» » » » Фредерик Браун - Арэна (на белорусском языке)


Авторские права

Фредерик Браун - Арэна (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Фредерик Браун - Арэна (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Арэна (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Арэна (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Арэна (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Карсан павярнуўся да бар'ера. Прыпаўшы да яго рукамi i тварам, ён глядзеў, як удалечынi Прышэлец майструе катапульту.

"Калi б дабрацца туды, - думаў ён. - Калi б трапiць на той бок. Я б яшчэ мог перамагчы. Здаецца, ён таксама аслабеў. Я мог бы..."

Зноў на яго насунулася чорная безнадзейнасць; яго воля адступiла перад болем, i ён падумаў, што лепей было б памерцi. Ён пазайздросцiў яшчарцы, якую толькi што забiў. Яна не будзе болей пакутаваць. А яму давядзецца. Можа, гадзiны, можа, днi - пакуль ён не памрэ ад заражэння крывi.

Калi б можна было самога сябе гэтым нажом...

Ды ён ведаў, што не зможа гэтага зрабiць. Пакуль ён жывы, ёсць хоць адзiн шанц з мiльёна...

Ён з усiх сiл нацiскаў рукамi на бар'ер, як быццам хацеў адштурхнуць яго ад сябе. Ён заўважыў, якiмi тонкiмi i касцiстымi сталi яго рукi. Напэўна, ён тут ужо доўга, ужо шмат дзён.

Колькi ж засталося яму жыць. Колькi часу ён яшчэ можа трываць гарачыню, смагу i боль?

Нейкi час ён быў блiзкi да iстэрыкi, але потым прыйшоў глыбокi спакой i з iм - ашаламляльная думка.

Яшчарка, якую ён толькi што забiў. Яна перасекла бар'ер, калi была яшчэ жывая! Яна была на баку Прышэльца; той абарваў ёй ногi i пагардлiва адкiнуў сюды, i яна праляцела праз бар'ер. А ён падумаў - гэта таму, што яна мёртвая.

Але яна была жывая! Яна была ўсяго толькi без прытомнасцi.

Жывая яшчарка не можа перасекчы бар'ер, але калi яна непрытомная - гэта магчыма. Значыць, бар'ер непраходны не для жывой матэрыi, а для матэрыi, якая мыслiць.

I з гэтай думкай Карсан папоўз уздоўж бар'ера, каб зрабiць апошнюю адчайную стаўку. Надзея была такая мiзэрная, што толькi памiраючы можна ўхапiцца за яе.

Няма сэнсу ўзважваць шанцы на поспех. Таму што калi ён адмовiцца ад гэтай спробы, яны амаль роўныя нулю.

Ён дапоўз да кучы пяску вышынёй футы на чатыры, якую ён накапаў, спрабуючы - колькi дзён назад гэта было? - падкапацца пад бар'ер або знайсцi ваду.

Куча была ля самага бар'ера - адзiн яе схiл напалову заходзiў на той бок.

Узяўшы камень з суседняй кучы, ён залез на пагорак, мiнуў яго вяршыню i ўлёгся, абапёршыся на бар'ер, так, што, калi б бар'ер раптам знiк, ён скацiўся б па схiле на варожую тэрыторыю.

Ён праверыў, цi на месцы нож, цi зручна ляжыць у яго левай руцэ гарпун i цi моцна прывязана да яго i да яго запясця вяроўка.

Потым ён падняў правай рукой камень, якiм зараз ударыць сябе па галаве. Давядзецца паспадзявацца на шанцаванне: удар павiнен быць настолькi моцны, каб ён страцiў прытомнасць, ды не настолькi, каб гэта было надоўга.

Ён адчуваў, што Прышэлец сочыць за iм, што той убачыць, як ён скоцiцца праз бар'ер, i абавязкова наблiзiцца, каб высветлiць, у чым справа. Карсан спадзяваўся, што той прыме яго за мёртвага - ён спадзяваўся, што той прыйшоў да такога самага вываду пра бар'ер, як у свой час i ён. Але Прышэлец будзе асцярожны i падыдзе не адразу. Няшмат часу ў яго будзе. Ён нанёс удар...

Ачуняў ён ад болю. Ад раптоўнага рэзкага болю ў бядры, не падобнага на тузанне ў галаве i ў назе.

Але, абдумваючы ўсё перад тым, як аглушыць сябе, ён прадбачыў менавiта гэты боль, нават спадзяваўся на яго i падрыхтаваўся ачуняць, не выдаючы сябе нiякiм рухам.

Лежачы нерухома, ён ледзь расплюшчыў вочы i ўбачыў, што яго здагадка апраўдалася. Прышэлец наблiжаўся. Ён быў футаў за дваццаць, i боль, ад якога Карсан апрытомнеў, прычынiў яму кiнуты Прышэльцам на ўсякi выпадак камень.

Ён ляжаў нерухома. Прышэлец наблiжаўся. За пятнаццаць футаў ён спынiўся. Карсан затаiў дыханне.

Ён з усяе сiлы стараўся, каб у яго ў галаве не было нi адзiнай думкi, iнакш тэлепатычныя здольнасцi ворага падкажуць яму, што Карсан пры памяцi. Ды тут на яго мозг з ашаламляльнай сiлай абрынулiся Прышэльцавы думкi.

Ён адчуў дзiкi жах ад гэтых зусiм чужых, iнакшых думак, якiя ён адчуваў, але не мог нi зразумець, нi выказаць, бо нi ў адной зямной мове не знайшлося б для iх слоў, нi ў адной зямной душы - уяўленняў. Ён падумаў, што думкi павука, цi багамола, цi марсiянскай пясчанай змяi, калi б яны набылi розум, здалiся б у параўнаннi з гэтым роднымi i мiлымi.

