» » » » Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)


Авторские права

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Тры таварышы (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Я не ведаю.

- I ўсё ж. - Яна прыхiлiла галаву да майго пляча. - Калi хочацца жыць, то ёсць нешта, што любiш. Цяжэй, але i лягчэй. Вось паслухай, няхай мне наканавана смерць, але я ўдзячная, што ў мяне ёсць ты. Я ж магла быць адзiнокай i няшчаснай. Тады б захацелася памерцi. Цяпер цяжка. Але затое я напоўнена каханнем, як пчала мёдам, калi яна вечарам вяртаецца ў вулей. Калi б мне давялося выбiраць, я выбрала б у любым выпадку тое самае.

Яна паглядзела на мяне.

- Пат, - сказаў я, - ёсць яшчэ i трэцi варыянт: перастане дзьмуць фен, справа палепшыцца i мы паедзем.

Яна ўсё яшчэ дапытлiва глядзела на мяне.

- Я баюся за цябе, Робi. Табе будзе цяжэй, чым мне.

- Давай пра гэта больш не гаварыць, - сказаў я.

- Я сказала гэта толькi, каб ты не думаў, што я сумую, - адказала яна.

- Я i не думаю, што ты сумуеш, - сказаў я.

Яна паклала мне руку на локаць.

- Знайдзi зноў цыганскi аркестр.

- Ты хочаш паслухаць?

- Хачу, каханы.

Я зноў уключыў прыёмнiк, i спачатку цiха, а потым усё гучней i паўней у пакоi загучалi скрыпкi i жалейкi i прыглушаныя арпеджыа цымбалаў.

- Цудоўна, - сказала Пат. - Як вецер. Вецер, якi нясе цябе.

Гэта быў вячэрнi канцэрт з рэстарана ў адным парку Будапешта. Праз гукi музыкi часам даносiлiся галасы клiентаў за стойкамi, час ад часу чуўся звонкi вясёлы ўскрык. Можна было ўявiць сабе, што робiцца там, на востраве Маргiт: каштаны пусцiлi ўжо першую лiстоту, i яна цьмяна мiгцiць пад месячным святлом i гайдаецца, быццам ад павеваў музыкi скрыпак. Магчыма, там ужо быў цёплы вечар, i людзi сядзяць на вольным паверты, а перад iмi стаяць куфлi з жоўтым венгерскiм вiном, афiцыянты бегаюць у белых куртках пад музыку цыганскiх скрыпак. А потым яны пойдуць праз зялёнае змярканне, змораныя, дадому. А тут ляжыць Пат i ўсмiхаецца, i яна нiколi не выйдзе з гэтага пакоя, нiколi не ўстане з гэтага ложка.

...Потым усё адбылося раптам хутка. Жывая плоць каханага твару стала раставаць. Вытыркнулiся скулы, на скронях праступiлi косцi. Рукi былi тонкiя, як у дзiцяцi, скабы тырчалi пад скурай. Лiхаманка ўсё часцей бiла худое цела. Сястра прынесла кiслародныя балоны, лекар прыходзiў праз кожную гадзiну.

Аднойчы паполуднi тэмпература невытлумачальна хутка ўпала. Пат прыйшла ў сябе i доўга глядзела на мяне.

- Дай мне люстэрка, - прашаптала яна.

- Навошта табе люстэрка? - сказаў я. - Адпачывай, Пат. Мне здаецца, што ты ўжо выкараскалася. У цябе няма тэмпературы.

- Не, - прашаптала яна сваiм надламаным, перагарэлым голасам. - Дай мне люстэрка.

Я абышоў вакол ложка, узяў люстэрка i ўпусцiў яго на падлогу. Яно разбiлася.

- Прабач, - сказаў я. - Такая недарэчнасць. Проста выпала ў мяне з рук i разбiлася адразу на тысячу асколкаў.

- У мяне ў кiшэнi ёсць яшчэ адно, Робi.

