» » » » Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)


Авторские права

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Палонныя цяпер выдатна мяне ведаюць i слухаюцца. Цi адрознiваюць яны мяне ад Зiры або вартаўнiкоў, якiя прыносяць iм ежу? Мне хацелася б у гэта верыць, але я сумняваюся. Вось ужо месяц я працую з iмi, але мне ўсё яшчэ не ўдаецца навучыць iх хоць нечаму больш складанаму, чым звычайныя трукi, якiя можа выконваць любая добра выдрэсiраваная жывёлiна. Аднак я iнстынктыўна адчуваю, што яны здольныя на большае.

Я хацеў бы навучыць iх гаварыць. Гэта для мяне пытанне гонару. Вядома, пакуль што нiчога не выходзiць: толькi некаторым палонным удаецца паўтарыць за мною два-тры аднаскладовыя спалучэннi - гэта ж могуць рабiць i некаторыя зямныя шымпанзэ. Гэта не надта абнадзейвае, але я не адступлюся. Што надае мне веры, дык гэта настойлiвасць, з якою палонныя стараюцца цяпер злавiць мой позiрк. Вочы ў iх апошнiм часам сталi нейкiя iншыя, i мне здаецца, я ўлоўлiваю ў iх цiкаўнасць, якая iдзе спакваля на змену тупому звярынаму недаўменню.

Я павольна абыходжу аддзяленне, спыняюся перад кожнаю клеткаю. Размаўляю з палоннымi - ласкава i цярплiва. Яны ўжо прывыклi патроху да гукаў мовы. Выдае на тое, што яны мяне слухаюць. Спачатку я размаўляю з iмi некалькi хвiлiн, потым прамаўляю асобныя кароткiя словы, паўтараю iх шмат разоў, спадзеючыся хоць нешта пачуць у адказ. Вось палонны з цяжкасцю вымаўляе адзiн склад, але больш ад яго сёння нiчога дамагчыся не ўдаецца. Ён хутка не вытрымлiвае напружання i падае на салому, нiбыта пасля надзвычай цяжкае працы. Я ўздыхаю i пераходжу да наступнага. Нарэшце дабiраюся да клеткi, у якой марнее самотная Нова. Ва ўсякiм разе, мне, чалавеку Зямлi, здаецца, што яна павiнна быць самотная, i я намагаюся адшукаць гэтае пачуццё на яе дзiвосна прыгожым i невыразным твары. Зiра не падсялiла да яе другога мужчыну, i я ёй за гэта ўдзячны.

Я часта думаю пра Нову. Мне цяжка забыцца на праведзеныя з ёю гадзiны. Але нi разу яшчэ пасля свайго вызвалення я не ўваходзiў да яе ў клетку: стрымлiвае пачуццё чалавечае годнасцi. Хiба ж яна не жывёлiна? Я бываю цяпер у вышэйшых навуковых колах, i падобная сувязь проста немагчымая. Згадваючы нашую нядаўнюю блiзкасць, я чырванею. З тае пары, як я змянiў лагер, я нават забаранiў сабе быць з ёй больш зычлiвым, чым з астатнiмi яе сародзiчамi.

I ўсё ж такi я вымушаны прызнаць, што яна ўяўляе сабою першакласны экземпляр тутэйшай чалавечай пароды, i гэта радуе мяне. Я дамагаюся з ёю большых поспехаў, чым з астатнiмi. Пры маiм наблiжэннi яна падыходзiць да кратаў, i твар у яе скажаецца грымасаю, у нечым падобнаю на ўсмешку. Перш чым я паспяваю загаварыць, яна спрабуе вымавiць чатыры-пяць вывучаных ёю складоў. I стараецца зрабiць гэта як мага лепш. Цi азначае гэта, што яна ад прыроды больш здольная за астатнiх? Або папярэднi кантакт са мною развiў яе i зрабiў падатлiвай на мае ўрокi? Апошняе меркаванне падабаецца мне больш, бо лашчыць трохi маё самалюбства.

Я прамаўляю яе iмя, потым сваё, указваючы пальцам то на яе, то на сябе. Яна паўтарае мой жэст. Але раптам я бачу, як твар у яе ўмомант скажаецца злосным выскалам, i ў тое ж самае iмгненне чую ў сябе за спiнаю цiхi смех.