Ён цяпер зразумеў, што тая таямнiчая iстота мела рацыю. Чалавек або Прышэлец - ва ўсiм сусвеце было месца толькi аднаму з iх. Яны былi далей адзiн ад аднаго, чым Бог i д'ябал, - памiж iмi не магло быць нават раўнавагi.

Блiжэй. Карсан чакаў, пакуль ён наблiзiцца на некалькi футаў, пакуль ён працягне да яго свае шчупальцы...

I тут, забыўшыся пра ўсе свае пакуты i сабраўшы астатнiя сiлы, ён сеў, занёс гарпун i кiнуў яго.

Прышэлец, з глыбока ўваткнутай у яго зброяй, пакацiўся прэч. Карсан паспрабаваў устаць, каб кiнуцца наўздагон, ды не змог. Ён упаў i папоўз услед за працiўнiкам.

Вяроўка разматалася i пацягнула Карсана за руку. Яго працягнула яшчэ некалькi футаў, потым нацяжэнне аслабла. Карсан усё рухаўся наперад, падцягваючыся рукамi па вяроўцы.

Прышэлец спынiўся, размахваючы шчупальцамi i дарэмна спрабуючы выцягнуць гарпун. Здавалася, ён задрыжаў, а потым, вiдаць, зразумеўшы, што яму не ўцячы, пакацiўся назад да Карсана, працягнуўшы да яго кiпцюрыстыя шчупальцы.

Карсан сустрэў яго з нажом у руцэ. Ён наносiў удар за ўдарам, а гэтыя жахлiвыя кiпцюры рвалi яго скуру i мяса.

I раптам Прышэлец застыў нерухома.

Зазванiў званок. Карсан расплюшчыў вочы, але не адразу сцямiў, дзе ён i што з iм. Ён быў прышпiлены да сядзення свайго касмалёта, i на экране перад iм не было нiчога, акрамя касмiчнай пустаты. Нiякага працiўнiка, нiякай неймавернай планеты.

Званок выклiку працягваў звiнець - нехта хацеў, каб ён адказаў. Чыста рэфлекторным рухам Карсан працягнуў руку i перакiнуў тумблер.

На экране з'явiўся твар Брандэра - капiтана суднабазы "Магелан". Ён быў бледны, а вочы ў яго ўзрушана ззялi.

- Карсан! Я - "Магелан", - гаркнуў ён. - Адбой. Усё кончылася! Мы перамаглi!

Экран патух - Брандэр выклiкаў астатнiх патрульных. Паволi Карсан вывеў свой карабель на зваротны курс. Паволi, не верачы сваiм вачам i вушам, ён адшпiлiўся ад крэсла i пайшоў да крана напiцца. Чамусьцi ён адчуваў страшную смагу. Ён выпiў шэсць шклянак.

Потым ён прыхiнуўся да сцяны, збiраючыся з думкамi. Цi было ўсё гэта на самай справе? Ён цэлы i здаровы. Смага была хутчэй уяўнай, чым сапраўднай: горла ў яго зусiм не перасохла. Нага...

Ён задраў штанiну i паглядзеў на лытку. Там быў доўгi белы шрам, але ён даўно загоiўся. Раней нiякага шрама тут не было. Ён расшпiлiў маланку на куртцы i ўбачыў, што яго грудзi i жывот пасечаны малюсенькiмi, амаль незаўважнымi i таксама зусiм загоенымi шрамамi. Гэта было на самай справе.

Аўтапiлот ужо ўводзiў яго касмалёт у трум базы. Захваты паклалi яго на месца, i праз iмгненне зумер паведамiў, што шлюз запоўнены паветрам. Карсан адчынiў люк i выйшаў вонкi праз падвойныя дзверы шлюза.

Ён накiраваўся проста ў кабiнет Брандэра, увайшоў i аддаў чэсць.

Брандэр выглядаў крыху ашалелым.

- Прывiтанне, Карсан, - сказаў ён. - Ты такое прапусцiў. Вось гэта была карцiна!

- Што здарылася, сэр?

- Добра не ведаю. Мы далi адзiн залп, i ўвесь iх флот рассыпаўся на пыл! Штосьцi такое iмгненна перакiнулася з карабля на карабель - нават на тыя, у якiя мы не цэлiлiся i якiя былi за межамi нашага агню. Увесь флот быў знiшчаны на нашых вачах, а ў нас нiводнай драпiны. Мы нават не можам прыпiсаць сабе гэты гонар. Напэўна, у iх метале была нейкая нестабiльная састаўная частка, i наш прыстрэлачны стрэл выклiкаў рэакцыю. Ух, што было! Шкада, што ўсё абышлося без цябе.

Карсану ўдалося ўсмiхнуцца. Гэта было вартае жалю падабенства ўсмешкi толькi праз шмат дзён ён перажыве ўсё, што адбылося, - але капiтан не глядзеў на яго i нiчога не заўважыў.

- Так, сэр, - сказаў ён. Здаровы сэнс, а не сцiпласць падказаў яму, што ён навек праславiцца як сама апошнi iлгун ва ўсiм космасе, калi прагаворыцца хоць словам. - Так, сэр, шкада, што ўсё абышлося без мяне.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Арэна (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Арэна (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Фредерик Браун

Фредерик Браун - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Фредерик Браун - Арэна (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Арэна (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.