» » » » Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)


Авторские права

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Тут варта сказаць некалькi слоў пра запаволенае развiццё малпаў. Мяне гэта дужа ўразiла, калi я вывучыў iх гiсторыю, i ў гэтым я ўбачыў галоўнае адрозненне нашых цывiлiзацый. Вядома, i ў нас былi перыяды амаль што поўнага застою. У нас таксама былi свае арангутаны, якiя складалi iдыёцкiя праграмы, было хлуслiвае выхаванне - досыць доўга.

Аднак не так доўга, як у малпаў, а галоўнае, на iншай ступенi эвалюцыi. Цёмны перыяд застою, на якi скардзiўся шымпанзэ, зацягнуўся тут прыблiзна на дзесяць тысячагоддзяў. За гэты час нi ў адной навуцы не быў дасягнуты прагрэс, за вылiкам хiба што апошняга паўстагоддзя. Але сама цiкавае ва ўсiм гэтым было тое, што iх першыя легенды, першыя летапiсы, першыя ўспамiны расказваюць пра высокаразвiтую цывiлiзацыю, якая, па сутнасцi, небагата чым адрознiваецца ад сучаснай. Дакументы дзесяцiтысячагадовай даўнасцi сведчаць, што агульная сума ведаў i дасягненнi тых часоў - амаль тыя ж самыя, што i сённяшнiя. А пра тое, што было яшчэ даўней, не захавалася нiякiх паданняў, нават нiводнага намёку. Словам, ствараецца ўражанне, нiбыта малпавая цывiлiзацыя нейкiм дзiвосным чынам узнiкла ўмомант дзесяць тысяч гадоў назад i з тае пары нiбыта закансервавалася, амаль не змяняючыся. Сярэдняя малпа прызвычаiлася лiчыць гэта нармальным i нi над чым не задумвалася, але дапытлiвыя вучоныя, такiя, як Карнэлiй, пакутлiва спрабавалi разгадаць гэтую таямнiцу.

- Ёсць жа малпы, здольныя да стваральнай працы, - запярэчыла Зiра.

- Вядома, - згадзiўся Карнэлiй, - яны з'явiлiся, асаблiва ў апошнiя гады. З часам думка можа ператварыцца ў дзеянне. Так i павiнна быць: натуральны ход эвалюцыi... Але тое, чаго хачу я, Зiра, тое, чаго апантана дамагаюся, - гэта даведацца, як усё пачалося... Сёння мне ўжо не здаецца неверагоднай думка, што ў аснове ўсёй нашай цывiлiзацыi закладзена простае перайманне.

- Перайманне чаго? Цi каго?

Тут Карнэлiй апусцiў вочы, быццам шкадаваў, што сказаў залiшне шмат.

- Я яшчэ не зрабiў канчатковых высноў, - вымавiў ён нарэшце. - Мне патрэбныя доказы. Можа, мы знойдзем iх у рэштках пахаванага горада. Згодна са справаздачамi ён iснаваў не дзесяць тысяч гадоў назад, а шмат-шмат раней, у эпоху, пра якую мы анiчога не ведаем.

Раздзел III

Карнэлiй змоўк - здавалася, яму было цяжка гаварыць на гэтую тэму, але i тое нямногае, што я паспеў зразумець з яго разважанняў, усхвалявала мяне надзвычайна.

Археолагi адкрылi ў пустэльнi цэлы горад, пахаваны пад пяском. На жаль, ад горада засталiся адны развалiны, але гэтыя рэшткi - я адчуваў - захоўвалi вялiкую тайну, i я пакляўся разгадаць яе.

У гэтым не было нiчога немагчымага для таго, хто ўмее назiраць i думаць, але арангутан, якi кiраваў раскопкамi, на гэта быў няздольны. Ён прыняў Карнэлiя з пачцiвасцю, адпаведнай высокаму рангу акадэмiка-шымпанзэ, але з ледзь прыхаванай пагардаю да яго маладосцi i незвычайных iдэй, якiя той iншы раз выказваў.

Трэба мець цярпенне мнiха, каб весцi раскопкi, гразнучы на кожным кроку ў пяску, сярод камення, якое рассыпалася ўшчэнт ад аднаго толькi дотыку. Але мы займаемся гэтым вось ужо месяц. Зiра даўно ўжо пакiнула нас, а Карнэлiй усё затрымлiваецца на гэтых раскопках. Ён такi ж усхваляваны, як i я, i ўпэўнены, што сярод гэтых рэштак даўняй мiнуўшчыны знаходзiцца рашэнне вялiкiх загадак, якiя не даюць яму спакою.

