» » » » Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)


Авторские права

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Карнэлiй правiльна зрабiў, што нiчога ад цябе не ўтоiў, - сказала Зiра, кладучы мне на плячо руку. - Але ён не сказаў яшчэ, што мы не пакiнем цябе. Мы вырашылi ўратаваць вас усiх траiх, i ў гэтым нам дапамогуць некалькi нашых сяброў, мужныя шымпанзэ.

- Але што я магу зрабiць? Я, чалавек сярод малпаў!

- Трэба ўцякаць. Трэба пакiнуць Сарору, куды б табе лепей было i зусiм не прылятаць. Вяртайся да сябе на Зямлю. Толькi так можна ўратаваць цябе i твайго сына.

Голас у Зiры задрыжаў, здавалася, яна зараз заплача. Усё ж такi яна ставiлася да мяне яшчэ лепш, чым я мог падумаць. Смутак яе бы працяў мяне. Невыносна балюча думаць, што, пакiнуўшы Сарору, нiколi больш не спаткаюся з Зiраю.

- Але як мне ўцячы з Сароры?

- Зiра мае рацыю, - пачаў адказваць Карнэлiй. - Выйсце ў вас адзiнае уцячы з нашай планеты. Я абяцаў дапамагчы вам i стрымаю слова, нават калi гэта загубiць маю кар'еру. Да таго ж, дапамагаючы вам, я выконваю свой абавязак малпы. Калi нам пагражае небяспека, то яе ўжо не стане, як толькi вы пакiнеце Сарору... Вы неяк казалi мне, што ваш касмiчны карабель не пашкоджаны i што вы змаглi б вярнуцца на iм назад на Зямлю?

- Але, - адказаў я. - У зоркалёце дастаткова палiва, кiслароду i запасаў ежы i пiтва, каб дабрацца на iм да любой планеты Галактыкi. Але як дабрацца да яго?

- Ён па-ранейшаму круцiцца вакол Сароры. Адзiн з маiх сяброў-астраномаў выявiў яго i вылiчыў яго арбiту. А як да яго дабрацца... Слухайце! Роўна праз дзесяць дзён мы збiраемся запусцiць штучны спадарожнiк з жывымi iстотамi, натуральна, з людзьмi, на якiх мы хочам вывучыць уплыў некаторых вiдаў выпраменьванняў... Не перапыняйце мяне! Згодна з праграмаю павiнна быць трое падвопытных: мужчына, жанчына i дзiця.

Я адразу ж зразумеў план Карнэлiя i ацанiў яго вынаходлiвасць. Але колькi перашкод было яшчэ на нашым шляху!

- Некаторыя вучоныя, адказныя за выпуск спадарожнiка, - працягваў Карнэлiй, - мае блiзкiя сябры, i я здолеў пераканаць iх дапамагчы вам. Спадарожнiк будзе запушчаны на арбiту вашага карабля, акрамя таго, iм можна ў пэўнай ступенi кiраваць. Дарослых падвопытных навучылi выконваць прасцейшыя манеўры: у iх выпрацаваны ўмоўныя рэфлексы. Думаю, што вы будзеце нашмат больш вынаходлiвыя за iх... Наш план такi: вы ўтраiх заменiце трох падвопытных. Тут асаблiвых цяжкасцей не будзе. Як я ўжо сказаў, у нас верныя саюзнiкi, бо забойства агiднае нам, шымпанзэ. А тыя, хто не ў курсе справы, нават не заўважаць падмены.

I праўда, гэта было верагодна. Для большасцi малпаў чалавек - проста чалавек, i нiчога больш. Яны нават не заўважаюць рознiцы памiж асобнымi iндывiдуумамi.

- Вам прыйдзецца iнтэнсiўна трэнiравацца ўсе гэтыя дзесяць дзён. Вы ўпэўнены, што здолееце дасягнуць карабля?

Гэта таксама было магчыма. Але ў той момант я не думаў пра цяжкасцi i небяспекi, якiя чакалi нас наперадзе. Мiжволi маёй душою авалодаў глыбокi смутак: мне ж прыйдзецца назаўсёды пакiнуць Сарору, развiтацца з Зiраю i маiмi братамi на гэтай планеце, так, маiмi чалавечымi братамi! У дачыненнi да сарорскiх людзей я адчуваў сябе дэзерцiрам. Аднак спачатку я павiнен быў уратаваць майго сына i Нову. Але я яшчэ вярнуся! Так, я вярнуся, пакляўся я перад сабою, згадаўшы палонных людзей у клетках, вярнуся, калi на руках у мяне будуць iншыя козыры!

