» » » » Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг


Авторские права

Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Федарэнка Дзікі луг
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Федарэнка Дзікі луг"

Описание и краткое содержание "Федарэнка Дзікі луг" читать бесплатно онлайн.








V

Які доўгі быў дзень!..

Каля вогнішча ў Кулініча на юшку і на чарку сабралася цэлая кампанія. Толькі Пятро Кветка адмахнуўся: «Мне з вашай кроплі толькі рот памачыць, а крыку ад маёй будзе...» Там у яго свой агеньчык, і Валя топчацца.

Юшку ядуць з аднаго вядра, сагнутымі ў кручок алюміневымі лыжкамі. Чуюцца толькі мірныя гукі сёрбання, абсмоктвання костак і пляскат далоні то ў лоб, то па плячы, то па карку. Камар’ё! Дзед зварыў без бульбы, затое цыбулі, лісту, перцу і солі напёр. Але юшку ж нічым не сапсуеш, рыба ўсё лішняе ўбярэ.

Грыгору дасталася, ці сам ад сціпласці знарок выбраў, шчупаковая галава — зубатая, як акула, з цвёрдымі жабернымі пласцінамі. Ён яе старанна, па костачцы разбірае, і калі агонь у кастрышчы ўспыхвае весялей, відаць на яго безыменным пальцы сціплую татуіроўку: маленькі, расплывісты, быццам шарыкавай ручкай намаляваны, крыжык. Выпіць яму не налілі, проста забылі, а ён, канешне, змоўчаў. Увогуле, Грыгора не заўважаюць, не звяртаюцца, не гавораць з ім, як бы і няма яго.

Паеў трошкі, голад спатоліў і маўчком падаўся да свайго шалашыка. Хоць бы хто паклікаў яго, папрасіў застацца. Так і ляжыць недзе адзін, у цемры, з камарамі, забыты-пакінуты...

Махновачка, якая да таго часу пакарміла і ўкалыхала сына, неўпрыкмет узяла недапітую бутэльку, пайшла туды.

— На, каўтні, сыночак, хай і табе пашчаслівее... Не глядзі на іх, не слухай, хай сабе брэшуць, а ты жыві, такі малады...Ноч, зоры, цёплая зямля...

Па ўсім лузе рассыпаліся чырвоныя кропкі вогнішчаў. Чуваць, як унізе вада ласціцца аб бераг. Тонка, соладка пахне прывяленая, а к ночы зноў акрыялая трава. Шыпіць сала, капае з яго і патрэсквае тлушч на вуголлі.

Размякчэлыя ад спіртнога, ад такой прыгожай ночы, людзі адчувалі кожны адно і тое ж — паўнату жыцця, якога так многа вакол, якое і ў стракатанні конікаў, і ў гэтай цыбуліне, у хрумсце, з якім яе грызуць, і ў тым, як чарка перадаецца з рук у рукі, і ў вогнішчы, якое гарыць сабе, падымаецца дымок над ім, а полымя кідае водбліскі на твары і выхоплівае з цемры няроўны круг пакошы.

Гавораць яны пра ўсё на свеце.

— Ён быў чалавек сільны, — расказвае Кулініч пра кагосьці са свайго лясні- цтва. — Звалі яго Васіль. Паехаў на север.

Кулініч, калі вып’е, гаворыць кароткімі сказамі і праз сціснутыя шчэлепы, таму чуецца: сыльны, Васыль, сэвэр.

— Паступіў на лесасплаў. Там яго білі. Парвалі лёгкае. Захварэў, работац не мог. Лёг памірац. Далі групу.

І ўсім шкада стала таго незадачлівага Васіля, якога і ў вочы ніколі не бачылі. Нехта ўспомніў ранішнюю бабулю з кароваю. Дзе яна цяпер, у цемры, хай бы падышла да людзей, пагрэлася, павячэрала... І як гэта карова, нібы кот ці сабака, умее адшукваць травы, якія лечаць?

— Чалавека прыпячэ — ён знойдзе, а то карова...

— Свет вялікі, усяго бывае...

