» » » » Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг


Авторские права

Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Федарэнка Дзікі луг
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Федарэнка Дзікі луг"

Описание и краткое содержание "Федарэнка Дзікі луг" читать бесплатно онлайн.








«Ты маёй не бачыў?»

У п’янага ў яго звычка швэндацца па чужых хатах і расказваць, як Валя яго на сабе сілком жаніла:

«Каб мая тады не зацягнула на сябе, дык я б, можа, на машыніста пайшоў вучыцца», — яго няздзейсненая запаветная мара, ездзіць далёка на цягніку, глядзець новыя мясціны, знаёміцца з рознымі цікавымі людзьмі... І пах цеплавознага вугаль ку. Замест гэтага ён як прыйшоў з арміі, так вось ужо дзесяць гадоў у мазутнай спяцоўцы разам з пенсіянерам Мікалаем Міронам гайкі на чыгунцы круціць, мяняе рэйкі і шпалы, а калі міма праносіцца хуткасны, Пятро толькі пазірае ўслед, пры трымліваючы ад ветру панаму...

П’янаму, Валя помсціць яму езуіцкім спосабам — увечары выграбае ўсе грошы з кішэняў, а раніцай не дае пахмяліцца. І толькі калі бачыць, як яму кепска, ёй самой робіцца весялей, мякчэй на душы. «Баліць? — ласкава-зларадна пытае яна. — Хай пабаліць. А не бадзяйся па хатах. А не кажы, што ў цябе жонка паганая».

— Табе трэба той дзед, — бурчыць Валя. — Табе трэба той цюрэмшчык... Табе трэба чужыя людзі... У цябе свая сям’я, трое дзяцей, хата, жонка...

Замест адказу Пятро выцірае панамай мокрую шыю і глядзіць на сонца. Яго русыя валасы кольцамі прыліплі да лоба, а на падбародку падсыхае мутная кропля.

— О пячэ! Як у барханах!..

І праўда, даўно полудзень. Часцее шорганне брускоў і мянташак аб стальное палатно. Вельмі гучна стракочуць конікі. Сытыя буслы то адзін, то другі закідва- юць галовы на спіны і клякочуць. Ад сонца ў вачах на зялёнай траве белыя плямы; усё — абалонь, Прыпяць, затока, пракосы — бачыцца не акрэслена, а праз дрогкую смугу. Жоўта-чорныя сляпні віюцца над людзьмі роем; ад паху людскога поту яны адурэлі да таго, што некаторы сядае на касаўё ці грабільна і ўпіваецца замест цела ў гарачае дрэва.

IV

У абед пацягнуліся ўсе ўніз, у цень, у прахалоду — туды, дзе затока, вербы і машыны. Некаторыя адразу пападалі ад утомы на мяккі мурог пад вербамі, боль- шасць пачала спускацца да вады — як гэта быць на Прыпяці і не пакупацца?

Купанне людзей, што нарадзіліся, выраслі і жывуць сярод лесу і балот, далёка ад вялікай ракі — гэта нешта. Усе яны баяцца вялікай вады, якая рухаецца, плыве, ва ўсіх на генетычным узроўні страх перад ёю, тым больш такой, як Прыпяць. Яны прывыклі да вады стаячай, сажалкавай, кар’ернай, плаваць умеюць у лепшым выпадку па-сабачы і на неглыбокім месцы, каб у любы момант можна было дастаць нагамі дно. Ды і слова «купанне» яны ўжываюць неахвотна, гэта блюзнерства, для малых, а дарослы спаважны чалавек скажа «пайду мыцца».

У кожнага ў руцэ кавалачак мыла. Жанчыны не ідуць у ваду зусім, мыюцца з берага. Што да дзяцей, дык тым ужо і наказваць не трэба: самі асцерагаюцца, і купанне для іх — легчы ў прыбярэжную ваду на жывот, а галавой на мелкае, ці, як пішуць, на плыткае, — нібыта і купаешся, хвалі цябе з галавой накрываюць, нагамі ў вадзе боўтаеш — і разам з тым у вір не зацягне.

