Авторские права

Неизвестно - Дубянецкі

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Дубянецкі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дубянецкі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дубянецкі"

Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.








І вось цяпер ледзь ня цэлая газетная старонка прысьвечаная 100-годдзю гэтага выдатнага паэта і культурнага дзеяча, забітага паводле загаду самога Леніна. (Перад тым, як аддаць такі загад, Ленін, праўда, распарадзіўся “взять раскаяние у гумилёва и взамен пообещать помилование”. З такой мэтай з ім сустракаўся сам вярхоўны кат РСФСР Фелікс Дзяржынскі. Гумілёў з агідаю адкінуў гэтую “спагаду”). Праўда, больш нідзе ў гэтыя дні я пра яго не сустракаў ні слова. Нават “Литературная Россия”, як я заўважыў, не дала гэтае сьветлае імя ў тым самым зьмесьце: “в номере”.

Незалежная ж агульнасаюзная “Литературная газета” зусім абмінула знамянальную дату вялікага літаратара, што стаў крывавай ахвярай ленінскага тэрору. Прынамсі, у нумары за 9 красавіка – ні слова. Паглядзім, што будзе ў нумары за 16 красавіка.

Аднак публікацыя вершаў М. Гумілёва з яго партрэтам і словам пра яго павінна нам аблегчыць кампанію за рэабілітацыю Алеся гаруна, за выпуск зборніка яго цудоўных твораў. На 11 сакавіка наступнага году прыпадае 100 гадоў з дня нараджэньня гэтага слаўнага сына Беларусі.

15 красавіка 1986 году. Дзён тры таму назад я атрымаў па пошце запрашэньне праўленьня Дома літаратара “на вечар новай кнігі: Адам Міцкевіч. “Пан Тадэвуш”. Пераклад Язэпа Семяжона”.

Яшчэ задоўга да гэтага я ўжо з друкаванага “Каляндарнага плану работы” Д. Л. на красавік ведаў пра названы вечар. Зразумеў, як і трэба было разумець: гаворка павінна весьціся пра “новую кнігу”, значыць, перш за ўсё пра выдавецкую зьяву, а не пра сам твор. Бачачы адноснае безуладдзе ў выдавецтве, ды й узважваючы сваю ролю ў зьяўленьні гэтага шыкоўнага выданьня, я... праяўляю “ініцыятыву”. Яна вылілася ў мой тэлефонны выхад на Ніла Гілевіча. Думаю, уяўляючы сябе ў ролі дырыжора імпрэзы, трэба ж узгадніць некаторыя дэталі, перш за ўсё “праблему” ганаровых гасьцей і прамоўцаў. “Узгадняю”. Атрымліваю высьпятка, якім, аднак, чамусьці ня вельмі быў шакаваны.

– Гэта павінен быць, Міхась Фёдаравіч, высокі ўзровень, – кажа Ніл, – паколькі абавязкова будуць польскія консулы. І, значыць, весьці вечар мусіць нехта з сакратароў Саюза пісьменьнікаў. – Гілевіч, думаю я, якраз адпавядае гэтаму ўзроўню. – А вам, Міхась Фёдаравіч, абавязкова давядзецца выступіць. Так што, прашу вас, рыхтавацца.

Атрымаўшы такія тлумачэньні і інструкцыі, я пачаў сапраўды рыхтавацца. А куды ж дзенешся? Сказаць жа ёсьць пра што. Хацелі ж зьвесьці выданьне да звычайнага радавога, абы б надрукаваць пераклад. Я ў свой час на планёрцы разьвеяў такія намеры, сказаўшы, што кніга павінна стаць выдавецкай зьяваю. Адпаведна гэтаму падбіраліся спосабы афармленьня, мастак і мастацкі рэдактар, паліграфматэрыялы і іншае. Часткова я, напэўна, недзе ўжо закранаў гэта ў сваім дзёньніку.