Гэта было маленькае люстэрка з храмiраванага нiкелю. Я павёў па iм рукой, каб хоць крыху засляпiць яго, i падаў Пат. Яна старанна працерла яго i напружана зазiрнула.

- Табе трэба ехаць, каханы, - прашаптала яна.

- Чаму? Цi ты мяне больш не любiш?

- Табе больш нельга бачыць мяне. Гэта ўжо не я.

Я забраў у яе люстэрка.

- Гэтыя металёвыя штукi нiкуды нягодныя, Пат. Ты толькi зiрнi, як я ў iм выглядаю. Бледны i худы. А я ж загарэлы i дужы. Гэта штуковiна ўся ў зморшчынах.

- У цябе павiнен застацца iншы ўспамiн пра мяне, - прашаптала яна. - Едзь, каханы. Я ўжо сама спраўлюся.

Я пачаў супакойваць яе. Яна зноў запатрабавала люстэрка i сумачку. Потым пачала пудрыцца, бледны схуднелы твар, патрэсканыя вусны, цяжкiя цёмныя ўпадзiны пад вачыма.

- Толькi крыху, каханы, - сказала яна, спрабуючы ўсмiхнуцца. - Ты не павiнен бачыць мяне непрыгожай.

- Можаш рабiць, што хочаш, - сказаў я. - Ты нiколi не будзеш непрыгожай. Для мяне ты самая прыгожая жанчына з усiх, каго я бачыў.

Я забраў люстэрка i пудранiцу i асцярожна паклаў ёй свае далонi пад галаву. Неўзабаве яна неспакойна заварушылася.

- Што з табой, Пат? - спытаў я.

- Вельмi гучна цiкае, - прашаптала яна.

- Што? Гадзiннiк?

- Так грымiць...

Я зняў з рукi гадзiннiк.

Яна са страхам сачыла за секунднай стрэлкай.

- Выкiнь яго...

Я кiнуў гадзiннiк у сцяну.

- Вось цяпер ён больш не цiкае. Цяпер час спынiўся. Мы разарвалi яго напалам. Цяпер мы толькi ўдваiх, толькi мы, ты i я, i нiчога больш.

Яна зiрнула на мяне. Яе вочы былi вельмi вялiкiя.

- Каханы... - прашаптала яна.

Я не мог вытрываць яе погляду. Ён iшоў аднекуль здалёку, пранiзваў мяне i дзесьцi знiкаў.

- Мой дарагi сябра, - мармытаў я, - мой каханы, мужны стары сябра...

...Яна памерла ў апошнюю гадзiну ночы, перад самай ранiцай. Яна памiрала цяжка i пакутлiва, i нiхто не мог ёй дапамагчы. Яна моцна трымала маю руку, але ўжо не ўсведамляла, што я каля яе. Нехта ў нейкi час сказаў:

- Яна памерла...

- Не, - не пагадзiўся я. - Яна не памерла. Яна яшчэ моцна трымае маю руку.

Святло. Невыносна зыркае святло. Людзi. Лекар. Я паволi расшчапiў пальцы. Рука Пат упала. Кроў. Скажоны ўдушшам твар. Спакутаваныя застылыя вочы. Карычневыя шаўкавiстыя валасы.

- Пат, - сказаў я. - Пат.

I ўпершыню яна не адказала мне.

- Хачу пабыць адзiн, - сказаў я.

- Можа, спачатку... - спытаў нехта.

- Не, - сказаў я. - Выйдзiце. Не чапайце.

Я змыў з яе кроў. Я здранцвеў. Я расчасаў ёй валасы. Яна астыла. Я паклаў яе на свой ложак i накрыў коўдрамi. Я сядзеў каля яе i не мог думаць. Я сядзеў на крэсле i ўзiраўся ў яе. Увайшоў сабака i сеў каля мяне. Я бачыў, як мяняўся яе твар. Я не мог нiчога зрабiць, як толькi безнадзейна сядзець i глядзець на яе. Потым наступiў ранак. Яе ўжо не было.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрих Ремарк

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Тры таварышы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.