» » » » Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)


Авторские права

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Не муч мяне, - шапнуў Тарквемада, - я i так змучаны.

- Так, гэта праўда, прашу мне прабачыць, ойча. Зрэшты, стан людской змучанасцi таксама мяне вельмi цiкавiць. Сапраўднае дазiраванне пакуты належыць да найбольш складаных прэрагатываў майстэрства кiравання. Нельга дапускаць, каб людзi былi спакутаваныя недастаткова, i адначасова нельга ствараць такiх умоў, каб спакутаванне было занадта вялiкае. У абодвух выпадках чалавек можа стаць небяспечным. Ты напэўна заўважыў, ойча, што памiж уяўнасцю роспачы людскога розуму i сапраўднай роспаччу можна правесцi пэўныя паралелi, я маю на ўвазе, вядома, паралелi вынiкаў гэтых зменных дыспазiцый. I што ж? Нас павiнны перш за ўсё цiкавiць вынiкi, бо наогул мы сустракаемся з куды большымi цяжкасцямi пры перайначваннi вынiкаў, а не прычын, змена гэтых апошнiх зазвычай не дае нам асаблiвых клопатаў. Калi ж, аднак, iдзе пра тваю стомленасць, вялебны ойча, дык я мяркую, што яна не мае характару, за якi варта было б непакоiцца, наадварот, яна бадай што ў самы раз. Зрэшты, я, ойча, дзiўлюся з цябе. Сустракаюцца час ад часу неўраўнаважаныя людзi, якiя раптам пачынаюць бунтаваць пасярэдзiне жыцця. Наколькi ты, ойча, больш дальнабачны i больш празорлiвы за гэтых шаленцаў! Ты хацеў бы палепшыць свет, сам бадай што толькi адной нагой у iм стоячы. Гэта мудра. Здаецца мне, што, у сутнасцi, ты больш цэнiш справу свайго жыцця, чым гэта цяпер, аслабеўшы целам, дапускаеш.

Тарквемада хацеў павярнуць галаву, але не хапiла сiлы.

- Перастань, - сказаў ён.

- Дурнiца! - спакойна адказаў на гэта голас з цемры. - Каго ты, стары пень, хочаш ашукаць, мяне? Што табе з жыцця? Нiчога. Дык чаго ж ты тузаешся? Можаш зрабiць адно: памерцi. I то як мага хутчэй. Бо ты ўжо непатрэбны, ты зрабiў сваё. Пасля цябе прыйдуць твае выхаванцы.

Тарквемада ляжаў нерухома, халодны пот выступiў на скронях. Голас гаварыў далей:

