» » » » Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь


Авторские права

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь можно скачать бесплатно "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Рейтинг:
Название:
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Описание и краткое содержание "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать бесплатно онлайн.








Такім чынам, адпачатку было бачна, што «вышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на стадыі юрыдычнага афармлення БССР прадвызначылі яе незайздросны лёс, і яна павінна была спыніць сваё існаванне». Гэтую выснову зрабілі сучасныя беларускія гісторыкі, дактары навук Р. Платонаў і М. Сташкевіч на аснове аналізу матэрыялаў аб стварэнні савецкай дзяржаўнасці Беларусі.


Відавочна, без тэрытарыяльных прэтэнзій версальскай Польскай Рэспублікі на беларускія землі аўтэнтычнасць[15] беларускае нацыі і яе права на геапалітычную хаця б намінальнасць былі б праігнараваны бальшавіцкай Расіяй. Яшчэ ў снежні 1918 г. савецкае кіраўніцтва займала пазіцыю непрымання беларускага сепаратызму ў якім бы там ні было выглядзе. «У газеце «Западная Коммуна» (орган Аблвыкамзаху) 21.12.1918 г. (г. зн. за 6 дзён перад адкрыццём 6-ай абласной партыйнай канферэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул «Национальные республики Советов». У артыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактычных меркаваньняў. «Спрашивается, зачем эта игра в советские республики?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставит своей задачей… не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток. Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивало бы простор этим тенденциям. А это не в интересе социалистической революции. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другие места, где таковых практических соображений нет и быть не может»»…


Аднак ужо 25 снежня 1918 г. па ініцыятыве І. Сталіна адбылася нарада з удзелам кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камісарыята дзеля абмеркавання пытання «аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі», якое завяршылася высновай, што «з прычыны сучасных міжнародных адносін, якія склаліся, у мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнае рэвалюцыі ў сусветным маштабе ў цяперашні момант поўнасцю наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі, як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай». Хаця яшчэ зусім нядаўна адміністрацыйная камісія пры Усерасійскім ЦВК «прапанавала захаваць Заходнюю вобласць у складзе Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Менскай і Гродзенскай губерняў» у складзе РСФСР, што афіцыйна замацаваў Усерасійскі ЦВК 23 снежня 1918 г. У абставінах, калі Захад рэальна пагражаў Савецкай Расіі, урад бальшавікоў выпрацоўваў «палітыку абароны рэвалюцыі», якая прадугледжвала ўтварэнне уздоўж заходняй мяжы ланцуга савецкіх рэспублік — тут найперш меліся на ўвазе Украінская, Эстонская, Латвійская і Літоўская рэспублікі. Польшча павінна была замкнуць гэты ланцуг, стаўшы апошнім яго звяном. Аднак надзеі на рэвалюцыю ў Польшчы не спраўдзіліся. Таму яе ролю ўсклалі на Беларусь.

На пачатку 1919 г., г. зн. адразу пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі, У. Ленін адзначаў, што рэспубліка буферная і патрэбная толькі таму, што мяжуе з варожымі краінамі, а што тычыцца ўсходніх яе губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай), то іх можна выключыць са складу рэспублікі, бо яны злучаныя з Расіяй. Дарэчы, адразу пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі 1 студзеня 1919 г. пэўны час (літаральна некалькі тыдняў) яна ахоплівала амаль усю беларускую этнічную тэрыторыю — пяць губерняў (адпаведная пастанова была прынята 30 снежня 1918 г. беларускімі бальшавікамі). «Тэрыторыя БССР у такіх памерах нават па самых прыблізных падліках складала больш за 300 000 кв. км з насельніцтвам блізу 10 млн. чалавек». Але з аглядкай на пагрозу, што ў пэўнай сітуацыі Беларусь можа быць адарванай ад Савецкай Расіі з пяццю губернямі, пакінулі толькі дзве з іх. Устаноўку У. Леніна ажыццявілі на пасяджэнні Цэнтральнага Бюро КП(б) Беларусі 22 студзеня 1919 г., у пратаколе якога А. Іофе падкрэсліваў, што бальшавіцкае кіраўніцтва вырашыла стварыць паміж Савецкай Расіяй і імперыялістычным акружэннем, у першую чаргу мелася на ўвазе Польшча, шэраг рэспублік-буфераў, чым быў бы пастаўлены бар'ер націску імперыялістаў.