Паглядзелі на цёмную пляму Грыгоравага шалашыка. Панізілі галасы. Выпілі яшчэ. Загаварылі пра космас, што вось зляталі туды, а Бога не знайшлі. І хоць усе адзі- надушна, нават стары Мікалай Мірон, сышліся на тым, што Бога, канешне, няма, але нешта ўсё-такі ёсць. І трэба было б паслухацца парады старых мудрых людзей і апоў- начы ўбіць у магілу Ігната-ведзьмака асінавы кол, бо не паспеў ён памерці, як пачаліся адна за адной сухія навальніцы; без дажджу, без хмар, сярод яснага дня маланкі лупілі ў што папала, і гэта вялікае цуда, што ацалела вёска; праўда, пастуха Козю на полі гром забіў, згарэў нашчэнт, толькі абвугленая галавешка ў труне ляжала.

— Не, Бог не Бог, а нешта ёсць...

— А што, хіба няма таго, што пужае?

Словам пужае завецца ўсё неверагоднае, містычнае, невытлумачальнае. Найчасцей яно існуе чамусьці ў выглядзе вогненнага шара памерам з футбольны мяч. У кожнага ёсць у запасе гісторыя.

— Неяк вяду веласіпед уночы... Коціцца клубок вогненны! Жарам гарыць! Пужае! Я падскочыў, як урэзаў насцаком! Клубок як запішчыць, як кінецца ўця- каць!.. Я цябе навучу!.. Я табе папужаю!..

Па Прыпяці ў цемры ўнізе павольна рухалася чародка агнёў. Буксір цягнуў баржу. Калі яна праплыла, ажывіўся самы стары, Мікалай Мірон.

— А то адзін раз было... Я ў войну іду з чыгункі... Іду. Едзе мадзяр на веласіпе- дзе... Я перш падумаў — немец. Вінтоўка за плячыма целяпаецца. Я шапку зняў... Ён едзе. Я добры дзень даў... Ён едзе. Я гляджу — мадзяр! Надзеў шапку. Ён едзе... Вінтоўка, праўда, за плячыма. Я саступіў з дарогі... Ён едзе...

Мікалай Мірон нарадзіўся ў 1900 годзе, і як у 14 гадкоў пайшоў працаваць на чыгунку, так і звекаваў на ёй. Улады мяняліся, а ён адзін быў нязменны. Без чыгункі ніводная ўлада не абыдзецца. Ён і служыў кожнай уладзе: царскай, пралетарскай польскай, нямецкай, савецкай, — а ўжо якія там былі цягнікі, чые яны, і што на вагонах напісана, якія штэмпелі стаялі, яму было ўсё роўна. Здавалася б, які лёс! Якое багатае на падзеі жыццё! Чаго толькі чалавек не набачыўся! Колькі ўсяго можа расказаць! А нічога падобнага. На самай справе ён ніколі не быў далей свай- го райцэнтра, ні служыць, ні ваяваць чыгуначнікаў не бралі, увесь яго светапогляд абмяжоўваўся двума перагонамі ў два бакі ад станцыі каля вёскі. Нават калі аднойчы мужчыны паднялі пытанне на такую, здавалаася б, блізкую яму тэму: чаму цягнікі з гладкімі коламі не звальваюцца з гладкіх рэек? — і тут ён нічога не змог адказаць, прамямліў, што, можа, таму, што колы магнітныя і прыліпаюць да рэек.

— ...Я іду. Мадзяр едзе...

Тут раптам узнікла з цемры вельмі высокая постаць і пачала набліжацца да вог- нішча. Усе прыціхлі. Постаць наблізілася, удвая паменшала, і ўсе ўбачылі, што гэта іхні брыгадзір, Стась Маслоўскі. І вельмі ўзрадваліся яму. Кожны зрабіў рух, што хоча пасунуцца, хоць месца хапала.

— Сядайце, Стась Касперавіч!

— Сюды, тут мякчэй...

— Юшкі засталося, хоць і прастыла...

— Затое шчупаковая...

Брыгадзір пахіснуўся, відаць, ад таго, што выйшаў з цемры да святла.

— А я лодкаю... Папрасіў рыбака. Лодкай перавёз мяне. Рачное таксі! — і засмя- яўся крышку гучней, чым трэба, і твар у яго, падалося, быў чырванейшы, чым звы- чайна. Але гэта, канешне, ад агню; ва ўсіх твары чырвоныя.

