» » » » Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)


Авторские права

Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Клубок гадзюк (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Мне страшэнна не спадабаўся аптымiзм Хюбэра. Ён самаўпэўнена даводзiў усiм, што справы на фондавай бiржы хутка пойдуць на лад, - але ж так стараюцца падбадзёрыць сябе толькi людзi, калi гаворка iдзе пра iх жыццё цi смерць. А ён жа мой сын. Гэты саракагадовы мужчына - мой сын! Ведаю гэта, але не адчуваю. Як цяжка паверыць у такую iсцiну!.. А што, калi справа ў яго не клеiцца?.. Банкiр, якi дае ўкладчыкам такiя дывiдэнды, вядзе вялiкую i рызыкоўную гульню... А раптам зусiм недалёка ўжо той дзень, калi гонар нашай сям'i будзе пастаўлены пад сумненне?.. Гонар сям'i! Не, i гэты iдал нiякай ахвяры ад мяне не дачакаецца. На ўсякi выпадак ужо цяпер прымаю рашэнне: вытрымаць удар i нi ў якiм разе не расчулiцца! Тым больш што акрамя мяне ёсць яшчэ i стары Фандадэж. А гэты не дасць вадзiць сябе за нос...

Але што гэта я захапiўся i мялю нейкую лухту! Мусiць, не хочацца мне, ой як не хочацца варушыць успамiны пра тую чорную ноч, калi ты разбурыла наша шчасце!..

Дзiўная рэч - ты як быццам зусiм i не памятаеш пра гэта. Але што зробiш? Тыя некалькi гадзiн цёплай летняй ночы, тая шчырая размова ў цёмнай спальнi вырашылi ўвесь наш лёс. Кожнае тваё слова аддаляла мяне ад цябе, а ты нiчога не заўважала, усё гаварыла, гаварыла... Твая памяць зберагла тысячы нiкчэмных дробязяў, а вось пра катастрофу ў нашым жыццi ты зусiм забылася. Ты верыш у Бога, верыш у вечнасць чалавечага жыцця. Дык ведай, што ў тую ноч ты пазбавiла мяне гэтай веры. Бо маё першае чыстае каханне прымусiла мяне паяднацца з тваёй верай. Бо я кахаў цябе i гатоў быў палюбiць усё, што было дарагiм для цябе. Я замiлавана глядзеў, як ты ў доўгай начной кашулi, нiбы дзяўчынка-школьнiца, станавiлася на каленi i шаптала малiтву...

Мы жылi ў гэтым самым пакоi, дзе я цяпер пiшу сваё апошняе пiсьмо. Чаму пасля вясельнага падарожжа мы пасялiлiся ў Калезе, у маёй мацi? (Я не згадзiўся забраць у яе Калез, дзе ўсё было з любоўю зроблена яе рукамi.) Пазней мая злосць на цябе ўсё расла i расла, i я ўспомнiў пра некаторыя абставiны, якiм спачатку не надаваў значэння, а можа, i наўмысна не хацеў заўважаць. Перш за ўсё твае бацькi адмовiлiся рабiць вяселле, бо, як ты тлумачыла, перад гэтым памёр нейкi ваш далёкi сваяк. А я не сумняваўся, што i ты, i твая сямейка саромелiся такога сцiплага шлюбнага саюзу. Нездарма ж барон Фiлiпо расказваў кожнаму стрэчнаму: "Ведаеце, у маёй жонкi ёсць малодшая сястра. Ну проста прыгажуня! I гэта ж трэба, утрэскалася ў аднаго тыпа! Чалавек ён, праўда, прыгожы, багаты, але паходжанне яго даволi цёмнае. Сваякоў прыстойных няма, ды i бацькi... ведаеце..." Словам, ён гаварыў пра мяне, нiбы я быў падкiдышам цi незаконнанароджаным. Тым не менш барон Фiлiпо рабiў нечаканую выснову, што, можа, яно i лепш, што ў мяне няма вядомых сваякоў: "Не будзе за каго чырванець. Ну, а старэнькая мацi сваё месца ведае i замiнаць не будзе". Нарэшце ты, з яго слоў, была надта распешчаная i кiравала сваiмi бацькамi, як хацела. "I яшчэ вось што скажу, - падагульняў барон Фiлiпо, грошы, маёмасць у маладога чалавека немалыя. А перад гэтым, ведаеце, цяжка ўстаяць, i нават такая паважаная сям'я, як Фандадэжы, пайшла на гэты шлюб, заплюшчыўшы вочы на ўсё астатняе".

