» » » » Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь


Авторские права

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь можно скачать бесплатно "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Рейтинг:
Название:
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Описание и краткое содержание "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать бесплатно онлайн.








Фактычна той жа комплекс чыннікаў (пагроза з боку Польшчы і дзейнасць нацыянальных сіл) дэтэрмінаваў абвяшчэнне ЛітБел, якой мы тут не надаём лішняй увагі, бо гэтая рэспубліка, неўзабаве паглынутая польскімі агрэсарамі, у развіцці падзей сыграла значна меншую ролю, чым спробы стварэння беларускай савецкай дзяржаўнай адзінкі. Тым больш што і ў сучаснай гістарыяграфіі няма прынцыповых разыходжанняў у інтэрпрэтацыях гэтага палітычнага акту. Хіба што варта адзначыць яшчэ большую брутальнасць, з якой гэтым разам вырашалася доля Беларусі. Стварэнне ЛітБел, паводле меркавання У. Ладысева, да ўсяго яшчэ і здымала «пытанне аб правамернасці далучэння ўсходніх этнічных тэрыторый да РСФСР». Гэтае аб'яднанне сталася ліквідацыяй хай сабе і намінальнай Беларускай Рэспублікі і выклікала крызіс у яе ўрадзе, які пакінулі тры наркамы — Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла. Такім чынам паслабляўся не толькі нацыянальны беларускі руху цэлым, але і пазіцыі пракамуністычных беларускіх дзеячаў.

У гэткіх варунках правядзенне І Усебеларускага з'езда Саветаў на пачатку лютага 1919 г. было больш падобна да нонсенсу. Таму ён і не стаў пачаткам рэальнай дзейнасці ў рамках беларускай савецкай дзяржаўнасці, што было б лагічным для такога форума, тым больш што ім можна было б паспрабаваць зацьміць аналагічную снежаньскую падзею пад тоеснай назвай, калі ў 1917 г. беларускія дэпутаты былі разагнаныя, хоць і не ішлі папярок савецкай уладзе. Тая падзея выявіла ўсю шырыню і глыбіню разгортвання беларускага нацыянальнага руху, які стаўся пад канец 1917 г. сапраўды народным, хоць і дэклараваў, што незалежніцкія тэндэнцыі беларусаў не імкнуцца да радыкальнай аўтаноміі ў складзе Расіі. Аднак і гэтага, як палічылі бальшавікі, было ўжо занадта — і, напіўшыся, разагналі дэмакратычны сход. Яго савецкі аналаг у лютым 1919 г. праводзіўся па сцэнары, складзеным у Маскве (што затым стала рэгулярна практыкавацца), быў скліканы ў адміністратыўным парадку з неабходным для бальшавікоў падборам кандыдатаў без уліку тэрытарыяльных прапорцый — дэмакратызмам там і не пахла. З'езд прадубліраваў рашэнне крамлёўскіх кіраўнікоў аб утварэнні Літоўска-Беларускай ССР і — як ні парадаксальна — прыняў першую Канстытуцыю БССР ды дзяржаўную сімволіку. Натуральна, рэальнай улады ў аб'яднанай рэспубліцы беларусы не мелі. Але і гэтае ўтварэнне з наступленнем войска польскага неўзабаве спыніла існаванне.


Пасля выгнання палякаў з Беларусі перад другім абвяшчэннем БССР (паралельна існавала — на афіцыйным узроўні — і назва ССРБ, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь) летам 1920 г. прадстаўнікі апазіцыі такога абвяшчэння — кіраўнікі Заходняй вобласці Р. Пікель і І. Рэйнгольц паслалі ў ЦК КП(б) ЛіБ тэзісы «Да пытання аб стварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі». У гэтых тэзісах, як адзначаюць Р. Платонаў і М. Сташкевіч, беларускаму народу фактычна адмаўлялася ў праве на самавызначэнне і стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці з наступным падагульненнем: «Сучасныя міжнародныя абставіны і рэальная суадносіны сіл між Савецкай Расіяй і капіталістычнымі краінамі Захаду зусім іншыя, чым у перыяд акупацыі Беларусі ў канцы 1918 г. У сувязі з гэтым пастаноўка пытання аб Савецкай Беларусі павінна быць іншай. <…> У перыяд рэакупацыі 1918 г. стварэнне Беларускай Рэспублікі апраўдвалася ў першую чаргу неабходнасцю мець буферную дзяржаву між савецкай Расіяй і белагвардзейскай Польшчай, на выпадак засцярогі Савецкай Расіі ад нечаканага ўдару з боку белай Польшчы. Матывы этнаграфічнага, эканамічнага і культурнага характару выконвалі пры стварэнні Савецкай Рэспублікі пабочную ролю. <…> Цяпер барацьба Савецкай Расіі з белай Польшчай не патрабуе ніякіх скрытых форм. Разгром яе, стварэнне ў ёй Савецкай Рэспублікі — чарговая задача сусветнай рэвалюцыі. Адсюль неабходнасць стварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі павінна быць абгрунтавана іншымі аргументамі, чым стварэнне такой у 1918 г. Імі могуць быць — этнаграфічныя, эканамічныя і культурныя перадумовы. <…> Беларусы — не асобная нацыянальнасць або народнасць. Іх мова, рэлігія, культура нічым не адрозніваюцца ад велікарускай. Беларускі нацыяналізм — чыста інтэлігенцкі мяшчанскі рух (і то нязначная частка), які не мае ніякай падтрымкі сярод працоўных мас». Калі зыходзіць з тэзісаў, неабходна было вырашыць наступныя задачы:

«1) падрыхтаваць меркаванні працоўных мас Беларусі да поўнага зліцця ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй;

2) пакласці пачатак правільнаму, здароваму савецкаму будаўніцтву шляхам стварэння моцных губорганаў і паветцэнтраў на месцах;

3) савецкае будаўніцтва Белрэўкома павінна весціся выключна па лініі стварэння цвёрдага, якасна моцнага губернскага апарата Савецкай улады з адпаведнымі органамі на месцах на асновах і палажэннях, якія прыняты для ўсіх губцэнтраў у Савецкай Расіі».


