» » » » Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)


Авторские права

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Аслабляючы нас, аслабляеце i праўду, - адказаў пан Карнэха.

- Не! - усклiкнуў падрэ Тарквемада. - Калi мы маем адвагу гоiць нават сама балючыя раны, дык якраз толькi таму, што мы дастаткова моцныя, каб выкрыць i абясшкодзiць усякае зло. Яшчэ раз пытаюся ў вас, што вы нам дарадзiце? Што для вас - законы, што для вас - справядлiвасць? Маўчыце? Дык я вам адкажу: ваша пыха перавышае вашу веру. А калi вера ў вас слабне, як жа вы можаце верыць у перамогу? Але i тое вам яшчэ скажу: нiколi Святая iнквiзiцыя не паддасца падобным падступствам, нiколi не дасць сябе звесцi якiм-небудзь спробам паслаблення еднасцi, адзiнства. Бязлiтасна будзем адцiнаць ад камля кожную хворую або высахлую галiну.

Пан герцаг Медына Сiдонiя, збялелы ад гневу, сарваўся са свайго месца.

- Найяснейшы пане, кароль! Пан дэ Сiгура цяжка саграшыў, гэта праўда, але ж у ягоных жылах цякла кроў сама знакамiтых родаў Гiшпанii. Не дапусцiце такога страшнага паганьбення.

На гэта азваўся кардынал дэ Мендоза, якi дагэтуль маўчаў:

- Што ганьба - грэх цi кара?

- Мы тут чуем галасы, - сказаў падрэ Галвез, - якiя да ганьбы грэху хацелi б дадаць ганьбу беспакаранасцi.

Кароль Фердынанд падняў павекi. Спачатку яго лупатыя бледна-блакiтныя вочы, нiбы ашаломленыя святлом, здавалася, глядзелi толькi з санлiвай стомленасцю. Але праз хвiлiну, хоць усё яшчэ без бляску, сталi яны калючыя i халодныя. Затое на прыгожых вуснах задуменнай каралевы Iзабэлы з'явiлася ледзь прыкметная, вельмi далiкатная i поўная смутнай слодычы ўсмешка.

Фердынанд пачаў гаварыць, добра ўсё абдумаўшы:

- Калi кароль i каралева ўстаноўлiваюць законы, не варта падданым i асаблiва найпершым у каралеўстве прасiць маестат, каб ён дазволiў ламаць iх.

Тут ён выпрастаўся, i голас яго раптам загучаў з сiлай:

- Каралева i я, увесь час дбаючы пра трыумф праўды i канчатковае аб'яднанне каралеўства, лучымся з усiм народам упэўненасцю, што не маглi б распачаць справу больш пачэсную для нашых абавязкаў. Пан дэ Сiгура дачынiўся да такога страшнага злачынства, што мы з трона не можам даць яму нiякага прабачэння. Мы лiчым таксама, што, прызначаючы сканфiскаваны пасля яго маёнтак на мэты, любасныя Госпаду Богу, якiмi з'яўляюцца войны з паганцамi, мы тым самым у Найвышэйшага будзем здабываць ласку для душы, заплямленай нягоднiцкiм учынкам. Гэта ўсё, што мы можам зрабiць пану дэ Сiгуру i такiм, як ён. Што ты думаеш пра гэта, мая Iзабэла?

Адказала Iзабэла:

- Думаю тое самае, што i ты, пане.

- Пан кароль, - сказаў маркiз дэ Вiлена, - забываецца, колькi яго продкi, а таксама ён павiнны панам каралеўства. З якога гэта часу чорная няўдзячнасць пасялiлася ў сэрцах каралёў?

Нейкую хвiлiну здавалася, што кароль Фердынанд выбухне гневам. I каралева Iзабэла перастала ўсмiхацца. I ў гэты час наперад выйшаў брат Хiмэнэс.

