» » » » Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг


Авторские права

Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Федарэнка Дзікі луг
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Федарэнка Дзікі луг"

Описание и краткое содержание "Федарэнка Дзікі луг" читать бесплатно онлайн.








Дакошваючы да затокі, мужчыны боўтаюць з берага косамі ў вадзе. А хто спус- каецца да Прыпяці, на пляж, куды прычальваў раніцай паром. Па свежых і высахлых зеленаватых палосках ціны, як па гадавых кольцах, можна вызначыць, якой велі- чыні бываюць хвалі ў непагадзь, ці калі расплюхае іх буксір з цяжкай баржай або пасажырская «Ракета» на сваіх крылах. Тут сярод рознага нанесенага вадой друзу трапляюцца ракавіны — чорныя, цяжкія, а ўсярэдзіне, калі створкі такой расчапіць ножыкам, — з перламутравым адлівам і з вострым пахам свежай рыбы. Касцы мочаць у вадзе мянташкі, шлэпаюць імі па белым дробным пясочку, каб набіўся ў пазы, — і лепш за любы брусок.

ІІІ

— Давай, давай, давай! — падганяе Кулініч, калі бачыць, што хто прыстаў, ці спыніўся выцерці пот, ці каса не так ходзіць у руках, або занадта марудна падыма- ецца на пагорак.

— Ніжай! ніжай! ніжай! — пакрыквае ён, калі няма да чаго прычапіцца. У роце яго паблісквае залаты цыганскі зуб, даўно дакураная, патухлая беламорына пры- ліпла да губы.

Сам ён худы — скура, косці ды мускулы. Такіх звычайна ніякая ўтома не бярэ. Лясніцкая фуражка з зялёным аколышам зухавата ссунута набок, з-пад брыля вылазіць чорны чуб з белымі павуцінкамі сівізны. З халявы звешваецца раменьчык мянташкі. Яму ўжо за сорак, але ён толькі нядаўна, у мінулым годзе, ажаніўся; узяў не са сваёй вёскі, а ажно з Махнавіч — таксама, праўда, немаладую, затое якую ўдалую! У свае трыццаць яна выглядае як дзяўчынка-падлетак. Такая вясёлая, спрытная, са зграбнай постаццю і з мілым наівам у твары. Ёсць у іх ужо маленькі сынок. І ён з імі тут, на лузе, спіць у шалашы пад полагам з марлі. Рахманы, хоць бы піскнуў Махновачка час ад часу ўтыркае граблі ў мяккую зямлю і бяжыць гля- дзець, выдзьмухвае з шалаша камароў, якія шыюцца ў цень ад сонца. Яна сама ўся як сонца. Усё ёй у навіну — і яе роля замужняй кабеты, і маладой маці, і клапатлівай гаспадыні... Яна ніколі не ведала самастойнасці, век пражыла ў адной хаце разам з бацькамі, і цяпер прагна, з жарам аддаецца гэтым новым абставінам свайго жыцця, якое, аказваецца, можа быць такім поўным, аграмадным!.. Шчаслівая! І як ні стара- ецца прытушыць бляск у вачах, а ўсё роўна зыходзіць ад яе ззянне, аж наўкол разлі- ваецца: толькі гляньце, людзі, якой я ўмею быць! — і хіба што зрэдку, як воблачка на сонца, набягае на твар вінаватасць — за тое, што ёй пашанцавала, і нават лёгкі спа- лох: а возьме ды здарыцца нешта, і знікне так раптоўна зваленае на яе шчасце?..

