» » » » Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня


Авторские права

Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гапееў Ведзьміна тоня
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гапееў Ведзьміна тоня"

Описание и краткое содержание "Гапееў Ведзьміна тоня" читать бесплатно онлайн.








– Парэжам і яблыкі, – адмахнуўся дзед Васіль. – Зробім усё, абы было здароўе...

Назаўтра раніцай Сяргей з Віталем ішлі вуліцай па бярозавае голле нейкі час моўчкі.

– Слухай, на самай справе, так усё павярнулася! – у захапленні сказаў Віталь.

– Што, ты ўжо аб тайне астравоў не думаеш? – усміхнуўся Сяргей. – Гарачы ты надта.

– Ды нічога я не гарачы. Астравы нікуды ад нас не дзенуцца... Уяўляеш, калі на самай справе трэба будзе перазахоўваць партызан...

– Не ўяўляю, я такога ніколі не бачыў.

– І я не бачыў... Магілу раскопваць будуць...

– Хто будзе? – прыпыніўся раптам Сяргей.

Віталь паціснуў плячыма.

– Не ведаю... Нам жа не дадуць...

– Чаму не дадуць?

– Не ведаю… Я па тэлевізары неяк бачыў, то там дарослыя былі, нейкі спецыяльны атрад…

Рэзалі вецце з бярозак, здаецца – на дваццаць мётлаў хапіла б, ледзь прынеслі. А дзед Васіль глянуў – сказаў, на пяць штук. Тады Віталь узяў свой мапед. Пакуль Сяргей наразаў вецце, ён адвозіў вязанкі на надворак дзеда Васіля. Наскладвалі добрую гару.

Нэла прабыла з бабай цэлы дзень: ірвалі казе пустазелле, збіралі яблыкі, кармілі куранят. Вячэраць усіх запрасіла баба Адарка: гарачыя бліны з яешняй.

Сяргей клаўся спаць у сваім будане, адчуваючы, што яго жыццё напаўняецца нечым важным, змястоўным. Увесь заўтрашні дзень быў распісаны: што рабіць і калі. Хвіліны вольнай не заставалася.

А з хаты зноў даносіліся абрыўкі п’янай лаянкі. Маці ён не бачыў ужо тры дні. Яна не падыходзіла да будана...

Частка 16

.

Маці прыбегла запыханая, узрушаная, калі ўжо ўсе сядзелі за сталом і даядалі боршч.

– Божа, ну няма ім больш клопату, – незадаволена бурчэла маці, мыючы рукі. – Тут і так з гэтым 60-годдзем спраў столькі, што не прадыхнуць. Не, давай выдумляць, праславіцца яны хочуць...

– Ты пра што, мам? – спытала Жэнька, калі маці села за стол.

– Уяўляеш, – маці павярнулася да бацькі, быццам не пачула Жэньку: – У сельсавеце літаральна кожны дзень распісаны: што рабіць, куды ісці. Абход ветэранаў рабі, помнікі і магілы прыбяры, пафарбуй, паднаві, агароджы папраў... А ні грошай, ні людзей! На вучнях-старшакласніках выязджаем. І вось сёння нас збіраюць і перад намі выступае Зарэмба, старшыня калгаса. Я вам, кажа, усё даваў, што ні прасілі: фарбу, цэмент. А вы мяне чаго, кажа, абманваеце? У нас ва ўсіх вочы круглымі сталі. Хто яго абманвае? Мы што, свае дамы фарбуем? А ён раптам пытае: хто з нашых землякоў пахаваны ў балоце, на астравах Ведзьмінай тоні? А ў нас няма такіх даных. І тут Зарэмба пачынае нас сароміць. Маўляў, стары дзед ды малыя збіраюцца наведаць тыя астравы, паставіць там помнік, а мы, дэпутаты Савета, не ведаем нават, хто там пахаваны. Уяўляеш?

– А адкуль старшыня ведае аб планах дзеда і хлопцаў? – ніколькі не ўзрушана спытаў бацька.