Калi гэтыя плёткi дайшлi да мяне, нiчога новага яны мне не далi, - я па сутнасцi ўсё гэта ведаў. Шчасце ап'янiла мяне, i тады я не надаў гэтаму нiякага значэння. I трэба шчыра сказаць: я нават быў задаволены, што вяселле наша прайшло амаль тайна. А iнакш дзе я знайшоў бы прыстойных шафераў? У той галоднай студэнцкай шайцы, якую я калiсьцi ўзначальваў? - Не. А прасiць маiх учарашнiх ворагаў не дазваляў мне гонар. Вядома, гэты мой шлюб даваў цудоўную магчымасць зблiзiцца з "арыстакрацiкамi". Але я малюю сябе ў гэтай споведзi такiмi ўжо чорнымi фарбамi, што магу i не хаваць адной станоўчай рысы маёй натуры: заўсёднае iмкненне да незалежнасцi. Я нi перад кiм не станавiўся на каленi, заўсёды быў верны сваiм перакананням. Хоць трэба сказаць, што ў нашым шлюбе я пайшоў на пэўны кампрамiс, i мяне нават мучыла сумленне. Я абяцаў тваiм бацькам не перашкаджаць табе выконваць рэлiгiйныя абрады, а сам узяў на сябе толькi абавязак не далучацца да франкмасонства. Урэшце, больш вы ад мяне нiчога i не патрабавалi. У той час яшчэ лiчылася, што рэлiгiя - гэта жаночая справа, i ў вашых арыстакратычных сем'ях было прынята, што муж павiнен "суправаджаць" жонку на царкоўныя службы. I гэтага было дастаткова. А ў Люшоне я ўсiм вам даказаў, што супраць такога абавязку нiчога не маю.

У вераснi 1885 года, калi мы вярнулiся з Венецыi, твае бацькi не захацелi запрасiць нас да сябе ў маёнтак Сенон. А нам тлумачылi, што туды нiбыта з'ехалiся iх знаёмыя, сваякi, а таксама сябры барона Фiлiпо i занялi "ўсе пакоi". I тады мы вырашылi часова спынiцца ў маёй мамы. Мы забылiся пра нашу бесцырымоннасць i жорсткасць у адносiнах да мамы i як быццам зрабiлi ёй ласку, што згадзiлiся пажыць у яе доме да таго часу, пакуль нам не надакучыць.

А мама i не збiралася радавацца.

- Усё, што ёсць у гэтым доме, - ваша, - стрымана гаварыла яна. - Можаце запрашаць сюды каго захочаце. Замiнаць я вам не буду. Ды я i дома рэдка бываю...

Так яно i было. Увесь час мацi некуды спяшалася: то на вiнаграднiкi, то ў вiнныя скляпы, то на птушнiк, то ў пральню. Пасля абеду яна iшла ў свой пакойчык, каб трохi адпачыць. Калi яна часам заставала нас у гасцiнай, то заўсёды чырванела i прасiла прабачэння. Перад тым як зайсцi, яна асцярожна стукала ў дзверы, i мне давялося тлумачыць ёй, што рабiць гэтага не варта. Яна дайшла да таго, што прапанавала табе кiраваць гаспадаркай, але ты, дзякуй Богу, адмовiлася. Зрэшты, у цябе да гэтага не было нiякай ахвоты. Ты даволi памяркоўна ставiлася да мамы, старалася не сварыцца, не крыўдзiць яе, i яна плацiла табе глыбокай удзячнасцю. Дарэмна яна баялася, што ты разлучыш мяне з ёю. Я не шкадаваў ёй сыноўскай ласкi i клапацiўся пра яе яшчэ больш, чым да вяселля. Яна здуiўлялася, гледзячы, як мы з табой радуемся i бестурботна смяёмся: няўжо гэты шчаслiвы малады муж - яе сын?.. Той, што быў такiм суровым i замкнутым... "Значыць, - думала яна, - не змагла я падабраць да яго ключыка... Куды мне ўжо было... Нi адукацыi, нi выхавання... Добра, што хоць жонка цяпер робiць тое, што павiнна была зрабiць я..."

Помню, з якiм замiлаваннем глядзела яна на цябе, калi ты малявала цi iграла на пiянiна "Песню без слоў" Мендэльсона, абавязкова спатыкаючыся ў адным i тым жа месцы.

Бывала, да цябе прыязджалi сяброўкi. Ты нiколi не забывалася папярэдзiць iх:

- Зараз убачыце маю свякроў. Цiкавы экземпляр... Сапраўдная сельская арыстакратка. Раю паглядзець i запомнiць: больш такiх нiдзе ўжо не сустрэнеш...

