» » » » Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)


Авторские права

Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Даведаўшыся аб яго поспехах, гаспадар пачаў прымушаць Гулiвера чытаць уголас розныя кнiжкi ў час прадстаўлення. Гэта вельмi пацяшала гледачоў, i яны цэлымi натоўпамi збягалiся паглядзець на пiсьменнага звярка.

Гаспадар паказваў Гулiвера ў кожным горадзе i ў кожнай вёсцы. Часам ён збочваў з дарогi i заязджаў у замак якога-небудзь знатнага вяльможы. Чым больш прадстаўленняў давалi яны ў дарозе, тым больш таўсцеў кашалёк гаспадара i тым худзейшы рабiўся бедны Гулiвер.

Калi нарэшце iхняе падарожжа скончылася i яны прыехалi ў сталiцу, Гулiвер ледзь трымаўся на нагах.

Але гаспадар i думаць не хацеў пра нейкую там перадышку. Ён наняў у гатэлi вялiкую залу, загадаў паставiць у ёй стол, агароджаны парэнчамi, каб Гулiвер як-небудзь выпадкова не звалiўся на падлогу, i па ўсiм горадзе расклеiў афiшы, дзе чорным па белым было напiсана: "Хто не бачыў вучонага Грыльдрыга, той не бачыў нiчога!"

Прадстаўленнi пачалiся. Iншы раз Гулiверу даводзiлася паказвацца публiцы па дзесяць разоў на дзень.

Ён адчуваў, што доўга гэтага не вытрымае. I вельмi часта, маршыруючы па стале са сваёй саломiнкай у руках, ён думаў пра тое, як гэта сумна скончыць свой век вось тут, на гэтым стале з парэнчамi, пад рогат вясёлай публiкi.

Але якраз тады, калi Гулiверу здавалася, што няма на свеце больш няшчаснага чалавека, чым ён, лёс яго раптам павярнуўся да лепшага.

Аднойчы ранiцой у гатэль з'явiўся адзiн з ад'ютантаў караля i запатрабаваў, каб Гулiвера неадкладна прывезлi ў палац.

Атрымалася так, што напярэдаднi дзве прыдворныя дамы бачылi вучонага Грыльдрыга i столькi нарасказвалi пра яго каралеве, што тая захацела абавязкова паглядзець на яго сама i паказаць сваiм дочкам.

Глюмдальклiч надзела сваю самую лепшую святочную сукенку, сама памыла i прычасала Гулiвера i панесла яго ў палац. Прадстаўленне ў гэты дзень удалося Гулiверу як нiколi. Нiколi яшчэ ён не валодаў шпагай i саломiнкай так спрытна, нiколi не маршыраваў так добра i весела. Каралева была ў захапленнi. Яна мiласцiва працягнула Гулiверу свой мезены палец, i Гулiвер, далiкатна абхапiўшы яго абедзвюма рукамi, пацалаваў у пазногаць. Пазногаць у каралевы быў гладкi, адпалiраваны, i, цалуючы яго, Гулiвер убачыў у iм свой твар, быццам у авальным люстэрку. Толькi цяпер ён заўважыў, што за апошнi час вельмi змянiўся - пабляднеў, схуднеў, на скронях у яго з'явiлiся першыя сiвыя валасы.

Каралева задала Гулiверу некалькi пытанняў. Яна хацела ведаць, дзе ён нарадзiўся, дзе жыў, як i калi трапiў у Брабдынгнег. Гулiвер адказваў на ўсе пытаннi дакладна, коратка, ветлiва i так моцна, як толькi мог.

Тады каралева спытала ў Гулiвера, цi не хоча ён застацца ў яе, у палацы. Гулiвер адказаў, што для яго будзе вялiкiм шчасцем служыць такой прыгожай, мiласцiвай i мудрай каралеве, калi толькi яго гаспадар згодзiцца адпусцiць яго на волю.

- Ён згодзiцца! - сказала каралева i зрабiла нейкi знак прыдворнай даме.

Праз некалькi хвiлiн гаспадар Гулiвера стаяў перад каралевай.

- Я бяру сабе гэтага чалавечка, - сказала каралева. - Колькi ты хочаш атрымаць за яго?