Мужчыны з чырвонымі загарэлымі шыямі, з белымі жыватамі і нагамі, усе ў аднолькавых чорных трусах мочаць сабе пад пахамі, жменямі чэрпаюць ваду, абмываюць трохі пот — і давай хутчэй церціся мылам. Мыла не хоча даваць пену ў рачной вадзе. Доўга і старанна, па некалькі разоў, шаруюць галовы. Усё гэта пасля будзе называцца:

«А што мне твая Прыпяць, я ў ёй сто разоў плаваў!»

Самыя смелыя заходзяць па шыю — пастаяць трохі, не ведаючы, што рабіць далей, галовы над вадою, самі крэкчуць, нібыта ад асалоды — «вух ты! харашо!» — а ў вачах трывога... Пастаяць — і назад, на бераг, а адтуль хутчэй за вербы, у лазняк, выкручваць трусы — абавязковы рытуал! — ці купаешся ты, ці мыешся, ці рыбу ловіш, гэта самая першая, неабходная справа.

Збоку ад купальшчыкаў, вышэй па рацэ Грыгор вельмі асцярожна, перастаў- ляючы ногі, як на лыжах, зайшоў па калені, потым па пояс, па шыю і паплыў наразмашку. З берага на яго глядзелі з асуджэннем. Ён заплыў на самую сярэ- дзіну, нырнуў, высунуўся па грудзі, пастаяў так, памагаючы сабе рукамі, затым, відаць, засаромеўся, што ўсе на яго пазіраюць, лёг на спіну і ціха паплыў назад да берага.

Тым часам на беразе затокі пад вербамі жанкі ладзілі полудзень. Цёплае малако ў бутэльках з газетнымі затычкамі, бляшанкі рыбных кансерваў, сала, мяса з коўбі- ка, гуркі, свежыя і вараныя яйкі, зялёная цыбуля, хлеб — у кожнай сям’і адно й тое ж, як салдацкі харчпаёк, а ўсё адно здаецца, што ў суседа смачнейшае. Не паспелі пад’есці, як на рацэ затарахцеў матор, паказалася сіняя лодка з трыма мужчынамі. Праехала паўз бераг і завярнула ў затоку. Падчаліла акурат да таго дальняга, чара- товага беражка.

Па беларускай завядзёнцы іх спачатку дружна абгаварылі — мы тут працуем, а яны сярод белага дня рыбку ловяць... Потым гэтак жа дружна апраўдалі:

— Хай ловяць на здароўе, яны шкоды не робяць...

— Хіба мы для іх косім? — для сабе...

— Бачыш, уночы іх ганяюць, дык яны ўдзень...

— Наловяць, у Кіеў завязуць...

— А што тут маторкаю да Кіева?

Дзеці сабраліся ў чародку і пайшлі глядзець. Кулініч, на хаду дажоўваючы, так- сама.

Людзям з гэтага берага, з-пад навіслых над вадой вербаў, бачна, як яны там ловяць. Утрох, дзіўнай снасцю — такім шырокім трохкутным брэднем. Двое з бакоў за палкі цягнуць, трэці ззаду прыціскае камель да дна.

— Ніжай, ніжай, ніжай! — даносіцца адтуль знаёмае Кулінічава.

— Гэта «крыга», — тлумачаць недасведчаным знаўцы.

Бачна, як зводзяць разам палкі, выцягваюць тую «крыгу», ніз змыкаецца, і ўвесь улоў — твой. Як у вялізным мяху. Блішчыць срэбра ў сетцы, залацяцца ліні, лупяць хвастамі, выгінаюцца зялёныя шчупакі, ходырам усё ходзіць! Так, не перабіраючы, разам з малькамі і ракамі, нясуць і ссыпаюць у лодку.

Людзі зайздросцяць, дзівяцца:

— Во як лавіць трэба...

— А мы з «кабыламі»...

— Сядзім у балацянках, нічога не ведаем...

Цяпер ужо і дзецям зразумела — смешныя яны са сваімі прымітыўнымі дон- камі, грузіламі і здохлымі ад спёкі чарвякамі ў бляшанках. Канешне ж, і яны да абеду спрабавалі — але нічога не закідваецца, не хоча ляцець, блытаецца, рвецца, а калі і выцягваецца, дык клубок «барады», корань аеру ці камяк прыдоннай травы. Цяпер яны ўсё ведаюць. Канешне ж, справа ў снасцях. Ды калі б нам... Дайце такую «крыгу», ды маторку, мы б!..

