» » » » Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)


Авторские права

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Мне ўдалося пазбавiцца ад гэтага навязлiвага ўспамiну, адно вярнуўшыся да сваёй тэорыi паходжання малпавай цывiлiзацыi. Вiдавочнае падабенства фiнансiстаў Зямлi i Сароры толькi пацвярджала мае меркаваннi.

Самалёт пайшоў на пасадку. Я зноў быў у сталiцы. Зiра прыйшла ў аэрапорт сустрэць мяне. Яшчэ здалёк я заўважыў яе студэнцкi, ссунуты на вуха каўпачок i шчыра ўзрадаваўся. I калi пасля ўсякiх таможных фармальнасцей яна апынулася перада мною, я ледзьве стрымаўся, каб не абняць яе.

Раздзел V

Амаль цэлы месяц пасля вяртання я праваляўся ў ложку, заразiўшыся, напэўна, нечым на раскопках. Хвароба мая выяўлялася ў раптоўных скачках тэмпературы i была падобная на малярыю. Я не адчуваў фiзiчнага болю, але розум мой быў нiбыта ў агнi: я бясконца перабiраў у памяцi ўсе факты, якiя прывялi мяне да разгадкi страшнае тайны. Не заставалася нiякiх сумненняў, што задоўга да малпiнай эры на Сароры iснавала чалавечая цывiлiзацыя, i гэтая думка ап'яняла мяне i палохала.

Аднак, колькi я нi разважаў, так i не паставiўся адназначна да гэтага адкрыцця, адчуваючы i гонар, i найглыбейшае прынiжэнне. Гонар - бо малпы ўсё-такi нiчога не вынайшлi i апынулiся ўрэшце звычайнымi iмiтатарамi. Прынiжэнне - бо яны здолелi гэтак лёгка засвоiць чалавечую культуру.

Як жа гэта магло здарыцца? У трызненнi я няспынна задаваў сабе гэтае пытанне. Натуральна, усе цывiлiзацыi, i нашая таксама, ведаем мы даўно, рана цi позна адмiраюць, i ўсё ж такое бясследнае знiкненне чалавечай цывiлiзацыi на Сароры прыгнятае розум. Што было прычынаю гэтага знiкнення? Раптоўная гiбель? Катаклiзм? Або павольная дэградацыя людзей i паступовае развiццё малпаў? Я схiляюся да апошняй гiпотэзы i знаходжу надзвычай характэрныя прыкметы такой эвалюцыi ў сучасным жыццi i занятках малпаў.

Узяць хоць бы тое велiзарнае значэнне, якое яны надаюць фiзiялагiчным даследаванням. Дык вось, цяпер я пачынаю разумець, чаму яны гэта робяць! У глыбокай старажытнасцi многiя малпы служылi чалавеку аб'ектамi доследаў у розных лабараторыях, як i ў нас. I менавiта гэтыя малпы ўзялi ў свае рукi паходню i павялi наперад астатнiх, менавiта яны сталi застрэльшчыкамi рэвалюцыi. I яны, натуральна, пачалi з пераймання сваiх гаспадароў, iх жэстаў i ўчынкаў. А былi iхнiмi гаспадарамi бiёлагi, фiзiёлагi, медыкi, санiтары, вартаўнiкi. Адсюль i такая незвычайная схiльнасць да фiзiялагiчных даследаванняў, якая захавалася да сённяшнiх дзён.

А якi ж тады быў лёс у людзей?

Хопiць думаць пра малпаў! Вось ужо два месяцы, як я не бачыў маiх былых таварышаў па зняволеннi, маiх чалавечых братоў. Сёння я адчуваю сябе лепш. Мяне больш не калоцiць ад лiхаманкi. Учора я ўжо сказаў Зiры - яна даглядала мяне ў час хваробы, як родная сястра, - сказаў ёй, што хацеў бы распачаць сваю працу ў аддзяленнi. Мне здалося, гэта не надта яе ўзрадавала, але пярэчыць яна не стала.

Час наведаць маiх падапечных.

