрыта негатыўныя ацэнкі ягонай асобы. Я ня веру ім, аднак прыгадаў усё гэта, калі ўбачыў яго перад сваімі дзьвярыма. Тыя нагаворы не зьмянілі маіх адносінаў да яго. Я быў зусім шчыры з ім і цяпер. Можа, ня варта было. Але ж я ўжо, здаецца, такім прасьцячком і памру. А колькі разоў даваў сабе слова, не заўсёды і не перад кожным выкладваць сваю душу!
Вось цяпер аналізую нашую трохгадзінную бяседу з Язэпам і пераконваюся, што я яму нагаварыў процьму небясьпечных сабе рэчаў. Затое, канстатую з прыкрасьцю, ён быў “разумнікам” – у маім пакоі толькі слухаў мяне, устаўляючы час ад часу нязначныя рэплікі, а на вуліцы прызнаўся, што ён не давярае сьценам. Бачыш, ён, малады, не давярае, а я?..
Што ж хацеў ад мяне Янушкевіч? А хацеў і ня так ужо мала: для яго я быў яшчэ дырэктарам выдавецтва.
Нейкім чынам паміж ім і Сакратам Яновічам пачалося ліставаньне. Адзін Сакратаў ліст ён паказаў мне. Мабыць, каб я пераканаўся, што яму, Юзіку можна давяраць. Гэта па-першае. А па-другое, пакуль ён будзе маўчаць “прыслухоўваючыся да сьценаў”, я самастойна пазнаёмлюся з Сакратавымі клопатамі, якія, я зразумеў, Язэп падрадзіўся “адрэгуляваць”. Гэтыя клопаты – таксама мой і клопат, і боль. Справа дачытыцца лёсу заключанага ў дасалідарнасьцевую эру паміж выдавецтвам “Мастацкая літаратура” і Сакратам пагадненьня на выданьне яго “Самасея”. У лісьце я ўбачыў нават крыўду на мяне, больш за тое – нешта накшталт пагрозы мне: “Перадай Дубянецкаму, што я маю права спагнаць з выдавецтва праз суд 2800 рублёў.” Калі гэта эзопаўская мова, разьлічаная на тых самых “літаратуразнаўцаў у цывільным”, – дык гэта адно, а калі да Сакрата сапраўды прыйшло такое перакананьне? Ня веру! Не! Хіба ён ня ведае, што ініцыятыва таго пагадненьня была мая? Дык што, хіба я заключаў бы кантракт, каб падарыць Сакрату тыя грошы, што ён падлічыў, без выданьня яго кнігі? А хіба Сакрат ня памятае мой postscryptum да жорсткай адносіны В. Хомчанкі, за які ён яшчэ пісьмова падзякаваў мне? І якое дачыненьне да ўсяго гэтага мае Язэп? Пакінуўшы “чуткія сьцены”, ён нешта плёў мне, што нехта “з той канторы” (трэба думаць, з кадэбэ) раіць яму напісаць станоўчы артыкул пра Сакрата, і ён будзе рэабілітаваны ў “нас”. Можна і артыкул. Толькі пры чым тут і Язэп, і “яго” “кантора”? Няхай чытаюць Сакратавы творы, у іх ён увесь – палымяны патрыёт-беларус, крыху сумбурны ў сваёй празьмернай гарачнасьці. А яшчэ ён занадта даверлівы, ня ў прыклад свайму “вучню” Язэпу. А наогул, трэба напісаць Сакрату і ўсыпаць яму за яго методу весьці справы, за яго “давераную асобу”…
Другое, больш важнае Язэпу, было пытаньне пра будучую кнігу ўспамінаў пра Ул. Караткевіча. Хітры Язэп сьпярша выпрасіў у Веры Палтаран вусны дазвол на складаньне такой кнігі, а пасьля толькі пачаў забясьпечваць выгляд прыстойнасьці свайго намеру. Больш за тое, яшчэ да гэтага “дазволу” ён пачаў бегаць з магнітафонам і таму-сяму падсоўваць мікрафон. Ён прыехаў цяпер да мяне, бо пачуў, што я прасіў Веру Сямёнаўну атрымаць згоду на такога ўкладальніка ў Адама Мальдзіса – самага старога (не па ўзросьце, а па даўнасьці) і самага шчырага сябра Караткевіча. Прыехаў, каб супакоіць мяне, што “Мальдзіс вельмі заняты і сам прапанаваў” яму пачынаць зьбіраць матэрыялы. Правільна, “прапанаваў”, але ж postfactum. Ну, будзем лічыць, што ўсё нармальна. Важна, каб была забясьпечаная якасьць выданьня. Думаю, што з Язэпавай энергіяй і зацікаўленасьцю можна спадзявацца на посьпех. Ён адразу ж папрасіў аб’ём 25 аркушаў: Вера Сямёнаўна, сказаў, прапанавала толькі 20.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Дубянецкі"
Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"
Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.