Неизвестно - Дубянецкі
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Дубянецкі"
Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.
21 красавіка 1986 году. Без дваццаці дзевяць пазваніў Аляксей Карпюк. Папрасіў сустрэцца з ім. Дамовіліся на 11 у бібліятэцы Дома літаратара. Усё роўна там трэба быць, каб зарэгістравацца ў якасьці дэлегата зьезду.
Ён даўно мяне прасіў, каб я яму падрабязьней выпісаў галоўлітаўскія прэтэнзіі да яго кнігі “Сучасны канфлікт”. Я захварэў, ня выканаў просьбу, але ўвесь час пра яе памятаў. Таму пасьля яго званка лёгка накідаў яму патрэбнае.
У бібліятэцы ён пазнаёміў мяне з тэкстам сваёй будучай прамовы на зьезьдзе. Асноўная яе тэма накіравана супраць цэнзуры. Раскрываецца ім гэтая сьмелая задума на прыкладзе аднаго цэнзарскага ўмяшаньня ў яго кнігу, пра што я яму ў свой час расказваў. Напісаў сьмела, востра, дасьціпна. Шкада толькі, што не апублікуюць такое! Ёсьць фраза, у якой называе і мяне – калі кажа, што ня ўсе могуць вытрываць яе (цэнзуры) ціск. З-за яе, піша А. Карпюк, рана выйшлі са строю Ткачоў, Караткевіч і Дубянецкі, рана зьявіліся маршчыны ў Быкава…
У асноўным ўхваліў яго намер. Я, каб не баяўся атрымаць інфаркт прама на трыбуне, дык абавязкова ўзяўся б за гэтую тэму сам. Але вымушаны пакінуць яе для наступнага разу, калі паздаравею. Будзе больш карысьці, калі спакайней змагу “раскручваць” яе.
Мяне зьдзівіў бясстрашны Карпюк. Прабегшы вачыма па маёй нататцы, што я яму зрабіў, ён убачыў у канцы яе мой аўтэнтычны подпіс. Схапіў ручку і частымі энергічнымі рыскамі пачаў закрэсьліваць яго. “Ня трэба! Халера з імі! Мала што можа здарыцца” – хутка казаў Аляксей Нічыпаравіч, крэмзаючы мой “дакумент”. Нават, думаю, такіх зухаў змаглі так запалохаць!..
Вечарам паведамілі аб прысуджэньні Васілю Быкаву Ленінскай прэміі за “Знак бяды”. Я пабег хутчэй на пошту, каб даць яму тэлеграму. Даў.
Тэлеграма
21. 04. 86 г.
Мінск, Танкавая, 10, кв. 132
Васілю Быкаву.
“Дарагі Васіль Уладзіміравіч! Шчыра віншую з Ленінскай прэміяй! Горача жадаю, каб даў Вам Бог здароўя і мужнасьці яшчэ на многа-многа Знакаў. Прыміце гэтыя чыстыя словы радасьці і захапленьня ад вельмі шчасьлівага ў гэтыя хвіліны Міхала Дубянецкага”.
Але баюся я за яе! Напісаў па-беларуску. А ў якім выглядзе дойдзе да адрасата – невядома? Беларуская ж мова ў гэтай установе, як і амаль ва ўсіх на Беларусі(!), ужываецца хіба што з перыядычнасьцю адзін раз на некалькі гадоў!..
Ці будзе гэта праблема ўзьнятая на зьезьдзе? Ці знойдзецца яшчэ такі Карпюк? Хоць аднаго і мала для гэтага. Трэба, каб усе падняліся на абарону галоўнай сваёй сутнасьці – беларускасьці, – у каго яшчэ засталося што ахоўваць!
22 красавіка 1986 году. Гадзінаў у 10 раніцы Васіль Быкаў па тэлефоне горача падзякаваў за тэлеграму. Зрабіў гэта зусім не фармальна. Не сьпяшаўся “выканаць абавязак”, доўга гаварыў мне пра… мяне. Мне заўсёды няёмка такое слухаць, таму я намагаўся зьвярнуць яго куды небудзь у бок, пачаў распытваць і пра яго здароўе і пра здароўе Ірыны Міхайлаўны. Разьвітваючыся, ён выказаў надзею заўтра сустрэцца на зьезьдзе.
