» » » » Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман


Авторские права

Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Жоўты туман
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Жоўты туман"

Описание и краткое содержание "Жоўты туман" читать бесплатно онлайн.








— А як ты думаеш, куды яны падзелі нарабаванае?

— Што мы ў іх адабралі, а што яны паспелі прапіць ці недзе пахаваць.

— Вось Марцін і хоча знайсці нешта са схаванага імі.

— Нядобры гэта занятак, — вочы Барталамея пацямнелі. — Дзе дурныя грошы, там заўсёды бяда. Дурныя грошы смярдзяць! Неяк гадоў з дваццаць таму мы з Паўлюком Галавачом вырашылі схадзіць на могілкі, дзе, па словах Паўлюка, пад адным магільных каменем схаваны скарб. Пайшлі ранкам, да ўзыходу сонца. Ужо было відно, бо справа летам адбывалася. Ціха, цёпла, спеў птушак — божае хараство навокал, але як толькі мы наблізіліся да могілак — усё раптоўна сціхла, і мяне тады ахапіла такое пачуццё, быццам нейкі вораг назірае за намі, нават не назірае, а ўжо цэліцца ў спіну аднаму з нас з самастрэла і вось-вось націсне на кручок. Трывога сціснула мне сэрца і я спыніўся, спалохаўся. А яшчэ жоўты туман пасярод магільнага пагорка! Ён узнік з ніадкуль і гэтак павольна, перакочваючыся па роснай траве, папоўз у наш бок. Я адмовіўся ісці на той пагорак і павярнуў дахаты, а Паўлюк пайшоў. Ён не спалохаўся ні туману, ні раптоўнай цішыні, ні трупнага паху. Толькі адно буркнуў: «Усе грошы мае!» і спакойна, прыкульгваючы на левую нагу, пакрочыў да могілак.

— Ну і знайшоў ён там золата?

— Знайшоў, — зноў уздыхнуў Барталамей. Потым падняўся з лавы і закончыў свой аповед: — А праз тыдзень яго вылавілі з Мухаўца з праломленай галавой. — Ён зняў з цвіка свой плашч, накінуў яго на плечы і накіраваўся да выхаду, але ў дзвярах спыніўся. — Я спрабаваў пагаварыць з Марцінам, аднак ён і слухаць нічога не хоча, жартуе толькі... Можа, ты, сынок, пагутарыш з ім, растлумачыш дурноту яго задумы? Баюся — прападзе хлопец, як той Паўлюк!

— Пагутару, тата, — канчаткова зразумеўшы мэту прыходу бацькі, паабяцаў Самуіл.

2

Пагутарыць з братам Самуіл вырашыў у нядзелю. У гэты дзень так або інакш ён з сям’ёй збіраўся ісці ў госці да бацькоў — усё ж такі гадавое свята, Вялікдзень. Аднак Насця запярэчыла:

— Не, не тое ты задумаў, Самуіл! У гэты дзень усе будуць разгаўляцца, святкаваць, спяваць хвалу Хрысту, сустракаць валачобнікаў, а ты збіраешся павучаць брата. Недарэчна гэта! Ідзі лепш сёння, у суботу: і з братам пагутарыш, і прыгледзешся, з чым маці пірагі будзе пячы.

Самуіл не спрачаўся, выйшаў на вуліцу, зірнуў у адзін яе канец, у другі, зашпіліў кафтан і нетаропка пакрочыў па драўляным тратуару ў бок гандлёвай плошчы, непадалёку ад якой побач з васкабойняй на Пясчанай вуліцы жыў яго бацька.

Ранак саступаў месца дню — туман павольна адпаўзаў у нізінкі, дзе распадаўся на кавалкі, радзеў, раствараўся ў прасторы пад прамянямі сонца.