Маслоўскага любілі, хоць крыху і пабойваліся — усё ж такі што ні кажы, а ён паляк. З іншага боку, прыемна, што ён хоць і паляк, а такі ж, як усе: есць, штаны носіць, гарэлку п’е. І ўсё адно за тое, што ён паляк, было чамусьці шкада яго. Любому чалавеку, відаць, сорамна жыць не на радзіме. Няўтульна. І таму Маслоўскага заў- сёды стараліся падбадзёрыць, лішні раз сказаць добрае слова — вядомая беларуская рыса, гэтая перабольшаная гасціннасць да іншародцаў, каб не дай Бог не пачувалася ім тут горш, чым дома.

Маслоўскі выцягнуў з кішэні пляшку гарэлкі, бухнуў на траву.

— Ну, хлопцы, грошай вам будзе... Не ведацьмеце куды складваць! У Нароўлю тры разы матлянуўся... З бухгалтаркаю... Ну, Зося завуць, каторая замуж выйшла...

Як пачулі пра грошы, як убачылі яшчэ выпіўку — узбудзіліся! Заганарыліся! Пачалі набіваць цану сабе, сваёй працы. Калі так добра плацяць, дык, мабыць жа, ёсць за што.

— Цяпер касілкі, касілкі... А карова не есць з-пад касілкі сена!

— Толькі з-пад касы!..

— Не, ну мо цераз сілу, як выгаладаецца, але што там будзе за малоко...

Тым часам каля другога вогнішча Пятро Кветка не ідзе спаць, сабраў вакол сябе дзяцей, курыць, забаўляе іх байкамі, сыпле такімі слоўкамі, як аксакал, саксаул, сакля, рахмет, салям... Усю Сярэдняю Азію ён называе Узбекістан, а ўсіх без выклю- чэння азіятаў — узбекамі.

— Дзядзька Пятро, а кіргізы? — пацяшаюцца, хіхікаюць разумныя дзеці. — Казахі хіба — таксама ўзбекі?

— І азербайджанцы, дзядзька Пятро?

— І японцы?

— Усе падрад, — пацвярджае Кветка. — Вельмі дабрачыя людзі!

Валя круціцца ў шалашы, і злосць у ёй расце: на камароў, на ноч, на цела, што свярбіць, на рукі, што гудуць, асабліва на смех, які перашкаджае думаць і спаць.

— Вось ненавісны, — варочаецца яна.

Яна зайздросціць чужому смеху, радасці, не разумее, чаму людзі да яго горнуц- ца, а да яе — не. Ад малых адбою няма, ён і сам любіць дзяцей, толькі чамусьці не сваіх, а чужых.

— Там шакалы жывуць... Сабачкі такія... Выйдзеш з саклі ў барханы, настраля- еш шакалаў...

Дзеці пераглядваюцца, пераміргваюцца — такі стралец... Усе выдатна ведаюць, які ён жаласлівы, ён нават траву касіць шкадуе, шыхае асцярожна, пільна ўглядаец- ца, каб не цапнуць якую жабку, а калі ўбачыў перарэзанага напалам маладога вужы- ка, дык збялеў, рукі трэсліся, і жонка на ўвесь луг крычала пра яго нікчэмнасць.

— Заходзім у кішлак, прамым ходам — у чайхану. Духан, па-іхняму. Там з чай- нікаў віно ў піялы наліваюць... Ад душы. Няма грошай — бясплатна нальюць. Такія ўжо дабрачыя людзі...

Нарэшце Валя не вытрымлівае і тумакамі гоніць яго спаць.

Тухнуць пакрысе адно за адным вогнішчы, а на небе, наадварот, большае зорак, і ярчэй разгараюцца яны. І недзе тут, паблізу, начуе адзінокая баба з каровай...

Назаўтра да абеду скасілі, да вечара высушылі і ў акуратныя копы склалі. Клін быў чысты, прыбраны, прыемна вачам было глядзець, а нагам ступаць, і самім не верылася, як такія малыя мурашы змаглі ўправіцца з такой колькасцю травы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Федарэнка Дзікі луг"

Книги похожие на "Федарэнка Дзікі луг" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг"

Отзывы читателей о книге "Федарэнка Дзікі луг", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.