» » » » Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)


Авторские права

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Кляштарны калiдор быў пусты, варта ў канцы яго стаяла ў цiшы, i таму Радрыга i Ларэнца, нiкiм не заўважаныя, перанеслi цела сеньёра дэ Сiгуры ў келлю, якую той дагэтуль займаў, паклалi накрыты плашчом труп на ложак i вярнулiся да сябе.

Дон Радрыга цяжка сеў на ўслон каля стала, расшпiлiў на шыi скураны каптан i пацягнуўся да збанка з вiном. Пiў доўга i павольна, нарэшце адняў збанок ад вуснаў i паглядзеў на Ларэнца, якi стаяў побач.

- Чаго вырачыўся? - спытаўся неяк непрыязна.

Ларэнца маўчаў.

- Сядай, - загадаў дон Радрыга.

I пасунуў да яго вiно.

- Пi.

Той, застыўшы на канцы ўслона, адмоўна пакруцiў галавой.

- Пi, - паўтарыў капiтан.

Ларэнца вагаўся, але ўсё-такi паслухаўся. Дон Радрыга прыглядваўся да яго з панурай неахвотай.

- Досыць, - сказаў раптам, - уп'ешся.

Ларэнца рэзка адставiў збанок i падхапiўся з услона.

- Навошта ты мучыш мяне, Радрыга?

У яго тонкiм ломкiм голасе гучалi гнеў i шкадаванне. Дон Радрыга пагардлiва ўсмiхнуўся.

- Сядай.

- Што я зрабiў табе, Радрыга? Люблю цябе, як брата.

- Пакiнь дзяцiнiцца. Сядай, хачу з табой сур'ёзна пагаварыць. Падымi галаву.

- Дазволь мне пайсцi, - шапнуў Ларэнца.

- Пасля.

Зноў узяў збан i выпiў вiно да дна.

- Паслухай, Ларэнца, апроч маладых гадоў ты маеш яшчэ адну асаблiвую прывiлею, спадзяюся, ты здолееш ацанiць яе. Ад сённяшняга дня ты будзеш асабiста правяраць ежу вялебнага айца. Гэта яго i маё даручэнне.

Хвiлiну стаяла цiшыня.

- Разумееш, Ларэнца, пра што тут гаворка. Першы, хто сёння ранiцай зрабiў гэта, быў той чалавек.

- Радрыга, скажы...

- Нiякiх пытанняў, Ларэнца!

Ён адсунуў плячом стол i цяжка падняўся. Яго смуглы, пахмурны твар пачырванеў, вочы былi змучаныя i таксама чырвоныя.

- Ларэнца, свет наш - куча гною, разумееш гэта? Не, ты яшчэ нiчога не перажыў, нiчога не ведаеш. Абернешся - убачыш злачынства, здраду, на кожным кроку атруту нiкчэмных пiгмеяў. Яшчэ нядаўна я пакутаваў, дакараў сябе за подласць. Божа вялiкi, якi я быў дурань! Чалавек, якi лiчыў мяне сябрам i ў якiм я таксама бачыў сябра, цяпер у сутарэннях Святой iнквiзiцыi. Дзякуючы мне, разумееш? I я не шкадую; Бог мне за сведку, што зрабiў я правiльна. Што такое повязi сяброўства i ўсе пачуццi ў параўнаннi з маёй службай? Слухай, Ларэнца, я сказаў, што люблю цябе. Сказаў я так?

- Сказаў, - шапнуў Ларэнца.

- Ты малады, прыгожы, у тваiх вачах, як у люстэрку, адбiваецца чысцiня тваёй душы, але ведай, што хоць i моцна я цябе люблю, больш, можа, нават, чым ты думаеш, аднак, калi заўважу ў табе хоць цень злачыннай думкi, падступнага намеру, бадай, хоць адну плямку на тваёй веры i адданасцi, я першы зраблю ўсё, каб знiшчыць цябе, як нiшчаць ворага. Сцеражыся мяне!

Ларэнца таксама ўстаў. Увесь збялеў, вочы пацямнелi. Дон Радрыга паглядзеў на яго i голасна, нечакана звонка засмяяўся.

- Шчанюк, нават думак сваiх не ўмееш хаваць. Па вачах тваiх бачу, што падумаў. Ты падумаў: i ты мяне сцеражыся.

