» » » » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)


Авторские права

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Праўда, - паўтарыла светлавалосая дзяўчына, - я зычу вам шчасця, як найбольш.

Мажлiва, мне трэба было вярнуць ёй распiску, забраць назад запячатаны скрутак з эскiзамi, вярнуцца дамоў; потым ажанiцца з дачкою бургамiстра альбо ўладальнiка будаўнiчага прадпрыемства, ставiць пажарныя вежы, школы, цэрквы, каплiцы; на святах па сканчэннi будаўнiцтва таньчыць з гаспадыняй дома, а тым часам мая жонка б таньчыла з гаспадаром новага дома; навошта гэта мне трэба было рабiць выклiк Брэмокелю, Грумпэтэру i Волерзайну, прызнаным фахоўцам царкоўнага будаўнiцтва, навошта? У мяне не было вялiкiх амбiцый, грошы мяне не вабiлi; мне нiколi не пагражала галоднае жыццё; я б гуляў сабе ў скат з пробашчам, аптэкарам, карчмаром ды бургамiстрам, ездзiў бы на ловы, будаваў бы разбагацелым сялянам "што-небудзь сучаснае" - але ўжо хлопец-вучань, што сядзеў каля акна, кiнуўся да дзвярэй, адчынiў iх мне i прытрымаў; я сказаў "дзякуй", выйшаў з канторы праз пярэднi пакой, перайшоў вулiцу, падняўся па сходах у свой кабiнет, абапёрся локцямi аб падаконне, што дрыжала ад грукату друкарскiх машын; гэта было 30 верасня 1907 года каля 11 гадзiн 45 хвiлiн.

- Ага, Леанора. Гэтыя друкарскiя машыны даюцца ў знакi; колькi фiлiжанак пабiлася тут у мяне, калi я быў не надта ўважлiвы. Hе спяшайцеся гэтак, маё дзiця. Калi Вы i надалей будзеце так працаваць, дык праз тыдзень запануе найлепшы парадак у тым, што я не мог упарадкаваць за пяцьдзесят адзiн год. Hе, дзякую за пiрожнае. Вы дазваляеце мне называць вас "дзiця"? Hе трэба чырванець, калi гэткi стары чалавек кажа вам камплiменты. Я, Леанора, - толькi помнiк, а помнiкi не могуць нiкому чым-небудзь пашкодзiць; я, стары дурань, i цяпер хаджу снедаць у Кронэраву кавярню, з'ядаю там свой сыр з папрыкаю, хоць ён мне даўно ўжо нясмачны; але ў гэтым я вiнаваты сваiм сучаснiкам: не павiнен разбураць сваёй легенды; я зраблюся фундатарам сiрочага прытулку - школы; буду прызначаць стыпендыi, i калi-небудзь i дзе-небудзь мяне, напэўна, адлiюць у бронзе i адкрыюць мне помнiк; я б хацеў, каб вы ўзялi ў тым удзел i смяялiся там, Леанора. Вы ўмееце гэтак прыгожа смяяцца, цi Вы ведаеце пра гэта? Я ўжо не ўмею, развучыўся, а заўсёды ж лiчыў смех добрай зброяй; а ён не быў зброяй: тут я крыху памыляўся. Калi ў Вас ёсць ахвота, я запрашу Вас на баль вучняў, прадстаўлю Вас як сваю пляменнiцу; там Вы павiнны будзеце пiць шампанскае, таньчыць i пазнаёмiцеся з маладым хлопцам, якi паставiцца да Вас добра i пакахае Вас; я набуду Вам добры пасаг... ага, паглядзiце на гэта як след: тры метры на два, агульны выгляд абацтва Святога Антонiя; гэта вiсiць пяцьдзесят адзiн год у маiм кабiнеце - вiсела ўжо тады, калi абвалiлася столь; з тае пары - гэтыя плямы цвiлi, што Вы тут бачыце; то быў першы мой вялiкi праект, велiчэзны праект, i тады, маючы няпоўныя трыццаць год, я зрабiў кар'еру.

Але ў 1917 годзе я не наважыўся зрабiць таго, што за мяне зрабiла Ёганна: там, на тэрасе, каля альтанкi, яна вырвала з Генрыхавых рук верш, якi ён павiнен быў вывучыць на памяць; ён паўтараў гэты верш сур'ёзным дзiцячым галаском:

Сказаў святы Пётр, ключнiк Брамы Нябёс:

"Ва ўлад найвышэйшых твой высветлю лёс".

Вярнуўся - нядоўга яго не было:

"Ягомасць Блюхер, вам шчасце прыйшло:

Вам водпуск далi на вечныя днi".

(Сказаўшы так, браму Пётр адчынiў.)

"Выходзь, о ваяр, супраць злыдняў на бой

Хай Госпад будзе заўсёды з табой..."