Што Самуіл сам ведае пра скарбы? Ды амаль нічога. Чуў, што яны бываюць чыстыя і загавораныя; што іх ахоўваюць або душы нябожчыкаў, або нячыстая сіла; што чыстыя скар­бы шукаюць ранкам, перад узыходам сонца, а нячыстыя — вечарам, пасля заходу. Шчыра верыў, што большасць скарбаў — гэта брудныя, крывавыя грошы, што яны не нясуць чалавеку шчасця, а пазбаўляюць яго розуму. Як давесці гэта брату? Ці захоча той слухаць? Ён жа не горш ведае, што «чужыя грошы, бы тыя вошы, багацця не дадуць, а крыві пап’юць!» Ды і навошта яму тыя грошы? У бацькі іх хапае, а мала, дык ён, Самуіл, дапаможа — не самыя ж бедныя ў Берасці людзі!

Абмытае туманам і ранішняй расой, сонца ўрэшце ў поўны рост паднялося над горадам. І адразу, бы па камандзе, весела зачырыкалі вараб’і, зацмокалі сініцы, заспявалі іншыя птушкі, многіх з якіх Самуіл не ведаў. А ў лёгкім блакіце неба, якое яшчэ не паспела адагрэцца ад лютай зімы, заружавела адзіная, падобная да галубінай пярынкі, хмарка. І было нешта такое не па-зямному шчымліва-радаснае ў яе выглядзе, што адразу выцесніла з галавы цяжкія думкі і пытанні, узняло настрой, дадало ахвоты зрабіць нешта патрэбнае. Ён нават спыніўся, агледзеўся, але вуліца па-ранейшаму была пустой і толькі ў далёкім яе канцы нейкі чалавек з маленькім сабачкам каціў на гандлёвую плошчу возік, прыкрыты халстом. «Пэўна, пекар, — міжволі адзначыў Самуіл. — Вязе прадаваць свае пірагі».

Сонца ўзнімалася вышэй і вышэй, цені ад дрэваў святлелі і рабіліся карацейшымі, невялікія чародкі лёгкіх вераб’ёў з перадсвяточным шумам пераляталі з куста на куст, па вуліцы затупаталі боты, загрукаталі колы — горад ажыў.

3

Ля печы, дзе маці чаравала з цестам, гарэла адзіная тоўстая свечка. Самуіл зняў шапку, перажагнаўся на абраз, падышоў да маці і асцярожна, бы нешта крохкае і вельмі далікатнае, абняў яе за плечы.

— А дзе мужчыны? — праз нейкі час у цішы памяшкання прагучала яго пытанне.

— Бацька павёз Цімафею два вэнджаныя кумпякі — той абяцаў абмяняць іх на бочачку нейкага адмысловага мёду, а Марцін корпаецца ў садзе — запякае і вэндзіць рыбу.

— Пайду, пагутару з ім.

— Схадзі, сынок, пагутары, — вочы маці пыхнулі такой цеплынёй і пяшчотай, што Самуіл нават крыху сумеўся сваёй рашучасці.

Марцін сядзеў на альховай цурцы ля вялікай бочкі, праз шчыліны якой у празрыстае ад сонечнага святла неба віліся светлыя стужкі дыму. Побач з ім на зямлі ляжала некалькі кавалкаў паперы, а ў руках ён трымаў бяросту з амаль нябачнымі знакамі.

— Як справы, брат? — Самуіл працягнуў руку для прывітання. — Чым займаешся?

— Ды вось рыбу вэнджу, — павольна падняўся з цуркі Марцін. Выгляд ён меў разгублены, нават спалоханы.

— Па нейкіх асаблівых рэцэптах вэндзіш, — Самуіл хітнуў на паперкі, — ці па-старынцы?

— Па-старынцы: на ядлоўцу, яблыні і альховых галінках.

— Што ж, старое не заўсёды дурное, — Самуіл агледзеўся, падцягнуў да сябе цурку, сеў і толькі потым пацікавіўся:

— А што гэта за граматка ў тваіх руках?

— Гэты кавалак бяросты Грышка Галенда забраў з торбы нейкага жабрака, якога ўчора знайшлі памерлым ля Спаса-Праабражэнскай царквы.

— А Грышка — гэта хто?

— Мой знаёмы, сябар Юркі Кацуры, — неахвотна адказаў Марцін і з-пад ілба недаверліва паглядзеў на брата. — А табе навошта гэта ведаць?

— А мне пра цябе ўсё цікава ведаць, бо ты мой брат і сын майго бацькі. Уцяміў?