Ну вось, а на пошце ўчора сказалі, што адрасат прачытае тэлеграму толькі заўтра вечарам. Быццам бы ён распарадзіцца насіць яму ўсю пошту толькі адзін раз на дзень – вечарам.
Галя выказала жаданьне схадзіць заўтра на зьезд. Запрашэньня няма. Яны раздаюцца ў адпаведнасьці з рашэньнем сакратарыяту СП. Кожны факт выдачы заносіцца ў сьпецыяльны сьпіс. Я пазваніў Леаніду Гаўрылкіну. Ён паабяцаў.
Забіраючы гэтае запрашэньне, я ўбачыў, як тут намагаюцца наблізіць зьезд да закрытага мерапрыемства, без непажаданых удзельнікаў і сьведкаў. А як старанна забясьпечваецца спакойнае яго праходжаньне! Як, напэўна ж, адмыслова складзены падрабязны сцэнарый! У высокіх кабінетах ЦК сфарміравалі ўсе кіруючыя органы зьезду і Саюзу пісьменьнікаў на пасьлязьездаўскае пяцігоддзе! Нават не забылі загадзя паклапаціцца і наконт прапаноўшчыкаў – тых, хто з трыбуны будуць зачытваць усе “патрэбныя” сьпісы.
Пад асаблівым кантролем знаходзіцца сьпіс прамоўцаў. Нельга ж дапусьціць да трыбуны непажаданых крыкуноў, перш за ўсё тых, хто будзе паказваць на заняпад мовы, наогул беларускасьці. А для гэтага на кожнае пасяджэньне, на абодва зьездаўскія дні падрыхтаваны “моцныя” старшыні, якіх ужо азнаёмілі з “асаблівасьцямі” “іх” пасяджэньняў.
Найбольш складаныя, небясьпечныя фрагменты і мізансцэны будучага сьпектаклю адрэпеціраваны з умоўным, падстаўленым ворагам…
25 красавіка 1986 году. Зьезд прайшоў без усякіх больш-менш значных нечаканасьцяў. Але ж цікава і ня без карысьці для абодвух бакоў – афіцыйнага і беларускага.
Мне сябры ня раілі забірацца надта далёка, я аблюбаваў сабе такое месца, з якога можна ў выпадку чаго хутка выбрацца, – на папярэчным праходзе. Адразу сеў з Валянцінай Гапавай. Пасьля перапынку мы з ёю пасадзілі паміж сабою Галіну Максімаўну Гарэцкую. (Добра, што хоць запрасілі яе на зьезд!). На другі дзень на гэтых зручных месцах апынуліся Алесь Разанаў і Іван Чарота. Мяне паклікалі ў рад, што за імі. Сеў паміж Данутаю Бічэль і Рэмам Ткачуком, якраз за Аляксеевай сьпіною.
У час, на які прызначана было адкрыцьцё зьезду, – у 10 гадзінаў – за даўжэзны пусты яшчэ стол прэзідыума нечакана выйшаў адзін толькі Васіль Быкаў. Значыць, думаю, прадугледзелі ў сцэнарыі гульню ў выбары прэзідыуму. Так яно і было, але сьпярша Быкаў сказаў глыбокую і шматзначную, як заўсёды прамову.
Адкрыць такое мерапрыемства лічыцца за вялікі гонар. І яго цяпер законна ўступілі новаму лаўрэату Ленінскай прэміі. Жыцьцё прымусіла іх лічыцца з сапраўды народнымі пісьменьнікамі.
У сваёй прамове Васіль Быкаў узьняў некалькі пытаньняў, якія амаль кожны з нас ніколі не выпускае з галавы. Першае – гэта праблема вайны і міру. Культура, сказаў прамоўца, можа нармальна разьвівацца толькі ва ўмовах міру, бо яна сама – прадукт цярпімасьці, суіснаваньня і адначасна фермент высокай чалавечай духоўнасьці, якая толькі і можа цяпер супрацьстаяць усяленскаму ядзернаму шаленству.
