» » » » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)


Авторские права

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Я нiколi не вымаўляў гэтага iмя, ледзьве дазваляў сабе падумаць пра яго i ўсё ж ведаў: я ў ягонай уладзе; анi ружанец Домгрэве, анi салодка-кiслыя даброты поўных мараў пра замужжа гаспадарскiх дачок, анi гешэфты са спавядальнямi шаснаццатага стагоддзя, прадаванымi на патаемных аўкцыёнах за вялiкiя грошы, якiя Домгрэве потым у Лакарна выменьваў на танныя грахi; анi жорсткiя махлярствы аблудных пастыраў, сведкам якiх мне давялося быць; анi вартыя жалю спакушэннi наскрозь грэшных дзяўчат; анi маўклiвая бацькава суровасць - нiшто не магло забiць ува мне таго слова, якое Ёганна прашаптала, стоячы каля мяне: "Iсусе"; анi бясконцыя вандроўкi ў прадзьмуваных наскрозь тунелях старажытнае горычы i роспачы - калi я на ледавiтых акiянах прышласцi, аточаны самотнасцю, як агромнiстым ратавальным кругам, смехам дадаваў сабе сiлы - гэтае слова не было ўва мне забiтае: я быў малым Давiдам з прашчаю i малым Данiлам у пячоры льва i быў гатовы ўспрыняць непрадбачанае здарэнне, якога я так прагнуў: смерць малой Ёганны 3 верасня 1909 года. Таксама тае ранiцы ўланы ехалi па простай брукаванцы; дзяўчаты-разносчыцы малака, хлопцы з пякарнi, служкi божыя ў сутанах, якiя раздзiмалiся ад ветру; ранiца; дзiк перад Грэцавай крамай, лiпкi смутак хатняга лекара, якi сорак гадоў сведчыў пра нараджэннi i смерцi ў доме Кiльбаў; у старэнькай скураной папцы ён насiў набор непатрэбных iнструментаў, якiя дапамагалi яму ўводзiць усiх у зман адносна дарэмнасцi яго намаганняў; ён накрыў знявечанае цела, а я зноў зняў покрыва; я хацеў убачыць цела Лазара, вочы майго бацькi, якiмi гэтае дзiця не захацела глядзець больш як паўтара года; а побач, у спальнi, крычаў Генрых; званы на вежы Святога Севярына разбiвалi час на чарапкi, званiлi а дзевятай да ютранi; цяпер Ёганне было б пяцьдзесят год.

- Бiлеты ваеннай пазыкi, Леанора? Я не падпiсваўся на iх, гэта спадчына па маiм цесцю. У агонь iх - гэтак, як i банкноты. Два ордэны? Вядома, я ж будаваў мiнныя галерэi, цягнуў лiнii траншэяў, умацоўваў артылерыйскiя пазiцыi, трапляў пад шалёны абстрэл, выцягваў параненых з-пад агню: другога рангу, першага рангу... дай мне iх сюды, Леанора; мы выкiнем iх у вулiчны равок - хай валяюцца ў гразi на дне таго раўка. Аднаго разу Ота выгледзеў iх у шафе; я стаяў за рысавальным сталом i запозна прыкмецiў фатальны бляск у яго вачах; ён убачыў iх, i пачцiвасць яго да мяне пабольшала; запозна. Дык выкiнь iх хоць бы цяпер, каб Ёзэф калi-небудзь не знайшоў iх у спадчыне па мне.

Пачуўся цiхi звон, калi ордэны, кiнутыя iм, звалiлiся са стромага даху ў вулiчны равок; яны ўпалi туды матавым бокам дагары.

- Чаму Вы так спалохалiся, дзiця маё? Яны ж належаць мне, i я магу зрабiць з iмi ўсё, што захачу; запозна, але ўсё ж, напэўна, i своечасова. Будзем спадзявацца, што неўзабаве пойдзе дождж, якi знясе ўсю гразь з даху ў равок; позна раблю я гэтую ахвяру памяцi па маiм бацьку. Далоў гонар бацькоў, дзядоў i прадзедаў.

Я адчуваў сябе досыць моцным i быў гэткiм, з маiх формулаў вычытваў алгебру будучынi, i формулы гэтыя ператваралiся ў фiгуры; абаты i архiбiскупы, генералы i кельнеры - усе былi мне за статыстаў; толькi я адзiн выступаў як салiст. Нават тады, калi штовечара ў пятнiцу ў Нямецкiм Гурце Аматараў Спеваў разаўляў рот i спяваў разам з iншымi хорам: "Што ў промнях сонца там зiхацiць?" Я спяваў добра, навучыўся спевам ад свайго бацькi; з лёгкай усмешкаю дэманстраваў сваю барытонавую палiтру; дырыжор, размахваючы палачкай, нават не ўсведамляў, што ён падпарадкоўваецца маёй палачцы; i яны запрашалi мяне да свайго абавязковага хаўрусу; мне давалi даручэннi; смеючыся, паляпвалi па плячы. "Таварыскiя сувязi, малады дружа, гэта - соль жыцця". Сiвавалосыя калегi з кiслаю мiнаю пыталiся: "адкуль?" "куды?", але я адно спяваў: "Том, вершавальнiк..." - ад восьмай да дзесятай, нi хвiлiны больш. Мой мiф павiнен быў стварыцца, перш чым выбухне скандал. "Кветкавая капуста не псуецца".

