» » » » Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)


Авторские права

Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Тады Грамавержац накiнуўся на багiню падману Ату. Ён скiнуў яе з Алiмпа на зямлю i назаўсёды забаранiў з'яўляцца сярод багоў у яго светлым нябесным доме. З таго часу багiня падману жыве сярод людзей на зямлi i сваiмi злоснымi выдумкамi сее варожасць памiж iмi.

Потым уладар свету звярнуўся да Геры i сказаў ёй:

- Я ведаю, цяпер ты будзеш праследаваць сына Алкмены, рабiць усё, каб ён трапiў у небяспеку. Але ён вытрымае ўсе выпрабаваннi, пераадолее ўсе перашкоды, а твае намаганнi перашкодзiць яму толькi павялiчаць яго славу. Ён здзейснiць подзвiгi, якiх да яго не здзяйсняў нiхто, i даб'ецца шмат слаўных перамог. А калi ён закончыць свае зямныя справы, я падыму яго на Алiмп, i ты сама прымеш яго ў круг бессмяротных. I няхай будзе iмя яму Геракл, што азначае "праслаўлены Герай".

Гера хоча загубiць Геракла

Амфiтрыён, цар Фiў, вярнуўся з паходу i адпачываў пасля ваенных бiтваў. Востры меч яго мiрна вiсеў на сцяне над ложкам. А ў глыбокiм шчыце яго, нiбы ў калысцы, спалi Iфiкл i Геракл, два маленькiя сыны Алкмены. Яна заслала шчыт кучаравай шаўкавiстай шкурай белага барана, каб дзецям было мякка спаць.

Была цёплая цiхая ноч, i месяц свяцiў у прачыненыя дзверы. Усе ў палацы спалi - i цар, i царыца, i служанкi, i воiны цара.

Апоўначы пачуўся шоргат на каменных плiтах тэрасы, i ў спальню з саду цiха ўпаўзлi дзве змяi, - лiхiя пасланнiцы багiнi Геры. Яны прапаўзлi мiма пасцелi царыцы i гайданулi шчыт, у якiм спалi дзецi. Круглыя змяiныя галовы ўзнялiся над краем шчыта, змяiныя вочы загарэлiся, увесь пакой напоўнiўся зеленаватым святлом. З лёгкiм свiстам пагойдвалiся змеi над дзецьмi, высунуўшы доўгiя чорныя языкi.

Хлопчыкi раптам прачнулiся. Iфiкл спужаўся, закрычаў, перакулiўся цераз край шчыта i папоўз з плачам, клiчучы мацi. Змеi не кранулi яго; яны запаўзлi ў калыску i абвiлi маленькага Геракла халоднымi слiзкiмi кольцамi. Геракл засмяяўся, працягнуў рукi, нiбы гуляючы, i схапiў змей за шыi. Злосныя гадзiны звiвалiся ў руках дзiцяцi, стараючыся ўкусiць яго, а ён усё мацней сцiскаў iх, пакуль не задушыў зусiм. Сцiхла сiпенне, i святло ў змяiных вачах пагасла.

Плач Iфiкла пабудзiў Алкмену. Яна спалохана ўсхапiлася з пасцелi i паклiкала на дапамогу. Амфiтрыён схапiў свой меч i прыбег у пакой царыцы. Збеглiся служанкi i воiны, прынеслi свяцiльнi i пры святле iх усе ўбачылi: маленькi Геракл ляжаў жывы i здаровы ў сваёй калысцы, трымаючы ў руках задушаных змей, i смяяўся.

Гераклу было ў той час не больш года.

Выбар дарогi

Калi Геракл крыху падрос, Амфiтрыён пачаў вучыць яго ўсяму, што павiнен ведаць i ўмець воiн: страляць з лука, валодаць мячом, кiдаць кап'ё, бiцца кулакамi, кiраваць коньмi. Цар хацеў таксама, каб Геракл вырас адукаваным чалавекам i разбiраўся ў навуках i мастацтвах. Але Геракл не паказваў стараннасцi ў гэтым, i настаўнiкi часта былi незадаволены iм.

Неяк раз настаўнiк музыкi ўзлаваўся на Геракла i стукнуў яго. Хлопчык раз'юшыўся i з такой сiлай шпурнуў у настаўнiка кiфараю, што той упаў мёртвы.