- Нiчога, на шчасце, ты не зможаш змянiць. Усё пойдзе вызначанай табою i адзiна правiльнай дарогай. Будзе ўмацоўвацца будова царства божага на зямлi, вялiкая справа ўсеагульнай няволi дзеля будучай свабоды i дзеля перамогi тэрору, каб магла зацараваць справядлiвасць. Несумненна, час ад часу то тут то там будуць з'яўляцца нейкiя маленькiя людзi, якiя будуць талдычыць пра нейкую там туманную i не з гэтай зямлi свабоду. Але што яны супраць сiстэмы, якую ты збудаваў? Ты, мой ойча, лепш за каго б там нi было павiнен разумець, што перад родам чалавечым дзве толькi дарогi, дарога iдэi i дарога бяссэнсiцы. Якую трэцюю можаш ты супрацьпаставiць? Анiякую, бо такой дарогi няма. Можна iсцi да парадку альбо да хаосу. Теrtium nоn dаtur. Усякiя iншыя iмкненнi, незалежна ад таго, у якiя б эфектныя адзежыны яны нi ўбiралiся, - гэта толькi блазенскае перайманне парадку i хаосу. А таму трэба рашыць i выбраць. Я быў i ёсць за парадак. Вядома, у залежнасцi ад акалiчнасцяў служыў я розным iдэям, але мой розум i маё сэрца заўсёды былi на баку тых, якiя бачылi парадак свету ў адзiнай i агульнаабавязковай праўдзе. Людзi такога крою заўсёды былi, ёсць i будуць маiмi, так сказаць, духоўнымi сынамi. Праўда, я кажу гэта не дзеля таго, каб пахвалiцца. Магчыма, што нечая занадта вытанчаная ўражлiвасць угледзiць у маiх словах адценне мегаламанii цi нават пыхi. Я ўжо сустракаў такiя ацэнкi. Тым часам гэта зусiм не так, i калi я дазволiў сабе назваць людзей iдэi сваiмi духоўнымi сынамi, дык толькi з павагi да гiстарычнай праўды. На жаль, чалавечыя веды пра мiнулыя часы ўсё яшчэ недастаткова пануюць над фактамi. Ведаеш, мой ойча, напрыклад, я задумваюся над нэдарэчнасцю, з дапамогай якой сама розныя вучоныя спрабуюць на пiсьме высветлiць пэўны выпадак, прабач, выпадак - гэта не зусiм дакладнае азначэнне, бо тут iдзе не так пра факт у будзённым яго разуменнi, як пра непаўторную сiтуацыю, якая вызначае гiстарычны прэцэдэнт. Думаю, мы разумеем адзiн аднаго. Але ж так, думаю пра яблык, якi Ева ахвяравала Адаму ў раi. Яблык! Праўда, гэта даволi разумная i нават не пазбаўленая прыгажосцi паэтычная метафара. Але што яна азначае, што за ёю хаваецца? Вучоныя кажуць, што пад яблыкам трэба разумець свядомасць дабра i зла. Якая наiўная прастадушнасць! Каб ведаць, што такое зло i дабро, патрэбна нешта, што акрэслiвае дабро як дабро i зло як зло. А што такое гэтае нешта? Дык вось, перш чым высветлiць гэта, хацелася б, вялебны ойча, апiсаць рай. На жаль, мае словы занадта недасканалыя, каб iмi можна было перадаць гэтую вiзiю ва ўсiх яе прапорцыях. Калi б ты спытаўся ў мяне, цi гэта мясцiна горная i лясiстая цi, наадварот, гэта шырокая раўнiна са спакойнымi рэкамi - далiбог, я не патрапiў бы вырашыць гэту дылему. А таму, не хочучы ствараць непатрэбных легенд, скажу табе столькi, колькi я ведаю: быў рай, а ў iм людзi. Ойча вялебны, легенда зрабiла з iх iстот, ва ўсякiм разе, дасканалых, бязгрэшных, прыгожых i невыказна шчаслiвых. Але якiя яны былi бедныя i пры сваiм знешне бестурботным багаццi, якiя пахiбныя i нябогiя! Несумненна, нават з маiмi сцiплымi здольнасцямi я мог бы пры невялiкiм намаганнi намаляваць табе райскую краiну з музыкай сфераў, а зямлю ў такiх прыгожых формах i колерах, што нават цяпер, сярод гэтай негасцiннай начы, ты пачуў бы на твары лагодны павеў цёплага зефiру, а вакол сябе пахi сама цудоўных кветак. Да i людзей здолеў бы ўпрыгожыць. Фантазiя? Наогул, не маю нiчога супраць фантазii. Ва ўсякiм разе, я думаю, што гэта наша агульная, так сказаць, рацыя абыдзецца i без фантазii. Будзем рэалiстамi! Божа вялiкi, яшчэ цяпер, калi я спрабую выклiкаць гэтыя змрочныя часы, мяне ахоплiваюць узнёслыя дрыжыкi лiтасцi i спачування, ахоплiваюць яны мяне не менш, чым у тыя часы, калi я сузiраў бязмежна смутны лёс першых людзей. Яны мелi, здавалася, усё, а ў сутнасцi нiчога. Былi голыя не толькi ў сэнсе даслоўным. А што яны мелi перад сабою, якiя перспектывы на заўтра? На жаль, вельмi мала. Нямую прыроду. Усходы i заходы. Велiч глыбокай начы, асветленай толькi таямнiчымi зоркамi. Дзiцячы енк. Буры i дажджы. Заўсёды далёкiя гарызонты. Любоўныя пяшчоты. Засухi. Пахаванне мёртвых. Сваю смерць. Што ж яшчэ? Га! Яшчэ можа мужчынскае жаданне схапiць за горла другога чалавека. Можа, багатырскае пачуццё трыумфу, якое распiрае грудзi, калi паставiць голую нагу на голы карак ворага? Можа... зрэшты, чаго нам далей гуляць у адгадкi? Будучы людзьмi, яны павiнны былi мець перад сабою ўсё, што звязана з чалавечай натурай. I тут пачынаецца дылема. Сэнс, сэнс усяго гэтага! Што гэта ўсё азначае? Што такое жыццё? Што такое смерць? А нянавiсць? А ўсе цяжкiя думкi, якiя прыходзяць ноччу? У той час, кiруючыся хутчэй за ўсё пачуццём, якое вынiкала з разумення нэндзы iснавання, я даў людзям, прабач, калi гэта зноў прагучыць нясцiпла, даў я ў той час людзям iдэю, бо толькi яна можа ўлiць патрэбны сэнс у чалавечае iснаванне. Чаго ж варты гэты свет, калi ён не мае сэнсу? Права на гвалт i кроў чалавек прагнуў. Марыў, каб асвяцiлi злачынства i жорсткасць. Сублiмацыя аказалася неабходнасцю. Сапраўды, даючы людзям iдэю, я збавiў iх ад страшнай ялавасцi i нуды.

