» » » » Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман


Авторские права

Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Жоўты туман
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Жоўты туман"

Описание и краткое содержание "Жоўты туман" читать бесплатно онлайн.








— А пры чым тут мой брат і дзе ён цяпер?

— Твой брат, хаця і прыйшоў сюды пазней за мяне, сцвярджае, што гэта ён забіў Грышку, што за забойства трэба караць яго, а не Яніну, і што ён не выйдзе з хаты, пакуль яго не арыштуюць і не адвядуць у астрог.

— Балван, — вылаяўся Самуіл. Ён стаміўся слухаць аповед Фёдара, яму не спадабалася бязладдзе на двары Кацуры, яго раздражнялі жарты і позіркі выпадковых цікаўных.

— Хто вядзе следства? — запытаўся ён, стрымліваючы шаленства.

— Пакуль ніхто не вядзе, — абыякава паціснуў плячыма сябар. — Я жыву тут побач таму мяне першага і паклікалі, а ўжо я выклікаў сюды стражнікаў.

— Зразумела, — у голасе лаўніка з’явілася сталёвае адценне. Ён махнуў рукой жаўнерам і, паказваючы на натоўп цікаўных, скамандваў: — Ачысціце двор ад чужых і зачыніце вароты.

Потым павярнуўся да Фёдара:

— А ты, Федзя, пакажы мне месца злачынства

— Хадзем, — Фёдар зноў паціснуў плячыма. — Хаця на што там глядзець? Хіба на золата!

Хата Глеба Кацуры злучалася з прырубам і клеццю. Справа ад увахода высілася печка. На покуці віселі абразы пад чыстым узорыстым набожнікам. Там жа стаяў і стол з амаль некранутымі стравамі, побач на шырокай лаве ў адзіноце сядзеў Марцін. Убачыўшы брата Марцін падхапіўся, вінавата ўсміхнуўся, але прамаўчаў.

Прамаўчаў і Самуіл. Ён зняў шапку, перажагнаўся на абразы і, не паварочваючы галавы, звярнуўся да Фёдара:

— Дзе забітыя?

— А вось тут, — рукою паказаў налева Фёдар і першым накіраваўся ў бок клеці

У невялікім памяшканні панаваў паўзмрок. Маленькае слюдзяное акенца прапускала няшмат святла, а таму Самуіл з цяжкасцю адрозніў спачатку цела аднаго забітага, потым — другога.

— Падай свечку, — распарадзіўся ён і агледзеўся.

Пакуль ён разглядаў пакой, Фёдар прынёс падсвечнік з трыма свечкамі і ўжо пры іх святле Самуіл уважліва агледзеў нябожчыкаў.

Юрка ляжаў ля стала. Яго твар быў пунсовым, вочы амаль павылазілі з вачаніц, шырокі язык да самага кораня вываліўся з рота, а аб прычыне смерці яскрава сведчыла вяроўка, туга зацягнутая вакол шыі.

— З гэтым зразумела, — раз за разам палахліва жагнаючыся, прагаварыў Фёдар. — Грышка зацягнуў на яго шыі ўдаўку, а вяроўка ільняная, тонкая, таму зацягнулася туга.

— Памаўчы, — Самуілу таксама было не па сабе ад выгляду нябожчыка, аднак ён перамог гідлівасць і, апусціўшыся побач з забітым на кукішкі, уважліва агледзеў яго раздзёртую да крыві шыю і акрываўленую правую руку.

Потым, не кажучы ні слова, падняўся, кінуў позірк на стол, на якім трыма залатымі купкамі ляжалі манеты, на труп Грышкі і запытаўся:

— Хто першым знайшоў нябожчыкаў?

— Тодар Мірун расказваў, што раніцай ён пабачыў Глеба на панадворку і вырашыў зайсці да яго, каб пахрыстосавацца і выпіць з суседам за свята па кубку мёду. І толькі ён адчыніў веснічкі, як з хаты да яго слыху данёсся кароткі жаночы вокліч. Крык пачуў і Глеб і адразу, не марудзячы, кінуўся да хаты. Тодар прыбег ужо за ім. І што ён убачыў? Задушанага Юрку, зарэзанага Грышку і Яню, якая без прытомнасці, з акрываўленым нажом у руках, ляжала недзе тут, дзе зараз стаім мы.

— А дзе нож?

— У мяне, — неахвотна адказаў Фёдар і выцягнуў з-за халявы свайго бота нож з адмысловай ручкай, які мінулым вечарам Самуіл бачыў у руках Юркі.

Самуіл да нажа нават не дакрануўся, хаця адразу ж пазнаў яго.

— Няхай нож будзе пакуль у цябе, — ён нахіліўся і ўважліва агледзеў цёмныя плямы на падлозе. Потым выпрастаўся, яшчэ раз кінуў грэблівы позірк на золата і выйшаў з клеці ў хату. Там ён апусціўся на лаву побач з братам, крыху памаўчаў, ціха запытаўся:

— Ты на самай справе думаеш, што Яня магла забіць Грышку?

— Гэта я яго зарэзаў.

— І чым ты яго зарэзаў? — сумна усміхнуўся Самуіл. — Кулаком? Пальцам?

Марцін не адказаў.

— Добра, — невядома з чым пагадзіўся Самуіл і звярнуўся да Фёдара: — Сядай, Федзя, будзем разважаць разам

Фёдар паставіў на стол падсвечнік, крыху падумаў і з дзелавым сапеннем, па-свойму разумеючы важнасць моманту, уладкаваўся за сталом прама пад абразамі.