- Гнеў i абраза, зазвычай, - не найлепшыя дарадцы, - сказаў напаўголаса, з адценнем лагоднага ўмаўлення. - Але калi ўжо гаворка зайшла пра забытае, розум падказвае пацвердзiць, што на загану памяцi не Iх Каралеўскiя Мосцi хварэюць. Гэта хутчэй некаторыя паны забылiся цi памятаць не хочуць, што не адны яны падпора трону i царкве. Мы зрабiлi б, як я мяркую, вялiкую памылку, калi б не цанiлi, як шмат для ўмацавання парадку ў каралеўстве робяць гарады i замкi, з'яднаныя ў святой германдадзе. Аднак мы нiколi не чулi, каб перад аблiччам Святых трыбуналаў жыхары гарадоў дамагалiся сабе нейкiх асаблiвых прывiлеяў.

- Каталiцкi народ, - сказаў падрэ Тарквемада, - не толькi перад аблiччам веры не просiць сабе прывiлеяў, але ўдзячны Святой iнквiзiцыi за тое, што яна вызваляе i ратуе яго ад адзiнак, якiм у грамадстве няма месца.

Доўгае маўчанне было пасля гэтых слоў.

- Дык вы плебейскiм мэтлахам страшыць нас хочаце? - сказаў нарэшце глухiм голасам пан дэ Медына.

А пан дэ Вiлена дадаў:

- Знiшчыць нас i абаперцiся на плебс?

У гэты час, рэзкiм рухам адсунуўшы крэсла, устаў падрэ Тарквемада.

- Божа святы! - усклiкнуў. - Хто ж на гэтай радзе асмельваецца гаварыць: мы i вы? Цi ж мы не ў адзiнстве? Цi ж не лучыць нас адна вера i цi не адзiн Бог жыве ў нашых сэрцах? Да чаго дайшло! Каб мы памiж намi капалi яму, як памiж вернымi i нявернымi? Падумайце, не спiць непрыяцель, вораг нас акружае з усiх бакоў, да ста злачынстваў штогадзiны ўчыняе, здраднiцкiя ўдары з цемры нам рыхтуе, на слабасць нашу спадзяецца, кожную нашу памылку нецярплiва цiкуе, разлому, разладу нашага прагнучы, з кожнай памылкi нашай шалёна радуецца, а тут, дзе асаблiвая еднасць панаваць павiнна i быць найвышэйшым законам, вышэйшым за ўсякiя мiзэрныя намыслы, тут гавораць: мы i вы? Хто ж тады вы i хто мы? Не ведаю, сапраўды, кiм вы, годныя панове, быць хочаце, але я, сцiплы мнiшак, магу вам сказаць, чаго мы, справе веры служачы, прагнем. Еднасцi прагнем i паслушэнства ёй. Усе мы роўныя перад гэтай еднасцю, i адны законы яднаюць нас у паслушэнстве. Мы ведаем вашы слаўныя iмёны, ведаем вашы заслугi, ведаем велiч i колькасць вашых продкаў, але, ведаючы ўсё гэта i цэнячы высока, мы хацелi б таксама ведаць i вашы думкi, каб i iх цанiць гэтаксама высока, калi яны - i нашыя думкi.

- Пан кароль сказаў сваё апошняе слова, - уставiў стары герцаг Карнэха.

- Мы не схопiмся за мечы, каб баранiць пана дэ Сiгуру, - дадаў пан дэ Медына.

На гэта вялебны айцец адказаў:

- Калi б у мяне спыталiся годныя панове, якi з двух бунтаў больш грозны, бунт мяча цi бунт думкi, гэты другi я прызнаў бы за бунт, якi нясе незлiчоныя небяспекi. Сапраўды, няўжо вы лiчыцеся толькi з каралеўскай воляй? А з Вышэйшай праўдай, з Богам?

Такой сiлай загучаў яго голас, што трое схiлiлi галовы. Пад канец устаў пан Карнэха i сказаў:

- Няхай Бог усемагутны нiколi нас не пакiне i заўсёды праўда святой веры жыве ў нашых сэрцах.

Аўтар кронiкi, перадаючы нашчадкам гiсторыю свайго часу, пiша ў сувязi з гэтым пасяджэннем Каралеўскай iнквiзiцыйнай рады:

"Так, калi з усiх нягод, нават спрычыненых людзьмi высокапастаўленымi, заўсёды выходзiла абароненай праўда i калi яна пераможна трыумфуе далей, нягледзячы на перашкоды i падкопы, - добрую i поўную можам мець пэўнасць, што недалёкi час настання на зямлi царства Божага".

