» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Але вось iмператар запрашальна кiўнуў галавой. I салавей заспяваў. Ён спяваў так далiкатна, так цудоўна, што нават у самога iмператара выступiлi на вачах слёзы i пакацiлiся па шчоках.

Тады салавей залiўся яшчэ грамчэй, яшчэ больш пяшчотна. Спеў яго так i палонiў сэрца.

Калi ён скончыў, iмператар абвясцiў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў i адмовiўся.

- Я ўжо i так узнагароджаны, - сказаў ён. - Я бачыў слёзы ў вачах iмператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?

I зноўку загучаў яго крыштальны голас.

- Ах, як гэта чароўна! - усклiкнулi наперабой прыдворныя дамы.

I з той пары, калi яны размаўлялi з кiм-небудзь, хто iм падабаўся, яны набiралi ў рот вады, каб яна булькатала ў iх у горле. Прыдворныя дамы ўявiлi, што гэтае булькатанне падобна на салаўiны пошчак.

Салаўя пакiнулi пры двары i адвялi яму асобны пакой. Два разы днём i адзiн раз уначы яго выпускалi на волю.

Але да яго прыставiлi дванаццаць слуг, i кожны з iх трымаў у руках прывязаную да ножкi салаўя шаўковую стужачку.

Нiчога не скажаш, вялiкае задавальненне магла прынесцi такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзiвосную птушку, i калi на вулiцы сустракалiся трое знаёмых, адзiн з iх вымаўляў: "Са", другi падхоплiваў: "ла", а трэцi заканчваў: "вей", пасля чаго ўсе трое ўздыхалi i скiроўвалi позiрк у неба.

Адзiнаццаць лавачнiкаў далi сваiм сынам новае iмя: "Салавей" - у гонар iмператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзiцянят нагадвалi скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславiлася на ўвесь Кiтай.

Але аднойчы iмператару прыслалi з Японii скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напiсана: "Салавей".

- Гэта, напэўна, новая кнiга пра нашу знакамiтую птушку, - сказаў iмператар.

Скрынку адчынiлi, але ў ёй была не кнiга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмi падобны на жывога, але ўвесь зiхацеў брыльянтамi, рубiнамi i сапфiрамi. Цацку заводзiлi - i яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, i варушыць пазалочаным хвосцiкам. На шыйцы ў птушкi была стужачка з надпiсам: "Салавей iмператара японскага нiшто ў параўнаннi з салаўём iмператара кiтайскага".

- Якая прыгажосць! - прамовiлi ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылi пры двары пастаўшчыком салаўёў.

- Цяпер няхай гэты новы салавей i наш стары спявак зацягнуць разам, вырашыў iмператар.

Ды справа на лад не пайшла: сапраўдны салавей кожны раз спяваў сваю песню па-новаму, а штучны паўтараў адну i тую ж песеньку, як заведзеная шарманка.

Тады штучнага салаўя прымусiлi спяваць аднаго. Ён меў такi ж поспех, як i сапраўдны салавей, але знешне пры гэтым быў куды прыгажэйшы - увесь так i пералiваўся, так i зiхацеў каштоўнымi каменнямi. Трыццаць тры разы праспяваў ён адно i тое ж i нiколькi не стамiўся.

Прыдворныя ахвотна паслухалi б яго песеньку яшчэ трыццаць тры разы, але iмператар сказаў, што цяпер трэба выслухаць для параўнання i сапраўднага салаўя. Тут усе азiрнулiся i паглядзелi на залаты шост. Але салаўя там не было. Куды ж ён падзеўся? Нiхто i не заўважыў, як салавей выпырхнуў у адчыненае акно i паляцеў дадому, у свой зялёны лес.

- Як гэта, аднак, разумець? - раззлаваўся iмператар.

I ўсе прыдворныя сталi бэсцiць салаўя i абзываць яго няўдзячнай жывёлiнай.

- Балазе, лепшая птушка засталася ў нас! - гаварылi яны, i завадному салаўю прыйшлося праспяваць сваю адзiную песню ў трыццаць чацверты раз.

Прыдворны капельмайстар усяляк расхвальваў штучную птушку i запэўнiваў, што яна значна лепшая за сапраўдную i знешнасцю i голасам.

- Я вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, высокi ўладыка мой, i вы, шаноўныя спадары, - прамовiў ён, - што перавага несапраўднага салаўя над жывым неаспрэчная. Як бачыце, маючы справу з жывым, вы нiколi зараней не ведаеце, што яму стукне ў галаву праспяваць, у той час як вам заўсёды вядома наперад, што iменна будзе спяваць салавей завадны. Калi вам захочацца, вы нават можаце разабраць яго i паглядзець, як ён змайстраваны, як размешчаны i дзейнiчаюць усе яго валiкi, шрубкi i спружынкi - вынiк чалавечага розуму i навучонасцi.

- О, канешне, мы таксама так думаем, - згадзiлiся прыдворныя.

А iмператар загадаў паказаць птушку ўсяму гораду ў наступную ж нядзелю.

- Хай i народ паслухае яе, - сказаў ён.

Гараджане з задавальненнем паслухалi i выказалi сваю поўную згоду, быццам iх пачаставалi выдатнай гарбатай, а кiтайцы, як вядома, нiшто так не любяць, як гарбату.

Усе ў адзiн голас усклiквалi "О!", падымалi ўверх указальныя пальцы i хiталi галовамi.

Толькi бедныя рыбакi, якiм даводзiлася чуць сапраўднага салаўя, гаварылi:

- Няблага спявае! Ёсць падабенства з жывым салаўём. Ды ўсё-такi не тое. Нечага не хапае, а чаго - мы i самi не ведаем!

