» » » » Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)


Авторские права

Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Бардэль?

- Не зусiм. Але мне здалося, што гаспадыня з гэтымi справамi знаёмая. Пакуль падымалiся наверх, яна запыталася, як я збiраюся плацiць - штомесяц цi часцей, дзе я працую. Пакой - вокнамi на двор. Абсталюнак неблагi. Праўда, як на мой густ, дык зашмат таннага шоўку i аксамiту. Лялька на канапе. У пакоi пахла яшчэ, так бы мовiць, жанчынаю. Гаспадыня пацiкавiлася, хто мне даў адрас. Я ледзь не прагаварыўся, што даведаўся па аб'яве. Шчыра кажучы, мяне ўвесь час бянтэжыла адна з яе цыцак: яна ўсё выслiзгвала з халата. Я сказаў, што паведамiў мне пра пакой адзiн мой сябра. I што сябра гэты жыве ў яе. Яна запыталася хто. Калi я назваў Турэ, то адразу зразумеў, што яна яго ведае. Яна i з твару змянiлася, i голас стаў iншы. "Не ведаю, кажа, такога!" Як адрэзала. А потым пытаецца, цi няма ў мяне звычкi позна вяртацца дамоў. Было ўжо вiдаць, што вырашыла пазбавiцца ад мяне. Але я прыкiнуўся прасцячком. Кажу: "Можа, мой сябра яшчэ тут? Ён удзень не працуе i позна ўстае". Але яна мне: "Дык вы будзеце здымаць пакой цi не?" Буду, кажу. "Плата наперад". Я дастаў кашалёк i, нiбыта выпадкова, выняў фота Турэ. "А, - кажу, - вось i фота майго сябра". Яна зiрнула i кажа: "Не, мы, вiдаць, адно аднаму не падыдзем". I пайшла да дзвярэй. Я хацеў затрымаць яе, але яна папрасiла пакiнуць яе ў спакоi, у яе, бачыце, абед на плiце можа згарэць. Так i развiталiся... Шэф, ды я проста ўпэўнены, што яна яго ведала! Калi я выйшаў на вулiцу, фiранка зварухнулася: яна назiрала за мною.

- Едзем! - сказаў Мэгрэ.

Хаця дом быў за два крокi адсюль, пад'ехалi на машыне. Гаспадыня, якая выйшла адчынiць дзверы, i цяпер была ў халаце.

- Хто там?

- Палiцыя.

- Што вам трэба? - Зiрнула коса на Лапуэнта. - Так i ведала, што нажыву сабе бяду з гэтым малакасосам.

- Думаю, нам будзе зручней перагаварыць у доме.

- А я i не збiраюся трымаць вас на ганку. Мне ад вас хаваць няма чаго.

- Чаму вы не прызналiся, што пан Турэ быў вашым жыльцом?

- Таму, што гэта яго не датычыцца, - зноў змерыла яна Лапуэнта нядобрым позiркам.

Яна ўвяла iх у невялiкую гасцёўню. Грубка тут была напалена як след. Усюды ляжалi стракатыя падушкi з вышытымi на iх кошачкамi, сэрцамi i скрыпiчнымi ключамi. Вокны былi занавешаны шчыльнымi шторамi, i гаспадыня запалiла святло.

- Дык што вам ад мяне трэба?

Мэгрэ выняў з кiшэнi фатаграфiю Турэ.

- Гэта ён?

- Ён. Вы i без мяне ўсё ведаеце.

- Доўга ён у вас жыў?

- Прыкладна два гады. Можа, трохi болей.

- У вас шмат жыльцоў?

- Вядома. Мне адной дом задужа вялiкi. А ў наш час кватэру знайсцi нялёгка.

- Колькi ж iх у вас?

- Цяпер - тры.

- Але адзiн пакой свабодны?

- Той самы, што я паказвала гэтаму малойчыку. I цяпер шкадую, што не была асцярожлiвая.

- Што вы ведаеце пра пана Турэ?

- Цiхi i сцiплы чалавек. Нiкому не замiнаў. Працаваў уначы...

- А вы ведаеце дзе?

- Я яго нi аб чым не распытвала. Ён сыходзiў увечары i вяртаўся ўранку. Спаў вельмi мала. Я яму часта казала, што трэба спаць болей. Але мне здаецца, што ўсе яны так, хто ўначы працуе, - мала спяць.