Раздзел трэцi

Зiма з 1485 на 1486 год выдалася такая лютая, якой ужо колькi гадоў не памяталi нi ў Леоне, нi ў Старой Кастылii. Нязвыкла вялiкi снег выпаў у канцы снежня, а пасля нядоўгай адлiгi зноў уцiснулi моцныя маразы, зашалелi страшныя завеi.

Iх Каралеўскiя Мосцi адразу пасля ўрачыстасцяў на святога Дамiнiка Сiлоскага падалiся з дваром у ваенны лагер пад Малагай, а вялебны айцец Вялiкi iнквiзiтар, хоць i пiльна яму трэба было ў Рым, дзе з рук новаабранага святога айца Iнакецiя VIII ён меўся асабiста атрымаць пацвярджэнне сваёй годнасцi, мусiў у сувязi з няпэўным часам на многа тыдняў адкласцi сваё падарожжа. Толькi ў апошняй дэкадзе студзеня суровая зiма пачала здавацца, пад лагоднымi павевамi паўднёвых вятроў хутка паплыў снег, надыходзiла ранняя i прыгожая вясна.

Усе падрыхтаваннi да iтальянскага падарожжа даўно былi распачатыя, i падрэ Тарквемада не хацеў яго адкладваць далей, таму, нягледзячы на нядобрыя весткi з усiх канцоў краiны пра смуту i неспакой, прызначыў выезд на грамнiцы.

Якраз у гэты час, калi ўжо было ўсiм вядома, што вялебны айцец падасца са сваiмi фамiльянтамi карацейшай дарогай у Барселону, адкуль спецыяльны карабель каралеўскай армады перавязе яго ў Неапаль, - у Валадолiд прыскакаў i тут жа явiўся ў Санта Марыя ла Анцiгуа нейкi брат Альвара, са спецыяльным даручэннем пасланы вялебнымi айцамi iнквiзiтарамi з Вiла-Рэал. I вось сталася так, што яшчэ таго самага дня вялебны айцец, пагаварыўшы з братам Альвара, змянiў свае ранейшыя планы, хоць гэта i пацягнула за сабой немалыя цяжкасцi i, прынамсi, на некалькi тыдняў адтэрмiнавала прыбыццё ў сталiцу Пятра; ён пастанавiў завiтаць спачатку ў Вiла-Рэал, разумеючы, што, калi там такое вялiкае значэнне надавалi яго асабiстаму ўдзелу ў аўтадафэ, прызначаным на дзень святога Рамуальда, яму, айцу ўсiх Святых трыбуналаў Каталiцкага каралеўства, вiдаць, нiяк не выпадала пагарджаць святымi пажаданнямi i просьбамi.

Падрэ Тарквемада аж завельмi шмат часу аддаў таму дамiнiканцу з Вiла-Рэал. Брат Дыега быў на гэтай гутарцы i, калi брат Альвара, з вялiкiм гонарам закончыўшы сваю мiсiю, пажагнаў, нарэшце, вялебнага айца, падаў госцю знак, каб той iшоў за iм.

Царкоўная званiца якраз склiкала на нешпар. Iшлi моўчкi, аж раптам брат Альвара спытаўся:

- Вы брат Дыега?

Той прыпынiўся.

- Так, - сказаў.

I, апярэдзiўшы свайго таварыша, пайшоў далей.

- Перадаю вам прывiтанне ад брата Матэа, - сказаў праз хвiлiну брат Альвара.

Брат Дыега iшоў шпаркiмi крокамi i затрымаўся толькi каля нiзкiх дзвярэй.

- Вось ваша цэля, - сказаў. - Вы, мусiць, добра здарожылiся, i вам трэба адпачыць.

- Так, - адказаў той. - Калi я выязджаў, брат Матэа прасiў мяне знайсцi вас i прывiтаць. Прасiў мяне сказаць: "Брат Матэа думае пра цябе i молiцца за цябе". Акурат так i сказаў брат Матэа, перадаю ўсё дакладна.

Дыега з вялiкiм намаганнем падняў галаву i паглядзеў прыезджаму з Вiла-Рэал у вочы. Брат Альвара ростам быў, як i ён, такi самы шчуплы i дробны, ды i гадамi, здаецца, не старэйшы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ежи Анжиевски

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.