» » » » Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)


Авторские права

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








П. - Сатана звёў мяне, Ваша Мосць.

Т. - Яшчэ раз паўтараю абвiнавачанаму, што Святы трыбунал нiчога так не прагне, як паверыць абвiнавачанаму. Хай жа абвiнавачаны, заклапочаны выратаваннем сваёй душы, дакажа Святому трыбуналу, што сапраўды нiколi не меў мяцежных намыслаў i не ўваходзiў нi ў якую змову.

П. - Клянуся крыжам Госпада нашага Iсуса Хрыста - невiнаваты.

Т. - Цi адзiны гэта доказ невiнаватасцi, якi абвiнавачаны жадае прывесцi?

П. - Чым жа яшчэ я магу даказаць, Ваша Мосць?

Т. - На гэта пытанне няхай адкажа сам абвiнавачаны.

П. - (Маўчыць.).

Т. - Цi азначае маўчанне абвiнавачанага адмову прывесцi Святому трыбуналу пераканаўчыя доказы невiнаватасцi?

П. - Я не адмаўляюся, Ваша Мосць, але, бадай што, адзiн Бог можа засведчыць маю невiнаватасць.

Т. - Святы трыбунал з жалем зазначае, што абвiнавачаны, насуперак шматлiкiм заклiкам да разумнасцi, упарта адмаўляецца прывесцi доказы таго, што ён не меў нiякiх мяцежных намыслаў супраць свецкай i духоўнай улады i не ўваходзiў нi ў якую змову, якая мае на мэце пагвалчанне парадку, што пануе ў каралеўстве. Так абвiнавачаны сама вiдавочным чынам засведчыў свае злачынствы. Усiм вядома, што любы закон, устаноўлены Каралеўскай Вялiкасцю, мае на мэце дбанне пра дабрабыт усiх падданных, Святой жа царкве давераны Госпадам нашым Iсусам Хрыстом клопат пра непагрэшнасць чалавечых душ. Абвiнавачаны ж з незвычайна мярзотнай зацятасцю iмкнецца аспрэчыць гэты натуральны i спрадвечны парадак, абгаворваючы абедзве ўлады ў нiбыта iхняй прыхiльнасцi да насаджэння зла на зямлi. Нягледзячы на гэта, Святы трыбунал не адмаўляецца ад клопату пра душу абвiнавачанага i яшчэ раз узнаўляе сваю спробу, заклiкаючы: хай абвiнавачаны прызнае ўсю праўду. Абвiнавачаны, як гэта ён сам паказаў на першым следстве, не шкадаваў энергii i намогаў, калi заходзiла пра шашнi з сатаной. Цi пацвярджае гэта абвiнавачаны?

П. - Так, Ваша Мосць, я хадзiў да той кабеты, вядзьмаркi, бо сапраўды хацеў прадаць сваю душу.

Т. - А пазней, калi абвiнавачаны пераканаўся, што сатана нiбыта не iснуе, з кiм абвiнавачаны дзялiўся сваiмi сумненнямi?

П. - Не памятаю ўжо, Ваша Мосць.

Т. - Аж з такой вялiкай колькасцю людзей, значыцца, гутарыў абвiнавачаны на гэтую тэму?

П. - (Маўчыць.)

Т. - Святы трыбунал верыць абвiнавачанаму, што цяпер ён не пры памяцi. Каб памагчы абвiнавачанаму i даючы яму час на роздум, Святы трыбунал адкладвае далейшае следства на другi дзень.

На ранiцу дня дзевятага верасня ў прысутнасцi таго ж, што i напярэдаднi, Святога трыбунала Ларэнца Перэз паказаў наступнае:

Т. - Святы трыбунал вядзе далей следства па справе Ларэнца Перэза, абвiнавачанага ў пашырэннi зламысных поглядаў, супярэчных вучэнню царквы, а таксама ў саўдзеле ў шырокай змове, якая мела на мэце пагвалчанне iснуючых у Каталiцкiм Каралеўстве духоўных i свецкiх уладаў i правапарадкаў. Цi жадае абвiнавачаны дапоўнiць свае паказаннi?

