» » » » Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)


Авторские права

Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








У спальнi стаялi дзве шафы для адзення, шырокi ложак, камода для бялiзны, два сталы i два крэслы з падлакотнiкамi. Усё гэта зрабiў для Гулiвера цацачны майстар, праслаўлены ўмелец выразаць з косцi i дрэва розныя цацкi.

Крэслы, камода i столiкi былi зроблены з нейкага матэрыялу, падобнага да слановай касцi, а ложак i шафы, як i ўвесь домiк, - з арэхавага дрэва.

А каб Гулiвер незнарок не выцяўся, калi яго домiк будуць пераносiць з месца на месца, сцены, столь i падлогу спальнi абабiлi мяккiм i тоўстым лямцам.

Замок на дзверы быў зроблены па настойлiвай просьбе Гулiвера: ён вельмi баяўся, каб да яго ў дом не залезла якая-небудзь цiкаўная мыш цi прагны пацук.

Пасля некалькiх няўдач слесар нарэшце змайстраваў самы малюсенькi замочак з усiх, якiя яму калi-небудзь даводзiлася рабiць.

А мiж тым у сябе на радзiме Гулiвер толькi адзiн раз у жыццi бачыў замок такiх памераў. Ён вiсеў на варотах адной панскай сядзiбы, гаспадар якой славiўся выключнай скупасцю.

Ключ ад замка Гулiвер насiў у кiшэнi, таму што Глюмдальклiч баялася згубiць такую малюсенькую рэч. Ды i навошта ёй патрэбен быў гэты ключ? Праз дзверы яна ўсё роўна прайсцi не магла, а каб паглядзець, што робiцца ў домiку, цi дастаць адтуль Гулiвера, даволi было прыўзняць дах.

Каралева паклапацiлася не толькi аб жыллi свайго Грыльдрыга, але i аб новым адзеннi для яго.

Строй яму пашылi з самай тонкай шаўковай тканiны, якая толькi знайшлася ў дзяржаве. I ўсё-такi гэтая тканiна была таўсцейшая за самыя тоўстыя ангельскiя коўдры, i ў ёй было вельмi нязручна, пакуль Гулiвер не прывык да яе. Пашыты быў строй па мясцовай модзе: шаравары накшталт персiдскiх, а кафтан накшталт кiтайскага. Гулiверу вельмi спадабаўся гэты крой. На яго думку, ён быў вельмi зручны i прыстойны.

Каралева i абедзве яе дачкi так палюбiлi Гулiвера, што нiколi не садзiлiся абедаць без яго.

На каралеўскi стол каля левага локця каралевы ставiлi столiк i крэсла для Гулiвера. Даглядала яго ў час абеду яго нянечка - Глюмдальклiч. Яна налiвала яму вiно, клала на талеркi стравы i сачыла, каб хто-небудзь не перакулiў i не скiнуў яго разам са столiкам i крэслам.

У Гулiвера быў свой асобны срэбны сервiз - вялiкiя i малыя талеркi, супнiк, соўснiк i салатнiцы.

Канечне, у параўнаннi з пасудай каралевы гэты сервiз здаваўся цацачным, але ён быў вельмi добра зроблены.

Пасля абеду Глюмдальклiч сама мыла i чысцiла талеркi i мiскi, а потым хавала ўсё гэта ў срэбную шкатулачку. Шкатулачку гэту яна заўсёды насiла ў кiшэнi.

Каралева вельмi любiла глядзець, як есць Гулiвер. Яна нават сама часта падкладвала яму на талерку кавалачак ялавiчыны цi птушкi i з усмешкай сачыла за тым, як павольна з'ядае ён сваю порцыю, якую любое трохгадовае дзiця праглынула б зараз.

Затое Гулiвер з мiжвольным страхам глядзеў на тое, як уплятаюць свой абед каралева i абедзве прынцэсы.