Ён яшчэ з хвiлiну смяяўся, пасля раптам замоўк i кароткiм рухам рукi загадаў:

- Iдзi, хачу пабыць адзiн.

Дон Ларэнца, усё яшчэ бледны i з цёмнымi вачыма, службiста выпрастаўся.

- Так, дастойны капiтане, - сказаў хлапечым, нязвыкла ясным голасам.

Пасля беззаганна зрабiў устаўны паварот i выйшаў з цэлi, трошкi замоцна бразнуўшы дзвярыма.

Неўзабаве пасля гэтага, не больш чым праз гадзiну, у Санта Марыя ла Анцiгуа прыехаў iнквiзiтар Святога трыбунала ў Валадолiдзе падрэ Крыстобаль Галвез, дамiнiканец. На дзядзiнцы госця вiтаў прыёр Санта Марыi, ссiвелы падрэ Аўгусцiн д'Акунья, пасля чаго абодва айцы падалiся ў старую частку кляштара, дзе ў рэфекторыi, якi памятаў даўныя i слаўныя часы караля Альфонса VI, госця чакалi капiтан фамiльянтаў i брат Дыега.

Падрэ Галвез, нягледзячы на сваё калецтва - ён кульгаў на левую нагу, увайшоў шпаркiм крокам i, абыякава агледзеўшы строгi пакой, нецярплiва глянуў на прысутных.

- Даўно не быў у гэтых святых мурах, - сказаў да прыёра. - I вось я тут. А дзе ж вялебны айцец? Ён выклiкаў мяне. Чаму так позна?

Пан Радрыга дэ Кастра выйшаў з-за калоны, у цянi якой стаяў.

- Дазволь, вялебны ойча, даць табе тлумачэннi.

- Так, - коратка сказаў падрэ Галвез.

- Вялебны айцец сапраўды выклiкаў вас, але, на жаль, не зможа пагаварыць з вамi асабiста, бо ўвесь свой час аддае малiтвам i роздуму.

- Цяпер? - гнеўна здзiвiўся падрэ Галвез. - Адкуль такое рашэнне? Што тут робiцца? Чаму вы прыехалi ў сталiцу ноччу, нiкога не папярэдзiўшы? Горад трашчыць ад плётак. Чаму вялебны айцец нi з кiм не хоча гаварыць?

- Прабач, вялебны ойча, - спакойна адказаў пан дэ Кастра, - я не ўпаўнаважаны расследаваць рашэнне вялебнага айца.

Падрэ Галвез хуткiм паглядам акiнуў постаць маладога рыцара.

- Хто вы?

- Капiтан фамiльянтаў Вялiкага iнквiзiтара, - сказаў пан дэ Кастра.

Пасля, паказаўшы на Дыега, якi стаяў непадалёк, сказаў:

- А прысутны тут брат Дыега - асабiсты сакратар вялебнага айца.

Падрэ Галвез, падцягваючы скалечаную нагу, падышоў да Дыега.

- Вiншую, мой сыне. У табе несумненна асаблiвыя цноты i здольнасцi, калi, такога маладога, паставiў цябе вялебны айцец так блiзка ля сваёй асобы.

Брат Дыега схiлiў галаву.

- Вялебны айцец наказаў таксама прывiтаць вас i перадаць вам сваё дабраславенне. I разам з гэтым вялебны айцец выказаў шкадаванне, што згодна з вашымi абавязкамi вы павiнны, i неадкладна, заняцца пэўнай справай, надзвычай цяжкай i балеснай.

Падрэ Галвез слухаў няўважна, пазiраючы ўбок, гнеўна хмурыў цёмныя, кусцiстыя бровы. Раптам выпрастаўся.

- Сядзем, - сказаў тонам, не звыклым да пярэчанняў.

I першы парывiстым крокам пайшоў да стала, якi стаяў у глыбiнi рэфекторыя, i, сеўшы, пачаў чакаць, пакуль усе зоймуць месцы.

- Слухаю, - сказаў.

Брат Дыега, якi сцiпла сеў аподаль, устаў i амаль манатонным голасам расказаў усё. Скончыўшы, сеў i залажыў далонi ў рукавы сутаны.

- Гэта ўсё? - спытаўся падрэ Галвез.

- Астатняе ў вашых руках, вялебны ойча, - адказаў брат Дыега.