- Ён шмат зарабляў?

- А што вас, уласна, цiкавiць?

- Вы ж чытаеце газеты?..

На столiку ляжала разгорнутая ранiшняя газета.

- Бачу, куды вы гняце. Але спярша паабяцайце, што ў мяне не будзе непрыемнасцей. Ведаю я палiцыю...

Мэгрэ падумаў, што кабета павiнна быць у картатэцы аддзела нораваў.

- Я ж не рэкламую сваiх жыльцоў на кожным кроку. Не рэгiстрырую iх. Гэта не злачынства. Але калi вы пачняце выкручваць мне нервы...

- Усё будзе залежаць ад вас.

- Вы абяцаеце?.. Дарэчы, у якiм вы чыне?

- Камiсар Мэгрэ.

- Ого! Зразумела. Гэта сур'ёзней, чым я думала. Мяне турбуюць вашы калегi з нораваў. - Яна адпусцiла ў iхнi адрас такое слоўца, што Мэгрэ з Лапуэнтам пераглянулiся.

- Ну, добра. Ведаю я, што яго забiлi. Але больш - нiчога.

- Як ён назваўся вам?

- Проста - пан Луi.

- Да яго прыходзiла жанчына? Чарнявая, сярэднiх гадоў?

- Прыходзiла. Прыгожая, гадоў сорак, умее сябе трымаць.

- Часта прыходзiла?

- На тыдзень тры цi чатыры разы.

- А прозвiшча яе вы ведаеце?

- Я называла яе панi Антуанэт.

- Вы, я бачу, прывыклi называць людзей па iменi.

- Я не цiкаўная.

- Яна, калi прыходзiла, надоўга заставалася ў яго?

- На колькi трэба.

- На паўдня?

- Як калi. Iншым разам - на гадзiну-дзве.

- А ўранку прыходзiла?

- Можа, калi i прыходзiла, я не помню.

- Вы яе адрас ведаеце?

- Нiколi не пыталася.

- Iншыя вашы жыльцы - жанчыны?

- Пан Луi быў адзiны мужчына.

- Ён з iмi меў зносiны?

- Любоўныя? Такiх не было. Мне здаецца, ён да гэтага не быў ахвотнiк. Можа, калi б захацеў...

- Але ён заходзiў да iх?

- Яны, бывала, заходзiлi да яго папрасiць запалак, цыгарэт цi газету.

- I ўсё?

- Ну, яны гаманiлi пра сёе-тое. Часам ён нават гуляў у карты з Люсiль.

- Яна наверсе?

- Не. Бадзяецца недзе днi ўжо два. З ёй гэта здараецца. Мабыць, знайшла сабе некага. Але памятаеце, што вы мне абяцалi? Каб нi ў мяне, нi ў маiх жыльцоў не было нiякiх непрыемнасцей.

Мэгрэ хацеў быў сказаць, што нiчога не абяцаў, але змаўчаў.

- А апрача гэтай кабеты, нiхто да яго не прыходзiў?

- Нядаўна нехта пра яго пытаўся, разы са два.

- Маладзiца?

- Ага. Яна не стала падымацца наверх. Папрасiла перадаць, што чакае ўнiзе.

- Яна назвалася?

- Монiкай. Яна засталася ў калiдоры, нават у гасцёўню не прайшла.

- Ён спусцiўся да яе?

- Першы раз пра нешта з ёю пашаптаўся, i яна пайшла. А другiм разам i трэцiм выйшаў з ёю.

- Не сказаў вам, калi вярнуўся, што за яна?

- Спытаўся толькi, цi спадабалася яна мне.

- I што вы адказалi?

- Сказала, што цiкавая, як зазвычай у яе ўзросце, але што праз некалькi гадоў гэта будзе сапраўдная кабыла.

- А хто яшчэ прыходзiў?

- Вы не хочаце сесцi?

- Дзякую. Не хачу пэцкаць вам падушкi - змок да нiткi. Надта ў вас ужо чыста.

- Стараюся як магу. Дык чакайце... Дайце ўспомнiць... Прыходзiў адзiн чалавек. Малады. Не назваўся. Я перадала пану Луi, што яго чакаюць унiзе. Пан Луi, здалося, расхваляваўся i папрасiў мяне правесцi госця наверх. Гэты маладзён прабыў у яго хвiлiн дзесяць.

