» » » » Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)


Авторские права

Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








I вось аднойчы, калi Джонатан, у глыбокiм задуменнi заплюшчыўшы вочы, стаяў на беразе, яго нiбы працялi гэтыя словы Чыанга.

"Ну вядома ж, так яно i ёсць! Я сапраўды дасканалая Чайка, i ў мяне няма нiякiх межаў!" Ён адчуваў, як яго перапаўняе радасць.

- Добра, - сказаў Чыанг, i голас яго гучаў урачыста.

Джонатан расплюшчыў вочы. Разам са Старэйшынам ён стаяў на нейкiм зусiм незнаёмым беразе: да самай вады падступалi дрэвы, над галавой свяцiлi два жоўтыя сонцы.

- Нарэшце ты зразумеў галоўнае, - сказаў Чыанг, - але трэба яшчэ папрацаваць над кiраваннем...

Джонатан не мог апамятацца ад здзiўлення.

- Дзе мы?

Старэйшыну нiколькi не турбавала тое, што яны апынулiся ў незнаёмых мясцiнах, i ён спакойна адказаў:

- Вiдаць, на нейкай планеце, дзе неба зялёнае, а замест сонца падвойная зорка.

Джонатан радасна закрычаў - гэта быў першы гук з таго часу, як ён пакiнуў Зямлю.

- ВЫЙШЛА!

- Вядома, выйшла, Джон, - сказаў Чыанг. - Заўсёды выходзiць, калi ты ведаеш, што робiш. А цяпер пагаворым пра кiраванне...

Ужо сцямнела, калi яны вярнулiся. У залацiстых вачах астатнiх чаек свяцiлася павага да Джонатана: яны бачылi, як ён раптоўна знiк з таго месца, дзе столькi часу стаяў нiбы ўкопаны.

Вiншаваннi ён прымаў не больш хвiлiны.

- Я тут навiчок! Я толькi пачынаю! Гэта мне трэба ў вас вучыцца!

- Гэта як сказаць, - прамовiў Салiван. Ён стаяў побач з Джонатанам. - У цябе менш страху перад нязведаным, чым у любой чайкi, што я сустракаў за дзесяць тысяч гадоў.

Чарада маўчала, а Джонатану зрабiлася няёмка.

- Калi хочаш, мы пачнём працаваць над часам, - загаварыў Чыанг, - каб ты мог лятаць у мiнулае i ў будучае. I тады ты будзеш падрыхтаваны да сама цяжкага, сама адважнага i сама радаснага. Ты будзеш гатовы ўзняцца i спазнаць, што такое дабрыня i любоў.

Мiнуў прыблiзна месяц, Джонатан вучыўся з незвычайным поспехам. Ён i раней заўсёды хутка засвойваў усё на звычайных занятках, а цяпер, калi яго вучыў сам Старэйшына, ён убiраў у сябе веды, як дакладна запраграмаваны крылаты кампутар.

Але надышоў дзень, калi Чыанг знiк. Перад гэтым ён спакойна гутарыў з iмi з усiмi, пераконваў нiколi не спыняцца ў пазнаннi, трэнiроўках, iмкненнi глыбей зразумець дасканалы нябачны закон жыцця. I ў той час, як ён гаварыў, пер'е яго рабiлася ўсё ярчэйшае i ярчэйшае, пакуль не зазiхацела так, што чайкi не змаглi на яго глядзець i зажмурылiся.

- Джонатан, - сказаў ён, i гэта былi яго апошнiя словы, - не пераставай спасцiгаць, што такое любоў.

Калi ўсе зноў змаглi глядзець, Чыанга з iмi больш не было.

Мiналi дзень за днём, i Джонатан усё часцей пачаў лавiць сябе на тым, што думае пра Зямлю, якую ён пакiнуў. Калi б там ён ведаў хоць бы дзесятую, хоць бы сотую долю таго, што даведаўся тут, наколькi паўнейшае было б яго жыццё! Ён стаяў на пяску i пытаўся сам у сябе: "А што, калi там жыве чайка, якая змагаецца, каб вырвацца з абмежаванняў, iмкнецца ўбачыць сэнс палёту не толькi ў пагонi за скарынкай хлеба з рыбацкага судна? Магчыма, там ёсць i Выгнаннiк, якi асмелiўся выказаць словы праўды перад Чарадой". I чым больш займаўся Джонатан урокамi дабрынi, чым больш ён стараўся зразумець прыроду любовi, тым мацней хацелася яму вярнуцца на Зямлю. Бо хоць i жыў ён калiсьцi на адзiноце, але ад прыроды быў настаўнiкам, а выказаць сваю любоў ён мог толькi дзелячыся здабытай i зразуметай iм праўдай з любой чайкай, якой быў патрэбны толькi шчаслiвы выпадак, каб убачыць гэтую праўду.