I вось я зноў у зале з клеткамi. Дзiўнае хваляванне агортвае мяне яшчэ ля дзвярэй. Я бачу цяпер гэтых людзей зусiм iншымi вачыма. Перш чым увайсцi да iх, я з тугою пытаюся ў сябе: а цi ж пазнаюць яны мяне праз два месяцы? I яны пазналi! Усе позiркi звярнулiся да мяне, як i раней i нават... з нейкай пачцiвасцю, цi што? Мне здаецца, яны глядзяць на мяне па-новаму, зусiм не так, як на сваiх вартаўнiкоў. Не, напэўна, гэта мне хочацца, каб яны глядзелi так на мяне. I ўсё ж такi я ўжо бачу ў iх вачах iскрынкi цiкаўнасцi, незвычайнае хваляванне, ценi старажытных успамiнаў, якiя iмкнуцца пераадолець жывёльную тупасць, бачу, можа, нават... цьмяны бляск надзеi.

Думаю, апошнiм часам я сам абуджаю ў iх мiжволi надзею. Гэта прыводзiць мяне ў стан усхваляванай захопленасцi. Няўжо мне, менавiта мне, Улiсу Меру, закiнутаму лёсам на гэтую планету, наканавана стаць тут пачынальнiкам адраджэння чалавечага роду?

Вось нарэшце я i зразумеў, што за цьмяная думка мучыла мяне апошнi месяц. Пан бог не гуляе ў косцi, як казаў колiсь адзiн фiзiк. У жыццi не бывае нiчога выпадковага. Маё падарожжа на Бетэльгейзе было наканавана мне вышэйшым розумам. I цяпер я павiнен спраўдзiць аказаны мне давер i стаць новым Збавiцелем гэтага заняпалага чалавецтва.

Як i раней, я павольна абыходжу ўсю залу. Утрымлiваюся, каб не кiнуцца бегчы да клеткi, дзе сядзiць Нова. Хiба ж мае права пасланнiк лёсу вызначаць абраннiкаў? Я звяртаюся да кожнага падапечнага... Няхай не сёння, але яны загавораць, гэтая вера суцяшае мяне. Усё жыццё я аддам гэтай вялiкай мiсii.

З наўмыснай абыякавасцю крок за крокам наблiжаюся да маёй былой клеткi, скоса пазiраючы на яе. Але я не бачу працягнутых мне з-за кратаў рук Новы, не чую яе радасных крыкаў, якiмi яна пачала вiтаць мяне апошнiм часам. Мною авалодвае цяжкае прадчуванне. Я больш ужо не магу стрымлiваць сябе, кiдаюся наперад...

Клетка пустая...

Уладным тонам, ад якога ўздрыгваюць усе палонныя, я клiчу вартаўнiкоў. Прыбягае Занам. Яму не надта даспадобы быць маiм падначаленым, але Зiра строга загадала выконваць усе мае ўказаннi.

- Дзе Нова? - пытаюся я.

Ён змрочна адказвае, што не ведае. Аднойчы яе павялi адсюль, нiчога яму не растлумачыўшы. Я настойваю - марна. На шчасце, нарэшце ўваходзiць Зiра. Яна робiць чарговы абход. Заўважыўшы мяне перад пустой клеткаю, яна адразу ж здагадваецца, што так расхвалявала мяне. Але нешта замiнае ёй пачаць гаворку з Новы, i яна паведамляе мне:

- Толькi што вярнуўся Карнэлiй. Ён хацеў бы бачыць цябе.

У гэты момант мне напляваць на Карнэлiя, на ўсiх шымпанзэ, гарыл i iншых пачвар, якiя толькi могуць быць на зямлi i ў небе. Я паказваю пальцам на клетку i пытаюся:

- Дзе Нова?

- Яна нездаровая, - адказвае Зiра. - Яе перавялi ў спецыяльнае аддзяленне.

Яна робiць мне знак i вядзе за сабою, далей ад вартаўнiка.

- Дырэкцыя ўзяла з мяне слова, што я захаваю гэта ў тайне, - кажа Зiра. Але я думаю, што ты павiнен гэта ведаць.

- Яна хворая?

- Нiчога страшнага. Але сама па сабе гэтая падзея досыць значная, каб занепакоiць нашыя ўлады. Нова загрубела.

- Яна... што?

- Я ж сказала: зацяжарала.

Зiра з цiкавасцю назiрае за мною.