А тым часам iмператар прыняў загад, змацаваны самай вялiкай iмператарскай пячаткай. У гэтым загадзе сапраўднага салаўя аб'явiлi назаўсёды выгнаным з кiтайскай iмперыi. А штучны заняў месца на шаўковай цадушцы каля самай iмператарскай пасцелi. Вакол яго былi раскладзены ўсе падораныя для яго каштоўнасцi, у тым лiку залатая iмператарская пантофля.

Нежывой птушцы далi высокае званне: "Першы спявак iмператарскага начнога столiка з левага боку", таму што iмператар лiчыў больш важным той бок, дзе знаходзiцца сэрца, а сэрца знаходзiцца з левага боку нават у iмператара!

Вучоныя напiсалi пра штучнага салаўя дваццаць пяць таўшчэзных кнiг, дзе было ажно залiшне самых мудрагелiстых i незразумелых кiтайскiх слоў. Аднак усе прыдворныя клялiся, што прачыталi гэтыя кнiгi i зразумелi ад слова да слова, iнакш бы iх празвалi невукамi i адлупiлi б палкамi па пятках.

Так прайшоў год. Iмператар, увесь двор i нават увесь горад ведалi на памяць кожную нотку ў песнi штучнага салаўя. Пагэтаму i падабаўся яго спеў. Усе цяпер самi маглi падпяваць птушцы. Вулiчныя падлеткi выцiналi: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!". I нават сам iмператар iншы раз напяваў: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!" Цуд i толькi!

I вось аднойчы вечарам птушка-цацка шчыравала перад iмператарам, а ён ляжаў на ложку i слухаў яе. Раптам унутры птушкi нешта зашыпела, затрымцела, калёсiкi хутка закруцiлiся i спынiлiся. Музыка сцiхла.

Iмператар ускочыў з ложка i паслаў па свайго асабiстага лекара. Але чым той мог дапамагчы? Ён жа нiколi не лячыў салаўёў - нi жывых, нi падманных.

Тады паклiкалi майстра па гадзiннiках. Той разабраў цацку на запчасткi i доўга разглядаў розныя калёсiкi i падкручваў нейкiя шрубкi. Потым ён зазначыў, што птушка хоць i будзе спяваць, але карыстацца ёй трэба вельмi асцярожна: маленькiя зубчыкi пасцiралiся, новыя ў калёсiкi паставiць нельга. Проста бяда!

Усе былi вельмi расчараваныя. Iмператар выдаў новы загад, у якiм гаварылася, што "Першага спевака iмператарскага начнога столiка з левага боку" дазваляецца заводзiць толькi раз у год, ды i то ненадоўга.

Для супакою гараджан прыдворны капельмайстар выступiў з прамовай, у якой ён з вялiкiм майстэрствам даказваў, што завадны салавей не стаў горшы, чым быў. Ну, а калi гэта сказаў прыдворны капельмайстар, значыць, так яно i ёсць.

Прайшло яшчэ пяць гадоў.

Аднойчы iмператар прастудзiўся i захварэў. Дактары ўжо страцiлi надзею на яго выздараўленне. Мiнiстры i прыдворныя збiралiся абвясцiць новага iмператара, а народ тоўпiўся на вулiцы i пытаўся ў першага мiнiстра пра здароўе старога iмператара.

- Пф! - адказаў першы мiнiстр i пахiтаў галавой.

Збялелы i пахаладнелы, ляжаў iмператар у сваёй шыкоўнай пасцелi. Усе прыдворныя лiчылi, што ён памёр, i кожнаму не цярпелася прывiтаць на троне новага iмператара. Прыслуга бегала навыперадкi па палацы, каб уведаць апошнiя навiны, цi бавiла час ў балбатнi за кубкам гарбаты. Ва ўсiх залах i калiдорах былi разасланы дываны, каб не чутно было шуму крокаў; i ў палацы стаяла мёртвая цiшыня.

Але стары iмператар яшчэ не памёр, хоць i ляжаў зусiм нерухома ў сваёй пасцелi, пад залатым балдахiнам з залатымi кутасiкамi.

Акно было адчынена, i месяц глядзеў на iмператара i заваднога салаўя, якi ляжаў гэтак жа нерухома, як i сам iмператар, на шоўкавай падушцы каля пасцелi хворага.

Бедны iмператар ледзьве дыхаў, яму здавалася, што нехта вось-вось сцiсне яго за горла. Ён прыадкрыў вочы i ўбачыў, што на грудзях у яго сядзiць Смерць. Яна надзела сабе на галаву карону iмператара, у адной руцэ яе была залатая шабля, а ў другой - iмператарскi сцяг. А вакол, з-пад усiх складак зiхотнага балдахiна, выглядвалi нейкiя страшныя пачвары: адны нахабныя i злосныя, другiя - прыгожыя i добрыя. Але злосных было значна больш. Гэта былi злосныя i добрыя справы iмператара. Яны глядзелi на яго i наперабой шапталi.

- Цi помнiш ты гэта? - чулася з аднаго боку.

- А гэта помнiш? - даносiлася з другога.

I яны расказвалi яму такое, што халодны пот прабiраў iмператара.

- Я не помню пра гэта, - мармытаў ён. - А пра гэта таксама даўно забыўся...

Яму стала так цяжка, так страшна, што ён пракрычаў:

- Музыку сюды, музыку! Бiце ў вялiкi кiтайскi бубен! Я не хачу бачыць i чуць iх!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.