Мяне не перастае здзiўляць дыяпазон яго ведаў. Спярша ён захацеў сам выявiць узрост горада. У такiх выпадках малпы карыстаюцца метадамi, падобнымi на нашыя, параўноўваючы геалагiчныя дадзеныя з вынiкамi хiмiчных i структурных аналiзаў. Зрабiўшы гэта, Карнэлiй згадзiўся з артадоксамi: горад вельмi, вельмi старажытны. Яму шмат больш, чым дзесяць тысяч гадоў, iнакш кажучы, гэта ўнiкальны помнiк - важкi доказ таго, што сучасная малпавая цывiлiзацыя не ўзнiкла з нiчога, якiмсьцi звышнатуральным чынам.

Штосьцi ўжо iснавала на Сароры да цяперашняй гiстарычнай эпохi. Але што? Прайшоў месяц лiхаманкавых пошукаў, якi прынёс нам адно расчараванне. Выдавала на тое, што нават гэты дагiстарычны горад мала чым адрознiваўся ад гарадоў сённяшнiх. Мы знайшлi рэшткi дамоў, прамысловых збудаванняў, якiя сведчылi пра тое, што ў старажытных жыхароў горада таксама былi аўтамашыны i самалёты. Значыцца, разумнае жыццё зарадзiлася раней, чым дзесяць тысяч гадоў назад. Але гэта зусiм не тое, чаго чакае Карнэлiй, - я ведаю, - гэта не тое, на што спадзяюся я.

У тую ранiцу Карнэлiй выправiўся на раскопкi раней за мяне. Рабочыя адкапалi будынак з асаблiва тоўстымi жалезабетоннымi сценамi, якi, здаецца, захаваўся лепш за астатнiя. Праўда, i ён забiты смеццем i пяском, i археолагi лiтаральна прасейвалi гэтае смецце скрозь сiта. Учора яны не знайшлi нiчога асаблiвага: як i ў астатнiх дамах, зрэдку траплялiся абломкi труб, хатнiх рэчаў, разбiты посуд. Сеўшы ля палаткi, у якой мы размясцiлiся разам з Карнэлiем, я назiраў са свайго месца, як арангутан даваў указаннi кiраўнiку групы, маладому шымпанзэ с насмешлiвым позiркам. Карнэлiя не вiдаць: ён у раскопе разам з рабочымi. Ён сам часта бярэцца за iх справу, баючыся, што рабочыя могуць прапусцiць або не ўберагчы каштоўную знаходку.

Нарэшце ён выбiраецца з траншэi, i я адразу ж разумею, што Карнэлiй зрабiў нейкае фенаменальнае адкрыццё! У руках у яго якiсьцi невялiчкi прадмет, мне яго з такой адлегласцi не вiдаць. Без залiшнiх цырымонiй адштурхнуўшы старога арангутана, якi спрабаваў завалодаць знаходкаю, Карнэлiй з вялiкай асцярожнасцю апускае яе на пясок. Ён глядзiць у мой бок i энергiчна махае рукамi. Падышоўшы, я бачу на твары ў яго неверагоднае хваляванне.

- Улiс, Улiс! - ледзь выцiскае ён з сябе.

У такiм стане я яго яшчэ нiколi не бачыў. Рабочыя, якiя выбралiся за iм з траншэi, збiраюцца вакол знаходкi, i я ўсё яшчэ не магу яе разгледзець. Яны паказваюць на яе пальцамi - вiдаць, яна ўсяго толькi забаўляе iх. Некаторыя рагочуць. Амаль усе яны - здаравенныя гарылы. Карнэлiй загадвае iм адысцi.

- Улiс!

- Што там?

Цяпер я таксама бачу нарэшце на пяску знаходку i чую здушаны голас Карнэлiя:

- Лялька, Улiс, лялька!

