Авторские права

Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь можно скачать бесплатно "Макс Шчур - Упырхлікі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Упырхлікі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Упырхлікі"

Описание и краткое содержание "Упырхлікі" читать бесплатно онлайн.








Неўзабаве я пачаў разумець, што дзядзька Базыль сапраўды мяне падманваў, калі казаў, што мы зь ім „турысты“: мы былі ня столькі турыстымі, колькі нутранымі мігрантамі. Бо турыстымі з гледзішча вялікай Радзімы былі людзі, якія абмацалі ўласнымі рукамі ўсяго зуб­ра, а ня толькі ягоную пярэднюю частку: хадзілі ў турпаходы куды-небудзь у горы, да мора ці ў тайгу, спалі ў палатках (а не на палатках па хатах чужых людзёў, як мы) і варылі сабе на вогнішчах ежу (а ня тыбзьдзілі яе з пограбаў). Яшчэ турыстыя сьпявалі пад гітару шчымлівыя ўласнапрыдуманыя песьні, серлі ў кустах, выціралі дупу лісьцем, а пасьля гэтага займаліся ў тых жа кустах полавай адукацыяй маладога пакаленьня — усё гэта на ўлоньні прыроды выглядала, мабыць жа, вельмі рамантычна й маляўніча. Праз сваю зайздрасьць гэтым сапраўдным турыстым я пачаў іх ціха й завочна ненавідзець. Яшчэ болей я ненавідзеў астатніх дзяцей у клясе, якія ўлетку не дасьледавалі зь дзядзькам вакольныя руіны, а езьдзілі да сваякоў кудысьці ў Маскву й Ленінград. Дзеці, у сваю чаргу, за маю нелюбоў да вялікай Радзімы, якую я па-ранейшаму азначаў за зубра, пачалі называць мяне зубрылкам.

Недзе ў той самы час у гэтага зубра, у цікаўнай да ведаў і ласай на цукар галаве якога мы ўсе жылі, пачала разьвівацца нейкая невылечная хвароба, нібыта ў ім завялася нейкая гніль, ці што — нейкія чарвячкі або хутчэй глісты сумневу. Прынамсі, дзядзька Базыль казаў, што зубр „гніе з галавы“, быццам тая рыба. Усё гэта, маўляў, у выніку таго, што зубр пераеўся травы з назваю чарнобыль. А неўзабаве гнілы зубр пачаў літаральна распадацца на кавалкі, рыхтык паводле плякату зь мяснога аддзелу. Настаўніца казала, што злыя людзі з замежжа дзяруць яго на шматкі, імкнучыся адхапіць сабе найсмачнейшыя кавалкі.

Самымі першымі ў зубра адваліліся вушы. Памятаю, у тое лета мы зь дзядзькам паехалі ў Смаргонь паглядзець на нейкі чарговы культавы будынак, а на зваротнай дарозе памылкова ўскочылі ў цягнік ня ў тым кірунку й апынуліся ў Вільні. Гэтак я ў першы раз у жыцьці трапіў за мяжу. Дзядзька, аднак, сьцьвярджаў, што нікуды мы ня трапілі, што Вільня — гэта ўсё яшчэ Беларусь, а ў якасьці доказу паказваў мне нейкія надпісы на мурах і вымпелы з выявай канякі. Верыць яму, аднак, было для мяне ўжо цяжка. Надта ж адрозьнівалася тая Вільня ад нашай Радзімы. Я хутчэй схіляўся да высновы, што дзядзьку ў галаву ўдарыў хмель свабоды, праз што ён суцэльна страціў арыентацыю ў прасторы, а гэта зь ім і без таго здаралася часта. Вярнуўшыся ў верасьні ў школу, я пахваліўся перад дзецьмі, што таксама бачыў вялікі горад. Але гэта не зрабіла на іх чаканага ўражаньня, то ж бо яны ўсе тым часам былі ў турпаходзе, адкуль бальшыня вярнулася ўжо ня дзецьмі. Як на вундэркінда я быў у параўнаньні зь імі нейкі аж занадта адсталы, нягледзячы на тое, што быў на тры гады старэйшы за ўсіх у клясе. Прыкладам, нават яшчэ не курыў і ня піў гарэлкі.