— Я думаю, што сварка паміж Юрыем і Грышкам адбылася з-за золата.

— Правільна, — не ўтрымаўся Фёдар, — але з імі была яшчэ і Яня, бо золата раздзелена на тры часткі.

— Не было там Яні! — узвіўся Марцін.

— Хто ж тады быў трэцім? — бы ў адчаі, Фёдар падняў угору рукі. Потым, дурашліва ўсміхнуўшыся, звярнуўся да Марціна: — А, можа, трэцім з імі быў ты, Марцінка?

— Хопіць спрачацца, — павысіў голас Самуіл і пагрозліва паглядзеў на брата: — І ты маўчы, не паказвай іншым сваю дурноту. Я цалкам згодны з табою, Федзя, — ужо спакойным, нават лагодным тонам працягваў Самуіл і такі пачатак размовы бальзамам праліўся на душу Фёдара. — Грышка і Юрка дзялілі знойдзены імі скарб на тры часткі, бо адну з іх збіраліся ахвяраваць Спаса-Праабражэнскай царкве. Аднак Грышка пачаў пудлаваць, надзяліў сабе больш золата і Юрку гэта не спадабалася. Яны пачалі спрачацца, потым схапіліся за грудкі і Грышка, як мацнейшы, паспрабаваў прыдушыць Юрку, але, тут ты,Федзя, зноў маеш рацыю, вяроўка аказалася ільняной і моцна зацягнулася на шыі небаракі. Задыхаючыся, з апошніх сіл, Юрка пырнуў свайго хаўрусніка нажом у жывот. Уласна кажучы, ты, Федзя, правільна апісаў гэта забойства. Малайчына!

— А Янька? Мірун жа сам бачыў яе з акрываўленым нажом у руках!

— Глеб, са слоў Міруна, таптаўся на панадворку і не чуў спрэчкі свайго сына з сябрам.

А Яня — чула. Яна, напэўна, стаяла ля дзвярэй і падслухоўвала, і заскочыла ў пакой толькі тады, калі пачула стук ад падзення на падлогу цела брата. Яна схапіла з падлогі нож, якім Юрка пырнуў Грышку, кінулася да брата, каб перарэзаць вяроўку на яго шыі, але... У яе про­ста не хапіла душэўнай моцы бачыць так блізка выскал гвалтоўнай смерці і яна, згубіўшы прытомнасць, сама павалілася побач з братам. Я правільна агучыў твае думкі, Федзя?

— Ну-у, яно так і было, — Фёдар пачухаў патыліцу. — Вось толькі золата.

— А што золата? — абыякава паціснуў плячыма Самуіл і шырока ўсміхнуўся сябру. —

Золата — гэта ўжо задача Глеба Кацуры, ён няхай і вырашае, куды яго дзяваць. Ты ж сваю справу зрабіў выдатна, следства правёў бліскуча і галоўнае — хутка. Думаю, пан Ласкевіч цябе адзначыць.

Твар Фёдара расплыўся ў самазадаволенай усмешцы.

— Ну што ж, — ён падняўся з лавы і на развітанне працягнуў руку Самуілу. — Тады я распараджуся, каб стражнікі адвезлі цела Грышкі да родных.

— У яго няма родных, — урэшце адазваўся і Марцін. — Ён наогул не мясцовы.

Фёдар падазрона паглядзеў на Марціна, потым перавёў разгублены позірк на Самуіла.

— А няхай стражнікі пахаваюць яго на Перуновых могілках, — знайшоўся Самуіл. —

Месца там ціхае, спакойнае, і лішніх пытанняў ніхто задаваць не будзе.

— І праўда! — абрадаваўся парадзе Фёдар і, задаволены, ён выйшаў вонкі.

У хаце зрабілася ціха. Браты думалі кожны пра сваё, аднак маўчалі, баяліся сказаць лішняе, непатрэбнае.

— Хопіць сядзець ёлупнем у хаце, — першым загаварыў Самуіл. — Ідзі супакой Яню, а то зусім згарыць дзяўчына ад гора і невядомасці.

— А Глеб?

— Глеба не кранай. Ён, бы сабака, павінен у адзіноце перабароць бяду, пабыць самнасам з мінулым. Потым, апоўдні, пагавары з ім, налі яму кубак акавіты і прасачы, каб ён лёг спаць.

— А-а.

— Цела Грышкі забяруць стражнікі, Юрку крыху пазней абмыюць суседкі. А золата? Прыбяры яго з вачэй неадкладна, потым вырашыш, што з ім рабіць.

— Не патрэбна яно мне такое!

— Ты ж нядаўна казаў, што яно не мае паху! — Самуіл падняўся з лавы і паспрабаваў зазірнуць брату ў вочы. — Навошта ж тады хадзіў за ім учора?

— Дурнем быў!

— Добра, — адмахнуўся ад братавых слоў Самуіл і накіраваўся да ўваходных дзвярэй, і ўжо ля парога спыніўся, нешта ўспомніў. — Хрыстос уваскрос, брат! — дайшоў да Марціна запознены напамін.

— Сапраўды ўваскрос!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Жоўты туман"

Книги похожие на "Жоўты туман" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Мажылоўскі

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман"

Отзывы читателей о книге "Жоўты туман", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.