Неизвестно - Нераток
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Нераток"
Описание и краткое содержание "Нераток" читать бесплатно онлайн.
- Я з табой разлічыўся, Блэрст.
- Ты вялікі фокуснік, Шарбітрон, але ты ніколі не адолееш мяне. Шкада, што я не ўзяў свой інфрачастотны выпраменьвальнік.
А можа цябе задяволідь лазерны стынгер? - Аферыст паляпаў сябе па левай кітэні.
Разведчык прагледзеў канструкцыю карабіна і адключыў у ім эпайстар.
- І ты не адолееш мяне, Блэрст. А твой выпраменьвальнік я проста разладзіў бы. - Эверфарсінг адчуў перавагу над пяцёркай людзей, якія надумалі дыктаваць яму сваю волю, і ўключыў пагашальнік негатыўных эмоцый.
Ахоўнікі Блэрста як па камандзе апусцілі зброю.
- Хто ты, Шарбітрон?
- Я - бог. Але не ват. Ват бог - улада над падобнымі сабе. Іншыя істоты, якія насяляюць вашу планету, вас не цікавяць. Калі вас няма - яны кіруюць светам. Аднак вы гэтага нават не памятаеце. Сіла, вера, розум, каханне - толькі сродкі, каб заваявадь уладу. Куран, Сангом, Рэнс, Крэсда.
Шарбітрон зняў блакіроўку. Збялелы Блэрст зноў паружавеў. “Гіпнатызёр чортаў!” - вылаяўся ён.
Пасля падняў руку: “Толку не будзе. Пара”.
Ахова паўскідала зброю.
- Ты недаацаніў мяне. Вы можаце забіць мяне настолькі, наколькі я вам гэта дазволю. Бывайце.
Аўтаматная чарга зрашэціла Шарбітрона, але ён знік, нават не паспеўшы ўпасці на зямлю - трэба было ашчаджаць энергію, каб перанесці свінцовыя капсулы да спейскроса.
Блэрст са злосцю бразнуў аб зямлю стынгер, што даў асечку.
28
Эверфарсінг падзарадзіў спейскрос. Апрача гэтага, выявіў удечку з анабіёзнай камеры, часткова аднавіў адбівальнікі шкодных выпраменьванняў на правым борце. Заставалася адна праблема: валун, які зваліўся немаведама адкуль пасля пасадкі і перагарадзіў выхад з пячоры. Марнавадь сваю энергію Шарбітрон не стаў - мізер, які застаўся ў назапашвальніку, мог спатрэбіцца пры надзвычайных здарэннях. Шарбітрон прасвятліў валун, каб выявіць у ім расколіны, і навёў ультрагукавы бластэр. Аднак набліжэнне людзей вымусіла яго заняць месца ў антыгравітатары і ўключыць рухавікі на пасіўны рэжым.- Куды прэшся раней за бацьку ў пекла?
- Спынілася-спынілася! .Ой, хлопчыкі, а тут пячорка!
- Пачакай, зараз дапаўзём.
Верхалазы прыпыніліся насупрадь уваходу ў пячору.
- Т ам унутры нешта фурычыць.
- Зараз зачаплю і пацягнем.
Камень з грукатам скадіўся ўніз.
- Ой, там штосьці ёсць!
Перад здзіўленымі вачыма верхалазаў прапоўз нейкі металічны жук, падобны на цацачны касмалёт. Ён на імгненне завіс у паветры, быццам хадеў, каб яго добра разгледзелі, а потым асляпіў разгубленых падарожнікаў бляскам узлётных лопасцей і знік у напрамку Зоны Холаду.
- Ух, трасца табе ў бок! - вылаяўся галоўны групы і падзьмухаў на падрапаную і абпаленую далонь.
30
“Сітуацыія: Заправіўся на Зямлі. Вяду ўдакладненуюразведку Марса. Верагоднасць каланізацыі Зямлі - тая ж. У межах чатырох странгаў магчыма каланізацыя Марса зямлянамі.
Дадатак: Згодна з апошнімі даследаваннямі зямлян, катастрофа, якая знішчыла папярэднюю цывілізацыю, адбылася ў выніку ядзерныіх выпра.баванняў на Месяцы. Зараз развіццё зямлян уваходзіць у тыповую для іх крытычную фазу самаліквідацыі.