Каралева часта скардзiлася на дрэнны апетыт, але тым не меней яна клала ў рот такi кавалак, якога хапiла б на абед цэламу тузiну ангельскiх фермераў пасля жнiва. Пакуль не прывык, Гулiвер заплюшчваў вочы, каб не бачыць, як каралева абгрызае крыльца рабчыка, у дзевяць разоў большае за крыло звычайнага iндыка, i адкусвае кавалачкi хлеба памерам з дзве вясковыя буханкi. Яна не адрываючыся выпiвала залаты кубак, а гэты кубак змяшчаў цэлую бочку вiна. Яе сталовыя нажы i вiдэльцы былi ў два разы большыя за палявую касу. Аднойчы Глюмдальклiч, узяўшы на рукi Гулiвера, паказала яму разам тузiн добра начышчаных нажоў i вiдэльцаў. Гулiвер не мог глядзець на iх спакойна. Ззяючае вострае лязо i велiзарныя зубы, доўгiя, як коп'i, напалохалi яго.

Калi каралеве расказалi пра гэта, яна засмяялася i спытала ў свайго Грыльдрыга, цi ўсе яго землякi такiя баязлiўцы, што без страху не могуць бачыць сталовы нож i ўцякаюць ад звычайнай мухi.

Яе заўсёды пацяшала, што Гулiвер з жахам ускакваў з месца, калi некалькi мух з гудзеннем падляталi да яго стала. Для яе гэтыя велiзарныя лупатыя насякомыя велiчынёй з добрага дразда i на самай справе былi мухамi, а Гулiвер не мог i думаць пра iх без агiды i злосцi.

Гэтыя надакучлiвыя, прагныя стварэннi нiколi не давалi яму спакойна паабедаць. Яны запускалi свае брудныя лапы ў яго талерку. Яны садзiлiся яму на галаву i кусялi да крывi. Спачатку Гулiвер не ведаў, як ад iх адбiцца, i сапраўды гатовы быў бегчы куды вочы глядзяць. Але потым ён усё ж знайшоў спосаб абароны.

Iдучы абедаць, ён браў з сабой свой марскi корцiк i, як толькi мухi падляталi да яго, хуценька ўскакваў з месца i - раз! раз! - на ляту рассякаў iх на часткi.

Каралева i прынцэсы, калi ўбачылi гэтую бiтву першы раз, былi ў такiм захапленнi, што расказалi аб ёй каралю. Назаўтра кароль абедаў разам з iмi, каб толькi паглядзець, як Грыльдрыг ваюе з мухамi.

У гэты дзень Гулiвер рассек сваiм корцiкам некалькi вялiкiх мух, i кароль пахвалiў яго за храбрасць i спрыт.

Але бой з мухамi - яшчэ не самая цяжкая справа. Неяк Гулiверу давялося вытрымаць бой з больш страшным працiўнiкам.

Здарылася гэта ў адну звычайную летнюю ранiцу. Глюмдальклiч паставiла скрынку з Гулiверам на падаконнiк, каб ён мог падыхаць свежым паветрам. Ён нiколi не дазваляў вешаць свой дом за акном на цвiк, як часам вешаюць клеткi з птушкамi.

Расчынiўшы ўсе вокны i дзверы ў сваiм домiку, Гулiвер сеў у крэсла i пачаў есцi. У руках яго быў вялiкi кавалак салодкага пiрага з варэннем. I раптам штук дваццаць восаў уляцела ў пакой з такiм гудзеннем, быццам разам зайгралi дзесяткi два баявых шатландскiх валынак. Восы вельмi любяць салодкае i, вiдаць, здалёк пачулi пах варэння. Штурхаючы адна другую, яны рынулiся на Гулiвера, адабралi ў яго пiрог i мiгам разарвалi на кавалачкi.

Тыя, каму нiчога не дасталося, насiлiся над галавой Гулiвера, аглушаючы яго сваiм гудзеннем i пагражаючы страшэннымi джаламi.

Але Гулiвер быў не з баязлiвых. Ён схапiў сваю шпагу i кiнуўся на разбойнiц, чатырох забiў, а астатнiя паўцякалi.

Пасля гэтага Гулiвер зачынiў вокны i дзверы i, трохi перадыхнуўшы, пачаў разглядаць трупы сваiх ворагаў. Восы былi велiчынёй з вялiкага цецерука. Вострыя, як iголкi, джалы iх былi даўжэйшыя, чым сцiзорык Гулiвера. Добра, што яму пашчаслiвiла пазбегнуць уколу гэтых атручаных нажоў!