Салiван, якi ўжо ўмеў лятаць з хуткасцю думкi i дапамагаў авалодаць гэтым уменнем iншым чайкам, сумняваўся.

- Ты ж быў калiсьцi Выгнаннiкам, - гаварыў ён Джонатану. - Чаму ты думаеш, што якая-небудзь чайка з твайго мiнулага будзе цяпер цябе слухаць? Ты ведаеш справядлiвую прыказку: чым вышэй лятае чайка, тым далей яна бачыць. Чайкi, з якiх ты выйшаў, стаяць на зямлi, лямантуюць i б'юцца памiж сабою. Ад неба яны знаходзяцца за тысячу мiляў, а ты хочаш паказаць iм неба з iхняга месца, адтуль, з зямлi! Джон, яны ж не бачаць нават кончыкаў сваiх крылаў! Заставайся тут. Дапамагай навiчкам, яны стаяць даволi высока, каб убачыць тое, пра што ты хочаш iм расказаць.

Ён памаўчаў з хвiлiну i дадаў:

- Што было б, калi б Чыанг вярнуўся ў свой стары свет? Дзе б ты сам знаходзiўся цяпер?

Апошнi довад быў сама пераканаўчы. Салiван праўду казаў. Чым вышэй ляцiць чайка, тым далей яна бачыць.

Джонатан застаўся вучыць навiчкоў. Кожная новая птушка вызначалася вельмi добрымi здольнасцямi i хутка засвойвала ўрокi. Але ранейшы неспакой вярнуўся да яго, i ён не мог збавiцца ад думкi, што дзесьцi на Зямлi абавязкова ёсць адна-дзве чайкi, якiя таксама здольныя вучыцца. Наколькi больш ведаў бы ён цяпер, калi б Чыанг з'явiўся да яго ў той дзень, як ён стаў Выгнаннiкам!

- Салi, я павiнен вярнуцца, - сказаў ён урэшце. - У цябе цудоўныя вучнi. Яны паспяхова займаюцца i дапамогуць табе давесцi навiчкоў да патрэбнага ўзроўню.

Салiван уздыхнуў, але больш не пярэчыў.

- Мусiць, я вельмi буду сумаваць па табе, Джонатан.

Вось i ўсё, што ён сказаў.

- Салi, як табе не сорамна! - з дакорам усклiкнуў Джонатан. - Не гавары глупства! I чым мы з табою дзень пры днi займаемся? Якiя здольнасцi развiваем? Калi наша дружба трымаецца на такiх рэчах, як прастора i час, значыцца, мы самi разбураем наша брацтва, як толькi пераадольваем iх! Але з пераадоленнем прасторы адзiнае, што мы пакiдаем, - гэтае Тут. А з пераадоленнем часу мы пакiдаем толькi Цяпер. Няўжо ты думаеш, што мы не здолеем час ад часу сустракацца ўнутры гэтых Тут i Цяпер?

Салiван мiжвольна засмяяўся.

- Ты зусiм звар'яцеў, - ласкава сказаў ён. - Калi хто-небудзь i здольны паказаць таму, хто сядзiць, што робiцца за тысячу мiль навокал, дык гэта Джонатан Лiвiнгстан. - Ён паглядзеў на пясок. - Да пабачэння, дружа мой Джон.

- Да пабачэння, Салi. Мы яшчэ сустрэнемся.

З гэтымi словамi Джонатан уявiў сабе вялiзную чараду чаек на беразе, якая жыве ў iншым часе, i са звыклай лёгкасцю адчуў: не, ён не пер'е i косцi, ён дасканалае, абсалютнае ўвасабленне iдэi волi i палёту, яго магчымасцi бязмежныя.