Версія: У выпадку актыўнага раставання ільдоў Зоны Хола.ду Зямля ўзновіць рух вакол сваёй восі, што прывядзе да пагібелі цяперашняй цывілізацыі і зробіць праз два странгі абсалютна прыдатнай для каланізацыі ўсю плошчу планеты. Энергетычнага патэнцыіяла для гэтага не м,аю.
Рашэнне: Уваходжу ў арбіту Марса з на.дзеяй прынесці карысць Арадзе.
Эверфарсінг Шарбітрон”.
ЮБІЛЕЙ
ПСІХАПАТЫЧНАЯ ФАНТАЗІЯ
Хто не баіцца старасці (яна заўсёды наперадзе)? Каму не здаецца часам, што наваліліся ўсе хваробы адразу? А калі да таго ж крыўдлівы і аднача.сова ўпарты характар? А яшчэ і спадчынна.е псіхапатычнае захворванне?
Аўтар
Газета “Сацыялістычная рэспубліка”, рубрыка “Крымінал”:
“У выніку сваркі, што ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных: напояў, на падста.ве асабістай непрыіязі дырэктар малога прадпрыемства забіў свайго супрацоўніка ўдарам кухоннага нажа ў сэрца, пасля чаго спакойна пайшоў дадому. Адметна, што нагодай для сустрэчыі стаў юбілей забітага. Вядзецца следства”.
- Станіслаў! Колькі можна задягвадь з дакументацыяй на рэдуктар?
Дырэктар комплекса рэдуктараў унітарнага малога прадпрыемства “Электрамашына” Навічэнка нярэдка адчыняў дзверы тэхналагічнага аддзела рыўком.
- Вам хвост намылілі, дык вы на мяне кідаецеся? - парыраваў тэхнолаг першай катэгорыі Моршын. - Калі чарцяжы перадалі? Заўчора. На апрадоўку пойдзе тыдзень - ці я не казаў? Хочаде, каб зрабіў хутка, але кепска?
- Не выбаёдвайцеся, - адной фразай на тры пытанні адказаў дырэктар. - Я вас назначыў выконваючым абавязкі начальніка тэхаддзела і людзей даў.
Рэзка павярнуўся і выйшаў, але дзвярыма не ляпнуў.
- На завесах эканоміць, - спакойна пажартаваў Моршын. - І на маёй надбаўды таксама. Усе начальнікі - сволачы. І чым большы начальнік.
Моршын не дагаварыў.
Дзве дзяўчыны, не ведаючы, як адрэагаваць, з інтэрвалам у долю секунды стрымана хмыкнулі, інтуітыўна адчуўшы, што гэта выяўляе роўныя адносіны да ўдзельнікаў канфлікту.
Моршын устаў з-за стала. Падышоў да Лены, даўганогай бландзінкі, пераклаў на яе стол стос нескладаных чарцяжоў.
- Леначка, вы больш уважліва прадуйце, не спяшайцеся. Не так, як тым разам.
Лена інстынктыўна паклала далонь на чарцяжы.
- А вы, Марыначка, зрабіде нам чаю хіба што.
- Навошта вы ўвесь час злуяце дырэктара, Станіслаў Уладзіміравіч? Вам жа самім горш будзе. - кругленькая бойкая Марына, якая не мела ні адпаведнай адукадыі, ні элементарнай стараннасці, паспрабавала павучыць Моршына.
- Горш не будзе. Час прафесіяналаў мінуў. - з прытворным сумам канстатаваў Моршын.
Марына ўздыхнула і тонам паслухмянай школьніцы спыталася:
- Мы пойдзем пакурым?
- Канечне, канечне, навошта ў мяне пытацца. За такія грошы вам толькі курыць і засталося. - рассеяна прамармытаў Моршын.
У хуткім часе ён сядзеў за сталом і распісваў тэхналогію, прадаваў за дзяўчат, якія выйшлі: Ленку, трытцадшадовую феміну са сваімі праблемамі, але з розумам у галаве, і Марынку, дачку намесніцы начальніка аддзела кадраў, якая лічыла, што ёй вінен увесь свет, што яна самая крутая і што тут апынулася выпадкова і не на доўгі час.