Была і другая прычына абмежавання памераў БССР — «жаданне ЦК РКП(б) аслабіць у рэспубліцы нацыянальныя тэндэнцыі». Гэтага фактара таксама не хавалі бальшавіцкія кіраўнікі тагачаснай Беларусі. «С целью защитить соседей от большевистской заразы нужно было разжечь пагубные националистические чувства и заглушить классовые противоречия. <…> Но когда на тот же путь вступило правительство (на чале з 3. Жылуновічам — А. Т.), декретировавшее выделение Белорусской республики, на сцене снова появился белорусский язык. Целесообразность этого акта мы никак понять не можем ни экономически, ни политически, ни этнографически. Положение пяти губерний, вошедших в состав Белорусской Республики, ничем существенным не отличается от остальных губерний Советской России. Нам нужно классовое самоопределение, но не искусственное национальное…» — такія тэлеграмы слалі бальшавіцкія прадстаўнікі ледзь не з самага пачатку стварэння Савецкай Беларусі. Пры гэтым яны нават прызнавалі канструктыўныя моманты ў існаванні БНР — але толькі для пэўнага гістарычнага моманту. Польскі даследчык В. Матэрскі лічыць, што да таго ж падзел Беларусі ствараў Маскве камфортныя ўмовы для саветызацыі рэспублікі і знішчэння яе нацыянальнай інтэлігенцыі.


Цікава, што, нягледзячы на гэта, знешнепалітычны кантэкст вымусіў Маскву нават прызнаць немэтазгодным хуткае ўключэнне Беларускай рэспублікі ў склад Савецкай Расіі на правах федэрацыі, бо апошняе «ліквідуе ўсю выгаду існавання буфераў-рэспублік», і прапанаваў метад працяглых перамоў пра федэрацыю. 5.02.1919 г. газета «Звезда» ў рэдакцыйным артыкуле «К итогам съезда Советов Белоруссии» тлумачыць: «Почему съезд ограничился только пожеланием о вступлении в Российскую Советскую федерацию, почему он сразу не претворил в дело свое пожелание о полном объединении с Россией? Для этого были очень и очень важные причины международно-политического характера. Перед Белоруссией был поставлен вопрос, как она принесет больше пользы… существуя как самостоятельная республика… политическая мудрость говорит нам, что мы должны пока существовать самостоятельно». Разам з тым, працягвае артыкул, «съезд подтвердил, что потуги белорусской националистической интеллигенции к созданию «своего» белорукого языка, «своей» национальной культуры напрасны… Пусть примут это к сведению белорусские писатели».


У адной са сваіх публікацый беларускі гісторык У. Ладысеў насуперак і гістарычным дакументам, і сваім ранейшым перакананням у якасці лейтматыву адлучэння трох губерняў ад БССР вызначае гаспадарчы фактар: маўляў, тыя рэгіёны былі эканамічна знітаваныя з Цэнтральнай Расіяй. Але, па-першае, тут аўтар спасылаецца на дакументы (дагэтуль нібыта малавядомыя), сфармуляваныя за год да тых падзей, а сітуацыя тады мянялася ледзь ні штодзённа.