Гэта Зiра незласлiва жартуе з маiх намаганняў, а яе прысутнасць заўсёды раз'юшвае Нову. Разам з Зiраю прыйшоў Карнэлiй. Яго дужа займаюць мае спробы, i ён часта наведвае мяне, каб пацiкавiцца вынiкамi. Але сёння ён з'явiўся з iншаю мэтаю. Выгляд у яго вельмi ўсхваляваны.

- Улiс, а вам не хацелася б зрабiць са мною невялiкае падарожжа?

- Падарожжа?

- Гэта досыць далёка, амаль на другiм канцы планеты. Археолагi знайшлi там рэшткi старажытных збудаванняў, надзвычай цiкавыя, калi верыць iх справаздачам. Але раскопкамi кiруе арангутан, i спадзявацца, што ён здолее зрабiць са знаходак слушныя высновы, не прыходзiцца. Яны сутыкнулiся з загадкаю, якая мяне хвалюе: раскрыццё гэтай таямнiцы можа адыграць рашучую ролю ў маiх даследаваннях. Акадэмiя пасылае мяне туды ў камандзiроўку, i я мяркую, што вашая прысутнасць будзе там дужа карысная.

Пакуль што я не разумею, у чым я мог бы яму дапамагчы, але згаджаюся з радасцю, бо мне даўно ўжо хацелася ўбачыць iншыя вобласцi Сароры. Карнэлiй запрашае мяне да сябе ў кабiнет пагутарыць сур'ёзна.

Такi паварот справы адразу ж захапляе мяне: не прыйдзецца працягваць абход. А мне трэба было наведаць яшчэ аднаго палоннага - прафесара Антэля. Ён усё яшчэ ў ранейшым стане, што робiць немагчымым яго вызваленне. Аднак па маёй просьбе Антэля змясцiлi ў асобнай i досыць утульнай палаце. Наведваць яго мой цяжкi абавязак. Ён не паддаецца нiякiм угаворам i паводзiць сябе як сама сапраўдная жывёлiна.

Раздзел II

Мы адправiлiся ў дарогу праз тыдзень. Зiра паляцела з намi, але праз некалькi дзён яна павiнна была вярнуцца назад, каб у адсутнасць Карнэлiя займацца iнстытуцкiмi справамi. А сам Карнэлiй разлiчваў затрымацца на месцы раскопак нашмат больш, калi толькi знаходкi i праўда будуць цiкавыя, як ён спадзяецца.

Нам далi спецыяльны самалёт, падобны на нашы першыя рэактыўныя самалёты, але нашмат больш камфартабельны, з асобным маленькiм герметычным салонам, дзе можна спакойна размаўляць. Я быў шчаслiвы, што адправiўся ў падарожжа. I ўжо гэтак прызвычаiўся да малпаў, што зусiм не спалохаўся, калi ўбачыў за штурвалам лайнера шымпанзэ. Значна болей мяне цiкавiлi пейзажы ўнiзе i пекнае вiдовiшча ўсходу Бетэльгейзе. Мы ляцелi на вышынi прыкладна дзесяцi тысяч метраў. Паветра было надзiва празрыстае, i гiганцкая зорка ўзнiмалася над гарызонтам, як нашае сонца, калi глядзiш на яго ў акулярах. Зiра вачэй не магла адвесцi ад гэтае прыгажосцi.

- А цi бываюць у вас на Зямлi такiя ж цудоўныя ранкi? - пыталася яна. Тваё сонца такое ж прыгожае, як i нашае?

Я адказаў, што Сонца не такое вялiкае i чырвонае, як Бетэльгейзе, але нам яго хапае. Затое наш Месяц нашмат ярчэйшы i большы за спадарожнiк Сароры.

