» » » » Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь


Авторские права

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь можно скачать бесплатно "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Рейтинг:
Название:
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Описание и краткое содержание "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать бесплатно онлайн.








А варыянтаў вырашэння «беларускага пытання» на пачатак 1920-х гг. існавала шмат. Беларускі гісторык Т. Процька выдзяляе шэсць мадэлей: «Антибелорусская модель автономных областей (через Облиспокомзап), национальная автономия (через Белнацком), независимая советская социалистическая республика (БССР, первое объявление), независимая социалистическая республика-буфер (ССРБ) и образцовая коммунистическая республика БССР». Між іншым, напэўна, варта дадаць, што да гэтага часу дэактуалізаваліся такія мадэлі эвентуальнага развіцця беларускай дзяржаўнасці, як пратэктарат Германіі або Польшчы, федэрацыя з апошняй, літоўска-беларуская дзяржава (па-савецку ЛітБел), пражэкт В. Ластоўскага часоў Першай сусветнай вайны ў выглядзе адроджанага ВКЛ, а таксама задума А. Луцкевіча стварэння Чарнаморска-Балтыйскай канфедэрацыі ў складзе Літвы, Беларусі, Украіны, Польшы (як самастойнымі суб'ектамі) і — самае галоўнае — адсутнасць беларускай дзяржаўнасці ў якой бы там ні было форме. Такім чынам, добры тузін.


Сёння відавочна, што палітыка бальшавікоў была яўным фарысействам стасоўна праблемы самывызначэння беларускага народа з самага пачатку яе ўзнікнення — з часоў Першай сусветнай вайны. Як адзначае беларускі гісторык У. Снапкоўскі, «міждзяржаўныя адносіны паміж РСФСР і ССРБ складваліся на падставе «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці» і сацыялістычнага права. Дакладнага вызначэння гэтым тэрмінам не было».


Можна канстатаваць, што вынік вырашэння беларускага пытання ў выглядзе ССРБ не адпавядаў мэтам ні бальшавікоў, прасякнутых ідэяй сусветнай рэвалюцыі, ні адроджанай Польшчы з яе ідэаламі межаў 1772 г., ні, тым больш, незалежніцкім памкненням нацыянальных беларускіх сіл, згуртаваных вакол ідэі БНР. Як слушна заўважае М. Сташкевіч, «масштаб действия классовых и социальных сил, логика политической борьбы предопределили поражение тех, кто пытался реализовать идею БНР. В этом противостоянии и родилась белорусская государственность на советской основе». Але даследчык у сваім тлумачэнні правалу нацыянальных незалежнікаў праз іх слабасць у параўнанні з класава-сацыяльнымі сіламі, не дадае, што савецкі варыянт паўстаў не з жадання тых класава-сацыяльных сіл (бальшавікоў), а з логікі палітычнай барацьбы, у якой згаданыя сілы беларускую дзяржаўнасць выкарыстоўвалі цалкам у сваіх інтарэсах, зусім не звяртаючы ўвагі на ўласна гэтую дзяржаўнасць. Праўда, М. Сташкевіч усё ж прыводзіць меркаванне, якое чытачу-аналітыку здольнае падказаць, што стварыць хаця б нібыта незалежную Савецкую Беларусь бальшавікоў падштурхнулі непадуладныя ім акалічнасці.


Аналітыкамі найноўшай гісторыі прызнаецца, што нацыі без дзяржавы, якая спрабуе набыць незалежнасць, складана за яе змагацца — тут нельга абысціся без спрыяльнага збегу акалічнасцей. З такой тэзай прынамсі ў нашым выпадку неабходна пагадзіцца. У сітуацыі з Беларуссю сам па сабе фактар БНР не быў вырашальным у справе надання Заходняй вобласці хоць нейкіх прыкмет дзяржаўнасці. Савецкую Беларусь стварылі перадусім пад ціскам абставін міжнароднай палітыкі. Чыннік БНР тыя абставіны запачаткаваў і ўзмацняў, але бальшавікі не надавалі яму аператыўнай увагі: ні першае, ні другое абвяшчэнне Савецкай Беларусі не былі непасрэднай рэакцыяй на прэтэнзіі беларускіх нацыянальных сепаратыстаў. Роля буфера, якая адводзілася Савецкай Беларусі, магла быць ускладзена на Літву і Украіну, межы якіх можна было зрабіць агульнымі па беларускай тэрыторыі (тым больш, што тэарэтычны досвед ужо быў у 1918 г. — vide supra). Але і прыніжаць значэнне БНР нельга, бо бальшавікі сваім стварэннем Савецкай Беларусі ставілі на мэце ў тым ліку нівеляваць фактар беларускіх нацыянальных сіл з іх памкненнем да самастойнасці, якая да таго ж магла атрымаць іншую пратэкцыю, найверагодна — з Захаду.


У той жа час ніводзін з бакоў не атрымаў і сакрушальнага паражэння ў барацьбе, якая пасля Рыгі не скончылася, а толькі прыпыніла сваю актыўную фазу, што сведчыла аб эвентуальным вырашэнні праблемы ў бліжэйшай будучыні.