Роберту яшчэ не споўнiлася двух гадоў, а Оты яшчэ не было на свеце; я меў якраз адпачынак, i мне даўно ўжо зрабiлася вiдавочным тое, што я раней няясна прадчуваў: адной iронii замала, i яе заўсёды будзе замала; яна ўсяго толькi наркотык для тых, хто мае прывiлеi; i мне трэба было зрабiць, што зрабiла за мяне Ёганна: я павiнен быў у мундзiры гаўптмана пагаварыць з сынам; але толькi прыслухоўваўся да Робертавай далейшай дэкламацыi:

I Блюхер тады на зямлю сышоў,

Да новых вiкторыяў нас павёў.

Збавiцель Прусii Ўсходняй наш

Заве Гiндэнбург нас: "Наперад! Марш!"

Пакуль нямецкiм лясам стаяць,

Пакуль нямецкiм сцягам лунаць...

Пакуль нямецкая мова гучыць

Датуль яго iменi ў сэрцах жыць.

У бронзе, у каменi - вобраз твой:

Мы верым табе, наш нязломны герой

Гiндэнбург! Наперад! На бой!

Ёганна выхапiла з хлопчыкавых рук паперку, парвала яе, а шматкi выкiнула на вулiцу: нiбы сняжынкi, падалi яны каля дзвярэй Грэцавай крамы, дзе ў той час не вывешвалi дзiкоў, бо панавала найвышэйшая сiла.

- Смеху будзе замала, Леанора, калi яны будуць адкрываць мой помнiк; наплюй на яго, маё дзiця - ад iмя майго сына Генрыха, ад iмя Оты, якi быў такi добры хлопец i ўдалы, а праз тое, што ён быў такi добры i ўдалы, такi паслухмяны - ён стаў мне чужы, як нiхто больш на свеце; i ад iмя Эдыт, адзiнае авечкi, якую я сустрэў у жыццi; я любiў яе, мацi маiх унукаў, i не мог ёй дапамагчы, як не мог памагчы нi вучню сталяра, якога я бачыў усяго два разы, нi таму хлопцу, якога я нiколi не бачыў; хлопцу, якi ўкiдаў у нашую паштовую скрынку весткi ад Роберта, велiчынёю з цукерачныя абгорткi, i за гэтае злачынства загiнуў у лагеры. Роберт быў заўсёды разумны, халодны, i нiколi ў iм не было нiзвання iронii; Ота быў iншы, меў адкрытае сэрца, але раптам пакаштаваў бычынага прычасця i зрабiўся нам чужы; абплюй мой помнiк, Леанора, скажы iм, што гэта я прасiў цябе так зрабiць; я магу засведчыць табе пiсьмова i заверыць мой подпiс у натарыуса; шкада, што ты не бачыла таго хлопца, дзякуючы якому я зразумеў сказ: "Анёлы спусцiлiся з неба i служылi яму"; ён быў вучнем сталяра; яны адсеклi яму галаву; шкада, што ты не бачыла Эдыт i яе брата, якога я змог убачыць адзiн-адзiны раз - калi ён iшоў праз наш двор, а потым падымаўся да Роберта; я стаяў каля акна ў спальню, бачыў яго адно паўхвiлiны i спужаўся; гэты хлопец нёс на сваiх плячах i шчасце, i лiха; Шрэла - яго iмя я так i не ўведаў - быў нiбы судовым выканаўцам Бога, за нясплочаныя рахункi ставiў на дамах невiдочныя пячаткi; я ведаў, што ён выклiча майго сына, i дазволiў яму, гэтаму хлопцу з вузкiмi плячыма, iсцi праз мой двор; на старэйшым маiм сыне, што застаўся жыць, здольным хлопцы, брат Эдыт паставiў таўро; Эдыт была не такая: яе бiблейная сур'ёзнасць была гэткая вялiкая, што яна магла дазволiць сабе таксама бiблiйны гумар; яна смяялася са сваiмi дзецьмi ў часе бамбардзiровак; яна дала iм бiблiйныя iмёны: Ёсiф i Руф - Ёзэф i Рут, у смерцi яна не бачыла нiчога страшнага; Эдыт нiколi не магла зразумець, чаму я так моцна аплакваў сваiх дзяцей, Ёганну i Генрыха, - ёй ужо не выпала даведацца, што памёр таксама Ота, той чужы чалавек, якi быў мне блiжэйшы за iншых; ён любiў мой працоўны кабiнет, мае эскiзы, ездзiў разам са мною на будоўлi, пiў пiва пад час iнаўгурацыйных святаў, быў улюбёнцам будаўнiкоў; сёння яго не будзе на маёй урачыстай вячэры: колькi гасцей я запрасiў? На пальцах аднае рукi можна пералiчыць усiх з роду, што я заснаваў: Роберт, Ёзэф, Рут, Ёганна i я; на месцы Ёганны будзе сядзець Леанора, а што я скажу Ёзэфу, калi ён з маладым запалам будзе апавядаць мне пра ход работ на будаўнiцтве абацтва Святога Антонiя; iнаўгурацыя адбудзецца ў канцы кастрычнiка; манахi хацелi б адпраўляць набажэнствы да перадкаляднага паста ўжо ў новым касцёле. "Дрыжаць спарахнелыя косцi"*, Леанора; яны не выпасвiлi маiх авечак.