Мы весялiлiся, быццам школьнiкi на вакацыях, i я жартаваў з Зiраю, як з добрай старой знаёмаю. I калi праз некалькi хвiлiн да нас у салон, дзе мы спачатку былi адны, прыйшоў Карнэлiй, я ледзь не пакрыўдзiўся на яго за тое, што ён перашкодзiў нашай размове. Карнэлiй быў заклапочаны. Зрэшты, ён увогуле прыкметна нерваваўся апошнiм часам. Каб давесцi да канца пачатыя iм даследаваннi, ён вельмi шмат працаваў i часам прападаў у лабараторыi цэлымi днямi. Пра сваю работу ён па-ранейшаму нiкому не казаў, i нават Зiра, як мне здавалася, ведала пра яе не больш за мяне. Мне ж было вядома толькi тое, што гэтыя даследаваннi тычылiся паходжання малпаў i што погляды Карнэлiя ўсё больш i больш разыходзiлiся з традыцыйнымi тэорыямi. У тую ранiцу ён упершыню пазнаёмiў мяне з некаторымi сваiмi меркаваннямi, i я вельмi хутка зразумеў, чаму мая сцiплая асоба разумнага чалавека ўяўлялася яму такой вялiкаю каштоўнасцю. Пачаў ён з таго, пра што мы ўжо спрачалiся тысячы разоў:

- Вы казалi мне, Улiс, што ў вас на Зямлi малпы - сапраўдныя жывёлы? А людзi, наадварот, дасягнулi такога ўзроўню цывiлiзацыi, якi роўны нашаму, а ўва многiм нават... Не бойцеся абразiць мяне: вучонаму iсцiна даражэйшая за самалюбства.

- Але, ува многiм мы вас абагналi, гэта бясспрэчна. I найлепшы таму доказ - мая прысутнасць на Сароры. Вы, здаецца, знаходзiцеся яшчэ ў гэтых адносiнах на стадыi...

- Ведаю, ведаю, - стомлена перапынiў мяне Карнэлiй. - Мы пра гэта ўжо гаварылi. Мы толькi пачынаем разгадваць загадкi, якiя перасталi быць для вас тайнаю некалькi стагоддзяў назад... I ў гэтай сувязi мяне трывожаць не адны вашы расказы. - Шымпанзэ ўзнервавана хадзiў узад-уперад па маленькiм салоне. Вось ужо доўгi час мне не дае спакою адна здагадка, якая пацвярджаецца некаторымi канкрэтнымi фактамi... Мне здаецца, што гэтыя тайны светабудовы ўжо былi разгаданы тут, на гэтай планеце, у далёкiм мiнулым iншымi разумнымi iстотамi.

Я мог бы яму адказаць, што гэтае ўражанне, быццам робiш ужо кiмсьцi зробленае некалi адкрыццё, з'яўлялася ўва многiх вучоных Зямлi. Можа, гэтае пачуццё ўвогуле ўнiверсальнае, уласцiвае жыхарам i iншых светаў, i, можа, на iм засноўваецца нашае ўяўленне пра iснаванне бога. Але я не рашыўся перапынiць яго. Ён быў ва ўладзе яшчэ цьмянай думкi i гаварыў вельмi асцярожна:

- ...Iншымi разумнымi... - паўтарыў ён задуменна. - I, магчыма, гэта былi зусiм не...

Раптам ён змоўк. У яго быў пакутнiцкi выгляд, як у чалавека, што навобмацак наблiжаецца да iсцiны, якую яго розум нiяк не можа прыняць.

- Вы казалi мне таксама, што малпы ў вас валодаюць высокаразвiтым iмiтацыйным iнстынктам, цi ж не так?

- Яны пераймаюць нас лiтаральна ва ўсiм, я хачу сказаць, ва ўсiх дзеяннях, якiя не патрабуюць асэнсаванага падыходу. Гэта ў iх развiта настолькi, што параўнанне з малпаю азначае менавiта ў першую чаргу перайманне.

- Зiра, - змрочна прамармытаў Карнэлiй, - цi не здаецца табе, што нам таксама ўласцiвы гэты дух пераймання?

I, не даўшы ёй нават слова вымавiць у абарону сародзiчаў, Карнэлiй стаў усхвалявана развiваць сваю думку:

- Гэта пачынаецца з ранняга дзяцiнства. Усё нашае выхаванне заснавана на перайманнi.

- Гэта ж арангутаны...

- Натуральна, iх роля велiзарная: яны выхоўваюць моладзь сваiмi кнiгамi. Яны прымушаюць дзiцёнка паўтараць усе памылкi нашых продкаў. Гэтым i тлумачыцца замаруджанасць нашага прагрэсу. Вось ужо дзесяць тысяч гадоў, як мы топчамся на месцы!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Пьер Буль

Пьер Буль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета малпаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.