Тарквемада неспакойна заварушыў пальцамi, нiбы хацеў скiнуць цяжар з грудзей.

- Божа! - сказаў уголас.

- О, менавiта! - адказала цемра. - Папаў у самы акурат.

- Божа! - сказаў уголас.

- Ну але ж! Бо было напiсана: "Спачатку стварыў Бог неба i зямлю". Iдэя павiнна быць вялiкая i ўнiверсальная, гэта ясна, цi ж не? Толькi вялiкiя i ўнiверсальныя iдэi могуць рухаць людскую маласць. Пякельна цяжкая гэта маласць.

- Ты быў там?

- Дзе?

- Тады, напачатку?

Залегла цiшыня.

- Быў? Кажы.

- Вох, тое было так даўно! Цi я ведаю? Можа, быў, а можа, не быў. Цi ж гэта важна? Я ўжо сказаў табе, што самiм сабою зусiм не цiкаўлюся. Важная iдэя.

- Ты ўсё выдумаў.

- Ты, камедыянт стары! - адказаў на гэта без гневу голас побач. - Ты ж сам даўно жывеш без веры i ў мяне i ў Бога? Перад кiм граеш? Перад самiм сабой? У iдэю неабавязкова верыць, яна сама - вера.

Тарквемада расплюшчыў вочы. Цемра была пустая i немая. Атачала яго з усiх бакоў. Ён адчуў холад i змрок, яму здалося, што ён памiрае. I, напалоханы, уражаны, ён закрычаў.

Падрэ Дыега ехаў блiжэй да воза i першы пачуў крык, незвычайны i доўгi, хутчэй падобны на сковыт звера, чым на чалавечы голас.

Дыега не быў баязлiвы, але задрыжаў. Аднак ён адразу апамятаўся i, тузануўшы каня так, што той чэравам зачапiў кола воза, - адхiнуў парусiну.

- Ойча мой! - сказаў напаўголаса.

Тарквемада ўздрыгнуў i замоўк. Рот у яго быў адкрыты, вочы таксама.

- Ойча мой, - паўтарыў падрэ Дыега.

Той i ляжаў нерухома i глядзеў у цемру, нiчога перад сабой не бачачы.

Нарэшце спытаўся:

- Гэта ты, сыне мой?

- Так, мой ойча. Пастарайся заснуць. На свiтаннi будзем у Авiле.

- На свiтаннi?

- Неўзабаве развiднее.

- Холадна, падай мне руку.

Падрэ Дыега нахiлiўся i пашукаў у цемры руку вялебнага айца. Яна была халодная i вiльготная. Трымаў яе нейкую хвiлiну ў сваёй, паступова зацiхала яе слабое дрыжанне.

Яму ўжо здавалася, што вялебны айцец засынае, калi той раптам заварушыўся.

- Не! - усклiкнуў. - Не!

- Ойча мой, - шапнуў з мальбою падрэ Дыега.

Хвiлiну было цiха, потым Тарквемада пачаў крычаць высокiм, поўным роспачы голасам:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ежи Анжиевски

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.