Школа, такім чынам, хілілася да шчасьлівага канца, і на дзень майго паўналецьця дзядзька ўрэшце падараваў мне сапраўдны, то бок не разбураны, замак, амаль як у той казцы з тэлевізара. Гэта была плястыкавая мадэль нейкага старажытнага замежнага гораду, з усім да яе належным: вежачкамі, мосьцікамі, сьцяжкамі, пад’ёмнымі кратамі й нават маленькімі рыцарамі ўсярэдзіне. Я ледзь не зшалеў ад радасьці, няхай сабе баба зь дзедам казалі, што гэта зшалеў дзядзька Базыль. Расцалаваўшы мяне, усе трое надавалі мне павучальных падсрачнікаў на дарожку й адправілі паступаць ува ўнівэрсытэт — той самы, які калісьці закончыў сам дзядзька.

3.

Заўтра вецер пераменіцца.

М. Попінс

Унівэрсытэт знаходзіўся тамсама, дзе і сталіца маладой Рэспублікі Беларусь, то бок у Менску, і я паступіў у яго зь першага ж разу як сірата і вясковец, дзякуючы нейкім гуманітарным квотам. Не пасьпеў я ў той Менск прыехаць, як адразу ж зьдзівіўся: ён быў яўна большы за Вільню, але ж пры гэтым упрыгожаны выявай таго самага канякі, што я бачыў і ў Вільні, толькі сьцягі па-над ім луналі крыху іншыя — такія, якія дзядзька па п’яні маляваў на платах. Доўга я ня мог у горадзе акліматызавацца, бо ўсе ў ім гаварылі іначай, чым у нас на вёсцы, не раўнаючы ў той Вільні, толькі зусім па-іншаму. Праўда, мне ў першы ж год пашчасьціла сутыкнуцца на нейкім канцэрце з гурбай нармальнай моладзі, што гаварыла па-людзку, і я тут жа да іх падруліў, як да землякоў: зь якой вёскі, маўляў? Моладзь аказалася, аднак, не зусім нармальнай: па-першае, ніводнага вяскоўца сярод іх не было (праз гэта, бадай, мяне й прынялі ў іхнае кола „на ўра“, хоць я, прашу заўважыць, быў вяскоўцам толькі ў пашпарце, а ў душы — грамадзянінам сьвету й местачкоўцам), па-другое, самі яны называлі сябе нефармаламі, а астатнія лічылі іх проста псыхамі. Усе яны былі мастакамі, паэтамі, пісьменьнікамі, музыкамі й паходзілі з такіх жа, як яны самі, сем’яў — ніхто зь іх у жыцьці не працаваў у калгасе, нават самога слова „калектывізацыя“ не трываў. Ну, я на іх не крыўдаваў — галоўнае, што сярод іх была пара-тройка прыгожых дзевак. Праз гэтых дзевак я, канец канцоў, і ўлез у палітыку.

Недзе на самым пачатку другога курсу да мяне ў інтэрнат прыбег мой сябар Вітаўт (якога насамрэч звалі Гена), пабудзіў мяне й пачаў клікаць на плошчу ў сьведкі нейкага жахлівага генацыду — маўляў, усе „нашыя“ ўжо там. Каб я ведаў, што такое генацыд, то не хадзіў бы.

Аказалася, паводле вынікаў нейкага ці то ахвярэндуму, ці то лесьбісцыту з фасаду будынку ўраду (а мо й парлямэнту, я ж ня менскі) скінулі віленскага каняку, а ў дадатак яшчэ нейкі невядомы мне мастак-пэрформэр залез на страху й пачаў усім падпісвацца на стужках, бы на вы­пускным, толькі стужкі былі зь беларускага дзяржаўнага сьцягу. Міліцыя, як заўжды, ні ў што не мяшалася, нягледзячы на выяву такога ж канякі на фуражках. Гэта мяне абурыла: „Мужык,“ крычу, „ты шо робіш? Апупеў? Карлсанам задзелаўся? Ты ж без страхоўкі! Яшчэ грымнесься ўніз — турыст, маць яго, знайшоўся...“ Я спадзяваўся, што маю актыўную пазыцыю ў гэтым пытаньні заўважаць перадусім дзяўчаты — але яе заўважылі перадусім мянты. Гэтак я ў першы раз у сваім студэнцкім жыцьці трапіў на суткі. Пасьля гэтага ўжо й дзяўчаты мяне заўважылі: на спатканьні да мяне ў прыёмнік пачаргова хадзілі ўсе тры прыгажуні. Тыдзень праляцеў як вада з цукрам — умовы ў прыёмніку ў параўнаньні з нашым сіроцкім дзіцячым садком былі ня самыя горшыя.