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - Святы трыбунал слухае абвiнавачанага.

П. - Ваша Мосць, шаноўныя айцы, дзякую за дадзеную мне адзiную i апошнюю магчымасць не так зацьмiць мае цяжкiя грахi, як, пралiўшы на iх святло, паказаць iх поўную мярзотнасць. Калi б малiтвы чалавека, такога злачыннага, як я, маглi што-небудзь значыць для Бога, я б малiўся за вас, вялебныя айцы, бо, хоць i нiзка я ўпаў, хоць i занурыўся ў прорву iлжы, вы падалi руку дапамогi, пасобiўшы мне ўсвядомiць мае гнюсныя злачынствы. Не жадаючы, аднак, апаганiць сваiм подлым голасам трон божы, я мушу на асцеражэнне тым, што, як я, захацелi б калi-небудзь апусцiцца ў морак пекла, упакорана i ўмiлажалена прызнаць свае грахi. Сапраўды, многа цяжкасцяў зведаў я ў сваiм жыццi, i, ахоплены безразважнасцю i пыхай замест бязмежнай веры ў лiтасць божую, замест пакоры перад доляй i клопату пра збавенне душы, я нягодна адмёў вучэнне царквы, паставiўшы сябе над адзiнай iсцiнай, i, атручаны такiмi мяцежнымi думкамi, пачаў шукаць хаўрусу з сатаной, не разумеючы, што, адрываючыся ад суполкi дабраверных i iдучы следам за толькi сваiмi блюзнерчымi думкамi, я ўжо тым самым у вечнай уладзе нячыстага. Разумею цяпер, вялебныя айцы, што на мае заклiкi д'ябал зусiм не абавязаны быў з'яўляцца, бо i без таго я самахоць прадаў сябе яго ўладзе. Але гэтым не вычэрпваюцца мае беззаконнi. Я спрабаваў здабыць збавенне iлжывымi выкруткамi, зацiнаючыся ў ерасi, цяпер, аднак, вамi, вялебныя айцы, прасветлены, бачу, што толькi безмежна шчырае прызнанне праўды можа прынесцi сапраўднае выратаванне, яшчэ магчымае для мяне, - то бок пакорлiва, павiнавацiўшыся перад людзьмi i Богам, панесцi заслужаную мною кару.

Прадаўшыся сатане, толькi яго д'ябальскiмi сцежкамi мог я iсцi далей адно ўчынiўшы злачынства, я ўжо быў асуджаны рабiць яшчэ больш страшныя i жахлiвыя. Сам у руках сатаны, я пашыраў нячыстыя погляды, што нiбыта ён, сатана, не iснуе i душам людскiм не пагражае, сеяў я смуту i заразу ў душах i сэрцах, падточваў асновы веры, праўду хлуснёй падтыкаючы. Усвядомiўшы цяпер ненасытную, неспатольную пражэрлiвасць зла, бачу, што i гэтым я не задаволiўся, таму што ад хаўрусу з д'ябальскiмi сiламi прага чынiць зло авалодала мною цалкам, i з гэтых прычын, апантаны нянавiсцю да дабра i не помнячы, што сам я - нiкчэмны чарвяк, якi павiнен быць удзячны Каралеўскаму маестату i царкве, я ступiў на шлях адкрытага бунту супраць найвышэйшых улад каралеўства, прыпадобнiўшыся такiм чынам распраненаму з усякай павагi i веры злачынцу, якi занёс богазневажальную руку на айца свайго i на мацi сваю. I вось, абцяжараны такiмi страшнымi злачынствамi, я не заслугоўваю, вялебныя айцы, нiякай лiтасцi, i калi смею пра што-небудзь прасiць у вас, дык адзiна пра кару найбольш суровую, каб яна i мне самому дапамагла ачысцiцца ад грахоў, а ўсiм жывым стала справядлiвым адшкадаваннем за зло, учыненае мною.

Т. - Цi абвiнавачаны можа назваць прозвiшчы асоб, якiх уцягнуў у змову?

П. - Так, Ваша Мосць, я гатовы назваць прозвiшчы людзей, якiх я падбухторыў да ўдзелу ў гэтай злачыннай дзеi, бо толькi такiм чынам магу я ацалiць iх душы ад вечных пакут.