— Ну-у, — Марцін падняў на брата вочы і той убачыў там і спагаду, і ўдзячнасць, і непаразуменне. Яшчэ ён убачыў там страх, які змейкай віўся па яго пачуццях, скоўваў іх, халадзіў, не дазваляў выплеснуцца вонкі, і Самуіл зразумеў — недарэмна бацька прыйшоў да яго ўчора ноччу праз гразь, дождж.

— Паглядзець можна? — Самуіл паказаў вачыма на бяросту і працягнуў руку.

Бяроста ўяўляла сабой або таямнічае пасланне, або частку карты: вострым прад-

метам, — «пэўна, нажом» — адзначыў Самуіл, — на ёй былі надрапаны вялікі і некалькі маленькіх крыжоў, побач з якімі драпежна вілася вузкая лінія.

— Нейкі падлетак цешыўся, — услых выказаў думку Самуіл і перадаў бяросту брату. — Што ў ёй цікавага?

— А я думаю, што гэта карта месца, дзе схаваны скарб, і той жабрак ведаў пра яго і ішоў забраць. — Марцін паднёс сваю цурку бліжэй і сеў побач з братам. — Я думаю, што вялікі крыж — гэта царква і, магчыма Спаса-Праабражэнская...

— Магчыма, — ахвотна пагадзіўся Самуіл і ўжо па-новаму паглядзеў на кавалак бярозавай кары. — А маленькія крыжыкі што азначаюць?

— Могілкі. Там непадалёку змяшчаюцца закінутыя могілкі, якія ў народзе называюць Перуновымі.

— Быў я некалі на іх. А лінія?

— Мухавец, — коратка адказаў Марцін і, узбуджаны думкамі, падхапіўся з месца. — Ты ведаеш, што на гэтых могілках схаваны скарб, мы здагадваемся даўно. Маем нават сведкаў, якія могуць гэта пацвердзіць і якія на ўласныя вочы бачылі.

— Як нехта там закопваў золата.

— Ды не, — крыху сумеўся малодшы. — Яны бачылі валтузню вакол гэтых могілак.

— Цікава. І што гэта за валтузня?

— А смяяцца, як татка, не будзеш? — Марцін паглядзеў у вочы брата і, не ўбачыўшы там смяшынак, падняў з зямлі адну з паперак і пачаў расказваць:

— Летам 1546 года, на Купалле, у Сёмкі Букаты спыніўся нейкі чалавек. Днём ён адсыпаўся, а вечарам сабраў свае пажыткі, разлічыўся за прытулак і папрасіў Сёмку, каб той перавёз яго на той бераг Мухаўца. Сёмка яго перавёз і, крыху пачакаўшы ў чароце, прасачыў за незнаёмцам. Ён бачыў, як той нейкі час стаяў на каленках і маліўся, а з заходам сонца накіраваўся да Перуновых могілак. Куды ён потым падзеўся, Буката не ведае, бо спалохаўся нячыстай сілы і вярнуўся дахаты.

— Чаму ж ён наступным днём не схадзіў на тыя могілкі і не паспрабаваў сам знайсці той скарб?

— Наступныя некалькі дзён, як расказваў Сёмка, былі навальнічнымі.

— Якія яшчэ гісторыі ты ведаеш? Што яшчэ памятаюць людзі?

— Юрка Гацько расказваў, што гадоў трыццаць таму па Замухавеччы хадзілі чуткі, быццам на закінутых могілках за Спаса-Праабражэнскай царквой па начах гараць агеньчыкі. Г ацько бажыцца, што ўвачавідкі бачыў гэтыя агеньчыкі, а яго старэйшы брат Нічыпар, які лячыў свойскую жывёлу і крыху знаўся з нячыстай сілай, дык і наогул паспрабаваў знайсці той скарб і выкапаць яго з зямлі. Толькі не ўдалася яго задума — напала на яго ля самых могілак цэлая зграя ваўкоў, ледзьве адбіўся ад іх заступам.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Жоўты туман"

Книги похожие на "Жоўты туман" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Мажылоўскі

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман"

Отзывы читателей о книге "Жоўты туман", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.