Ты лiчыла, што ў мамы ёсць свае арыгiнальныя манеры i многа такту. Яна ўмела гаварыць са слугамi на мясцовым дыялекце, i ты паблажлiва адзначала, што яна цудоўна трымаецца з "простымi людзьмi". Па прывычцы ты паказвала сяброўкам стары дагератып, дзе мама ў пятнаццаць гадоў насiла яшчэ хустку. Ты нават вывучыла старадаўнюю народную песеньку пра дабрачыннасць сялянскiх сем'яў i выконвала яе перад сваiмi гасцямi. Якая ж ты была тады згаворлiвая, памяркоўная! Але мацярынства адкрыла тваю сапраўдную натуру...

Я ўсё збiваюся i нiяк не магу расказаць пра тую ноч. Было тады так душна, што мы нават не зачынялi акна, хоць ты i баялася кажаноў. На дварэ шапацела старая лiпа, а нам усё здавалася, што нехта дыхае ў кутку пакоя. Часам ад подыху ветру лiсце пачынала шумець так, нiбы iшоў моцны лiвень. У акне красаваўся маладзiк. Яго халоднае святло падала на падлогу, на крэслы, дзе ляжала наша адзенне. Нечакана ўсё сцiхла, i ты сказала: "Давай спаць. Трэба заснуць..." Але i ў сне не знаходзiлi мы спакою: прывiд невядомага мне Рудольфа блукаў па пакоi. Варта мне было толькi абняць цябе, як у тваiм сэрцы ўваскрасаў яго вобраз... Ты вызвалялася з маiх абдымкаў, але прывiд не знiкаў... Не хацеў я, баяўся пакутаваць. Так, мусiць, ужо створаны чалавек: бяда, гора, смерць - нiшто не перашкодзiць яму баранiць сваё шчасце... Я ведаў, што не трэба ў цябе нiчога распытвацца. Няхай яго iмя будзе вадзяной бурбалкай: мiльгне i лопне на паверхнi нашага жыцця... Забыцца... Забыцца, выкiнуць з памяцi гэтае iмя, бо гэта першы знак нашай бяды, гэта яд, i ад яго паратунку не будзе... I я маўчаў. Але ты, няшчасная, ты не магла насiць у сабе гэты ўспамiн пра няспраўджанае каханне, пра ашуканую, неспатоленую страсць... I дастаткова было, каб у мяне вырвалася пытанне: ды хто ж ён такi, гэты Рудольф? - як ты адразу загаварыла:

- Дарагi, мне варта было б сказаць табе сёе-тое яшчэ перад вяселлем... О, нiчога асаблiвага, супакойся!..

Ты гаварыла шэптам. Спяшалася. Табе трэба было выгаварыцца. I цемру пранiзвалi словы-стрэлы... Твая галава ўжо не ляжала ў мяне на плячы. Мы заставалiся ў пасцелi зусiм побач, а памiж намi ўжо была непраходная бездань.

Рудольф... Мацi яго была аўстрыйка, а бацька - француз, багаты фабрыкант... З Рудольфам ты пазнаёмiлася ў Эксе. Ты ездзiла туды з бабуляй. Было гэта якраз за год да нашай з табой сустрэчы ў Люшоне. Ён прыехаў з Кембрыджа. Якi ён быў з выгляду, ты не гаварыла, але я адразу намаляваў сабе яго партрэт: там былi ўсе прывабныя спакушальныя рысы, якiх сам я быў пазбаўлены... Месяц высвечваў маю вялiкую мужыцкую руку з нязграбнымi пальцамi i кароткiмi пазногцямi. Калi табе верыць, то нiчога благога вы тады не зрабiлi, хоць паводзiў ён сябе нiбыта не так далiкатна, як я. Не памятаю я дакладна тваiх прызнанняў. Дый навошта яны мне? Справа не ў гэтым. О, калi б ты яго не пакахала!.. Я, вядома, паступова супакоiўся б i дараваў бы табе гэты няўдалы раман, калi б з першага разу загiнула чысцiня нявiннага дзяўчацi. Але ўжо тады ў мяне ўзнiкла сумненне: "Не прайшло i года, а яна пасля такога вялiкага кахання пакахала мяне!.. Як жа так?.." I я ўвесь пахаладзеў. "Значыць, усё гэта фальш, - думаў я, - яна ўвесь час ашуквала мяне. I як жа гэта я ўбiў сабе ў галаву, што яна можа пакахаць мяне? Такiх, як я, нiхто не кахае!"


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Клубок гадзюк (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Франсуа Мориак

Франсуа Мориак - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Клубок гадзюк (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.