– Не ведаю, адкуль! – нервова адказала маці. – Бачу, цябе гэта не кранае. Дык дадам: у Зарэмбы з’явілася ідэя перазахавання тых партызан! І зрабіць гэта менавіта ў дзень 60-годдзя вызвалення Беларусі.

– Праўда? – захваляваўся цяпер бацька. – Вось малайчына!

– Малайчына!? Ты разумееш, што ўся наша падрыхтоўка ляціць к чорту? Сцэнарый, распрацаваны і ўзгоднены ў райвыканкаме, – к чорту! Колькі нерваў і часу на гэта пайшло – к чорту!

Маці ўжо крычала.

– Ты еш, – сказаў спакойна бацька. – Нічога страшнага няма. Іншае пытанне: як рэальна зрабіць перазахаванне...

– Зарэмба сказаў, каб старшыня сельвыканкама ехаў у раён – у пракуратуру, у райвыканкам, у ваенкамат, але каб к вечару быў адказ на пытанне: як рэальна зрабіць перазахаванне, каб гэта было цалкам у рамках закона, – крыху спакайней закончыла маці.

– Ну, вось, Мікалай Рыгоравіч, як бачыш – чалавек разумны: ніякай самадзейнасці, усё грунтоўна, усё па закону. Ён і гаспадарыць так: без крыку, але настойліва і прынцыпова...

– Хвалі, хвалі... – маці пачала была сёрбаць боршч, зноў адклала лыжку. – Самі будзеце тут упраўляцца. На мне і школа, і дэпутацтва, яшчэ і балота гэтае...

Жэнька, якая з заміраннем сэрца слухала гэты дыялог маці з бацькам, не вытрымала. Пачала гаварыць спакойна, але міжволі ў яе словах прарываўся выклік:

– Мам, а мне здаецца, што Мікалай Рыгоравіч мае рацыю…

– А ты ўжо што разумееш? – бразнула лыжкай маці. – За кветкамі сваімі глядзі.

Жэнька, не звярнуўшы ўвагу на крыўдныя словы маці, працягвала:

– Сорамна вам там, у сельсавеце, стала, што чужынец прыехаў у вёску і паказаў вам пальцам: вунь дзеці збіраюцца на магілу партызан, а вы займаецеся афарбоўкай помніка ля клуба, які нікому не пастаўлены, пад якім ніхто не ляжыць!

– Хто табе сказаў!?

– Тата казаў. І ты казала, што ўсе вяскоўцы пахаваны на могілках, што ля клуба не помнік, а проста памятны знак. А вы нас прымушалі туды кветкі класці і ў пачэсным каравуле стаяць… Ля пустога месца!

– Чакай, чакай, дачушка, – загаварыў бацька. – Ты надта ўсё заблытала… Разумееш, ёсць розніца між захаваннем і месцам для таго, каб аддаць павагу ўсім загінуўшым. Ну, зразумей…

– Нічога яна разумець не хоча! Яна ў нас разумная і дарослая! – выгукнула маці.

Жэнька выскачыла з-за стала, стала прама, рашучая, аж кулачкі сціснула:

– Я буду разам з дзедам Васілём і хлопцамі! З Віцькам пойдзем!

– Мы пойдзем, – узняўся з-за стала і Віцька.

Маці павольна паклала лыжку, паправіла рукой пасмачку валасоў на скроні і стала завучам Аленай Адамаўнай.

– Ну-ну... Яны пойдуць. Вам напляваць на маці, на бацьку, вы ж выраслі, вы дарослыя... Гэта мне адной трэба агарод, гаспадарка, дом, абеды... Гэта не вас я раджала, не за вамі мыла, не вас грудзьмі карміла. І што ночы не спала – сёння нішто, бо вы ж выраслі. І аб маці можна выціраць ногі...

– Алена, Алена, – загаварыў з дакорам бацька. – Ну, навошта ты так? Што яны, на месяц ці хоць на тыдзень? Няхай ідуць на добрую справу. І ў Жэнькі цудоўны матэрыял для артыкула можа атрымацца, а Віцька няхай развеецца, тры дні бы сонная муха ходзіць.

– Ты мяне не суцяшай! – сарвалася зноў на крык маці.