Праз хвіліну ўварваўся Навічэнка.
- Заказчыкі тэлефанавалі, мы і так на тыдзень адгрузку затрымліваем, штрафныя санкдыі, фінансавае становішча, зарплату трэба выпладіць, калі, нарэшце.
І адразу ж астыў:
- Станіслаў, не цягні.
- Менш будзеце торгадь, хутчэй зраблю. Фінансавае становішча на сваёй дачы пашукайце. Красці трэба меней, любы. А дазваляць красці - яшчэ меней. - спакойна і ціха мовіў Моршын.
- Слухай. це, я ад вас не чакаў. - разгубіўся Навічэнка. - Тут доказы патрэбныя.
- Пракурор вам доказы прад’явідь. - нягучна сказаў Моршын. - А цяпер - выйдзіце прэч, не перашкаджайце прадаваць.
Навічэнка яшчэ больш разгубіўся, але ўсвядоміў, што размова ідзе сам-насам, і зашыпеў:
- Ты, сволач старая, я цябе ў параток сатру.
Аз кім застанешся, сволач маладзейшая? - Моршын на ўсялякі выпадак падняўся з-за стала.
Навічэнка заўважыў, што дзверы прачыніліся, і крыкнуў так, каб старонняму вуху не трэба было прыслухоўвацца:
- Я вас дэпрэмірую за гэты месяц, тэхнолаг Моршын!
- Ну, хадзілі без штаноў, паходзім і без сарочкі. А па вашым бязглуздым Палажэнні вы ўвесь комплекс у гэтым месяцы дэпрэміруеце.
- Ленка, ён яго канкрэтна калі-небудзь замочыць. - абыякава прагаварыла Марынка і задягнулася.
Разумная Ленка адмаўчалася, хоць і падумала сама сабе: “На халеру яму гэта здалося.”
Аднак насамрэч усё было не так проста. Станіслаў Уладзіміравіч даўно толькі рабіў выгляд, што займаецца работай. Нечакана рэзка і адчувальна пачала здаваць памяць, кемлівасць і здольнасць адначасова трымадь на кантролі незлічоную колькасць пытанняў. Нават адпрацаваныя і простыя прыёмы даводзілася выконвадь з дапамогай даведнікаў, што, зрэшты, ён рабіў і раней. Але цяпер Моршын не рызыкаваў адразу ж назвадь папярэдні вынік услых, нават прыблізна, а ціхутка соп і старанна выпісваў прамежкавыя лічбы. Калі ж знаходзіў выніковую, глядзеў на яе і не адчуваў натуральнай прапорцыі з зыходнымі дадзенымі. Чарговая перамена месца работы, якую ён здзейсніў нядаўна, мала што змяніла: пару напружаных тыдняў, каб разабрадца ў нюансах сістэмы вытворчасці, узаемаадносінах і раскладзе сіл. А пасля - зноў тужлівая няпэўнасць.
Яшчэ складаней стала са здароўем: раптам абрынулася ўсё. Калола пад левай грудзінай, паделі далоні, з вечара нечакана пачыналася арытмія, зранку цяжка было прадрадь вочы, а на кожнай нырцы як бы павісала па цагліне. І, здаецца, прастатыт. Засмучала і прымушала хавадь позірк ад людзей торганне правага павека. Бесперапынны гул у галаве, падобны на гудзенне лайнера, што ішоў на пасадку ўспрымаўся як заклік. Да чаго - Моршын цяпер разумеў. Ён ішоў да гэтага разумення некалькі гадоў, але ўсё ж не чакаў, што заклік-загад будзе настолькі модны. Чапляцца за няўстойлівае існаванне, каркас якога пачаў развальвацца - марна. Магчымым і лагічным здавалася адно: прыгожае завяршэнне няўдалага жыцця, і ўсе абставіны ён вымушаны быў падпарадкаваць эфектнай канцоўцы. Гэта не з’яўлялася вынікам іпахондрыі, а дыктавалася вышэйшай сілай, якая не пацярпела б ніякага супраціву.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Нераток"
Книги похожие на "Нераток" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Нераток"
Отзывы читателей о книге "Нераток", комментарии и мнения людей о произведении.