Я вандраваў з жонкаю i з дзецьмi ўверх па далiне Кiса, хлопчыкi спрабавалi лавiць стронгу; мы iшлi памiж вiнаграднымi плантацыямi i палеткамi з пшанiцаю, палямi буракоў i кавалкамi лесу; на вакзале ў Дэнклiнгене пiлi пiва i лiманад - а я ж ведаў, што толькi гадзiну таму я аддаў эскiзы, узяў распiску, самотнасць ахiнала мяне, як вялiкi ратавальны круг: я ўсё яшчэ плыў па часе, апускаючыся ў далiны хваляў, перасякаючы акiяны мiнуўшчыны i цяпершчыны, i, ратаваны самотнасцю, я не патанаў, а глыбока ўцiнаўся ў ледзяны холад будучынi; пры мне была жалезная порцыя майго смеху, якую я скарыстоўваў вельмi ашчадна - я працiраў вочы, вынырнуўшы на паверхню, выпiваў шклянку вады, з'ядаў кавалак хлеба i з цыгараю ў зубах падыходзiў да акна: там, на другiм баку вулiцы, яна шпацыравала па тэрасе, з'яўлялася раз-пораз у адкрытым месцы альтанкi; схiлiўшыся над бар'ерам, выглядвала на вулiцу, дзе яна бачыла тое ж самае, што бачыў я - практыкантаў, грузавыя вазы, манашак, вулiчны рух; яна мела дзевятнаццаць год, звалася Ёганна, чытала "Падступнасць i каханне"; я ведаў яе бацьку - у гурце спеваў то быў магутны бас, якi, на маю думку, не надта падыходзiў да бездакорнага выгляду ягонай канторы: у iм не было нiзвання таемнасцi, духу, у якiм выхоўвалi практыкантаў; гэты голас быў створаны дзеля таго, каб наводзiць на каго-небудзь жах, меў у сваiм гучаннi таямнiчы грэх. Цi ён ужо ведаў, што яго адзiная дачка стане маёй жонкай? Што мы цiхiмi надвячоркамi раз-пораз дорым адно аднаму ўсмешкi? Што я ўжо думаю пра яе з палкасцю законнага жанiха? Яна была цёмнавалосая, бледнатварая, i я не дазволiў бы ёй насiць сукенак колеру рэзеды; ёй будзе пасавац усё зялёнае; выходзячы каля пятай на свой штодзённы шпацыр, я падбiраў ужо ёй сукенкi, капелюшы ў вiтрынах крамы Гэрмiны Горушкi, каля якой я праходзiў штодня a шаснаццатай сорак - i ў дождж, i ў ветраныя, i ў сонечныя днi; я вызвалю Ёганну з тае прастадушнасцi, што нiяк не дапасоўвалася да голасу бацькi, i буду купляць ёй цудоўныя капелюшы - велiчынёю з кола павозкi, сплеценае з грубай зялёнай саломкi; я не хацеў быць яе ўладаром, я прагнуў яе кахаць i не хацеў чакаць болей. Ранiцай у нядзелю, узброены кветкамi, я пад'еду ў дылiжансе - прыкладна гэтак каля паловы на дванаццатую, калi яны скончаць снедаць па вяртаннi ад ютранi, i мужчыны пяройдуць у кабiнет, каб выпiць кiлiшак гарэлкi... - "Прашу рукi Вашае дачкi". Штодня па абедзе, калi я вынырваў са сваiх акiянаў, я паказваўся тут, у акне майго кабiнета, рабiў ёй паклон; мы слалi адно аднаму ўсмешкi, i я зноў адступаў у паўзмрок; я паказваўся ў акне таксама, каб пазбавiць Ёганну ўпэўненасцi, што за ёю нiхто не сочыць; я не дазваляў сабе хавацца, нiбы павук у сетцы; не мог трываць, каб глядзець на яе i каб яна мяне не бачыла: ёсць рэчы, якiх не робяць.

Назаўтра я даведаюся, хто я такi. Скандал. Яна будзе смяяцца, а праз год будзе чысцiць мае нагавiцы, запэцканыя вапнаю; i яна будзе рабiць тое самае, калi мне будзе сорак, пяцьдзесят, шэсцьдзесят; яна будзе прывабнай старой жанчынаю побач са мною; я прыняў канчатковае рашэнне 30 верасня 1907 года каля паловы чацвёртай дня.