- Даўно гэта было?

- У сярэдзiне жнiўня. Памятаю, была спякота i процьма мух.

- Ён прыходзiў яшчэ калi-небудзь?

- Неяк разам прыходзiлi, усё роўна як на вулiцы сустрэлiся. Разам паднялiся наверх, але хлопец хутка выйшаў.

- Усё?

- Мне здаецца, я i так нагаварыла пад самую завязку. Думаю, вам таксама цiкава падняцца наверх?

- Вядома.

- Пан Луi займаў пакой насупраць таго, якi я паказвала вашаму памочнiку. Вокны выходзяць на вулiцу.

- Правядзiце нас, калi ласка.

Уздыхнуўшы, гаспадыня з цяжкасцю стала ўздымацца наверх.

- Не забывайцеся, што абяцалi.

Мэгрэ пацiснуў плячыма.

- Калi пакрыўдзiце мяне, я заяўлю на судзе, што вы манiце.

Скрозь шчылiну прыадчыненых дзвярэй, мiма якiх яны праходзiлi, камiсар заўважыў маладую жанчыну, зусiм голую, з махнатым ручнiком у руках.

Павярнуўшыся да яе, гаспадыня сказала:

- Не бойся, Iвета, гэта не з нораваў!

5. СЯРЖАНТАВА ЎДАВА

Велiзарная шафа з люстрам займала амаль увесь пакой. Гэтай масiўнай мэблi з арэхавага дрэва было, напэўна, гадоў пяцьдзесят сама меней. Яе куплялi няйначай як на аўкцыёне.

На стале, накрытым цыратаю, стаяла клетка з канарэйкаю. Можа, падумаў камiсар, Турэ купiў яе на набярэжнай Межысэры, калi наведваў старога бухгалтара?..

- Гэта ягоная канарэйка?

- Ягоная. Ён прынёс яе з год назад. Але яго падманулi: падсунулi замест самца самку, яна не спявае.

- А хто тут прыбiраў?

- Я здаю пакоi з мэбляю i бялiзнаю, але прыбiральшчыцы няма. Некалi былi пакаёўкi, але з iмi шмат клопату. Дый жывуць у мяне пераважна жанчыны...

- Пан Луi сам прыбiраў?

- Ён запраўляў ложак, выцiраў пыл. Раз на тыдзень, дзеля яго, я мыла тут падлогу.

Камiсар адчуваў, што для Турэ гэты пакой быў прытулкам душы. Усё, што ён прыносiў сюды, мела не простае пабытовае прызначэнне - яно падбiралася з асабiстым, нават патаемным густам.

У шафе не было гарнiтура, але затое ў iм стаялi тры пары жоўтых чаравiкаў. На столiку ляжаў трохi экстравагантны, як для Турэ, капялюш, амаль новы, вiдаць, набыты iм з пратэсту. I, мабыць, з таго ж пратэсту куплены былi стракаты халат i чырвоныя пантофлi.

- А пан Турэ не хадзiў на скачкi?

- Не думаю. Пра гэта ён мне нiчога не казаў.

- А ён часта з вамi гаварыў?

- Часцей на хаду. Але iншы раз заходзiў у гасцёўню i мы гаманiлi.

- Ён быў вясёлы чалавек?

- Жыццю ён радаваўся.

Усё ў пакоi было на сваiм месцы, нiдзе нi пылiнкi. У адной шафе Мэгрэ знайшоў пачатую бутэльку партвейну i два келiхi. На вешалцы вiсеў плашч: натуральна, не мог жа Турэ вяртацца ў Жувiзi мокры, калi ўдзень iшоў дождж?

Было нямала кнiг. Яны стаялi ў рад на куфры: танныя выданнi, раманы плашча i шпагi, два-тры дэтэктывы. Вiдаць, дэтэктывы яму не спадабалiся i ён перастаў iх чытаць.

Крэсла стаяла ля акна. Побач маленькi столiк. На iм - фатаграфiя жанчыны гадоў сарака з цёмнымi валасамi ў чорным. Напэўна, гэта быў здымак тае жанчыны, пра якую казаў прадавец з ювелiрнай крамы. На iм яна - такая ж мажная. Такiх кабет у пэўным асяроддзi лiчаць прыгожымi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Жорж Сименон

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.