Усяго разы тры зацягнулі браканьерчыкі — і больш не трэба, паўлодкі рыбы. У каламутнай вадзе са дна падымаюцца бурбалкі, усплываюць на паверхню прытапта- ныя расліны, напалоханыя рыбіны, якім пашанцавала выжыць, пускаюць кругі.

— Хоць бы дзецям далі па рыбінцы...

— Хто ж то дасць?

— Дзе ж тут усім напасешся...

— На нас на такую прорву дзве лодкі дай — мала будзе...

З павешанымі насамі дзеці пайшлі назад. Кулініч застаўся, пачаў прыкурваць —

з выглядам чалавека, які свой абавязак выканаў, а вы ўжо тут самі разбірайцеся. На лодку ён нават не пазірае — рыбы я вашай не бачыў, шчасце такое...

— Эй, памочнік! Лаві!

Два шчупакі метровай даўжыні адзін за адным бухнуліся на бераг, як дзве паля някі, заскакалі ў траве, тоўстыя, у жоўта-зялёных крапінах, з белымі жыватамі і чорнымі спінамі. Кулініч нават дзякую не сказаў. Абыякава, на калене, са страшным хрустам — на другім беразе чуваць было, пераламаў рыбінам хрыбетнікі, злупіў сці- зорыкам паску кары з лазіны, уздзеў праз жабры, ды так і прыцягнуў — хвастамі па траве, да свайго табара. Кінуў — і адразу ж адвярнуўся. Каса яго зацікавіла, кальцо пачаў правяраць, цаўё мацаць, ручку падцягваць.

Махновачка ззяе ад гонару. Калыша Васілька:

— А дзе наш татачка, пакажы... А вось наш татачка, рыбку злавіў... Паглядзі якую... І ты, як вырасцеш, будзеш рыбку з бацькам лавіць... На маторачцы будзеце ездзіць... Зараз мы галля назбіраем... Чысціць пачнём з хваста...

— Пачысціць і я магу, — ні да кога не звяртаючыся, сказаў дзед. Бо, калі шчыра, які б ні быў, а выхадзіўся ён. А так занятак, з рыбаю валэндацца, з галлём, з вогні- шчам, з юшкаю...

Пасля абеду сонца пайшло спускацца. Вербы ўжо не даюць цень машынам, і два шафёры, што нараўне з усімі махалі косамі, пайшлі ў каторы раз заводзіць маторы і шукаць новага ценю.

Расы няма ў паміне, трава цяжкая, шорсткая, косы слізгаюць па ёй, а дзе проста шоргаюць, як па дроце. Усё часцей перакуры. Усё большае патрэба прамачыць вадой горла і заадно лішні раз паглядзець на сонца, якое з чырвонага робіцца малінавым, мяккім; промні не свецяць, а сцеляцца. Вось палавіна яго ўжо схавалася за дубы з буслянкамі. Яшчэ трохі — і зусім знікла. Цені ад блізкага хмызняку, ад дубоў ляглі на луг.

Людзі збіраліся да сваіх шалашыкаў. А тры касы ўсё яшчэ пасвіствалі: Кулініч, Пятро і Грыгор заканчвалі дзедаву долю.

V

Які доўгі быў дзень!..

Каля вогнішча ў Кулініча на юшку і на чарку сабралася цэлая кампанія. Толькі Пятро Кветка адмахнуўся: «Мне з вашай кроплі толькі рот памачыць, а крыку ад маёй будзе...» Там у яго свой агеньчык, і Валя топчацца.

Юшку ядуць з аднаго вядра, сагнутымі ў кручок алюміневымі лыжкамі. Чуюцца толькі мірныя гукі сёрбання, абсмоктвання костак і пляскат далоні то ў лоб, то па плячы, то па карку. Камар’ё! Дзед зварыў без бульбы, затое цыбулі, лісту, перцу і солі напёр. Але юшку ж нічым не сапсуеш, рыба ўсё лішняе ўбярэ.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Федарэнка Дзікі луг"

Книги похожие на "Федарэнка Дзікі луг" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг"

Отзывы читателей о книге "Федарэнка Дзікі луг", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.