Далей Васіль Уладзіміравіч закрануў, як ён сказаў, “вечную праблему” літаратуры: для каго пісаць? Хто нас чытае?” Тут прамоўца ня раз выходзіў на “калючыя” моманты нашага існаваньня ў рэальных умовах, як, напрыклад:
– зьніжэньне значэньня друкаванага слова;
– “звужэньне моўнага нацыянальнага арэалу” (шкада, што не разьвіў гэтую думку);
– разбуральная роля “бюракратычных інстанцыяў” (ён іх заўсёды памінае);
– прыстасаванства, кан’юктурызм асобных пісьменьнікаў, якія даюць толькі “сезонны тавар шырспажыву”;
– пакуль што ў нашай літаратуры застаецца “белая пляма на месцы незабыўнага Уладзіміра Караткевіча, чалавечы лёс да якога, дарэчы, паставіўся так няўдзячна”;
– замест колішняга юнацкага максімалізму, цяпер некаторыя маладыя вельмі “лёгка і ахвотна засвойваюць ахраніцельскі кансерватызм, уласьцівы старэйшым пакаленьням, і калі распачынаюць канфлікты са старэйшымі, дык зусім не на літаратурнай глебе”.
Як бачым, тут кожны тэзіс мае выбуховую сілу. Пасьля бліскучай сваёй прамовы Быкаў “сфарміраваў” прэзідыум зьезду ажно з 66 чалавек і ўступіў вядучае месца Нілу гілевічу. А гэты ўмее трымаць аўдыторыю ў жалезных руках. Тым больш, што сцэнарый зьезду ня без яго рыхтаваўся, ды й будуць стымуляваць самыя важныя госьці зьезду, якія побач з ім – намесьнік Масквы па Беларусі таварыш сьлюнькоў1, “прэзідэнт” рэспублікі Г. Таразевіч2, “прэм’ер” М. Кавалёў3.
Апроч іх, у прэзідыум “выбралі” непасрэдных кіраўнікоў беларускай літаратуры, чыноўнікаў з ЦК КПБ: сакратара па ідэалогіі А. Кузьміна, загадчыкаў аддзелаў І. Антановіча, С. Броньнікава, М. Дзямчука, С. Паўлава, сакратароў Менскіх абкаму і гаркаму партыі А. Жыльскага, П. Краўчанку; вядома, С. Законьнікава і невядома чаму П.Украінец4.
ЦК КПСС на нашым зьезьдзе і ў яго прэзідыуме быў прадстаўлены нейкім інструктарам з аддзелу культуры, камсамол – першым сакратаром ЦК камсамолу Беларусі.
Сярод “шасьцідзесяці шасьці” ўласна пісьменьнікаў было менш паловы. Ды і то гэта пісьменьнікі-начальнікі. Каманда Сьлюнькова была больш прадстаўнічая (як, зрэшты, і ў зале). У ёй было шмат міністраў, кіраўнікоў і відных прадстаўнікоў і іншых творчых і нятворчых арганізацыяў.
Звыш “66” у прэзідыум былі запрошаны госьці – пісьменьнікі з брацкіх рэспублік на чале з Аляксандрам Чакоўскім. Не абышлося і бяз гэтак званага “ганаровага прэзідыуму ў складзе палітбюро ЦК КПСС на чале з генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Сяргеевічам Гарбачовым”. Выгукнуць з трыбуны гэтую тыраду даручылі таксама не абы-каму, а вядомаму і сапраўды паважанаму ў нашым асяроддзі крытыку, літаратуразнаўцу і педагогу Уладзіміру Калесьніку. “Зганьбілі добрага чалавека такім удзелам у гэтым сьпектаклі”, – падумаў я, слухаючы з якой цяжкасьцю цэдзіць ён са сваіх вуснаў гэты рытуальны тэкст савецкай прымусовай рэлігіі.
Каля дзясятку выбрана было на зьезьдзе ўсялякіх “рабочых”, “кіруючых” і іншых органаў. Праз іх прапушчана адсоткаў семдзесят агульнага складу пісьменьніцкай арганізацыі. Можна было б і не спыняцца на гэтым фрагменьце нашай “бягучай” статыстыкі. Але ж на адпаведную думку наштурхнулі мяне дзьве заўвагі ў мой адрас.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Дубянецкі"
Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"
Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.