Амфiтрыён разгневаўся i загадаў судзiць Геракла. Але юны Геракл горача абараняўся:

- Ён першы стукнуў мяне! На ўдар трэба адказваць ударам. Я не хацеў забiваць яго. Я не ведаў, што мой удар такi моцны.

Тады Амфiтрыён пачаў асцерагацца сiлы Геракла i, каб ён не натварыў яшчэ чаго-небудзь, паслаў яго ў горы пасвiць статкi. Там на высокiх горных лугах i ў лесе Геракл правёў некалькi гадоў, жыў як звычайны пастух, працаваў i загартоўваў сваё здароўе.

У дваццаць гадоў ён вярнуўся ў Фiвы, гатовы да подзвiгаў. Ён прагнуў выпрабаваць свае сiлы.

Тым часам у Мiкенах, у Аргосе, рос царэвiч Еўрысфей, якi нарадзiўся раней за Геракла. Нi прыгажосцю, нi розумам, нi сiлаю, нi адвагай ён не вызначаўся. Але паводле слова Зеўса, якое выкрала Гера, ён павiнен быў атрымаць уладу над усёй Грэцыяй, уладу, якая прызначалася Гераклу. I сам Геракл павiнен быў служыць яму.

Калi Еўрысфею споўнiлася дваццаць гадоў, памёр яго бацька, i Еўрысфей стаў царом у Мiкенах.

Яго заступнiца Гера адразу ж загадала яму паклiкаць да сябе Геракла.

Пасланец Еўрысфея выправiўся ў Фiвы i сказаў, што яго гаспадар патрабуе, каб Геракл, выконваючы волю багоў, з'явiўся служыць яму. Дванаццаць разоў павiнен Геракл зрабiць тое, што загадае яму Еўрысфей, - тады цар абяцае адпусцiць яго.

Сябры Геракла, з якiмi ён бавiў час, угаворвалi яго не слухацца Еўрысфея i застацца ў Фiвах.

Геракл ведаў, што сiлаю нельга прымусiць яго служыць Еўрысфею, але думка пра подзвiгi, якiя мог ён здзейснiць, хвалявала яго.

У глыбокiм роздуме вяртаўся ён аднойчы дадому i на дарозе ўбачыў дзвюх жанчын, якiя iшлi да яго з двух бакоў.

Адна была ў простым белым адзеннi, гладка прычасаная. Вочы яе пазiралi ясна i прама, усе рухi яе былi спакойныя i свабодныя. Не спяшаючыся, з пачуццём уласнай годнасцi iшла яна да Геракла i, спынiўшыся перад iм, па-сяброўску прывiтала яго.

Другая жанчына была вельмi прыгожая. Яркае, квяцiстае ўбранне падкрэслiвала яе прыгажосць. Твар яе быў набелены i нарумянены, бровы падведзены i губы падмаляваныя, валасы заплецены ў мноства тоненькiх косак i адмыслова ўкладзены на галаве. На голых руках жанчыны звiнелi залатыя бранзалеты, i яна iшла, быццам танцавала.

Лёгка падбегла яна да Геракла, узяла яго ласкава за рукi i сказала, зазiраючы ў вочы:

- Ты сумняваешся i думаеш, твар твой змрочны, бровы насуплены... Кiнь, не тлумi галаву думамi, паглядзi на мяне i хутчэй усмiхнiся! Жыццё цудоўнае, i ў iм столькi радасцей! Жывi для сябе. Жыццё - вясёлае свята, i адзiны клопат у iм - мець як мага больш асалод: смачна есцi, соладка спаць, прыгожа апранацца i нiчым не стамляць сябе. Шчаслiвы той, хто можа пражыць усё жыццё, як госць на вяселлi: без турбот i клопатаў! Хадзем са мною, i ты будзеш шчаслiвы!

Так гаварыла прыгажуня i цягнула Геракла за сабой.

Зачараваны, збянтэжаны, ён ужо быў гатовы iсцi за ёю, але другая жанчына спынiла яго.