Гаспадар задумаўся. Паказваць Гулiвера было вельмi выгадна. Але цi доўга яшчэ можна будзе паказваць яго? З кожным днём ён усё больш худнее, растае, як iльдзiнка на сонцы, i, здаецца, скора яго зусiм не стане.

- Тысячу залатых! - сказаў ён.

Каралева загадала даць яму тысячу залатых, а потым зноў павярнулася да Гулiвера.

- Ну вось, - сказала яна, - цяпер ты наш, Грыльдрыг.

Гулiвер прыцiснуў рукi да сэрца.

- Нiзкi паклон вам, ваша вялiкасць, - сказаў ён, - але, калi мiласць ваша роўная вашай прыгажосцi, я асмелюся прасiць маю ўладарку не разлучаць мяне з маёй дарагой Глюмдальклiч, маёй нянечкай i настаўнiцай.

- Вельмi добра, - сказала каралева. - Яна застанецца пры двары. Тут яе будуць вучыць i добра даглядаць, а яна будзе вучыць i даглядаць цябе.

Глюмдальклiч як не падскочыла ад радасцi. Гаспадар таксама быў вельмi задаволены. Ён нiколi i не марыў уладкаваць дачку пры каралеўскiм двары.

Схаваўшы грошы ў дарожны мяшок, ён нiзка пакланiўся каралеве, а Гулiверу пажадаў удачы на новай службе.

Гулiвер нiчога не адказаў яму, толькi злёгку кiўнуў галавой.

- Ты, здаецца, злуешся на свайго былога гаспадара, Грыльдрыг? - спытала каралева.

- О не, - адказаў Гулiвер. - Але я лiчу, што мне няма пра што гаварыць з iм. Да гэтага часу ён сам нiколi не размаўляў са мной i нiколi не пытаўся ў мяне, цi магу я выступаць перад публiкай па дзесяць разоў на дзень. Я абавязаны яму толькi тым, што мяне не раздушылi i не растапталi, калi выпадкова знайшлi ў яго на полi. За гэта я з лiхвой разлiчыўся з iм тымi грашыма, якiя ён нажыў, паказваючы мяне па ўсiх гарадах i вёсках краiны. Я ўжо не кажу пра тую тысячу залатых, якую ён атрымаў за маю нiкчэмную асобу ад вашай вялiкасцi. Гэты прагны чалавек ледзь не замучыў мяне да смерцi i нiзавошта не аддаў бы нават за такую цану, калi б не лiчыў, што я ўжо не варты i граша. Але я ўпэўнены, што на гэты раз ён памылiўся. Я адчуваю прылiў новай сiлы i гатоў старанна служыць маёй цудоўнай каралеве i ўладарцы.

Каралева вельмi здзiвiлася.

- Я нiколi не бачыла i не чула нiчога падобнага! - усклiкнула яна. - Гэта самае разважлiвае i красамоўнае насякомае з усiх насякомых на свеце!

I, узяўшы Гулiвера двума пальцамi, яна панесла паказаць яго каралю.

7

Кароль сядзеў у сваiм кабiнеце i быў заняты нейкiмi важнымi дзяржаўнымi справамi.

Калi каралева падышла да яго стала, ён мяльком зiрнуў на Гулiвера i цераз плячо спытаў, цi даўно гэта каралева захапiлася дрэсiраванымi мышамi.

Каралева моўчкi ўсмiхнулася ў адказ i паставiла Гулiвера на стол. Гулiвер нiзка i пачцiва пакланiўся каралю.

- Хто зрабiў нам такую пацешную завадную цацку? - спытаў кароль.

Тут каралева зрабiла знак Гулiверу, i ён сказаў самае доўгае i прыгожае прывiтанне, якое толькi мог прыдумаць.

Гэта здзiвiла караля. Ён адкiнуўся на спiнку крэсла i пачаў задаваць дзiвоснаму чалавечку пытанне за пытаннем.

Гулiвер адказваў каралю падрабязна i дакладна. Гаварыў ён чыстую праўду, але кароль глядзеў на яго, прыжмурыўшы вочы, i недаверлiва круцiў галавой.

Ён загадаў паклiкаць трох самых славутых вучоных краiны i прапанаваў iм добра агледзець гэта маленькае дзiўнае двухногае i вызначыць, да якога разраду яно належыць.