- Заплацiце, Леанора, заплацiце; вазьмiце грошы з маёй шкатулкi, там вунь, i дайце дзяўчынцы дзве маркi на чай, так, дзве маркi; свiтэр i спаднiца ад Гэрмiны Горушкi для маёй унучкi Рут, якая сёння павiнна была вярнуцца з вакацый; зялёнае ёй да твару; шкада, што цяпер маладыя дзяўчаты ўжо не носяць капелюшоў: я заўсёды любiў купляць капелюшы. Таксi ўжо заказанае? Дзякуй, Леанора. Цi не досыць працы на сёння? Як самi захочаце; вядома, тут ёсць крыху цiкаўнасцi, праўда? Ну, чырванець зусiм не варта. Кавы яшчэ, вядома, вып'ю з ахвотаю. Я павiнен быў даведацца, калi канчаюцца вакацыi; але Рут ужо вярнулася? Мой сын Вам нiчога не казаў? Пэўна, ён не забыўся на маё запрашэнне да ўрачыстае вячэры? Я распарадзiўся, каб прыдзвернiк унiзе прымаў кветкi i тэлеграмы, падарункi i вiзiтоўкi, даючы ад мяне кожнаму пасланцу па дзве маркi на чай, i каб ён казаў усiм, што я з'ехаў; калi маеце ахвоту, можаце выбраць сабе самы прыгожы букет альбо два букеты i ўзяць iх сабе дамоў; а калi гэта Вам сапраўды будзе даспадобы, можаце правесцi тут рэшту часу да вечара.

Фiлiжанка, толькi што зноў напоўненая каваю, болей не дрыжала; вiдавочна было спынена друкаванне будаўнiчых дакументаў альбо выбарчых плакатаў на белай паперы; у раме малюнак не змянiўся: насупраць - пустая тэраса Кiльбавага дома; каля альтанкi - стомленая квецень настурцый; профiль лiнii дахаў, на даляглядзе - горы пад прамянiстым небам: у гэтай раме са зменнымi малюнкамi мне даводзiлася бачыць сваю жонку, пазней - сваiх дзяцей; даводзiлася бачыць цесця i цешчу, калi я часам падымаўся ў рабочы кабiнет, каб калi-небудзь зазiрнуць цераз плячо руплiвым маладым архiтэктарам, што дапамагалi мне, i спраўдзiць iх калькуляцыi, вызначыць тэрмiны; праца закранала мяне гэтаксама мала, як i слова "мастацтва"; iншыя маглi выконваць яе так, як i я; я добра iм плацiў ды нiколi не разумеў фанатыкаў, што ахвяравалi сябе слову "мастацтва"; я дапамагаў iм, пасмейваўся з iх, даваў iм працу, але зразумець iх? Hе, я не мог гэтага: я разумеў толькi, што ёсць рамяство, хоць лiчыўся мастаком, i мяне шанавалi як мастака; хiба вiла, якую я пабудаваў для Гральдуке, не была сапраўды арыгiнальнаю, сучаснаю? Была, вядома: i нават мае па-мастацку здольныя калегi захаплялiся ёю i хвалiлi; я ж падрыхтаваў праект, пабудаваў вiлу, не ведаючы нават увогуле, што такое мастацтва; яны ўспрымалi гэта занадта сур'ёзна - мажлiва, таму, што яны добра разбiралiся ў гэтым, аднак будавалi брыдкiя скрынi, якiя - я ведаў гэта добра ўжо тады - праз дзесяць год будуць выклiкаць ва ўсiх толькi пачуццё агiды; а я ўмеў часам закасаць рукавы, стаць пры гэтым рысавальным стале i спраектаваць, напрыклад, адмiнiстрацыйны будынак для фiрмы "Сас'етас" - "самай карыснай з усiх карысных грамадству"; тады гэтыя прыдуркi, што лiчылi мяне за прагнага да багацця i славы вясковага лапця, разяўлялi раты ад здзiўлення, i мне да сённяшняга дня не сорамна за гэтую скрыню, збудаваную мною сорак шэсць год таму; цi гэта мастацтва? Няхай сабе гэта будзе мастацтва, але я нiколi таго не ведаў, хоць, магчыма, несвядома i ствараў яго; але гэтага слова я нiколi сур'ёзна не ўспрымаў - гэтаксама як не мог зразумець шалёнай злосцi, якую мелi на мяне тыя тры карыфеi архiтэктуры; Божа мой, цi можна было не дазволiць гэткай маленькай гульнi, цi Галiяфы былi цалкам пазбаўленыя пачуцця гумару? Яны верылi ў мастацтва, а я - не; iх пачуццё гонару было абражанае якiмсьцi прыблудам. Але ж кожны павiнен быў аднекуль прыблудзiцца! Я адкрыта смяяўся, бо ўцягнуў iх у сiтуацыю, дзе нават маё паражэнне магло зрабiцца перамогаю, а перамога трыумфам.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Генрих Белль

Генрих Белль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.