- Пасаромейся! - сказала яна з пагардаю. - Багi далi табе такую магутную сiлу, а ты хочаш гультайнiчаць i баляваць, карыстаючыся працай iншых, як бездапаможнае дзiця. Дужы распараджаецца жыццём, як гаспадар, ён сам робiць яго цудоўным - ён змагаецца з лiхам i ачышчае зямлю ад страшыдлаў i ворагаў. Сiла i розум даюцца чалавеку для барацьбы. Чым дужэйшы чалавек, тым цяжэйшае яго жыццё.

- Чуеш? - сказала Гераклу, смеючыся, красуня. - Пайдзi за ёю, i ты не спазнаеш радасцi, не будзеш мець нi спакою, нi адпачынку.

- Адпачываць добра пасля работы, - запярэчыла першая жанчына, - спакой чалавеку дае спакойнае сумленне. А самая вялiкая радасць для героя - ведаць, што ты зрабiў штосьцi добрае i не дарэмна жыў на зямлi. Паслухайся мяне, дружа! Сёння свята, заўтра баль - i душа чалавека апусташаецца, нудота завалодвае домам. Калi многа яды, прападае жаданне есцi, ад лiшняга сну чалавек робiцца слабым i вялым. Незайздросны лёс чалавека, якi ўсё жыццё толькi госць на чужым банкеце. Калi-небудзь скончыцца баль, слугi прагоняць тых, што заседзелiся, i ён застанецца адзiн на бязлюднай вулiцы. Каму ён будзе патрэбны, хто паклапоцiцца пра яго? Толькi той, хто папрацаваў у маладыя гады, заслужыць пашану i бесклапотную старасць. У бiтвах, у паходах, у далёкiх дарогах, у адзiнаборстве са страшыдламi, у бiтвах з ворагамi шчасце героя!

Пры гэтых словах твар жанчыны засвяцiўся незвычайным святлом, i Геракл, пакiнуўшы красуню, усклiкнуў:

- Багiня, я iду за табою!

У тое ж iмгненне знiклi з вачэй абедзве жанчыны, нават слядоў не засталося на пыльнай дарозе, быццам усё гэта прымроiлася Гераклу. Але цяпер ён весела i рашуча заспяшаўся дадому - ён ведаў, што яму рабiць.

- Я iду ў Мiкены, - сказаў ён ранiцай родным i сябрам. - Я павiнен выканаць волю багоў i здзейснiць дванаццаць подзвiгаў, якiя патрабуе ад мяне Еўрысфей.

Нiхто не асмелiўся яго адгаворваць, а самы блiзкi яго сябар, Iалай, падахвоцiўся iсцi з iм.

Геракл зрабiў сабе лук i стрэлы, выламаў у лесе моцную дубiнку i падаўся да цара Еўрысфея.

Першы подзвiг

Геракл забiвае Нямейскага льва

Ужо даўно жыхары Нямеi скардзiлiся, што нельга пасвiць жывёлу на лугах каля лесу, што ў лесе нi прайсцi нi праехаць i нават у дамах нельга спаць спакойна: вялiзны леў жыў у Нямейскiм лесе, i кожны дзень то авечка з чарады, то дзiця, то мiрны падарожнiк з дарогi знiкалi бясследна.

Нават смелы воiн з мячом i шчытом не выходзiў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссiльная супраць лютага льва - нi кап'ё, нi стрэлы не маглi прабiць яго шкуру, i нават востры меч не мог пашкодзiць яму.

- Гора нам! - гаварылi нямейскiя сяляне. - Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.

Багiня Гера, заступнiца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забiць Нямейскага льва.

Геракл прыйшоў у Нямею i пачаў распытваць людзей, што жылi каля лесу, цi далёка логава льва i як яго знайсцi.

Але нiхто не хацеў паказаць яму дарогу, нiхто не адважваўся iсцi разам з iм.

- Леў сам знойдзе цябе, варта табе толькi зайсцi ў лес, - гаварылi людзi i з жалем пазiралi на маладога героя - яны не верылi, што ён зможа перамагчы страшнага звера.

Геракл адзiн падаўся ў лес. Высокiя дрэвы абступiлi яго з усiх бакоў i здзiўлена гайдалi вяршалiнамi, кусты чаплялiся за яго, каб затрымаць, птушкi крычалi, каб напалохаць яго, але ён iшоў уперад i шукаў на зямлi сляды звера.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Вера Смирнова

Вера Смирнова - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.