Па-другое, падобную думку знаходзім у манаграфіі Н. В. Каменскай «Первые социалистические преобразования в Белоруссии», выдадзенай у 1957 г. І, па-трэцяе, так і карціць запытацца: а хіба пакінутыя БССР Менская і Гродзенская губерні былі меней інтэграваныя ў агульнарасійскую эканоміку, хіба іх гаспадарка арыентавалася на Захад? Больш таго (гэта ўжо па-чацвёртае), беларускія нацыянал-камуністы ў пачатку 1920-х пераканаўча даводзілі, што якраз эканамічна адарваныя губерні складаюць з Менскай адзін вытворча-гаспадарчы і этнаграфічны беларускі кантэкст (прычым гэты аргумент публікуецца самім жа У. Ладысевым!). (У дадзеным выпадку У. Ладысеў змяняе сваю пазіцыю яўна пад уздзеяннем палітычнай кан'юнктуры, бо казаць адмоўна пра «расійскі фактар» для гісторыі Беларусі тым часам было крамольна.) Між іншым, нават У. Ленін (у сувязі са стварэннем гаспадарчай базы Савецкай Расіі) на Беларусь не звяртае нават мінімальнай увагі — у адрозненне, напрыклад, ад стратэгічна важнай у гэтым сэнсе (сваімі запасамі хлеба і вугалю) Украіны. Аўтары апошняй шматтомнай сінтэзы па гісторыі Беларусі (у прыватнасці гэта І. Ігнаценка і С. Хоміч) аддаюць перавагу менавіта знешнепалітычнаму фактару пры абвяшчэнні БССР, а, як яны зазначаюць, «этнічныя, эканамічныя, культурныя і іншыя аспекты да ўвагі не прымаліся». Да таго ж, як заўважае беларускі гісторык А. Дзядзінкін, рашэнне VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) аб утварэнні Беларускай Рэспублікі супала з падачай афіцыйнай заявы Польскага міністэрства замежных спраў ураду РСФСР аб тэрытарыяльных прэтэнзіях, што з'яўляецца важным аргументам на карысць знешнепалітычнага фактару ўтварэння БССР. Дый самі бальшавікі афіцыйна шматкроць у 1919 г. казалі пра знешнепалітычныя фактары стварэння Беларускай Рэспублікі. Вось як апісваецца сітуацыя беларускім дзеячам-эмігрантам Аўгенам Калубовічам: «Ужо на самой 6-ай абласной канферэнцыі дакладчык у пытаньні абвешчаньня БССР А. Мясьнікоў (ён толькі што вярнуўся з Масквы, куды яго ў гэтым пытаньні выклікалі), каб «местные товарищи согласились с доводами центра… в целесообразности создания нового положения», хоць і разглядаў абвешчаньне БССР як якуюсь уступку Беларускім секцыям РКП(б), за галоўны матыў абвешчаньня выстаўляў міжнародны фактар. Заходнія дзяржавы даюць народам «буржуазнае самавызначэньне» (у раёне Заходняй камуны — гэта БНР і Летувіская манархія), яму трэба супрацьпаставіць самавызначэньне на базе савецкай улады. «Нужно противоядие «союзным начинаниям»», каторае-б із большым шансам магло «замкнуть» «проход», праз які «силы черного интернационала» «устремляются на Советскую Россию». Іншымі словамі: калі-б ня было БНР, не тварылася-б і БССР; БССР — гэта супрацьвага («противоядие») БНР, клін супраць БНР і прытым напачатку вылучна прапагандовы, без запраўднага жаданьня тварыць яе. Тымі-ж матывамі палітычнай каньюктуры моманту тлумачыў абвешчаньне БССР на згадванай Віцебскай губэрнскай канферэнцыі КП(б)Б сябра ЦБ (і ўраду БССР ад групы Заходняй камуны) Р. Пікель; а таксама й другі сябра ЦБ (і ўраду БССР ад тэй-жа групы) С. Іваноў на Смаленскай губэрнскай канферэнцыі КП(б)Б, заявіўшы, што абвешчаньне БССР — гэта тактычны манеўр партыі з мэтаю паралізаваць палітыку вільсонаўскага лёзунгу самавызначэньня народаў, ужываную Заходнімі дзяржавамі. 24.9.1919 г. сакратар ЦК КП(б) Летувы й Беларусі В. Кнорын у газэце «Звезда» ў гэтай справе пісаў, што «Коммунистическая партия… мотивировала свой шаг исключительно причинами международного характера». Ні А. Мяснікоў, ні іншыя кіраўнікі КП(б)Б не паклікаліся пры гэтым на самае галоўнае: на права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне». Праўда, нават тыя былыя праціўнікі стварэння дзяржаўнасці Беларусі, пераследуючы свае інтарэсы, якія па ўсёй верагоднасці заключаліся ў маштабе іхняй улады, выступілі супраць аддзялення ад Беларускай Рэспублікі ўсходніх губерняў, абгрунтоўваючы сваю пазіцыю эканамічнымі фактарамі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Книги похожие на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Анатоль Трафімчык

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Отзывы читателей о книге "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.