- Так, - згадзiўся той абыякава. - I што ж вы на гэта скажаце, ойча Аўгусце?

Сiвы прыёр не хаваў прыгнечанасцi i заклапочанасцi.

- Страшэнна цяжка дасведчыў нас Бог, - сказаў дрыготкiм голасам чалавека, зламанага няшчасцем.

- Бог? - здзiвiўся падрэ Галвез. - Ужо цi не лiчыш ты, ойча Аўгусце, што Бог падсыпаў атруты ў вiно вялебнаму? Гэта ўсё, што маеш паведамiць?

Падрэ д'Акунья бездапаможна развёў рукi.

- Усё? - крыкнуў падрэ Галвез, стукнуўшы кулаком па стале. - Як гэта ўсё, пад дахам твайго кляштара выспела сама жудаснае злачынства, рыхтавалi падступны i таемны ўдар, у самы мозг i сэрца, а ты нiчога не ведаеш, нiчога не бачыш, сляпы, глухi? На якiм жывеш свеце? Толькi малiцца i ўмееш? З анёламi i са святымi толькi гавэнды разводзiш? Розум на старасцi страцiў? Далiбог, калi б не твая ўсiм вядомая святасць i набожнасць, iнакш бы з табой, ойча Аўгусце, гаварыў Святы трыбунал.

Стары прыёр не спрабаваў баранiцца. Унурыўшыся ў вялiкiм крэсле, пад градам абвiнавачанняў ён усё нiжэй схiляў сiвую галаву. I, нягледзячы на гэта, не мог стрымаць дрыжыкаў. "Вось якая яна, сiла страху", - падумаў Дыега. I хоць быў змалку прывучаны паважаць святасць i старасць, усё-такi зласлiва ўсмiхнуўся. I апамятаўся толькi тады, калi, глянуўшы на твар пана дэ Кастра, якi ў бляску сваёй залацiстай зброi сядзеў па другi бок стала нерухомы, як статуя, убачыў гэткую ж усмешку. Погляды абодвух маладых людзей сустрэлiся i адразу разышлiся. Брат Дыега апусцiў павекi. "Божа! - падумаў, не вельмi разумеючы, што хоча выказаць гэтым безгалосым воклiчам. Разгубiўшыся на хвiлiну ад сваiх думак, адчуў, як яго перапоўнiлi смутак i адначасова раптоўная салодкая туга. - Навошта? Дзеля чаго?" Гэтага ён не мог сказаць, бо якраз у гэты час падрэ Галвез, з несхаванай пагардай адвярнуўшыся ад айца Аўгусцiна, нахiлiўся да Дыега, якi, выведзены голасам айца iнквiзiтара з задуменнасцi, нямала ўзрадаваўся, што здолеў захаваць незамутнёны спакой.

- Ты сказаў, мой сыне, - сказаў падрэ Галвез, - што пан дэ Сiгура пад выглядам адбытай споведзi спрабаваў спачатку адмовiцца каштаваць ежу вялебнага айца.

- Так было, вялебны ойча, - пацвердзiў брат Дыега.

- Мала, на жаль, я ведаў пана дона Карласа. Ён карыстаўся, наколькi я ведаю, вялiкай славай хрысцiянскага рыцара. Праўда ж?

- Праўда, ойча. Росту славы часта спрыяюць у вачах людзей ганарыстасць i недаступнасць.

- Ён быў ганарысты?

- Думаю, што не ад вялiкай сцiпласцi неахвотна выказваў перад людзьмi свае думкi.

- Як гэта разумець?

Дыега адчуў раптам, нiбы ён апынуўся на краi прорвы.

- Ойча вялебны, - сказаў, трохi падумаўшы, - мне здаецца, што я занадта малады i недасведчаны, каб беспамылкова меркаваць, дзе канчаецца выгляд вiны i дзе пачынаецца сапраўдная вiна.

Падрэ Галвез нецярплiва зварухнуўся.

- Выгляд? Што ты кажаш, мой сыне? Што такое твой выгляд вiны? Гэта толькi наша хвiлiннае i выключна суб'ектыўнае няўменне ўбачыць вiну. Цi iснуе гэты "выгляд" як факт? Не iснуе, гэта ясна. Лiчыцца толькi вiна, а яна ёсць або яе няма. Гэта ўсё.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ежи Анжиевски

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.