Я даволі старанна падрыхтаваў тэзісы свайго выступленьня, ведаючы, што гэта будзе асноўны рэферат на імпрэзе. Я даўно ўжо зьвязаў лёс “беларускага” “Пана Тадэвуша” з лёсам наогул беларускай літаратуры-пакутніцы. Бачу тут сімвалічную сувязь. Выданьне першага беларускага перакладу В. Дуніна-Марцінкевіча, амаль цалкам зьнішчыла царская цэнзура. Другі пераклад пабачыў сьвет ужо ў наш час – праз пяцьдзясят гадоў пасьля выкананьня яго Браніславам Тарашкевічам у польскай даваеннай турме. Перакладчык, вялікі сын беларускага народу, у 1938 годзе быў расстраляны Сталіным, рукапісы зьніклі, ледзь удалося іх адшукаць. Але раней канца 50-ых гадоў выданьне гэтае і не магло зьявіцца. Аднак, як бачым, і не сьпяшаліся выдаваць. Трэці пераклад, зроблены Пятром Бітэлем у савецкім канцлагеры, яшчэ ня выдадзены (анонс я надрукаваў ужо ў плане выпуску). Семяжонаўскі, найбольш шчасьлівы, трэба лічыць фактычна чацьвёртым перакладам, калі ня браць пад увагу спробы Аляксандра Ельскага (1892 г.) і некаторых сучасных беларускіх паэтаў.

Хіба гэта не сімвалізуе пакуты беларускага пісьменства, беларускае культуры.

І вось я, паставіўшы сёньня апошнюю кропку ў тэзісах рэферату, выклікаю таксі і сьпяшаюся туды, у Дом літаратара. У каміннай зале застаю жменьку зусім незнаёмых мне маладых у асноўным людзей. Падыходжу да тых, хто, як здалёк, відно, адчуве сябе там гаспадаром. У гэтай групе – В. Рагойша, Я. Семяжон, У. Казьбярук, М. Татур. Прывітаўся з усімі “за руку”. Ніхто не адрэагаваў, што нарэшце прыйшоў прамоўца (хоць абы-які, хай ня першы і не асноўны). Праўда, я яшчэ, здаецца, учора, неяк зьдзівіўся, чаму ж гэта ніхто не турбуе мяне, не цікавіцца, ці буду я тут, ці гатоў да прамовы. Сёньня таксама цень няўпэўненасьці я лавіў у сабе.

Каб ня зганьбіцца зусім, я абышоў ганаровую групу і зайшоў у другі рад, які яўна не зьбіраецца ісьці ў прэзідыум. Аднак, бачу, не хапае ня толькі консулаў, але і з сакратароў Саюзу нікога няма. Гляджу, В. Рагойша бярэ з папкі надрукаваную паперыну – сцэнарый вечару, думаю, – і голасна, каб пачуў Язэп Ігнатавіч, пачаў яе чытаць. Чую і я – сапраўды “сцэнарый” – і хто пачынае, і хто працягвае, і хто канчае і г.д. Мяне няма там зусім. “Добра, думаю, што скеміў сесьці сюды”. Зьявіўся ілюстратар кнігі Васіль Шаранговіч з жонкаю. Ён адразу прыйшоў да мяне, прывітаўся, сеў, а пасьля пачаў вітацца з Рагойшам і яго спадарожнікамі. Хутка ўсе яны, паклікаўшы ад мяне Васіля, забраўшы Татура, пайшлі ў прэзідыум. Гэта і былі прызначаныя, як высьветлілася, прамоўцы. Усе гаварылі добра. Найбольш спадабаўся Уладзімір Казьбярук: зусім свабоднае валоданьне і польскім арыгіналам і семяжонаўскім перакладам, які ён рэдагаваў!

Каб не Васілёва выступленьне, дык атрымаўся б выключна толькі вечар перакладу, а ня “новай кнігі”, як было абвешчана і да чаго я рыхтаваўся. Што ж, добрыя вечары перакладу патрэбны нам ня менш, чым добрыя вечары кнігі. А гэты “вечар” быў добры! Нават Васіль прыгадаў мяне. “Сярод названых тут імёнаў, што спрычыніліся да сёньняшняй нашай урачыстасьці, – сказаў ён, – не названа адно. А між іншым гэта дзякуючы яму кніга выйшла наогул і выйшла такой шыкоўнай, як мы яе бачым. Я маю на ўвазе Міхала Фёдаравіча. Ён тут, сярод нас…” Я палез у кішэню па нітрагліцэрын…