– Не крычы, – паморшчыўся бацька. – І давай глядзець на рэчы больш рэальна: перазахаванне ў дзень свята – гэта падзея не вясковага маштабу. Гэта – раённая падзея. Калі на самай справе будзе так, як задумаў Рыгоравіч, то чакай у дзень свята сюды высокіх гасцей з райцэнтра. Гэта добрая, скажу больш – высакародная справа – знайсці і прывесці ў парадак магілу партызан. Дык чаму гэта будуць рабіць іншыя, а не твае дзеці?

Бацька замаўчаў, маўчала і маці. Потым правяла стомлена далонню па валасах:

– Прабач, дачушка… Мне і праўда сорамна было. І прыкра…

– Ідзіце, дзеці, – махнуў рукой бацька.

Жэнька ціха падышла да маці, нахілілася і пацалавала яе ў шчаку.

– І ты мне даруй…

Віцька з Жэнькай выйшлі на надворак.

Праз акно даносіліся прыглушаныя галасы: нервовы, узбуджаны маці і спакойны, разважлівы бацькаў.

– Ну, як яны знойдуць тую магілу, калі 60 год прайшло. Там нага чалавека не ступала, дзед хлапчуком быў, не атрымаецца як нічога, а шум уздымем... – гарачылася маці.

Бацька нешта адказваў.

– Пайшлі адсюль, а то як падслухоўваем, – пацягнула Жэнька Віцьку на вуліцу. – Пасядзім на лавачцы. Бацька выйдзе, усё раскажа...

Бацька выйшаў хвілін праз дзесяць. І не адзін – з маці.

– Ну, што насы павесілі? – падмаргнуў ён бадзёра. – Усё добра. Мы дазваляем. З дзедам Васілём я сам перагавару. Ідзіце, дамаўляйцеся.

– Ура! – ціха выгукнула Жэнька. – Яшчэ, – яны павярнуліся да маці: – Мам, там у нас недзе павінны ляжаць мае былыя адзёжкі. Я памятаю, ты казала, што шкада выкідваць, а куды ты іх схавала? Разумееш, – заспяшалася яна, бачачы здзіўленне маці, – у гэтай Нэлы, бачыла я яе, нават трусікаў няма. А так бы я аддала, у нас жа многа ўсяго павінна заставацца...

– Бяры, – усміхнулася праз сілу маці. – У кладоўцы стаіць стары бабулін куфэрак – там усё дзіцячае. Вось і добра, што не выкінула, – дадала яна больш сама сабе. – З гэтым дзіцём і маці яго мы будзем разбірацца...

…А бутэлек не хапала. Паўтары сотні назбіралі, хоць па хатах цяпер ідзі.

– І пойдзем па хатах! – рашыў Віталь. – Што тут такога? Не міласціну ж просім. Вось к вечару ўсе з работы вернуцца, мы мяхі за плечы – і гайда!

На тым і рашылі.

Распалілі невялікі касцёр у Сяргеевай “пячурцы”, прынеслі ночвы з вадой. Мылі бутэлькі, прасушвалі, вешаючы на галінкі вішань, акуратна сплаўлялі рыльцы тых бутэлек, для якіх не знайшлі коркаў, пакавалі акуратна бутэлькі ў мяхі. Карацей, не надта цікавая была пакуль справа.

– Нам дазволілі! Мы – з вамі! – радасна пракрычала Жэнька, як толькі з Віцькам зайшлі ў садок. – І мы з гасцінцамі!

На “стол” – старыя дзверы, пастаўленыя на слупкі з цаглін і засланыя кляёнкай, якую з дому прынёс Віталь, Жэнька высыпала цукеркі, паставіла бутэльку з ліманадам. Потым падазвала Нэлу і стала выцягваць з пакета адзенне: сукенкі, бялізну, кофтачкі.

–– О, мы зараз жа пераапранемся ў чыстае! – Жэнька павяла Нэлу ў будан. – Ты будзеш такой прыгожай!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гапееў Ведзьміна тоня"

Книги похожие на "Гапееў Ведзьміна тоня" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня"

Отзывы читателей о книге "Гапееў Ведзьміна тоня", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.