Але, гэта лялька, звычайная фарфоравая лялька. Яна проста цудам гэтак захавалася: вiдаць нават рэшткi валасоў i лускавiнкi каляровай палiвы на вачах. Спачатку я нiяк не магу зразумець хвалявання Карнэлiя: ну што тут такога?.. I толькi праз некалькi секунд да мяне даходзiць,.. Я зразумеў! I адразу ж неверагоднасць таго, што здарылася, працiнае мяне i пераварочвае душу. Гэта ж чалавечая лялька - дзяўчынка! Але я не магу паверыць у гэтую хiмеру. Перш чым дакляраваць цуд, трэба праверыць усе магчымыя трывiяльныя варыянты. А такi вучоны, як Карнэлiй, павiнен гэта зрабiць.

У малпiнай дзятвы таксама ёсць цацкi, i сярод iх хоць i нячаста, але трапляюцца ўсё-такi фiгуркi жывёлiн i нават людзей. Значыцца, лялька-дзяўчынка сама па сабе не магла так усхваляваць яго. Але па-першае, у малпаў такiх фiгурак не робяць з фарфору, а па-другое, яны нiколi не бываюць адзетыя, ва ўсякiм разе, адзетыя, як разумныя iстоты. А гэтая лялька, зразумеў нарэшце i я, была адзетая ў такiя ж самыя строi, як лялькi ў нас на Зямлi: на целе ў яе захавалiся рэшткi сукеначкi, гарсэцiка, нiжняй спаднiчкi i штонiкаў. Лялька была адзетая з густам, з якiм магла ўпрыгожыць дзяўчынка сваю любiмую ляльку, з любоўю, з якой магла адзець ляльку-малпачку маленькая малпа, але нiколi, нiколi нi тая i нi другая не сталi б гэтак руплiва адзяваць у паменшаныя копii сваiх строяў жывёлiну! Цяпер я ўсё лепш i лепш разумеў хваляванне майго сябра-шымпанзэ.

Але гэта не ўсё. Знойдзеная лялька мае яшчэ адну вельмi дзiўную асаблiвасць, якая развесялiла рабочых-гарыл i нават прымусiла ўсмiхнуцца фанабэрыстага арангутана, галоўнага кiраўнiка раскопак. Лялька гаворыць. Яна гаворыць як зямны чалавек. Апускаючы яе на пясок, Карнэлiй выпадкова нацiснуў на кнопку ацалелага механiзма, i лялька загаварыла. Вядома, сказала яна няшмат. Усяго толькi адно слова з двух аднолькавых складоў: "Та-та"!

"Та-та", - зноў лапоча фарфоравая дзяўчынка, калi Карнэлiй падымае яе i разглядвае з усiх бакоў, абмацваючы чуллiвымi пальцамi. Гэтае слова гучыць амаль аднолькава па-французску, на мове сарорскiх малпаў, дый, напэўна, на iншых мовах усiх таямнiчых сусветаў i паўсюды мае адно значэнне.

"Та-та", - паўтарае лялька - маленькi чалавечак, i, вiдаць, таму морду майго вучонага сябра залiвае румянец, менавiта гэта пераварочвае мне ўсю душу, i я з вялiкай цяжкасцю стрымлiваюся, каб не закрычаць, пакуль Карнэлiй адводзiць мяне ўбок, несучы з сабою каштоўную знаходку.

- Ёлупень! - мармыча ён праз нейкi час.

Я ведаю, каго ён мае на ўвазе, i разумею яго абурэнне. Стары арангутан убачыў у гэтай ляльцы звычайную цацку дзiцёнка-малпы, якую дзiвак-майстар з далёкай мiнуўшчыны надзялiў здольнасцю прамаўляць гэтае слова. Няма нiякага сэнсу тлумачыць яму што-небудзь. Карнэлiй i не спрабуе гэтага рабiць. Адзiнае лагiчнае тлумачэнне, якое прыходзiць у галаву, здаецца яму самому настолькi экстраардынарным, што ён выбiрае маўчанне. Нават мне Карнэлiй не кажа нi слова. Але ён ведае, што я ўсё зразумеў.

Да канца дня Карнэлiй будзе хадзiць задуменны i не загаворыць нi з кiм. Мне здаецца, яму страшна працягваць гэтыя даследаваннi i ён шкадуе, што, як нi мала, але ўсё ж такi адкрыўся мне. Узбуджэнне ў яго прайшло, i цяпер яму цяжка бачыць мяне сведкам такой знаходкi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Пьер Буль

Пьер Буль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета малпаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.