Асцярожна загарнуўшы ўсiх чатырох вос у ручнiк, Гулiвер схаваў iх у нiжнюю скрынку сваёй камоды.

- Калi мне яшчэ суджана калi-небудзь вярнуцца на радзiму, - сказаў ён сабе, - я падарую iх школе, дзе я вучыўся.

8

Днi, тыднi i месяцы ў краiне велiканаў былi не даўжэйшыя i не карацейшыя, чым ва ўсiх iншых частках свету. I беглi яны адзiн за другiм з такой жа хуткасцю, як i ўсюды.

Пакрысе Гулiвер прывык бачыць вакол сябе людзей, вышэйшых за дрэвы, i дрэвы, вышэйшыя за горы.

Неяк каралева паставiла яго сабе на далонь i падышла з iм да вялiкага люстэрка, у якiм абое яны былi вiдаць з галавы да пят.

Гулiвер мiмаволi засмяяўся. Яму раптам здалося, што каралева самага звычайнага росту, зусiм такая, як усе людзi на свеце, а вось ён, Гулiвер, зрабiўся меншы, чым быў, разоў у дванаццаць.

Патрохi ён перастаў здзiўляцца, калi бачыў, што людзi жмураць вочы, каб лепш разгледзець яго, i падносяць далонь да вуха, каб пачуць, што ён гаворыць.

Ён ведаў, што амаль кожнае яго слова здаецца велiканам смешным i дзiўным i чым больш сур'ёзна ён разважае, тым болей з яго смяюцца. Ён ужо не крыўдзiўся на iх за гэта, а толькi думаў з горыччу: "Можа, i я смяяўся б, калi б канарэйка, якая жыве ў мяне дома ў прыгожай пазалочанай клетцы, раптам надумалася гаварыць пра навуку i палiтыку".

Зрэшты, Гулiвер не скардзiўся на свой лёс. З таго часу як ён трапiў у сталiцу, яму жылося нядрэнна. Кароль i каралева вельмi любiлi свайго Грыльдрыга, а прыдворныя былi з iм вельмi пачцiвыя.

Прыдворныя заўсёды пачцiвыя з тымi, каго любяць кароль i каралева.

Адзiн толькi вораг быў у Гулiвера. I як нi ахоўвала свайго выхаванца клапатлiвая Глюмдальклiч, яна ўсё-такi не змагла засцерагчы яго ад многiх непрыемнасцяў.

Гэты вораг быў карлiк каралевы.

Да таго як з'явiўся Гулiвер, ён лiчыўся самым маленькiм чалавекам ва ўсёй краiне. Яго прыгожа апраналi, гулялi з iм, яму даравалiся дзёрзкiя жарты i надакучлiвыя свавольствы. Але як толькi Гулiвер пасялiўся ў пакоях каралелевы, i яна сама i ўсе прыдворныя перасталi нават заўважаць карлiка.

Карлiк хадзiў па палацы хмуры, сярдзiты, злаваўся на ўсiх, а больш за ўсё, зразумела, на самога Гулiвера.

Ён не мог спакойна глядзець на тое, як цацачны чалавечак стаiць на стале i, чакаючы выхаду каралевы, свабодна размаўляе з прыдворнымi.

Злосна ўхмыляючыся i крыўляючыся, карлiк пачынаў падсмейвацца з новага каралеўскага любiмчыка. Але Гулiвер не звяртаў на гэта ўвагi i на кожны жарт адказваў двума, яшчэ больш дасцiпнымi.

Тады карлiк пачаў думаць пра тое, як бы iнакш насалiць Гулiверу. I вось аднойчы ў час абеду, падлавiўшы момант, калi Глюмдальклiч пайшла па нешта ў другi канец пакоя, ён узлез на падлакотнiк крэсла каралевы, схапiў Гулiвера, якi спакойна сядзеў за сваiм столiкам, размахнуўся i кiнуў яго ў срэбны кубак са смятанкай, а сам кулём выкацiўся з пакоя i зашыўся ў нейкi цёмны куток.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джонатан Свифт

Джонатан Свифт - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.