Я так расхваляваўся, што прамовiў апошнiя словы ўголас.

- Праз чатыры-пяць гадоў вашага асабiстага часу, смелы касманаўт, усмiхнуўся Карнэлiй, - але толькi праз тысячу з лiшкам гадоў для нас, дамаседаў. Не забывайце, мы ж таксама распрацавалi тэорыю адноснасцi. Карацей... я абмяркоўваў гэтае пытанне з маiмi сябрамi-шымпанзэ, i мы вырашылi рызыкнуць.

Неўзабаве мы развiталiся, дамовiўшыся сустрэцца заўтра. Зiра выйшла першая. Затрымаўшыся на хвiлiну, я скарыстаўся гэтым, каб горача падзякаваць Карнэлiю. Сам сабе я думаў: чаму ён робiць усё гэта? Нiбыта прачытаўшы мае думкi, Карнэлiй адказаў:

- Дзякуйце Зiры. Гэта ёй вы абавязаны жыццём. Калi б не яна, не ведаю, цi стаў бы я так шчыраваць i рызыкаваць. Але паспрабуй я стаць саўдзельнiкам забойства, Зiра не даравала б мне гэтага нiколi... Апроч таго...

Карнэлiй замяўся. Пераканаўшыся, што Зiра чакае ў калiдоры, адкуль ёй нiчога не было чуваць, ён нахiлiўся да мяне i хутка i цiха сказаў:

- Апроч таго, i мне i ёй будзе лепш калi вы знiкнiце з нашай планеты.

Карнэлiй прычынiў за мною дзверы. Мы засталiся з Зiраю адны. Ступiўшы побач з ёю некалькi крокаў па калiдоры, я прашаптаў:

- Зiра!

Спынiўшыся, я прытулiў яе да сябе. Яна была ўсхваляваная не менш за мяне. Слёзы кацiлiся ў яе па пысачцы, пакуль мы стаялi, цесна абняўшыся. О божа, якая мне была справа да гэтай жудаснай цялеснай абалонкi! Душа мая злiвалася з яе душою! Я заплюшчыў вочы, каб не бачыць яе жудаснага твару, якi ад хвалявання стаў яшчэ больш гiдкi. Я адчуваў, як яе цела дрыготка прыцiснулася да майго. Прымусiўшы сябе, я прыцiснуўся шчакою да яе шчакi. Але ў той самы момант, калi мы ўжо былi гатовыя пацалавацца, як двое закаханых, Зiра раптам iнстынктыўна адхiнулася i з сiлаю адштурхнула мяне.

Ашаломлены, я стаяў, не ведаючы, што i рабiць, а яна, гэтая брыдкая шымпанзэ, схавала сваю пысу ў доўгiя валасатыя лапы i з адчаем, рыдаючы, аб'явiла:

- Дарагi мой, гэта немагчыма! Даруй мне, я не магу, не магу! Дальбог, ты занадта брыдкi!

Раздзел ХI

Усё скончана! Я зноў у космасе, на борце нашага зоркалёта, якi, быццам камета, iмчыцца да Сонечнай сiстэмы з хуткасцю, што ўзрастае з кожнай секундаю.

Я не адзiн. Са мною Нова i Сiрыус, дзiця нашага мiжзорнага кахання. Ён умее ўжо гаварыць "тата", "мама" i багата iншых слоў. Апроч таго, у нас на караблi пара курэй, пара трусоў i зерне сама рознай збажыны - усё, што вучоныя Сароры памясцiлi ў спадарожнiк, каб вывучыць уплыў касмiчных прамянёў на розныя арганiзмы i раслiны. Усё гэта нам спатрэбiцца.