Да таго ж у тым, што Беларусь не толькі не знікла з геаграфічнай мапы, але ў 1920-х гг. павялічыла свае адміністрацыйныя межы як Савецкая Рэспубліка, немалаважную ролю адыграў менавіта Рыжскі дагавор. Не было б яго, наўрад ці Крэмль пайшоў бы на так званае ўзбуйненне. Не было б яго, беларуская эліта была б знішчана ў 1930-я гг. дашчэнту; дзякуючы ж падзелу краіны па заходні бок мяжы заставаўся значны палітычны і культурны асяродак беларускіх нацыянальных сіл. Не было б яго, ці атрымала б summa summarum[18] сённяшняя Беларусь суверэннасць? Ці не была б яна паглынута Імперыяй, як Карэла-Фінская ССР, якая не выканала сваю гістарычную місію ў распаўсюджванні сусветнай рэвалюцыі? Умоўны лад (якога, вядома ж, гісторыя не мае) у гэтых пытаннях — не метадалагічная памылка аўтара, але рытарычны сродак дзеля стварэння больш выразнага ўялення пра неадназначнасць сітуацыі (альбо адной з верагодных версій накшталт «матылька Брэдберы»[19]). Пра што казалася яшчэ ў 1921 г. Нехта інжынер Зябіцкі, згаданы Б. Тарашкевічам у curriculum vitae[20], спачуваючы беларускаму руху казаў: «Рыскі трактат робіць палажэньне трагічным. Але ня трэба маркоціцца, таму што магчыма, што якраз падзел Беларусі стане паваротным пунктам яе адраджэньня: наступіць спадужаньне паміж абодвума бакамі граніцы, урады будуць старацца беларускае пытаньне выкарыстаць адзін супраць другога. Ён (Зябіцкі. — А. Т.) і яго палітычныя прыяцелі належаць да тых, якія хацелі б судзеяць стварэньню беларускага П'емонту на занятай Польшчаю тэрыторыі». Што праўда, перавага так званых інтэгрыстаў (на чале з Р. Дмоўскім) над федэралістамі (ачольваў Ю. Пілсудскі) мінімізавала шанцы на стварэнне нейкага «беларускага П'емонта», які б даў магчымасць у будучым вярнуцца да праблемы незалежнай беларускай дзяржаўнасці. 1939 г. зверыфікаваў памылковасць дзеянняў польскай дэлегацыі, якая фармальна дабілася ад Расіі і Украіны згоды не выкарыстоўваць назваў накшталт «Заходняя Беларусь» ці «Заходняя Украіна», бо на практыцы сталася ўсё наадварот, што было, канечне, на шкоду Польскай Рэспубліцы.


Развіваючы такім чынам думку глыбей, можна наогул дайсці да дастаткова абгрунтаваных меркаванняў, што падзел Беларусі ў 1921 г. стаў у пэўным сэнсе карысным для будучыні краіны, а мо й наогул Рыжскі дагавор апынуўся выратаваннем для яе[21] (па вялікім рахунку Беларусь у Новай і Найноўшай гісторыі паўстала як такая менавіта паміж дзвюх варожых сіл і нават у многім дзякуючы ім, а калі б адна з іх счэзла, дык верагоднасць знікнення — праз паглынанне-асіміляцыю — цэлай аўтэнтычнай краіны, відавочна, рэзка ўзрасла б, — такая ўжо, відаць, яе доля ці, як адцеміў беларускі мысляр Ігнат Абдзіраловіч, «адвечны шлях»)[22].

Да таго ж, як заўважае выбітны знаўца гісторыі і культуры міжваеннай Заходняй Беларусі Арсень Ліс, падзел зусім не азначаў спынення кансалідацыі беларускага народа, нацыянальная ідэя эвалюцынавала. І ў гэтым істотнае значэнне адыграў менавіта падзел Беларусі. Лагічна будзе меркаваць, што ён рухаў менавіта да ўз'яднання нацыі.

Ад мірнага дагавора да мірнага дагавора (міжваенны перыяд)

…Лучше пересолить в сторону уступчивости и мягкости к национальным меньшинствам, чем недосолить

В. Ленин

Игра в независимость

И. Сталин

Гістарыяграфія гэтай тэмы не такая стракатая, як стасоўна падзей 1917–1921 гг., хоць у многім наследуе тэндэнцыі папярэдняга перыяду. Савецкія гісторыкі стваралі вобраз клапатлівай Масквы, якая не толькі абараніла беларускую дзяржаўнасць, на што пасягала капіталістычнае суседства, але і праводзіла беларусізацыю ды каранізацыю паралельна з павелічэннем («узбуйненнем») тэрыторыі Савецкай Беларусі. Зразумела, абгрунтаванне дэтэрмінізму тых дзеянняў таксама кшталтавалася ў парадыгме савецкай ідэалогіі. А вось сапраўдныя прычыны не агалошваліся. Замоўчваліся і многія дзеянні, якія характарызавалі маскоўскае кіраўніцтва не з лепшага для беларускай дзяржаўнасці боку. Усё канцавалася высновай, што дзеянні Саветаў прагрэсіўныя для Беларусі, а шавіністычныя палітыкі Польскай Рэспублікі і нацыяналістычна-буржуазныя дзеячы БНР адно і думаюць, як іх спляжыць. Контрверсійныя меркаванні прадстаўлялі беларускія эмігранты, аднак іх пазіцыі характарызаваліся

1) запалітызаванасцю (як правіла, яны былі палітычна заангажаванымі),


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Книги похожие на "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Анатоль Трафімчык

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь"

Отзывы читателей о книге "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.