Дома, не пасьпеўшы пераступіць парог, адразу чую трохгалосае пытаньне: “Як выступіў?” Адказваю, што добра. Аднак пытаньні сыплюцца далей: “Проста добра ці цудоўна?” “А ці доўгія былі апладысьменты?” “А дзе кветкі?” На ўсё адказваю станоўча(!). Толькі апошняе выбілася з агульнага стылю. Сказаў, што “параздаваў кветкі”. І выклікаў гэтым новыя пытаньні: “А хіба іх было багата?” “Каму параздаваў?” Сказаў, што “адзін букет галіне Андрэеўне, з якой сядзеў, другі Эдзі Агняцьвет, што падвярнулася пад руку, трэці старому Язэпу”. Дружнае “Ого!” пачуў…

18 красавіка 1986 году. На працягу апошняга часу ледзь ня кожны дзень займаўся праблемай апублікаваньня ў “Знамени юности” нізкі “палескіх” твораў. Тут важна тое, што на палескім дыялекце адразу выступіла б некалькі чалавек. А гэта ўжо зьява, з якой трэба лічыцца. Разумней за ўсё – не забараняць друкаваньне, калі будзе ўзьнікаць у ім патрэба.

Літкансультант газеты Уладзімір Някляеў, будучы сам негатыўна настроены да наданьня пісьмовага статусу гэтай гаворцы, усё-такі паслухаў мяне – паабяцаў перад ад’ездам у Бельгію (!) забегчы ў рэдакцыю і завізаваць нізку. І… не “забег”! Коля галосіць, як звычайна ў падобных сітуацыях, коціць бочкі на ўсіх, асабліва на апошняга, “самага вінаватага”.

Я счакаў аўторак, думаў, што, можа, не атрымалася ўчора – падпіша сёньня. У сераду прыбег Коля, вядома, абвінавачваючы Някляева. Я доўга яму званіў пад Коліна галашэньне: “Дарма… ён знарок не здымае трубку… Сорамна ж… Як апраўдвацца будзе?”

Я кінуў трубку. Апусьціў рукі. Тады Мікола ня выцярпеў, пачаў сам круціць. Дазваніўся! Ціхенька падае мне трубку. Бяру.

– Валодзя? – падаю голас. – Прывітаньне! Гэта Дубянецкі.

– А! Прывітаньне, Міхал Фёдаравіч. – Рады чуць ваш голас…

– нават рады? Зганьбіў дадзенае слова гонару і быццам бы нічога не здарылася, – кажу я, як мага спакайней.

– Кепска вы мяне тады ведаеце, – чую я таксама спакойны, упэўнены голас. – проста я не пасьпеў зрабіць, але я званіў ім.

– Праўда, Валодзя? Не спужаўся? Дык прабач, калі ласка, – кажу я, а сам гатоў быў стукнуць трубкай Міколу за такі недавер да, можа, шчырага хлопца.

– Чаго ж ужо баяцца? Зараз зноў пазваню. А будзе час – пад’еду і падпішу.

Я пачаў горача разьвітвацца з ім, як праводзячы ў Бельгію. Аднак, чую, яго пярэчаньне:

– Не паеду, зьезд жа днямі (ІХ зьезд пісьменьнікаў Беларусі, 23-24 красавіка 1986 г.). Я сказаў, што не паступіў бы так, бо ня кожны дзень ёсьць магчы­масьць паехаць у такую краіну. “А зьезд? Прачытаеш у газеце. А дэталі раскажуць хлопцы!” Пасьля падумаў, што, верагодна, начальства не пусьціла, дало нейкае даручэньне ў сувязі са зьездам.

“Спрактыкаваны” Мікола пачаў зноў разводзіць свой скепсіс.

– Правільна, можа пазваніць. Можа і зьезьдзіць. Можа і падпісаць. Але… – Я думаю, што гэта яшчэ за “але”. – ...А гэтым часам праз Цэка – адзін ці другі – даможацца”.)


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дубянецкі"

Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"

Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.