Вучоныя доўга разглядалi Гулiвера ў павелiчальнае шкло i нарэшце вырашылi, што ён не звер, бо ходзiць на дзвюх нагах i валодае членараздзельнай мовай. Ён i не птушка, бо ў яго няма крылаў i, вiдаць, ён не ўмее лётаць. Ён i не рыба, бо ў яго няма нi хваста, нi плаўнiкоў. Напэўна, ён i не насякомае, бо нi ў адной вучонай кнiзе няма нават упамiнання аб насякомых, якiя б былi так падобны на чалавека. Аднак ён i не чалавек - калi меркаваць па яго малюсенькiм росце i ледзь чутным голасе. Хутчэй за ўсё гэта жарт мацi-прыроды - "рэльплюм сколькатс" па-брабдынгнежску.

Пачуўшы гэта, Гулiвер вельмi пакрыўдзiўся.

- Думайце, што хочаце, - сказаў ён, - але я зусiм нiякi не жарт мацi-прыроды, а самы сапраўдны чалавек.

I, папрасiўшы ў караля дазволу, ён падрабязна расказаў пра тое, хто ён такi, адкуль прыехаў, дзе i як жыў да гэтага часу.

- У нашых краях жывуць мiльёны мужчын i жанчын такога ж росту, як я, даказваў ён каралю i вучоным. - Нашы горы, рэкi i дрэвы, нашы дамы i вежы, конi, на якiх мы ездзiм, звяры, на якiх мы палюем, - словам, усё, што нас акружае, у столькi ж разоў меншыя за вашы горы, рэкi, дрэвы i жывёлу, наколькi я меншы за вас.

Вучоныя засмяялiся i сказалi, што яны для таго так доўга i вучылiся, каб не верыць бязглуздым выдумкам, але кароль зразумеў, што Гулiвер гаворыць праўду.

Ён адпусцiў вучоных, паклiкаў да сябе ў кабiнет Глюмдальклiч i загадаў, каб яна знайшла бацьку, якi, на шчасце, яшчэ не паспеў выехаць з горада.

Ён доўга распытваў iх абаiх, як i дзе быў знойдзены Гулiвер, i адказы iх цалкам пераканалi яго ў тым, што Гулiвер гаворыць праўду.

- Калi гэта i не чалавек, - сказаў кароль, - то, безумоўна, чалавечак.

I ён папрасiў каралеву, каб яна берагла Гулiвера i клапацiлася аб iм як найлепш. Каралева з ахвотай узяла Гулiвера пад сваю апеку. Разумны i ветлiвы Грыльдрыг спадабаўся ёй куды больш, чым яе ранейшы любiмец - карлiк. Гэты карлiк дасюль лiчыўся самым маленькiм чалавекам у краiне. Ростам ён быў усяго чатыры сажнi, па плячо дзевяцiгадовай Глюмдальклiч. Але хiба можна было яго параўнаць з Грыльдрыгам, якi змяшчаўся ў каралевы на далонi!

Каралева адвяла Гулiверу пакоi побач са сваiмi ўласнымi пакоямi. У гэтых пакоях пасялiлася Глюмдальклiч з настаўнiцай i служанкамi, а сам Гулiвер уладкаваўся на маленькiм столiку пад акенцам, у прыгожай арэхавай скрынцы, якая была яму спальняй.

Гэту скрынку па спецыяльным заказе каралевы зрабiў прыдворны сталяр. Даўжынёй яна была шаснаццаць крокаў, шырынёй - дванаццаць. Знешне яна нагадвала невялiчкi домiк - светлыя акенцы з аканiцамi, прыгожыя дзверы з вiсячым замком, - толькi дах у домiка быў плоскi. Дах падымаўся i апускаўся на завесах. Кожную ранiцу Глюмдальклiч падымала яго i прыбiрала спальню Гулiвера.

У спальнi стаялi дзве шафы для адзення, шырокi ложак, камода для бялiзны, два сталы i два крэслы з падлакотнiкамi. Усё гэта зрабiў для Гулiвера цацачны майстар, праслаўлены ўмелец выразаць з косцi i дрэва розныя цацкi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джонатан Свифт

Джонатан Свифт - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.