Флетчар Лiнд быў яшчэ вельмi малады, але ўжо ведаў, што нi з адной чайкай на свеце не абыходзiлiся гэтак жорстка i несправядлiва, як абышлiся з iм у Чарадзе.

"Пляваць я хацеў, што яны там гавораць! - са злосцю, ад якой ажно туман засцiў вочы, думаў ён. - Лятаць - гэта не проста махаць крыламi, гэта куды больш. Камар i той можа махаць! Зрабiў усяго адну бочку вакол Старэйшыны, так, дзеля жарту, i я - Выгнаннiк! Ды што яны, сляпыя? Нiчога не бачаць? Няўжо не разумеюць, як гэта будзе здорава, калi мы па-сапраўднаму навучымся лятаць?!

Пляваць я хацеў, што яны там думаюць. Я пакажу iм, што значыць лятаць! Няхай сабе я па-за законам, калi iм гэтак хочацца. Але яны яшчэ пашкадуюць..."

Тут ён пачуў нiбы ў галаве ў сябе голас, i хоць гучаў ён вельмi лагодна, ад нечаканасцi Флетчар спынiўся, быццам спатыкнуўся ў паветры.

- Не трэба гэтак на iх злавацца, Флетчар-Чайка. Прагнаўшы цябе, чайкi нашкодзiлi толькi самi сабе, некалi яны даведаюцца пра гэта i ўбачаць тое, што бачыш сёння ты. Даруй iм i дапамажы iм разабрацца.

На адлегласцi дзюйма ад яго правага крыла ляцела сама бялюткая чайка ў свеце. Яна як быццам плыла ў паветры без усякiх намаганняў, не варушачы нiводным перцам, хоць Флетчар ляцеў амаль на гранiчнай хуткасцi.

На момант ён зусiм разгубiўся.

"Што са мною творыцца? Я звар'яцеў? Памёр? Што гэта?"

Перабiваючы яго думкi, голас гучаў цiха i спакойна i патрабаваў адказу:

- Чайка па iменi Флетчар Лiнд, ты хочаш лятаць?

- ВЯДОМА, Я ХАЧУ ЛЯТАЦЬ!

- Чайка Флетчар Лiнд, цi так моцна ты хочаш лятаць, што гатовы ўсё дараваць Чарадзе i, калi вывучышся, вярнуцца ў яе i працаваць i памагаць вывучыцца iншым?

I якi б ганарысты нi быў Флетчар, як бы нi крыўдаваў ён, але зманiць гэтай iстоце, якая здольная была тварыць цуды, ён не мог.

- Гатовы, - цiха прамовiў ён.

- Тады, Флетч, - сказала зiхатлiва-белая птушка неяк вельмi лагодна, давай пачнём з Гарызантальнага Палёту...

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Джонатан кругамi лунаў над Далёкiмi Скаламi; ён уважлiва назiраў. Гэты нязгрэба Флетчар аказаўся цудоўным вучнем. Ён быў дужы, лёгкi, iмклiвы ў паветры i, што куды больш важна, меў гарачае жаданне навучыцца добра лятаць.

Вось ён з'явiўся на выхадзе з пiке, размытым шэрым ценем прамiльгнуў з хуткасцю сто пяцьдзесят мiляў у гадзiну паўз свайго настаўнiка i рэзка пачаў набiраць вышыню для чарговай спробы выканаць шаснаццацiвiтковую вертыкальную запаволеную бочку. Пры гэтым ён гучна лiчыць вiткi:

- ...восем... дзевяць... дзесяць... глядзiДжонатанятрачухуткасць... адзiнаццаць... хачунавучыццаспыняццагэтаксамапрыгожаiдакладнаякты... дванаццаць... дылiханаягонiчоганевыходзiць... трынаццаць... гэтыятрыапошнiявiткi... не... чатыр... ааах!

Iмгненная страта хуткасцi на самым пад'ёме прывяла Флетчара да няўдачы: ён, раз'юшаны, перакулiўся назад i ўвайшоў у шалёны штопар, а калi, нарэшце, задыхаючыся да знямогi, выраўняўся, дык апынуўся на сотню футаў нiжэй за свайго настаўнiка.

- Дарэмна ты трацiш са мною час, Джонатан! Занадта тупы я! Я недарэка, боўдзiла! Стараюся, стараюся, а ўсё нiяк не выходзiць!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ричард Бах

Ричард Бах - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.