Раздзел VI

Ад такой навiны я ажно здранцвеў. Я яшчэ быў няздольны ўсвядомiць, да чаго можа прывесцi гэтая падзея. Спачатку мяне захлiснула хваля розных не дужа рацыянальных пачуццяў, а больш за ўсё ўстрывожыла пытанне: чаму мне дагэтуль нiчога не паведамiлi? Але Зiра i слова не дала мне сказаць.

- Я сама заўважыла гэта ўсяго два месяцы назад, калi вярнулася з падарожжа. Гарылы нiчога не зразумелi. Я патэлефанавала Карнэлiю, а ён у сваю чаргу меў доўгую размову з дырэктарам. Яны сышлiся на тым, што лепей захаваць усё ў тайне. У курсе справы толькi я ды яны двое. Нову памясцiлi ў iзаляваную клетку, i я сама яе даглядаю.

Я ўспрыняў скрытнасць Карнэлiя як здраду i адчуў, што Зiры таксама няёмка. Мне здалося, што за маёй спiнаю пачынаюць рабiць нешта нядобрае.

- Не хвалюйся, - паспрабавала супакоiць мяне Зiра, - яе добра даглядаюць, яна ўсё мае - я за гэтым сачу. Яшчэ нiхто нiколi так не аберагаў цяжарную самку чалавека.

Пад яе насмешлiвым позiркам я апусцiў вочы, усё роўна як вiнаваты шкаляр. Зiра старалася захаваць iранiчны тон, але я адчуваў, што яна ўсхваляваная. Вядома, я ведаў, што мая фiзiчная блiзкасць з Новаю стала непрыемная Зiры з таго самага моманту, калi яна зразумела, што я разумная iстота, але цяпер убачыў у яе позiрку не грэблiвасць, а нешта iншае. Ну вядома, яна была занепакоеная! Таямнiчасць, з якою гаварыла цяпер Зiра пра Нову, наўрад цi была добраю прыкметаю. Я здагадваўся, што Зiра не сказала мне ўсёй праўды: напэўна, Вялiкi Савет таксама быў у курсе справы, i з гэтай нагоды ўжо не раз склiкалiся нарады на сама высокiм узроўнi.

- Калi Нова павiнна раджаць? - спытаўся я.

- Праз тры-чатыры месяцы.

I тут я раптам уцямiў нарэшце ўсю трагiкамiчнасць майго становiшча: я стану бацькам у сiстэме Бетэльгейзе! У мяне будзе дзiця на планеце Сарора, народжанае жанчынаю, да якой я адчуваю неадольнае фiзiчнае iмкненне, iншы раз жаль, але ў жанчыны гэтай - мазгi жывёлiны. Напэўна, нiводная разумная iстота ва ўсiм сусвеце яшчэ не зведвала такога! Мне хацелася адначасова i плакаць i смяяцца.

- Зiра, я хачу яе бачыць!

Яна адказала мне прыкрай грымаскаю.

- Я ведала, што ты гэтага захочаш. Я ўжо гаварыла з Карнэлiем, i, думаю, ён не будзе пярэчыць. Ён чакае цябе ў сваiм кабiнеце.

- Карнэлiй - здраднiк!

- Ты не маеш права гаварыць так. Ён разрываецца памiж любоўю да навукi i сваiм малпавым абавязкам. Натуральна, што цяжарнасць Новы вельмi яго палохае...

Пакуль я iшоў услед за Зiраю па калiдорах iнстытута, трывога мая ўсё ўзрастала. Я здагадваўся, пра што думалi вучоныя-малпы: яны баялiся, што можа ўзнiкнуць новая раса, якая... Чорт!.. I тут да мяне дайшло, якiм чынам я змагу здзейснiць ускладзеную на мяне лёсам мiсiю!

Карнэлiй сустрэў мяне досыць цёпла, але ў нашых адносiнах ужо з'явiлася напружанасць. Раз-пораз ён употайкi пазiраў на мяне цi не з жахам. Я стрымаў сябе, каб не прыступiць адразу да тэмы, якая хвалявала мяне больш за ўсё. Спачатку спытаўся, як ён даляцеў i як скончылiся раскопкi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Пьер Буль

Пьер Буль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета малпаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.