* Словы з нацысцкай песнi. (Заўв. перакладчыка.)

Я павiнен быў вярнуць распiску, паламаць i знiшчыць чырвоную пячатку, тады б я не мусiў стаяць тут i чакаць сваю ўнучку - прыгожую, цёмнавалосую, дзевятнаццацiгадовую дзяўчыну, якой цяпер якраз столькi, колькi было Ёганне, калi я пяцьдзесят адзiн год таму стаяў тут, наверсе, i глядзеў, як яна сядзiць там, на тэрасе; я мог адсюль нават прачытаць назву кнiжкi "Падступнасць i каханне" - цi, можа, гэта Ёганна чытае там цяпер "Падступнасць i каханне"? Цi гэта ў сапраўднасцi не яна ўсё яшчэ палуднуе ў кавярнi "Пад iльвом"? Цi гэта я не паклаў каля прыдзвернiка абавязковай ранiшняй цыгарэты, не ўхiлiўся ад абавязковай размовы памiж-намi-мужчынамi-пане-лейтэнант, каб сядзець тут, уверсе, ад паловы на адзiнаццатую да пятай - папросту быць тут? Цi я не прамiну тых стосаў толькi што выдрукаваных епархiяльных брашурак? Што будуць яшчэ ў той суботнi надвячорак друкаваць на белай паперы: будаўнiчыя дакументы цi выбарчыя плакаты для тых, што пакаштавалi бычынага прычасця? Калоцяцца сцены, дрыжаць прыступкi, работнiцы выносяць усё новыя стосы, укладваюць iх перад дзвярыма кабiнетаў. Я ляжаў тут наверсе, практыкаваўся ва ўмельстве iснавання, я адчуваў сябе так, нiбы мяне ўсмоктвала сiла цёмнага аэрадынамiчнага тунэлю, каб праз хвiлю выкiнуць мяне - куды? Мяне нёс вiр старажытнае горычы, мяне перанасычала старажытная дарэмнасць; я бачыў дзяцей, што народзяцца ад мяне, вiны, якiя я буду пiць, лякарнi i касцёлы, якiя я буду ставiць - i ўвесь час я чуў, як грудкi зямлi падаюць на маю труну, мяне пераследавалi iх глухiя барабанныя гукi; я чуў спеў накладчыц, фальцоўшчыц i ўпакоўшчыц - нiзкiя i высокiя, салодкiя i грубыя; яны апявалi простыя ўцехi суботняга вечара; спеў гэты даходзiў да мяне, як жалобныя песнi над маёй магiлаю; каханне ў танцавальнай зале, балеснае шчасце над могiлкавым мурам, у асеннiм водары травы - слёзы старых мацярок, звястункi радасцей маладых мацi, меланхолiя сiрочага прытулку, дзе самавiтая маладая дзяўчына вырашыла захаваць цнатлiвасць; але яе таксама спаткала гэтае, спаткала пад час танцаў; балеснае шчасце над могiлкавым мурам, у траве з асеннiм водарам - галасы работнiц, нiбы водачарпальныя каўшы, без супыну апускалiся ў заўсёды тую самую ваду, яны спявалi мне надмагiльны спеў, а грудкi зямлi грукаталi аб маю труну. З-пад прыплюшчаных павекаў я глядзеў на сцены майго кабiнета, паклееныя маiмi эскiзамi: усярэдзiне - велiчны чырванаваты адбiтак плана абацтва Святога Антонiя ў маштабе 1:200; на пярэднiм плане - вёска Штэлiнгер-Гротэ, пасвяцца каровы, бульбянiшча, над якiм узносiцца дым ад вогнiшча; далей абацтва, агромнiстае, у стылi базылiкi; без усяго-ўсякага я скапiраваў раманскiя кафедральныя саборы, строгiя, нiзкiя i цёмныя галерэi-скляпеннi, клаўзура, рэфекторый, бiблiятэка; у сярэдзiне галерэi фiгура святога Антонiя, вялiкi чатырохкутнiк з сельскагаспадарчымi будынкамi; стадолы, хлявы, вазоўнi, уласны млын з пякарняю, ладны дамок для аканома, якi павiнен быў таксама апеквацца пiлiгрымамi; над высокiмi дрэвамi стаялi простыя сталы i крэслы - там можна было з'есцi ўзяты з сабою на дарогу харч, запiваючы маладым вiном альбо пiвам; на даляглядзе - абрысы другога паселiшча, пад назваю Гёрлiнгерс-Штуль; каплiца, могiлкi, чатыры сялянскiя двары, каровы на пашы; з правага боку ланцуг таполяў аддзяляў вытраляваныя кавалкi зямлi, на якiх манахi вырошчвалi вiнаград, дзе раслi капуста i бульба, гароднiна i збожжа; на пасеках збiраўся цудоўны мёд.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Генрих Белль

Генрих Белль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.