Т. - Святы трыбунал слухае абвiнавачанага.

Рэестр злачынцаў, названых Ларэнцам Перэзам, ахоплiвае некалькi дзесяткаў людзей: мужчын, дзяцей i кабет, якiя жылi ў самiм Бургiласе або ў ваколiцах, але нам не здаецца абавязковым пералiчваць iх усiх, бо за размах самой змовы яны сведчаць больш сваёй колькасцю, чым пайменным пералiчэннем, якое i раней казала не надта многа, а тым меней сёння.

Адно, праўда, прозвiшча з дэмаскаваных бунтаўнiкоў варта дзеля навучання назваць, а менавiта паганьбаванае iмя святара Мiгеля Варгаса, пробашча з Бургiласа, якi, будучы спавядальнiкам Ларэнца Перэза, выявiў пры выкананнi сваiх абавязкаў вартую пакарання слепату i, заслужыўшы не меншую асуду, забыўся пра пiльнасць супраць зла.

Справа Ларэнца Перэза, так глыбока даследаваная i да самага карэння раскрытая вялебным айцом Вялiкiм iнквiзiтарам, хоць i мела яна дачыненне да простага люду, дае, аднак, асаблiва красамоўнае сведчанне таго, да якога цяжкага злачынства прыводзiць адступства ад асноў веры. З усiх бакоў атачаюць нас зламысныя разбуральныя д'ябальскiя сiлы, нецярплiва чакаючы, каб з кожнай людской слабасцi, а больш за ўсё з непасаромленай пыхi i фанабэрыi выдабыць сабе карысць. Вялiкае поле бiтвы - гэтая зямля, а праўда адкрытая чалавечаму роду толькi адна - згуртаваўшыся вакол яе i служачы ёй, мы можам быць непахiсныя ў веры, мы можам быць пэўныя, што ўсе варожыя спакусы i вышпiгi разаб'юцца аб муры нябеснай фартэцыi i непрыяцель у сваёй бяссiльнай злосцi пацерпiць канчатковае паражэнне.

Каб закончыць, аднак, аб працэсе Ларэнца Перэза, мы павiнны з абавязку кранiстаў дадаць, што ўжо ў месяцы сакавiку, на дзень святога Iосiфа, усе набожныя жыхары горада Таледа мелi магчымасць удзельнiчаць у вялiкай урачыстасцi, пад час якой ератык i бунтаўнiк Ларэнца Перэз, а таксама шматлiкiя супольнiкi яго злачынства былi аддадзены ачышчальнаму полымю. Тыя, каго абцяжарвалi меншыя правiны, таксама i кару панеслi менш суровую i былi засуджаны на шматгадовыя галеры або на царкоўныя цярпеннi i грашовыя рэстрыкцыi, але ў кожным выпадку на страту годнасцi i забарону займаць пасады аж да трэцяга калена.

Радуючыся такой поўнай перамозе справядлiвасцi, не лiчыць нам, аднак, не выказаць жалю, што той, якi рашуча пасабляў высветлiць чыстую праўду, не пабачыў яе апошняга трыумфу.

Праз дзень пасля таго, як Ларэнца Перэз скарыўся перад Святым трыбуналам, вялебны айцец Тарквемада цяжка занядужаў, i, хоць лекар i блiзкае атачэнне не сказалi яму пра сур'ёзнасць стану, - ён сам, ведзены беспамылковым адчуваннем незабаўнай смерцi, пажадаў аддаць Богу душу i пайсцi ў небажаты ў роднай Авiле. Нiхто не адважыўся супрацiвiцца яго волi.

I вось ранiцай трынаццатага верасня года ад нараджэння Госпада Бога нашага Iсуса Хрыста адна тысяча чатырыста дзевяноста восьмага, папярэдне стварыўшы хвораму сама лепшыя ўмовы падарожжа, почат дамоўнiкаў Вялiкага iнквiзiтара вырушыў з Таледа, каб суправаджаць вялебнага айца ў яго апошняй зямной вандроўцы."


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ежи Анжиевски

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.