План Карнэлiя быў выкананы адмыслова. Нiхто не заўважыў, як мы замянiлi тройку паддоследных. Жанчына заняла месца Новы ў iнстытуце, дзiця перададуць Заюсу. Гэты дурань хутка давядзе, што чалавечы дзiцёнак не здольны размаўляць, а значыцца, з'яўляецца звычайнай жывёлiнай. Можа, пасля гэтага мяне перастануць лiчыць небяспечным i пакiнуць у жывых мужчыну, якi замянiў мяне i якi таксама нiколi не загаворыць. Малаверагодна, што малпы западозраць падмену. Арангутаны, як я ўжо казаў, не могуць адрознiць аднаго чалавека ад другога. Заюс будзе трыумфаваць. Карнэлiя, магчыма, чакаюць сякiя-такiя непрыемнасцi, але ўсё хутка забудзецца... Ды што я кажу! Усё ўжо забылася, бо за тыя некалькi месяцаў, што мы ляцiм у космасе, на Сароры прайшлi стагоддзi! Нават мае ўспамiны i тыя сцiраюцца, пакуль шырыцца пропасць прасторы i часу, што аддзяляе нас ад Бетэльгейзе. Спачатку вялiзная зорка стала падобная на мяч, потым на апельсiн i нарэшце ператварылася ў адну з маленькiх зiхоткiх кропак на бясконцым, густа ўсеяным такiмi ж самымi кропкамi небе. Гэтак i з маiмi сарорскiмi згадкамi.

Трэба быць вар'ятам, каб пакутаваць на маiм месцы ад згрызотаў сумлення. Мне ўдалося выратаваць дарагiх мне людзей. Пра што мне шкадаваць? Зiра? Але, Зiра. Толькi пачуццё, якое звязвала нас, не мае нават назвы - нi на Зямлi, нi на якой iншай планеце. Нашае расстанне было непазбежнае. Напэўна, Зiра неўзабаве знайшла спакой, выйшаўшы замуж за Карнэлiя i выхоўваючы дзяцей-шымпанзэ. Прафесар Антэль? Халера з iм, з прафесарам! Я нiчым больш не мог дапамагчы яму, а ён, мусiбыць, здолеў нарэшце знайсцi цiкавае яму вырашэнне праблемы шчасця. Толькi сам я часам уздрыгваю ад думкi пра тое, што, каб не Зiра, я ў ягоных умовах таксама мог бы апусцiцца гэтак жа нiзка.

Стыкоўка спадарожнiка з зоркалётам прайшла выдатна. Манеўруючы спадарожнiкам, я здолеў наблiзiцца паступова да карабля i ўвайсцi ў ангар, пакiнуты адчыненым, каб туды мог вярнуцца наш катэр. Пасля гэтага робаты зачынiлi ангар. Мы апынулiся на борце зоркалёта. А на Сароры нашы сябры аб'явiлi, што спадарожнiк не выйшаў на зададзеную арбiту i яго давялося ўзарваць.

Па нашым лакальным часе мы ляцiм ужо больш як год. Зоркалёт дасягнуў хуткасцi святла - у бясконца малым наблiжэннi, - пераадолеў за некалькi гадзiн фантастычную адлегласць, i цяпер ужо iдзе перыяд тармажэння, якi прадоўжыцца яшчэ год. Я не перастаю любавацца маёй слаўнай сям'ёю.

Нова выдатна пераносiць падарожжа. Яна ўсё больш прыкметна разумнее. Мацярынства ператварыла яе да непазнавальнасцi. Яна з цiхамiрнай усмешкаю гадзiнамi ўзiраецца ў нашага сына, якi выявiў сябе нашмат лепшым за мяне педагогам. Словы, якiя прамаўляе ён, Нова паўтарае амаль без памылак. Са мною яна яшчэ гаварыць не можа, але мы выпрацавалi сiстэму жэстаў, якая дазваляе нам разумець адно аднаго. Мне здаецца, што я ведаў Нову ўсё маё жыццё. Што ж да Сiрыуса, дык гэта жамчужына ўсiх сусветаў. Яму ўжо паўтара гады. Нягледзячы на павышаную сiлу прыцягнення, ён разгульвае па караблi i бясконца лапоча. Мне не церпiцца паказаць яго людзям Зямлi.

Сёння ўранку я адчуў незвычайнае хваляванне, заўважыўшы, што Сонца стала набываць бачныя абрысы. Цяпер яно падобнае на бiльярдны шар i спакваля жаўцее. Я паказаў яго Сiрыусу i Нове. Тлумачу iм, што гэта - галоўная зорка iх новага свету, i яны мяне разумеюць. Сiрыус ужо гаворыць даволi хутка, i Нова амаль гэтаксама. Яны прыйшлi да гэтага амаль адначасна. О цуд мацярынства, цуд, творцам якога стаў я! У мяне не было магчымасцi абудзiць усiх людзей Сароры ад жывёльнай апатыi, але вопыт з Новаю ўдаўся блiскуча.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Пьер Буль

Пьер Буль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета малпаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.