Кулініч да жаніцьбы быў ціхі, спакойны чалавек, «дабрачы», як яго малодшы брат Пятро характарызуе. Працаваў у лясніцтве. За парубкі дужа не ганяў, наадва- рот, калі натыкаўся ў лесе на свежы пень, дык закрываў мохам і прытоптваў тырсу. Толькі калі ўжо зусім нахабна, проста на вуліцы звальвалі машыну крадзеных дроў, дык папярэджваў, каб схавалі на задворкі, ды не шморгалі двухручкаю, а яго Кулініча, з бензапілою пазвалі. Ніколі не браў ні грошай, ні магарычоў. «Аддасі які дзень», — буркаў, што значыла, каб баба памагла жаць, ці бульбу скапаць, ці пама- лаціць, ці сечкі нарэзаць, ці капусты ўвосень нашаткаваць. Прычым, як некаторыя з усходніх палешукоў, ён не змякчаў «ц» і ў яго гучала — «капац, рэзац, шаткавац». Удачлівы паляўнічы, ён часта прыносіў з лесу то зайца, то лісу, а бывала, глушца цецерука, адзін раз нават янота. Да яго ў хату знарок прыходзілі падзівіцца, ківалі галовамі, цмокалі языкамі ды так і не верылі, што здабыча з іхняга лесу. Мясцовы люд, вякамі жывучы ў сваіх лясах і балотах, па большасці нецікаўны, флору і фаўну ведае слаба: звычка бачыць вакол сябе адно й тое ж прытупляе ўвагу. Ім лягчэй паве- рыць, што ў Дальніх Ставах жыве нешта, вогненным шарам гарыць і пужае, чым у сапраўдныя, рэальныя рэчы, у тое, што пад носам.

«Не, то не ў нас... У нас не водзіццца, у нас бедненько... Кудысь ездзіў, але ж ён не скажа...»

Г эта праўда, ён нешматслоўны быў. Нават калі збіраліся зімою мужчыны выпіць, у карты пагуляць — выпіваў крышку, сядзеў маўчком, глядзеў, як іншыя гуляюць, сам адмахваўся: ай, яны сняцца ўночы!..

Варта ж было чалавеку ажаніцца, то быццам яго падмянілі. Задраў Кулініч нос! Набраў у галаву, што ён ужо немавед хто. Пачаў вылазіць наперад, умешвацца ў раз- мовы, перабіваць, нават камандаваць... Як і цяпер, на лузе. Толькі чуваць:

— Давай-давай і ніжай-ніжай!..

Зрэшты, ніхто не крыўдуе. Самі зацікаўлены, каб зрабіць лепш, бо будзе ж пра- верка. Прыедуць чужыя людзі, убачаць абы-якую пакошу, скажуць — брак.

Суседзяў у Кулініча трое. Па правую руку малодшы брат Пятро, той самы «дабрачы»; па левую — два бабылі, стары і малады, дзед Мікалай Мірон і дзевят- наццацігадовы Грыша Ігнатаў. Яны ўдвух косяць адну дзялянку. За імі няма каму растрасаць, і ўвішная Махновачка паспявае і на сваёй паласе, і на іхняй — шчыруе, стараецца, толькі лыткі незагарэлыя з-пад спадніцы мільгаюць.

Гэты Грыгор Ігнатаў, пакуль яго аднагодкі служылі ў арміі, адсядзеў у турме за бойку год і паўтара месяцы. Цяпер ён адчувае сябе заразным, адрынутым, гна- ным — і саромеецца ўсяго да непрыстойнасці. Нават косіць ён угнуўшы галаву, вачэй не падымае, нібы крадзе. На галаве ў яго пілотка з газеты, шэрыя ад старасці гумавыя боты заклеены кружкамі, выразанымі з веласіпеднай камеры, брусок у яго не цэлы, а палавіна, таму ён трымае яго не ў галянішчы, як нармальныя людзі, а запіхвае ў кішэню штанцоў... І ўсё ў яго неяк не па-даросламу, не па-гаспадарску, несур’ёзна.

Грыгор саромеецца свайго з маладых гадоў заплямленага лёсу, і таго, што косіць не адзін, а ўпрычэпку з дзедам, бо яму, як блазну, не далі свой уласны цэлы ўчастак... Сорамна, што ён ужо вялікі хлопец, а такі непрыгожы: круглы ў рабацінні твар, адтапыраныя вушы, кароткая шыя і нечакана доўгія — як выпра- стацца, да каленяў — рукі. Да ўсяго ж ён сын сапраўднага ведзьмака. Яго бацька Ігнат быў аграмаднага росту мужчына, з барадой да пояса, зімой і летам хадзіў босы і толькі ў белым — як здань; большую частку жыцця пражыў адзін у лесе, у зямлянцы, зімаваў ледзь не разам з мядзведзямі ў адным берлагу, ведаў мову звяроў, птушак, дрэў (вядома ж, што бяроза і асіна па-рознаму шапацяць ліст- камі пад ветрам), а калі паміраў — тры дні і тры ночы не мог адысці, пакуль не здагадаліся засланку ў печы зняць, дзверцы ў грубе адчыніць і юшкі паадкры- ваць — тады толькі ў коміне загуло, быццам у сталеплавільнай домне, і дух яго адляцеў.