Выйшаў я з сутак закарэлым і закаранелым ворагам дзейнага ладу. Да канца другога курсу я на знак салідарнасьці з апазыцыяй не выходзіў з запою — за гэты час у мяне настолькі адрасьлі валасы, што дзед з бабай і дзядзькам не пазналі мяне, калі я прыехаў на вёску на вакацыі. Бабця абвясьціла мяне „анціхрыстам“, а дзядуля ганяўся за мною па двары з нажом і намерам адрэзаць мой конскі хвост. I толькі дзядзька нешта бубнеў пад вусы кшталту „Усе мы былі маладыя й дурныя“ (хаця хадзіць са мною ў грамадзкую лазьню пасьля й пасаромеўся). Свой конскі гонар мне ўдалося-такі ад дзеда ўбараніць. Калі, вярнуўшыся з вакацый, я трапіў на першы ў новым сэмэстры апазыцыйны мітынг, мяне адразу ж прыкмеціла купка маладых людзей падобнай да мяне зьнешнасьці, і самы цьвярозы зь іх тут жа падышоў да мяне і спытаўся: „Гэй, хлопча, ты часам не анархіст?“ Згадаўшы бабціну абзывалку, я ўзрадаваўся: бабуля зноў мела рацыю! Гэтак я пазнаёміўся зь яшчэ адной катэгорыяй прасунутай моладзі, якая неўзабаве навучыла мяне курыць (бо піць я ўжо ўмеў дагэтуль, дзякуючы сваім сябрам-псэўдавяскоўцам).

Ад новых сяброў-анціхрыстаў я даведаўся жахлівыя рэчы: ня толькі тое, што мы ўсе ад нараджэньня жывем у злачыннай рэпрэсіўнай сыстэме, але й што раскіданыя кавалкі зубровага цела цяпер зноў спрабуюць сшыць разам, каб зрабіць зь яго гэткага зьвярынага вітгенштайна, страшнага бязьлітаснага монстра, у параўнаньні зь якім колішні жывы зубр быў проста ўвасабленьнем рахманасьці й чалавекалюбства. Пры ўсёй маёй любові да скаціны гэты намер здаваўся мне негуманным. Карацей кажучы, анархісты напалохалі мяне да ўсёру. Ад іх жа я ўпершыню пачуў слова „эміграцыя“ і пачаў сур’ёзна над ім задумвацца — перадусім над тым, што яно ўласна азначае.

Між тым ува ўнівэрсытэце маё становішча пагаршалася: каб заняць чымсьці хлапцоў майго веку, для іх стварылі вайсковую катэдру. На першай жа шыхтоўцы палкоўнік Кастамалоцкі, зьмераўшы поглядам даўжыню маіх валасоў, сказаў, што ў мяне невайсковае мысьленьне, таму такім, як я, дарога адразу ў войска (у гэтай фразе ён, як той яшчэ підагог, тут жа й падаў наглядны прыклад вайсковага мысьленьня). Маўляў, навошта я хачу быць афіцэрам? Я такі — ну, хачу памерці за Радзіму (Не, ну праўда, раз нашая Радзіма цяпер — Беларусь). А ён: Радзіме патрэбныя шарагоўцы! Тады я, абы толькі ня быць шарагоўцам, якім у нашым войску яшчэ да пачатку баёў пагражае верная сьмерць, папрасіўся адразу ў камікадзэ — на што палкоўнік Кастамалоцкі параіў мне сьпярша пастрыгчыся, а тады, маўляў, і пагаворым. Больш мяне на вайсковай катэдры ня бачылі: анархісцкі гонар не дазволіў мне разьвітацца з маім хаерам.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Упырхлікі"

Книги похожие на "Упырхлікі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Макс Шчур

Макс Шчур - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Макс Шчур - Упырхлікі"

Отзывы читателей о книге "Упырхлікі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.