Увогуле ў 1920 г. адносна беларускага пытання бальшавікі вагаліся найбольш: сваю тактыку ЦК РКП(б) будаваў тут з улікам прасоўвання на захад Чырвонай Арміі, а яе поспехі былі пераменлівымі (нават цягам аднаго летняга сезона). Як толькі наступ аказваўся няўдалым, адразу паўставалі структуры для фармальнага замацавання прасавецкай Беларусі і наадварот. Бальшавікі працягвалі гандлявацца беларускай зямлёй спярша з незалежнай Літвой, а пазней — з Польшчай. Таму абвяшчэнне ССРБ 31 ліпеня 1920 г. падчас наступлення Чырвонай Арміі з'яўлялася таксама фармальным актам (і, верагодна, з улікам сітуацыі ў Польшчы, рэкламна-прапагандысцкім). Вось чаму нацыянальныя сілы (у першую чаргу даволі папулярныя тады эсэры) пад ім не падпісаліся. У гэтай сувязі неабходна адзначыць і ўкраінскі фактар: у маі 1920 г. польска-ўкраінскія войскі адбілі ў Чырвонай Арміі Кіеў, што, у сваю чаргу, актывізавала дзеянні лідэраў беларускага нацыянальнага руху. І хаця паралельна з ССРБ рыхтаваўся праект «поўнага зліцця» Беларусі «ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй» (паўтараем працытаваныя словы Р. Пікеля і І. Рэйнгольд, па якіх і можна меркаваць пра тыя планы), аднак з наступленнем войск Пілсудскага і пагрозай адрыву беларускіх зямель ад савецкае краіны планы тыя відавочна страцілі актуальнасць. Дарэчы, «фікцыйнасьць юрыдычнага статусу БССР падкрэсьліваў іншы факт: летам 1920 г. не быў створаны ўрад рэспублікі, замест якога паўстаў у Менску Ваенна-рэвалюцыйны камітэт з кампетэнцыямі губэрнскага органу ўлады. Усё гэта сьведчыла аб ваганьні і няўпэўненасьці кіруючых органаў РСФСР што да лёсу Беларусі». У канцы 1920 г. А. Чарвякоў нагадаў пра крайне ненармальнае становішча ў сувязі з неўрэгуляванасцю дзяржаўных стасункаў Беларусі і РСФСР, на што У. Ленін прапанаваў: «Червякову поручить спешно выработку проекта детального письма ЦК РКП о Белоруссии и декрета СНК о том же (тайного)». Перамовы скончыліся падпісаннем 16 студзеня 1921 г. «саюзнага рабоча-сялянскага дагавора» паміж рэспублікамі. Але і ён, з'яўляючыся хутчэй фікцыяй раўнапраўя, не вызначаў канчаткова беларуска-расійскіх адносін, пакідаючы Маскве шырокае поле для маніпулявання Беларуссю.


Пад канец лета 1920 г. (у сувязі з паспешлівым адступленнем Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце) ідэя буфернасці Беларусі зноў актуалізавалася. Гэтым разам планавалася аддаць пад Савецкую Беларусь 18 паветаў. Ізноў было катэгарычна адмоўлена ўлучыць сюды ўсходнюю частку этнічна беларускіх зямель уключна з Віцебскам, Смаленскам і Магілёвам на той падставе, што нібыта там няма ніякіх беларусаў, як заявіў В. Кнорын. Хоць у «Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г. чорным па беламу было напісана, што межы рэспублікі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаюцца «вольным выражэннем беларускага народа на павятовых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадам РСФСР і ССРУ». (Нехта ў таго народа пытаў!)


Савецка-польская вайна знясіліла абодва бакі і яны пагадзіліся на заключэнне мірнага дагавора. У той час большая частка ССРБ знаходзілася ўжо пад польскай акупацыяй. Ніводную з дзвюх беларускіх дэлегацый (ад БНР і ад ССРБ) за стол перамоў не пусцілі. Паводле мандата ад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР. Пазіцыя апошняй стасоўна мяжы з Польшчай, пра што казалася вышэй, была няпэўнай. І ў Рызе бальшавіцкая беспрынцыпнасць была чарговы раз прадэманстравана. Калі яшчэ летам 1920 г. Масква дамагалася правядзення савецка-польскай мяжы па «лініі Керзана», дык праз некалькі месяцаў яна прадэманстравала, што можа ахвяраваць усёй новастворанай Савецкай Беларуссю (чым фактычна выявіла свае адносіны да яе функцыі ў міжнародна-палітычных варунках). Больш таго, 23 верасня 1920 г. Усерасійскі выканаўчы камітэт звярнуўся да кіраўніцтва Польшчы з прапановай адкінуць пытанні аб самавызначэнні народаў і абмежавацца ўстанаўленнем усходняй граніцы Польшчы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Масква аддавала ССРБ Польскай Рэспубліцы фактычна на ўмовах непрызнання гэтай тэрыторыі беларускай, што станавілася перашкодай для стварэння «беларускага П'емонту» на тэрыторыі адроджанай польскай дзяржавы. Разам з тым, гэтакім чынам бальшавіцкі Крэмль манапалізоўваў прэрагатыву арганізацыі беларускай дзяржаўнасці, якую да таго ж мусіла прызнаць Варшава.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Книги похожие на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Анатоль Трафімчык

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Отзывы читателей о книге "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.