— Грыша, сынок, не ляці так, ты ж старога зацягаў! — просіць Махновачка.

Пятро са сваёй паласы таксама падае голас:

— Грыгор, у травы ног няма, не ўцячэ!

Яны з дзедам разам працуюць на чыгунцы, і ў Пятра ўжо нібы абавязак ім апе- кавацца.

— Дзед, ідзі адпачні, я дакашу...

— А я не ўтаміўся! — маладым голасам, бадзёра адказвае Мікалай Мірон. Дзе ў чалавека імя, дзе прозвішча, не разбярэш, і яго завуць хто Мікалаем, хто Міронам, як языку зручней. Яму семдзесят гадоў. Узяты ён не так касіць, колькі на падхват: дзе падгрэбсці з бабамі, дзе касу памагчы падладзіць...

Аднак пакуль дзед ні ў чым не саступае маладому. На два Грыгоравых махі ён робіць адзін, а інтэрвал паміж імі не скарачаецца. Пры тым ён паспявае яшчэ перыя- дычна піць соду ад пякоткі, якую ён называе — жога; спыніцца, дастане пакуначак з газеты, высыпле ў жменю, зап’е вадой з салдацкай біклажкі... На ім чорная форма чыгуначніка. Алюміневые гузікі сцёрты да таго, што ўжо нават не адбіваюць сонца. Душна яму, і ён прыдумаў вентыляцыю: сарочку скінуў, а пінжак адзеў на голае цела, і цяпер з-пад пінжака кусціцца на грудзіне сівы мох. І сам ён падобны на сівы пень. Бываюць у лесе такія пні — стары, але яшчэ моцны, летняе сонца і зімовы мароз выпарылі з яго вільгаць, вятры высушылі, адпаліравалі, і зрабіўся ён цвёрды, як жалеза, стаіць, і будзе стаяць невядома колькі часу, перажыўшы і сваіх спарахне- лых суродзічаў, і хілы маладняк.

— Дзед, папі яшчэ соды, — не ўнімаецца Пятро. — Я дакашу за цябе, памагу!..

— А ты ўсім памажы, — раіць ззаду Пятрова жонка Валя. — Ідзі яшчэ брату памажы — яго забыў. Пасля ідзі яшчэ цюрэмшчыку памажы...

Пятро і праўда ўжо цераз край да ўсіх «дабрачы». У яго саладжавая, нечака- ная для вясковага мужчыны мянушка — Кветка. Гэта мясцовы прыгажунчык, які памылкова нарадзіўся ў сялянскай хаце. З такой знешнасцю яму трэба было б зды- мацца ў кіно ці працаваць спецагентам у якім-небудзь непрыкметным куточку бур- жуазнай Еўропы, пакрысе ўкараняцца, памалу збіраць патрэбныя звесткі... Армію ён адслужыў у Сярэдняй Азіі. У яго альбоме красуецца малады, прыгожы, як кветка, шляхцючок; на галаве замест шаблоннай фуражкі з кукардаю — фарсістая сімпатычная панама. Яна і цяпер на ім. У адрозненне ад Кулініча Пятро ажаніўся рана, адразу пасля службы, узяў старэйшую за сябе на пяць гадоў Валю — гэтую самую, што цяпер, працуючы ззаду граблямі, бурчыць пад нос, не сціхае. Хоць пражылі яны ўжо колькі часу, трое дзяцей-дзяўчынак у іх: Вера, Надзя і чатырох- гадовая Любка, — а ладу не было і няма паміж імі. Справа ў тым, што Пятро — горкі п’яніца. Валя яго слабасць тлумачыць так: канешне, ён прыгожы, «кветка», а яна непрыгожая, ён малады, а яна, выматаная дзецьмі, старая, ён добры, асабліва да чужых, а яна паганая... З іншага боку і Пятро ў даўгу не застаецца. Ён ніколі не заве жонку па імені, а толькі мая.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Федарэнка Дзікі луг"

Книги похожие на "Федарэнка Дзікі луг" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг"

Отзывы читателей о книге "Федарэнка Дзікі луг", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.